• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шоўк  Мікола Адам

    Шоўк

    Мікола Адам

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 2013
    71.45 МБ
    тымент страў і кошты на іх, жахаючыся дарагоўлі, на мой погляд, абедаў і закусак, чакаючы замовы, з нудным выглядам. Разумела і без слоў, што я кліент бесперспектыўны: навошта турбаваць сябе, дапамагаючы ў выбары ежы незразумела каму?..
    Я папрасіў прынесці чаю.
    — I ўсё?! — На твар афіцыянткі наляпілася штосьці накшталт шоку. Яна і так была ўпэўнена, што мой кашалёк мізэрны, але не да такой жа ступені... — Добра,— паціснула плячамі і адправілася выконваць замову.
    Я ж ламаў галаву, навошта Вераніка паклікала мяне ў гэты рэстаран? Яшчэ раз зняважыць? Паздзекавацца?..
    — Прывітанне! — З’явілася Вераніка ніадкуль і села насупраць, такая прыгожая, такая блізкая і такая далёкая, у чырвонай шаўковай у абліпку блузцы з двума верхнімі расшпіленымі гузікамі, з чорнымі прамымі валасамі, што падалі хвалямі на плечы.
    — Прывітанне,— глуха адгукнуўся я.
    — Што-небудзь замовіў ужо? — зазірала яна сваімі выразнымі ярка акрэсленымі зялёнымі, як смарагды, кашачымі вачыма ў мае, блізарукія і завузкія.
    — Так,— зрабіў я няўпэўнены жэст рукой, які азначаў, што магчыма ўхіляўся ад яе погляду.
    — He магу зразумець,— сказала яна.— Штосьці не так? Табе тут не падабаецца?
    — Не-не, што ты,— паспяшаўся супакоіць яе,— усё выдатна!
    — Ваш чай! — грэбліва падала маю замову афіцыянтка, не ў час вярнуўшыся.— Ой,— заўважыла яна Вераніку і шчасліва заўсміхалася, быццам яе Бог пацалаваў.— Добры дзень, Вераніка Юр’еўна!
    — Добры дзень, Светачка,— у адказ усміхнулася Вераніка.— Гэты чалавек.— вачамі паказала на мяне,— мой госць. Чай аднясі і прынясі, сама разумееш...
    — Я мігам, Вераніка Юр’еўна! — Афіцыянтка схапіла мой чай і паспяшалася выконваць распараджэнне Веранікі.
    — Спрытна ты яе,— заўважыў я, маючы на ўвазе гутарку з афіцыянткай.
    — Нічога дзіўнага,— засмяялася Вераніка.— Рэстаран мой.
    — Праўда?! — не верыў я.— Ты жартуеш!
    — Ніколькі,— перастала смяяцца Вераніка.— Я валодаю сеткай рэстаранаў,— дадала:— Гэты ж самы любімы. Тут і галоўны офіс, і афіцыянткі, якіх я асабіста адбірала. Дарэчы, кожны столік замацаваны за асобнай дзяўчынкай. Ніякая іншая не да свайго століка не мае права нават падыходзіць, не тое, што абслугоўваць. Але гэта толькі тут.
    — Крута,— захоплена сказаў я.
    — Ну, так што прывяло цябе да мяне? — Вераніка абаперлася на столік.— Гэтулькі гадоў прайшло!.. 3 чаго раптам успомніў?..
    Я і не забываў,— прамовіў, пагладзіўшы яе далонь, якая не вызвалілася, як ад пракажонага, а засталася ў маёй.
    — Працягвай,— падбадзёрыла Вераніка, уважліва гледзячы мне ў вочы, імкнучыся пракрасціся ў іх, каб разабрацца самой, зразумець, навошта яна сядзіць no634 са мной і чаму я яе шукаў.
    — Разумееш...— Погляду я не вытрымаў і апусціў вочы.
    Далонь яе завагалася ў маёй, гатовая да адступлення, але мая ўтрымала. Я падняў вочы і сустрэўся з яе вачамі, адчуваючы, што заблытваюся ў іх, як у ціне. Такіх разумных і глыбокіх вачэй я не бачыў ніколі. Яны ведалі наперад, дзе я сфальшыўлю, а дзе зманю. Нс дзіва, што Вераніка мела такі поспех. 3 дапамогай вачэй яна рабіла цуды.
    Вярнулася афіцыянтка з падносам, з якога на столік перадыслакаваліся два бакалы з віном, асарці з садавіны, шакалад, нарэзаная вяндліна.
    Мы ўзялі бакалы ў рукі.
    — За сустрэчу,— сказала Вераніка, зрабіла вялікі глыток, паставіла бакал на столік і закінула ў рот адламаны кавалачак шакаладу.— Я слухаю цябе,— прамовіла потым.
