Шоўк
Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
— He падабаецца? — заўважыў стаўленне Святланы да свайго месца пражывання Міхал.
— Галоўнае, каб дах над галавой быў,— нявызначана адказала яна.
— Мне таксама не падабаецца,— раптам прамовіў Міхал,— таму тут я не жыву.
— А дзе тады? — здзівілася Святлана.
На ўсё свой час,— загадкава адказаў Міхал, адкрыў самыя ніжнія дзверцы шафкі ў серванце і ўзяў адтуль белы шаўковы шалік.— Мне трэба завязаць табе вочы,— падышоў ушчыльную да Святланы. Тая нічога не адказала, і Міхал бесперашкодна зрабіў задуманае, затым узяў яе за руку і павёў за сабой. Адчыніў дзверы спальні з адным-адзіным ложкам і без адзінага самага маленькага акенца, націснуў выключальнік, але не святло загарэлася, а паднялася
падлога, «распляскаўшы» ложак па сцяне, адкрываючы позірку вітыя сходы, якія вялі ўніз.— Асцярожна, прыступкі! — першым ступіў на сходы Міхал, ведучы за сабой Святлану. Яна налічыла дваццаць адну прыступку.
Прайшоўшы некалькі крокаў пасля лесвіцы, Міхал спыніў Святлану, далікатна і асцярожна распрануў. Святлана не супраціўлялася, хоць інстынктыўна рукі пацягнуліся сарваць павязку з вачэй. Міхал супакоіў доўгім пацалункам, затым апрануў на яе камбінацыю крэмавага шоўку, якая даўжынёю даходзіла да каленяў. Святлана ўздрыгнула, адчуўшы дакрананне цела да тканіны, цяжка задыхала. Яна не магла патлумачыць прыемнасці абвіўшага яе шоўку.
— Ты можаш зараз жа сысці,— прагучаў голас Міхала.— Я цябе не спыню і не пакрыўджуся. Магчыма, мы ніколі не ўбачымся. Але спачатку прашу выслухаць тое, што я скажу.
Святлана замерла, напружваючы слых, баючыся штосьці прапусціць.
— Нават наймацнейшае і светлае каханне,— працягваў Міхал,— ператвараецца ў нуду. Я не хачу дазволіць нашым пачуццям набіць аскому і прапаную табе і сабе ўзяць за прыклад шоўк. Гэты від тканіны адрозніваецца яркасцю, насычанасцю фарбаў і пазітывам. Гладкая навобмацак тканіна можа адначасова запальваць і астуджаць любое цела, эксперыментуючы сама над сабой. Шоўк самадастатковы, a таму бездакорны. Я прапаную табе пазбавіцца ад стэрэатыпаў і пагадзіцца на эксперыменты. Любое тваё рашэнне я прыму, не аспрэчваючы яго.
Ён замоўк.
Маўчала і Святлана. Ліхаманкава думала, што ёй рабіць. Яна баялася новага, але і па-вар’яцку прагнула адкрыццяў і магчымасцяў, раней не спазнаных і не
зведаных. А іх ёй мог даць толькі Міхал, якому даверылася і які, у прынцыпе, не мог ёй нашкодзіць. I ён меў рацыю, каханне можа надакучыць, калі не пераставаць здзіўляць адно аднаго. Міхал здзіўляў яе кожны раз, і з кожным разам мацней. Яна таксама здольная на гэта. Лепшага ў жыцці больш не будзе ніколі. Ёй і без таго пашанцавала.
— I... што гэта будзе? — усё-ткі няўпэўнена спытала Святлана.
— Ты — мая жанчына, я — твой мужчына,— прагучаў следам адказ.— 3 усімі вынікаючымі.
— I шоўк — як дэтанатар? — выказала здагадку Святлана.
— Як сутнасць,— паправіў Міхал і развязаў ёй вочы.
