Шоўк
Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
— Хто цябе прасіў?
— Ды добра, Свет, прыгожы хлопчык, па вушы ў цябе закаханы...
— Да-су-стрэ-чы! — па складах раптам прамовіла Святлана і паклала трубку.
He, яна не злавала на Наташку. Яна нават была ўдзячная ёй. Але лішні раз паставіць сяброўку на месца не зашкодзіла б.
Святлана ўзрадавалася, пачуўшы новую інфармацыю, але што з гэтым зараз рабіць, не ведала. Міхал, безумоўна, падабаўся ёй. Дзіва што, малады, прыгожы, напэўна, разумны, а галоўнае, чужы, не стаўбцоўскі, не сапсаваны гэтым гарадком, не засмокчаны, як у балота, у гэтае мястэчка. У яго былі перспектывы і будучыня, у адрозненне ад Святланы. Што яна магла даць яму? Колькі яшчэ пратрымаецца яе прыгажосць? Максімум гадоў дзесяць, у лепшым выпадку, a то і
менш. Акрамя прыгажосці, чым яшчэ ўтрымаць мужчыну? Сексам, адмысловымі стравамі, уласным розумам? Hi ў адным, ні ў іншым, ні ў трэцім Святлана не вылучалася, як ёй здавалася. Першы сексуальны вопыт яна прыдбала, калі была студэнткай, але потым у яе жыцці ад разу да разу сексу станавілася ўсё менш і менш, пакуль ён зусім не знік. Гатаваць жанчына ўмела, але не любіла нават для дарагога чалавека. Ад прачытаных жа кніг розуму не дадалося, ды і не дапамагаюць кніжныя праўды ў жыцці. Хоць многія мужчыны ў мястэчку лічылі Святлану разумнай жанчынай, таму не асабліва настойвалі ў заляцаннях да яе, ды і яна нічога не рабіла для таго, каб адносіны, хоць якія-небудзь, пачаліся. Яна не выказвала да іх ні павагі. ні цікавасці, лічыла, магчыма, памылкова, што ўсе яны падобныя на яе былога мужа. Міхал — другое. Ён паўстаў, нібы з іншага свету. Нібы падгадаў сваё з’яўленне, якраз своечасова, у той момант, калі Святлана саспела для новых адносін, па яе ўяўленні. Ён увасабляў тое, што яна калісьці любіла і чым захаплялася.
Малюючы ў фантазіях свае ўзаемаадносіны з Міхалам, Святлана забывалася і паглыблялася вельмі далёка, як у непраходныя джунглі. Спыняючы сябе, яна пераконвалася, што джунглі непраходныя, але гэтая акалічнасць толькі ўзбуджала, і яна зноў кідалася. як утрапёная, у летуценні, не думаючы пра тое, што ў Міхала могуць быць зусім іншыя планы. Але ж ён абяцаў патэлефанаваць, значыць, патэлефануе. Наташка пераканала Святлану, што яна не абыякавая хлопчыку, значыць, трэба рыхтавацца, каб не даць ніводнай нагоды ўсумніцца яму ў правільнасці свайго выбару. Трэба паслаць куды падалей свой жыццёвы досвед і слухаць Міхала. Мужчынам гэта падабаецца. Атуліць яго клопатам і ласкай, хоць бы на першую пару. He выключана, што ён толькі-толькі адарваўся ад мамкі
і жыць адзін не прывык. Прыйдзецца здзіўляць гатаваннем. Чым ён сілкуецца хоць? Напэўна, крамнымі пельменямі ды сталоўскімі катлетамі. Хатняя кухня павінна яму спадабацца. Для гэтага, натуральна, трэба пастарацца.
А чаму ён дагэтуль не патэлефанаваў?..
Працверажэнне на нейкі час адцягнула Святлану ад летуценняў. He ў яе ўзросце будаваць паветраныя замкі і замкі з пяску. Ненадзейныя будынкі. Адныя лёгка ветрам садзьмуць, іншыя — дажджом размыць ці штурхялём разбурыць. Усё вырашыць званок Міхала. Калі ён патэлефануе. У апошнім Святлана ўжо сумнявалася. Цэлы дзень думала пра яго. Ён павінен быў адчуць, але званка ўсё не было. Святлана забьілася і паесці, і папіць за цэлы дзень, не ўлічваючы раніцы, яна і заснула, стаміўшыся ад чакання невядома чаго і ад уласных думак, у абдымку з тэлефонам. А калі ён зазваніў, спачатку, спрасонку, не паверыла, што гэта тэлефон. Гадзіннік паказваў роўна поўнач.
