Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
рашэнняў з гэтага часу — не твая прэрагатыва. Проста будзь жанчынай.
— Твая філасофія паходзіць на філасофію рабыні,— заўважыла Святлана.
— Ведаеш, я б усё аддала, каб апынуцца на тваім месцы,— даверліва прамовіла Наташка.— 3 такім мужыком і рабыняй не страшна быць. Мне ўсё замухрышкі нейкія трапляюцца. Раблю выгляд, што мне падабаюцца. Іншых-та дзе ўзяць?..
— Слухай,— нібы штосьці ўспомніўшы, усклікнула Святлана,— ён жа майго былога з сябрам так адштукаваў, ты б бачыла!..
— Завошта гэта? — здзівілася Наташка.
— Ды Віктар напаў на нас у парку... 	
— Ты б бачыла, як ён б’ецца!..— захоплена прашаптала Святлана.— Гладыятар!..
— Крута! А ты яшчэ сумняваешся, што рабіць,— падміргнула Наташка.— Дуй у краму за абноўкамі!
Пасля шостага ўрока Святлана накіравалася ва ўніверсам. Ён знаходзіўся далекавата ад цэнтра, таму што адкрыўся зусім нядаўна, а падыходзячага месца ў цэнтры мястэчка не было, таму будынак пабудавалі насупраць лякарні ў старым раёне, дзе не ўсюды яшчэ асфальт праклалі і дарога адрознівалася выбоінамі, а часу хады займала хвілін дваццаць.
Тавар прывозіўся са сталіцы, таму наплыў пакупнікоў не вычэрпваўся, хоць і нагадваў не мора, а ручаёк. Тым не менш, уладальнік не зачыніў краму, а наадварот, пашыраўся, значыць, справы ішлі нядрэнна.
Святлана знайшла жаночы аддзел, але спынілася ў нерашучасці, не ведаючы, як сябе паводзіць. Падобнай пакупкі, якую збіралася здзейсніць, ёй жыццё раней не прапаноўвала. Натуральна, яна купляла сабе бялізну, але тое было іншае.
Як страказа, якая лётае з месца на месца, да Святланы прыляцела дзяўчынка ў адмысловай фірмовай уніформе, спытала, ці не патрэбна ёй дапамога. Патрэбна, вядома. Аднак як сказаць, што ёй трэба?..
— Разумееце,— заломваючы рукі, прамовіла Святлана,— мне б...
— Бялізну? — здагадалася дзяўчынка.
— Так,— сцвярджальна кіўнула Святлана.
— Трусы? Бюстгальтары? Камплекты? Асобныя партыі? Сарочкі? Начнушкі? Маечкі? Шорцікі? Камбінацыі? — пералічвала дзяўчынка.
— Вось-вось,— счырванела Святлана,— апошняе.
— Вам для сябе ці спакусіць кагосьці? — удакладняла дзяўчынка, спрабуючы дагадзіць кліенту.
«У мяне на тварьі, ці што, напісана?» — падумала Святлана.
— Вось нядрэнны камплект,— пэўна, здагадалася дзяўчынка і беспамылкова разгарнула каталог на патрэбнай старонцы, дзе мадэль дэманстравала аднатонны чырвоны набор ніжняй бялізны, што складаўся з трусоў, камбінацыі, якая ледзьве прыкрывала каленкі, і такой жа даўжыні халата. Глядзелася гэта шыкоўна.— Падабаецца? — спытала дзяўчынка.
— Так,— стрымлівала эмоцыі Святлана.
— Выдатны выбар,— усміхнулася дзяўчынка, закрыла каталог і адклала яго ўбок, зняла з канвеернай вешалкі выбраны тавар, папярэдне агледзеўшы на вока постаць пакупніцы, загарнула і працягнула ёй,— ваш памер. Аплата ў касе.
Хваляванне прайшло, як толькі Святлана апынулася на вуліцы. Глынуўшы паветра, яна пакрочыла дадому, задаволеная сабой, што паслухала Наташку, і тым, што купіла. Зараз Міхалу не будзе на што наракаць і крыўдзіцца. Яму патрэбен шоўк — калі ласка. Толькі ўсё адно дзіўнае такое захапленне анучай. Хоць
Наташка і казала, што мужчынам гэтыя анучы значна патрэбней, чым жанчынам. Але дзіўна ўсё адно.
Дома яна прымерыла абноўку. Пакруцілася перад люстэркам. Так, нічога ўборчык. Падкрэсліваў усе вабныя формы. Але сама яна не ўзбудзілася б выглядам шоўка. Хораша, так. Ну, не разумела Святлана невытлумачальную ўладу шоўку над людзьмі. Ну, не дадзена ёй было звыш. Але яна ж не адмаўлялася апрануць яго, каб спадабацца Міхалу яшчэ больш!..
Зазваніў тэлефон.
— Купіла? — Гэта была Наташка.
— Купіла,— адказала Святлана.— Якраз любуюся цяпер сабой.