Святлана стаяла пасярод прасторнага пакоя са сценамі цаглянага колеру. Перад ёй, на адлегласці выцягнутай рукі, знаходзіўся шырокі ложак з разьбянымі спінкамі, засланы блакітным шоўкам. Крыху лявей, на жалезных «курыных ножках», мясцілася беласнежная кампактная ванна. За спінай Святланы квадрацілася размаляваная пад хатку прастакутная скрыня ў палову чалавечага росту вышынёй і такой жа ўнутранай прасторай. На скрыні ляжаў скураны ашыйнік з дэкаратыўным ланцугом, прымацаваным за кальцо да сцяны над своеасаблівай уціснутай нішай, дзе знаходзіліся ўнітаз і бідэ, бліскаючы чысцінёй. Дзве доўгія паліцы з кнігамі Генры Мілера, Джэка Керуака, Вільяма Барроўза, Чарлза Букоўскі, Анаіс Нін, Франсуазы Саган, Уладзіміра Сарокіна і Віктара Пелевіна віселі над скрыняй. Падлога была пліткавая і дзе-нідзе хавалася пад кілімкамі. Пад столлю, у кожным куце, у выглядзе паходняў, тырчэлі кандэлябры, кожны на шэсць свечак, але асвятлялася памяшканне электрычным святлом. Люстэрка адна-
часова выконвала і функцыю дзвярэй. Тут Святлане бясспрэчна падабалася больш, чым наверсе. Зразумелае жаданне ўведаць, якім чынам Міхалу атрымалася так уладкаваць звычайны склеп, было задушана іншым жаданнем. Гэты хлопчык здольны на ўсё. Яго сапраўднаму мужчынскаму позірку да ашаламлення хацелася падпарадкоўвацца, карцела нават памерці за яго. Такім ён валодаў магнетычным дарам спакушэння. I абставіў усё не з пахабнай безгустоўшчынай, а з брутальнай калянасцю. Менавіта гэтага бракавала Святлане ва ўсіх яе мужчынах, якія былі з ёй раней. Страціць галаву не страшна. Страшна прачнуцца без галавы. Без галавы яна і прачыналася. Міхал паказаў ёй дакладны шлях, каб нічога не губляючы, набываць сябе, па-новаму спазнаваць сябе сапраўдную.
Ён сядзеў на ложку, упёршы рукі локцямі ў калені, галаву трымаў на далонях, складзеных мастком, і ўважліва назіраў за Святланай. Ён ведаў, што ёй спадабаецца, але не ўяўляў, што да такой ступені. Яна захаплялася ім, гэтым пакоем і сабой у гэтым пакоі, яго і сваім магчымасцям.
Святлана падышла да Міхала і апусцілася на калені, абняла яго калені і сказала, гледзячы на яго знізу ўгару:
— Ты — мой мужчына. Я — твая жанчына. I я буду тваім шоўкам.
Яна прымала правілы яго кахання безумоўна, сваё аддаючы бязвыплатна. Дыхаць ім, як неабходным для жыцця кіслародам,— адзіная мэта і сэнс існавання.
— Ты можаш перадумаць? — удакладняючы, правакаваў яе Міхал.
— He,— рашуча адказала Святлана.— Выпрабуй мяне,— прапанавала.
— Любімая жывёла? — спытаў тады Міхал.— Толькі хутка і не думаючы.
— Сабака,— тут жа выдала Святлана.
— Стань ім,— сказаў Міхал.
— Як? — не зразумела Святлана.
— Стань сабакам. Пакажы яго. Ці сыходзь.
Святлана паднялася на ногі, адышла да дзвярэй, паглядзелася ў люстэрка, апусцілася на карачкі, выгнулася дугой, падпаўзла да Міхала, выпрасталася, падняла рукі да грудзей кісцямі ўніз, высунула язычок, аблізала вусны і загаўкала, кранальна і смешна, як шчанюк.
Міхал сеў побач з ёй і пагладзіў па галаве, потым падняў на рукі і аднёс на ложак, асцярожна паклаў, як самы каштоўны скарб.
Святлана заплюшчыла вочы. I гэта ўсё выпрабаванне? Лёгкае расчараванне кальнула ў скронь, як камарыны ўкус. Яна чакала большага. Чаго ж менавіта — прыдумаць не паспела, праваліўшыся, як у калодзеж, у бяздонную яму цяпла і ласкі, пераўтвораную ў акіян асалоды і пяшчоты. Святлана пачувалася «Тытанікам», асуджана гінуўшым, але не спрабаваўшым ратавацца. Яна танула і радавалася свайму становішчу, захлыналася экстазам і адкашлівалася, калі хваляй выкідвала на сушу, стогнамі жарсці, каб ізноў тануць, кожны раз па-новаму ўдыхаючы дурманлівы, ап’яняльны пах жыцця, сапраўднага жыцця кахання. Прычым тануць ёй спадабалася больш, чым адчыняць дзверы бясконцых пакояў паветранага замка, да якіх, зрэшты, не супраць была і вярнуцца. Але канчаткова патанула, нават пальцамі паварушыць не магла, не тое, што здзейсніць рывок, у знямозе і глейкай дрымоце.