— Алё,— сонна выціснула з сябе Святлана ў трубку. У адказ жа пачула вершы:
Ночь н ветер — за туманом — Словно людн, треплют чувства, Н шекочет нерв обманно Лжнвое кннонскусство.
Я тебе открою тайну, Еслн ты захочешь слушать... Мы с тобою не случайно, He случайно, все нарушнв Предрассудкн н законы На волне нежданной встречн, Напнсалн, как нкону, Этот наш волшебный вечер. Ннчего не говорн мне О проблемах н о планах.
Этой самой говорнльней Подметать полы устал я. Я тебе открою душу, Словно губы поцелуем, Только ты меня послушай, II с тобой мы завоюем Королевство сложных таннств, Недопетое поэтом.
Это ведь такая малость — Говорнть с тобой об этом...
Святлана спачатку не магла зразумець, што яна чуе і хто нашэптвае з прыемнай хрыпатасцю ёй на вуха такія прыгожыя словы. Яна наогул думала, што ўсё гэта толькі сніцца.
Але, чым далей услухоўвалася, тым больш Святлана пазнавала яго тэмбр і характар. Задаволена ўсміхнуўшыся, зразумела, што гаспадар голасу Міхал і што, як абяцаў, ён патэлефанаваў, а яна дачакалася, ды яшчэ была ўзнагароджана прызнаннем сваёй значнасці ў паэтычнай форме.
— Вельмі хораша! — эфектна прамовіла яна ў трубку, калі Міхал прачытаў увесь верш.— Сам напісаў?
— Сам,— пачула ў адказ.
— I што будзем з гэтым рабіць? — таямніча прашаптала, з прыдыханнем.
— Вершы твае,— прамовіў Міхал,— што хочаш, тое і рабі.
— Ты напішаш мне іх на асобным аркушыку,— папрасіла Святлана.— Але я не пра тое. Што будзем рабіць наогул?
— Трэба сустрэцца дзе-небудзь, сам-насам,— прапанаваў Міхал. Голас яго дрыжаў. Чулася, што ён хваляваўся. Святлана ж была спакойная як ніколі. Яна ўвесь дзень прысвяціла дабрабыту будучых адносін з Міхалам і разлічыла ўсе хады наперад, таму паводзіла
сябе з ім упэўнена і бескампрамісна, чапляючы, як рыбку, на гаплік, каб не сарвалася. Яна выдатна ўсвядоміла той факт, што прыгажосць завяне, як любая самая шыкоўная ружа, і, аднойчы знікнуўшы, не вернецца, як якая кошка, нюхам выявіўшы дарогу. Губляць момант не было сэнсу. Калі яшчэ на яе зверне ўвагу якінебудзь хлопчык?
— Табе гэта трэба? — усё-ткі спрабавала быць сумленнай, як з сабой, так і з Міхалам.— Колькі табе гадоў? Вакол так шмат дзяўчат, навошта я?
— Я ўжо казаў. Ты вельмі прыгожая жанчына,— сказаў Міхал.— I вельмі падобная на Шэран Стоўн. А гэтая акторка — ідэал для мяне. Убачьгўшы цябе, я вельмі здзівіўся. Падумаў, што Шэран Стоўн прыехала да кагось у госці з Галівуда...
— Але я ж старая! — запярэчыла з выклікам Святлана, загадзя ведаючы, што Міхал успрацівіцца і ў той жа час рызыкуючы, што пагодзіцца з ёй.— Прынамсі, для цябе,— удакладніла.
— Гэта пытанне рытарычнае,— сказаў Міхал і прачытаў яшчэ адзін верш:
Эта ночь — не такая красавнца, Как хотелось бы мне ее выдумать... Я боюсь тебе разонравнться Н твонх эротнческнх выдумок.
Я не сплю. Нлн сплю. Непонятная
В комбннацлн шелковой мечется Грусть моя. Прошепчу ей невнятно я, Что не так отношення лечатся.
He спешн говорнть «до свндання», Ведь еіце мы с тобою не встретнлнсь. Эта ночь — ведь егце не свнданне.
Мы друг друга почтн не заметнлн.
He успелн раздеть поцелуямн Нашн душн, чтоб вндеть мерцанне Обнаженного нерва под пулямн Света тьмы отдаленно-случайного.
Эта ночь — не судьба н не роднна.
Ты мне снншься до завтра до самого. Хоть знакомы с тобою мы вроде бы, Но давай познакомнмся заново.