    Разумееш,— выпіў я віно залпам,— я доўга думаў. Я ж не такі, якім ты мяне запомніла. I я хачу даказаць табе гэта. Увесь гэты час я не пераставаў успамінаць цябе. Hi з кім мне не было так добра. Я разумею, гучыць дзіка пасля гэтулькіх гадоў, але ты мне патрэбна, Вераніка. Нікога, акрамя цябе, побач з сабой я не бачу. Заўваж. вырашыў я гэта, нічога не ведаючы ні пра цябе, ні пра тваё становішча ў грамадстве, ні пра твой бізнес. Ты патрэбна мне любая...
    У якасці каго? — перабіла Вераніка.— Жонкі? Палюбоўніцы? Сябра?
    — У якасці... каханай жанчыны, вядома.
    — А ты не падумаў, што ты мне можаш быць не патрэбен? — спытала яна.— Да мяне мужчыны ў чаргу выстройваюцца, і не раўня табе. Паспяховыя, багатыя, прыгожыя. Што ты мне можаш даць?
    — Каханне,— проста адказаў я.
    Вераніка засмяялася.
    Каханне? — скрозь смех паўтарыла яна. Потым раптам рэзка пасур’ёзнела: — Я кахала цябе. Гэта я цябе кахала, Валера! А як ты паступіў са мной? Нагадаць?
    — Павер, мне вельмі сорамна. Я гатовы што заўгодна зрабіць, абы ты прабачыла мяне.
    Вераніка зрабіла яшчэ адзін глыток віна.
    — Добра,— задуменна прамовіла яна.— Я прабачу цябе. Але,— загадкава ўсміхнулася,— ты зараз
    жа павінен будзеш стаць перада мной на калені і вылізаць, як сабачка, мае туфлі.
    Я не быў гатовы да яе просьбы. I наогул не чакаў, што яна папросіць такое... Я аслупянеў і тупа ўтаропіўся на яе. Вераніка ж ізноў засмяялася.
    — Раслабся, Валера! — сказала яна.— Я пажартавала. Я так жартую, разумееш? — зрабіла яшчэ глыток віна.— Калі б ты мне быў абыякавы,— раптам сказала,— я б наогул з табой не сустракалася. Я дам табе другі шанец. Уставай, паехалі!
    — Куды? — не ведаў я, ці радавацца мне, ці асцерагацца чаго-небудзь.
    — Туды, дзе спраўдзяцца ўсе твае мары,— таямніча прашаптала Вераніка.
    Мы селі ў джып на заднюю сядушку. Вераніка строга загадала дзяўчыне-кіроўцу: «Дамоў!», тая згодна кіўнула, і машына ахвотна кранулася.
    У галаву стукнула, але не віно, хоць Вераніка прапанавала яшчэ выпіць, і я пагадзіўся. Мяне п’яніла сама яе блізкасць, яна была так блізка, сядзела напаўпаварота поруч ад мяне, штосьці казала, але слоў я не разбіраў, таму што не слухаў, тарашчыўся ва ўсе вочы на жаночую прыгажосць. Рука Веранікі прапаўзла па маім целе знізу ўверх, залезла пад кашулю, папярэдне расшпіліўшы некалькі верхніх гузікаў, сама Вераніка падсунулася бліжэй да мяне. Я адчуваў біццё яе сэрца, дыханне яе абпальвала мяне і зводзіла з розуму. Mae рукі ляглі на яе стан, абхапілі крыжам. Я падаўся наперад, каб мацней сціснуць Вераніку ў сваіх абдымках і зацалаваць да непрытомнасці, упэўнены ў тым, што таго ж жадае і сама Вераніка. Але яна спрытна ўхілялася ад усіх маіх пацалункаў, як баксёр-прафесіянал ад удараў суперніка, а потым і зусім спыніла на сябе напад, прычыніўшы мне рот двума пальцамі.
    — He спяшайся! — сказала яна.— Неяк непрыгожа ў машыне, не лічыш? — спытала.
    — Так.— адпусціў я Вераніку і, не ведаючы, куды дзець зараз рукі, як тапелец за саломінку, схапіўся за пададзены Веранікай бакал віна.— Напэўна, ты масш рацыю.
    — Вып’ем? — прамовіла Вераніка.
    — Так,— кіўнуў я, але не зрабіў і глытка. Глядзеў, як піла яна, павольна, маленькімі глыточкамі.
    — Ты не расчараваны ўва мне? — раптам спытала Вераніка.
    — У сэнсе? — не зусім зразумеў я пытання.
    — Ну, магло так аказацца, што ты чакаў зусім не таго, што аказалася насамрэч.