— Палюбавалася і здымай,— загадала Наташка.— Апранеш потым. Неспадзеўку яму зрабі. Ён жа не чакае, што ты так хутка яго просьбу выканаеш...
— Калі потым? — не зразумела Святлана.
— He тупі, сяброўка,— раздражнялася Наташка.— Спачатку накармі чалавека, а потым ужо спаць укладвай. Тым больш, ён пасля рэпетыцыі.
— Адкуль ты ўсё ведаеш?
— Па аўторках і чацвяргах ён сваім тэатрам займаецца,— растлумачыла Наташка.— А наогул, чаму я табе гэта распавядаю? Ты сама павінна ведаць пра свайго мужыка ўсё. Усё, пакуль.
Святлана паклала слухаўку і адправілася гатаваць вячэру. Мужчына відавочна прыйдзе галодны.
Яна адварыла бульбы і зрабіла салату з агуркоў і памідораў у смятане, што Міхал спажыў з зайздросным апетытам. Еў ён хутка і засяроджана, не адцягваўся на староннія шумы і не глядзеў на яе. Міхал падняў вочы на Святлану толькі калі расправіўся з ежай. Яна сядзела насупраць, і ёй прыемна было назіраць за тым, як ён есць.
— Дабаўкі? — прапанавала Святлана.
— He, дзякуй,— адмовіўся Міхал.— Вельмі смачна,— падзякаваў.
— Ты не маніш? — адгукнулася Святлана.— Гэта самая простая страва.
— Усё, што створана тваімі рукамі,— запярэчыў Міхал,— з простага становіцца значным.
Ён узяў яе рукі ў свае і па чарзе пацалаваў усе пальцы на іх, тонкія, доўгія, дагледжаныя.
— А ў мяне для цябе сюрпрыз,— імкнучыся не вылучаць фразу як штодзённую, прамовіла Святлана.
— Ды што ты? — зацікавіўся Міхал.— I які?
— Праходзь у спальню і чакай,— папрасіла яна.
Малады чалавек, заінтрыгаваны сказаным, хуценька перадыслакаваўся, расцягнуўся на ложку, закінуўшы рукі за галаву, у чаканні абяцанага. Праз некалькі хвілін увайшла Святлана ў новым убранні. Панадліва выгнуўшыся, яна заняла чакальную пазіцыю і глядзела на Міхала ўстрывожана: ці дагадзіла? Ён аж ускочыў ад нечаканай чаканасці, пажыраючы яе вачамі і разводзячы рукамі ў бакі, быццам пазбавіўся і голасу, і мовы разам, а потым запляскаў у ладкі, як акторцы, у падзяку за ўдалы спектакль.
— Табе падабаецца? — спытала Святлана з прыдыханнем, спакушаючы гэтым яшчэ больш.
Міхал замест адказу сарваў з сябе адзенне і накінуўся на яе, як леў на антылопу, паваліў на ложак, падмяўшы пад сябе, і заціх, атрымліваючы асалоду ад дакрананняў шоўка. Святлана падумала, ці не здарылася ўжо чаго, таму што нічога не адбывалася. Ён проста прыціскаўся да яе. Аднак хутка Міхал рыўком палажыў Святлану на жывот і авалодаў ёю...
Аддыхаўшыся, Міхал павярнуўся да Святланы, зазірнуў у вочы. Hi папроку, ні дакору, ні намёку на крыўду ў іх не ўбачыў. Вочы Святланы ўсміхаліся шчыра і даверліва, без слоў казалі, што жанчына га-
товая на ўсё дзеля свайго мужчыны. Ён — галоўны, ён яе цар і Бог, суддзя і кат. Ён — Пігмаліён, яна — Галатэя.
Міхал не мог адмовіць вачам Святланы. Ён кінуў да яе ног ноч жменямі, з кожнай хвілінай павялічваючы памеры жменяў, вінаграду, дыямантаў, золата і паветра. Шчодрасць яго не ведала межаў. Яна ўсмоктвала ноч, як апельсінавы сок праз саломінку, і марыла, каб ноч не канчалася, як сок.
Міхал быццам збудаваў замак асалоды ў космасе, апраўдваючы сябе за прычынены боль, з кожным адчыненым пакоем замка павялічваючы напал магчымасцяў, прымушаючы Святлану заходзіцца ў апантаным крыку захаплення і задавальнення. Дурненькі, ёй хапіла б і халупы на краі сусвету, абы толькі з ім!..
А Міхал не пераставаў яе дзівіць і адчыняў усё новыя і новыя пакоі, адзін прыгажэйшы за другі, якім, здавалася, не было канца. Святлана нават спалохалася бясконцасці замка, але ўздыхнула з палёгкай, калі чарговыя дзверы не ўпусцілі ў свае пакоі. Яны толькі прачынілася, утварыўшы шчылінку, абяцаючы пачакаць наступнага разу...