Такімі кранальнымі, такімі шчырымі здаліся Святлане гэтыя вершы, так яе ўсцешыла, што яны напісаны дзеля яе, для яе і з-за яе, што яна тут жа здалася, як той казаў, амаль без бою, што, зрэшты, і планавалася. He дазволіла Міхалу бразнуцца ў бруд тварам і сябе нічым не зняважыла, захаваўшы гонар і годнасць. Яна абяцала яму сустрэцца заўтра ў парку пасля працы, асцярожна паклала трубку на апарат, пагладзіла яе і, шчаслівая, расцягнулася на канапе.
На працу Святлана прыпазнілася. Упершыню. Аднак яе адсутнасці ніхто не выявіў або зрабілі выгляд, што спазненне не заўважылі. Да таго ж, хвалявацца нагоды не было. Клас, у якім Святлана павінна была весці ўрок рускай літаратуры, сядзеў ціха і спакойна, чакаючы свайго класнага кіраўніка. Вучні любілі Святлану і ніколі не падводзілі яе. Тым больш, што не нашмат яна і спазнілася, на нейкіх паўгадзіны ўсяго толькі. Будзільнік забылася навесці ў сувязі з чаканнем Міхалавага званка. Балазе, уставаць прывыкла рана. Арганізм не падвёў. Была б мужчынам, хуценька апранулася і прыйшла б на працу нават загадзя, але, паколькі Святлана з’яўлялася жанчынай, прычым прыгожай жанчынай, давялося адпавядаць і наводзіць гэтую самую прыгажосць. Надалей будзе абачлівей і ўважлівей. Праўду кажуць, ад кахання
губляюць галаву. Ёй і сніўся якраз Міхал, прычым аголены, і сябе побач з ім бачыла, таксама аголеную, у пасцелі. He дзіўна, што заспалася. I да ўрока не падрыхтавалася. Нават не памятала, што на дом задавала. Палец аб палец не ўдарыла за ўвесь учарашні дзень, бязмэтна час зводзячы ў абдымку з тэлефонам, седзячы ля тэлевізара.
Аднак, калі ўвайшла ў клас, Святлана выкруцілася. 3 ходу пачала чытаць дзецям Ясеніна. Настрой яе бьгў прыўзняты, і яна ніколькі не перажывала за спазненне. Безумоўна, знаёміць з творчасцю Сяргея Аляксандравіча вучняў было зарана, яно планавалася ў канцы другой чвэрці, але менавіта паэзія Ясеніна, асабліва інтымная лірыка, выплёсквалася з вуснаў Святланы хвалямі, баючыся затануць унутры яе «Тытанікам», абраўшы менавіта гэты дзень.
Нічога. Дзецям спадабалася. Але спадабалася толькі таму, што чытала вершы Святлана, а не які-небудзь іншы настаўнік. Яны б іншага і слухаць не сталі. Тым болып, вершы. Новае пакаленне. Паэзія іх не цікавіла. Яны ўсё больш у цацкі страляліся за камп’ютарамі, нават дзяўчынкі. Можна сказаць, дзякуючы ёй, гэтыя цяжкія, з дазволу сказаць, падлеткі хоць сёе-тое ведалі з гісторыі літаратуры і хоць штосьці чыталі, а дзве дзяўчынкі з класа запісаліся ў тэатральную студыю пры Доме культуры, якую стварыў Міхал. Святлана нават не ведала, што ён спецыяльна прыходзіў у школу, хадзіў па класах, запрашаў вучняў паўдзельнічаць у пастаноўцы спектакля. Натуральна, мала хто адклікаўся на яго заклік, але дзве дзяўчынкі з яе класа зацікавіліся, можа быць, і не без дапамогі Святланы. Менавіта яна практыкавала на ўроках чытанне па ролях, каля дошкі, і з ужываннем акцёрскіх здольнасцей у меру сіл. Выходзіла, што яе з Міхалам звязвала значна больш, чым яна думала.
Увесь урок Святлана прысвяціла паэзіі. Чытала не толькі сама, але і папрасіла пачытаць каго-небудзь з дзяцей упадабаныя вершы. Ахвотнікаў знайшлося няшмат, але яны былі. Чыталі Высоцкага, Цоя, Сорына. I гэта таксама паэзія. Цяжка сказаць, чые вершы лепшыя. Магчыма, нават няправільна так казаць. У кожнага пакалення свае куміры і свае паэты. Добра, што хоць гэтых памятаюць.