    — Mae чаканні пераўзышлі самі сябе. He думаў я, што ты станеш такой прыгожай і багатай.
    — Гэта можа цябе спыніць? Бо, па-мойму, ты павінен быў стаць багатым і ўсё сваё багацце кінуць да маіх ног.
    — Мы рассталіся,— сумна прамовіў я.— He было дзеля каго напружвацца.
    — Ну, цяпер мы разам,— заўважыла Вераніка.— He з’явіўся стымул здзяйсняць подзвігі?
    Пакуль не ведаю,— паціснуў я плячыма.
    — Што ж ты са мной тады будзеш рабіць? ізноў падалася да мяне Вераніка, абпальваючы п’янкім шэптам.— Вельмі хутка мы прыедзем да мяне. Асабіста я...— Япа ўзяла бакал з віном з маіх рук і паднесла да маіх губ, паіла мяне, як дзіця, пакуль бакал не зрабіўся пустым.— Асабіста я,— працягвала,— збіраюся цябе звязаць і адхвастаць, як памаўзлівага хлапчука, калі, вядома, ты не апярэдзіш мяне і не звяжаш першым. Толькі ў гэтым выпадку ты можаш разлічваць на поўнае маё падпарадкаванне і выкананне любых сваіх жаданняў, нават самых страшных.
    Вераніка лізнула мяне ў губы і адсела да краю, склаўшы рукі на грудзях.
    Я не ведаў, што рабіць і чаму верыць. Так, я прагнуў сексу з Веранікай, пастаяннай блізкасці, але потым, не цяпер. Так, як прапаноўвала сябе і паводзіла сябе яна, быць не павінна. Мы не бачыліся шмат гадоў, а рассталіся дзіўна. Я не быў гатовы да прапановы Веранікі...
    — Я ведаю, пра што ты цяпер думаеш,— нібы чытаючы думкі, перабіла яна мае развагі.— He парся асабліва. Калі пачынаеш думаць — жыць не хочацца. Усё нашмат прасцей. Гэта чыстая фізіялогія. Да Ta­ro ж — я німфаманка. На што ты здольны — я даўно забылася: жадаю папоўніць прабелы. Але ты можаш адмовіцца. Я не пакрыўджуся. У любым выпадку запрашэння да мяне ў госці ніхто не адмяняў. Пасядзім, пап’ём чайку, паглядзім кіношку, успомнім, так бы мовіць, маладосць...
    — Навошта ты так? — Узяў я Вераніку за руку.
    — Добра, прабач,— ізноў заўсміхалася дзяўчына.— Усё добра! — Пагладзіла мяне па валасах.
    Машына спынілася.
    — Прыехалі,— сказала Вераніка, адчыняючы дзверцы. Яна адпусціла кіроўцу, дамовіўшыся пра прызначаны час на заўтра, прасунула сваю руку пад маю і павяла за сабой да пад’езда элітнага дзевяціпавярховіка элітнага раёна сталіцы. Менавіта ў гэтым доме мы з ёй калісьці і марылі жыць. Праходзілі міма, заўсёды спыняліся, выбіралі вокны, якія належалі «нашай» кватэры. Мара Веранікі спраўдзілася.
    У вялікі і прасторны ліфт з адной люстраной сцяной мы ўвайшлі не адны. Адразу за намі ўбеглі трое: лысагаловыя, у скураных куртках, спартовыя. Я адчуў штосьці нядобрае ў іх з’яўленні, але Вераніка заставалася спакойнай, не звяртаючы на выпадковых спадарожнікаў ніякай увагі, тулілася да мяне. Я падумаў, што накручваю сябе дарма: элітны ж раён, што тут можа здарыцца?..
    Выйшлі ўсе разам.
    Мяне моцна штурханулі наперад. Я спатыкнуўся і расцягнуўся на халоднай бетоннай падлозе пляцоўкі, раздрапаўшы далоні ў кроў пры падзенні. Калі падняўся — убачыў, што адзін з лысагаловых трымае Вераніку за шыю, прыставіўшы да яе горла нож. Двое астатніх накіроўваліся да мяне. Спалоханы твар Веранікі крычаў аб дапамозе. 3 вачэй пакаціліся слёзы, пакідаючы чорныя палосы размоклай касметыкі.
    Я застыў на месцы, не ў сілах варухнуцца. Гэта паўтаралася зноў. I зноў цела мне не падпарадкоўвалася. Я глядзеў на Вераніку з тым жа вінаватым позіркам, каб яна прабачыла мяне.
    — Грошы на бочку! — Трасянуў мяне адзін лысагаловы.— Ці мы ёй горла перарэжам!
    — У мяне... — ледзь варочаючы языком, усё гэтак жа нерухома, выдушыў я з сябе.