Прачнулася Святлана зноў першаю на грудзіне Міхала, пацалавала яго ў заплюшчаныя вочы і адправілася ў душ, заадно сцягнуўшы прасціну з ложка, але Міхала не пабудзіла пры гэтым. Замачыўшы прасціну і камбінацыю, залезла ў ванну, устала пад асвяжальныя струмені вады.
Як і ўчора, сняданак прыгатаваў Міхал. Як і ўчора, разам яны выйшлі з дому. Развіталіся да вечара.
Але ён не з’явіўся. Hi ўвечар, ні ўначы, ні на наступны дзень. На працы, у Доме культуры, таксама ніхто не ведаў, дзе ён. Святлана спалохалася. He ведала, што рабіць і што думаць. У галаве пракручваліся самыя жудасныя сітуацыі, у якія мог патрапіць Міхал.
Дарэмна яна гнала іх прочкі. Думкі пераследвалі і ўзрывалі мозг з назойлівасцю кулі. Святлана нервавалася і псіхавала ад невядомасці і безвыходнасці. Раптам успомніла Віктара, былога мужа. Няўжо ён неяк замяшаны ў знікненні Міхала? He хацела верыць у тое, што Віктар мог быць неяк датычны, але праверыць не замінала. У яго была падстава, прычым важкая, жадаць Міхалу зла. Святлана ведала мсцівы характар былога мужа, але спадзявалася на яго разважлівасць. Ен жа казаў, што кахае яе...
Віктар сядзеў у сваёй хаце каля тэлевізара. Дзверы ў кватэру на ключ ён ніколі не зачыняў: дзеці. Таму Святлана ўвайшла бесперашкодна.
— Дзе ён? — з ходу накінулася яна на былога мужа.
— Хто? — ніколькі не спалохаўся напору Святланы Віктар. Ён нават не памяняў паставы і не ссунуўся з канапы.
— Ты сам ведаеш хто! — выдзернула шнур ад тэлевізара з разеткі Святлана.
— Ты трызніш,— непарушна працягваў Віктар.
— Што ты зрабіў з Мішам? — не адступалася Святлана.
— А, ужо кінуў? — усміхнуўся былы муж.— Я цябе папярэджваў, забылася?
— Так ты яго не бачыў? — супакойваючыся паволі, зразумела Святлана. Яна была радая, што Віктар ні пры чым.
— Навошта ён мне? — буркнуў той.— Хутка ж у ім жарсць да цябе астудзела,— дадаў.— He пара вы, Светка. Ён жа дзіця на тваім узроўні.
— Гэтае дзіця ўмее такое,— запярэчыла Святлана,— што табе і не снілася!
— А, ты ў гэтым сэнсе,— зразумеў Віктар.— Тады,— зрабіў задуменны твар,— будзь удзячная за
незабыўныя імгненні. Думаю, яны больш не паўторацца.
Ды пайшоў ты! — вырвалася ў Святланы.
Яна развярнулася і выйшла з кватэры.
Было пазнавата, і Святлана вырашыла ісці дамоў. Раптам Міхал вярнуўся і чакае ля пад’езда? Мог бы патэлефанаваць хоць, папярэдзіць!.. Але ён жа прынцыпова не карыстаецца мабільнымі тэлефонамі, а яго хатні нс адказвае. Святлана спяшалася, але расчаравана склала рукі, нідзе паблізу не выявіўшы і намёку на прысутнасць Міхала, і асуджана паплялася ўгару па сходах, як зайшла ў пад’езд. Нібы якое канаючае цяпельца, цьмела апошняя надзея, што Міхал нейкім чынам пракраўся ў яе кватэру і зрабіў сюрпрыз. Святлана абышла ўсе пакоі. Міхала не было.
Незразумелая роспач абхапіла горла шаўковай стужкай і сціснула яго. Ды хто ён такі, што Святлана так забівалася па ім?.. Звычайны хлопчык, які захацеў раптам пагуляць у сталага? Зняў спелую жанчыну для спробы, паглядзець, як яно? Думаў, абыдзецца без наступстваў? Пацешыцца колькі дзён і саскочыць, а яна ўсё зразумее, багаж за плячамі немалы? Эгаістычна і мэтанакіравана развёў на секс, не на каханне! Якое каханне да яе гадоў!.. Адназначна, хацеў пацешыцца. Але такія вершы чытаў!.. Казаў, што напісаў спецыяльна для яе. Верагодна, ды хутчэй за ўсё, вершы гэтыя наогул прызначаліся не ёй, а той, з кім ён цяпер. Ляжыць у пасцелі, пэўна, з іншай, курыць і распавядае, як атрымалася яму цётку запаліць. Атрымалася — яшчэ мякка сказана. Ён абудзіў вулкан усярэдзіне Святланы, і лава гэтага вулкана накрыла яе з ног да галавы. Яна не жадала ні з кім дзяліць Міхала, ён бьгў толькі яе! Кожнае згадванне яго імя балюча раніла сэрца, як страла з лука. Стрэлы ўтыкаліся ў цела бясшумна, як у сметанковы алей, змушаючы сэрца сыходзіць