Калі Святлана расплюшчыла вочы, яны ўсё адно апынуліся заплюшчанымі. «Ці не аслепла?» — імгненна пранеслася ў галаве. Але і рот не адкрываўся, і рукі-ногі не слухаліся таксама. Святлана спалохалася не
на жарт. Але вельмі хутка зразумела, што проста прывязана да спінак ложка, а вочы і рот залеплены скотчам. Міхал пастараўся. Цікава, дзе ён сам? I колькі цяпер часу? На працу ж трэба!..
Святлана пачала вырывацца, але неўзабаве выдахлася і знясілела. Марна. Усё адно нічога не атрымаецца. Неблагое выпрабаванне прыдумаў Міхал, толькі ў чым сакрэт яго? Ляжаць і нічога не рабіць — не так ужо і складана. Нават без ежы і пітва. Трэба было трываць і чакаць Міхала, які мог прыйсці ў любую хвіліну, а мог і не прыйсці. А можа, ён наогул нікуды не сышоў, стаіць збоку і глядзіць, назірае, адужае Святлана ці не. Ці здольная яна на ахвяры, абяцаныя ёю ж добраахвотна і беспярэчна?..
— Прабач,— прамовіў Міхал,— я вінаваты сам. Нельга было пакідаць цябе адну так надоўга.
— Нельга наогул гэтага рабіць,— сказала Святлана.— Мне на працы паставяць прагул...
— He паставяць,— ён перабіў яе.— Я аформіў табе адпачынак.
— Які адпачынак? — не зразумела Святлана.
— Усё адно ўжо хутка канец чвэрці,— пацалаваў яе ў вусны Міхал.— Замену табе знайшлі.
— I каго ж?
— Сяброўку тваю, Наталлю, здаецца.
— Трэба ж! — адзначыла Святлана.
— Зараз нішто і ніхто нам не перашкодзіць,— сказаў Міхал.— Уставай, будзем купаць цябе...
Міхал распрануў яе і дапамог сесці ва ўжо напоўненую гарачай вадой ванну. Ваду ён прынёс з калодзежа і нагрэў на пліце ў дзвюх дзесяцілітровых каструлях. Два вядры халоднай вады стаялі непадалёк. Шампунь, мачалка і мыла ляжалі на маленькім зэдліку побач з ваннай. Асцярожна і беражна Міхал намачыў
валасы Святланы, выціснуў трохі шампуня сабе ў далонь, стаў уціраць вадкасць у валасы жанчыны. Потым змыў вадой з ванны і паўтарыў працэдуру, але змываў ужо чыстай вадой, паліваючы галаву з коўшыка. Святлана фыркала і войкала, калі што-небудзь трапляла ў вочы, але ні разу не адмовілася ад паслуг Міхала, каб спраўляцца самой. Кожнае дакрананне яго рук рабіла яе бязвольнай і паслухмянай ва ўсім, а дыханне п’яніла і кружыла галаву крапчэй за віно.
Намачыўшы і намыліўшы мачалку, Міхал папрасіў Святлану падняцца і яна ўстала ў ванне ва ўвесь рост. Вада сцякала па ёй, як па вадаспадзе. За лічаныя секунды Міхал нанёс на яе цела мыльную пену, з задавальненнем мыў і цёр, нібы мастак-рэстаўратар — бясцэнны твор мастацтва, баючыся неасцярожным рухам, крый божа, сапсаваць тую ці іншую лінію бездакорнай прыгажосці. Змываючы пену, дзе мачалкай, дзе вадой з коўшыка, любаваўся тварэннем рук сваіх, нібы насамрэч меў дачыненне да стварэння шэдэўра.
Захутаўшы Святлану ў доўгі махровы ручнік, Міхал выцягнуў яе з ванны, на руках аднёс да ложка, сеў сам, яе пасадзіў на калені, меншым ручніком па пасмах стаў выціраць яе валасы, адначасова цалуючы яе цела.
Потым, як ляльку, перасадзіў на ложак, прынёс зверху сумку, выняў з яе касметыку і чырвоны шаўковы камплект, які Святлана купіла ва ўніверсаме. Пасля працы Міхал зайшоў да Святланы ў кватэру, узяў усё неабходнае для падтрымання прыгажосці. Жанчына заўсёды павінна быць жаданай, а таму прыгожай.
— Я тут надоўга? — спытала Святлана, усё яшчэ хутаючыся ў ручнік.
— Нягледзячы на тое, што я аформіў твой адпачынак без цябе,— прамовіў Міхал, прысаджваючыся no634,— ты вольная ў сваіх учынках. Ты — не палонніца