• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шоўк  Мікола Адам

    Шоўк

    Мікола Адам

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 2013
    71.45 МБ
    — Чо? — крыкнуў мне ў вуха лысагаловы.— Нс чую! Чо ты мямліш там, дэбіл? Грошы гані!
    Для пераканаўчасці гаго, што становішча вельмі сур’ёзнае, нож да горла Веранікі прыціснулі мацней, з’явілася кроў. Я ж атрымаў кулаком у сонечнае спляценне і сагнуўся напалам. Да мяне нагнуўся той жа лысагаловы і зноў загарлапаніў у вуха:
    — Калі ты яшчэ не зразумеў, казёл, мы тут не жартуем. Знішчым і кралю тваю, і цябе на раз!
    — У мяне... — ізноў выдушыў я,— няма грошай.
    — А ў каго ёсць?
    — У яе,—~ поглядам паказаў я на Вераніку.
    Тут жа адчуў палёгку. Цела зноў падпарадкоўвалася мне. Я адапхнуў таго, што нахіліўся да мяне і рвануў з усіх ног уніз па лесвіцы. Аднак ля пад’ездных дзвярэй сустрэў яшчэ дваіх лысагаловых, якія мяне схапілі, заламалі рукі і ўпіхнулі ў ліфт, не забыўшыся ўвайсці следам.
    Вывалаклі мяне на тым паверсе, з якога я збег, дзе мяне чакала Всраніка. Прыхінуўшыся да падаконня.
    яна нервова курыла. Лысагаловы, які яе параніў, асцярожна выціраў хустачкай кроў з яе шыі.
    — He хвалюйцеся, Вераніка Юр’еўна,— казаў ён,— ніякіх слядоў гвалту на вашай шыйцы не застанецца.
    — Дзякуй, Багдан! — прамовіла яна.
    Мяне паставілі перад Веранікай на калені, задралі галаву за валасы, каб я не апускаў вочы, а глядзеў на яе.
    Вераніка дакурыла, села побач са мной на кукішкі, пагладзіла па шчоках.
    — А як усё добра пачыналася,— сказала.— Ты зноў усё сапсаваў. Упусціў апошні шанец, апошнюю магчымасць застацца мужчынам. Шкада мне цябе, Валера, хоць ты і баба!
    Вераніка паднялася і звярнулася да лысагаловых:
    — He біце яго, хлопцы! Няхай валіць туды, адкуль зваліўся. Рукі не брудзьце.
    Мне выклікалі ліфт і ўпіхнулі ў яго. Адпусцілі. А я гатовы быў зямлю грызці, каб усё вярнуць і выправіць. Я павярнуў назад, але спыніўся на паўдарозе. Што я мог сказаць? Як апраўдацца? Усе ж усё бачылі! Аднак, калі глядзець з іншага боку, ніякая небяспека Вераніцы не пагражала, можа быць, таму ўсё так са мной адбывалася. Была б пагроза рэальнай, я б не спалохаўся... Смешна і сумна. Каго я супакойваю? Мабыць, я сапраўды лузер, якіх яшчэ пашукаць, самы маленькі і нікчэмны чалавечак і ў прамым, і ў пераносным сэнсе.
    Толькі ў электрычцы, якая везла мяне туды, куды я не хацеў і хацеў адначасова, я ўспомніў, што не купіў ніводнага новага фільма. Пераглядаць я не любіў, хоць некаторыя пераглядаў. У прыватнасці, «Аднойчы ў Амерыцы» з Робертам Дэ Ніра, сагу пра д’Артаньяна з Міхаілам Баярскім, «Матрыцу» з Кіану Рыўзам і «Малену» з Монікай Белучы. He пераглядаць жа іх ізноў!..
    Мяне ані не мучылі згрызоты сумлення наконт Веранікі, пакуль я не ўліў у сябе значнай кандыцыі алкаголю. Трэба было камусьці выгаварыцца, даказаць камусьці рэальнаму, што ненаўмысна я такі няўдалы. Я прагну кахання, прагну кахання Веранікі, хачу, каб яна апранула тое, у што я апранаў манекен, гэта ж першапачаткова для яе набыта; хачу прыціскацца да яе, абдымаць яе і цалаваць, лашчыць ды так, каб яна не толькі салодка енчыла, але і крычала ад задавальнення, патрапіўшы на сёмае неба...
    Як хацеў я...
    Таму вызваніў суседку, бясплатную, так бы мовіць, давалку, якая да мяне няроўна дыхала, зрэшты, як і да ўсіх астатніх, у каго ў портках што-небудзь варушылася. Яна пагадзілася скласці мне кампанію ў спажыванні таго, што засталося, і ўсмактаць у сябе ўсю маю п’яную гаворку, як губка.
    Яна сядзела насупраць у маёй гасцінай за сталом, які стаяў пасярод пакоя, такая блізкая і такая даступная, не прыгажуня і не страшная. Штосьці ў ёй было такое, ад чаго мясцовая мужыцкая брація зляталася і ліпла да яе, як мухі на ліпучку. Яна і не працавала нідзе ніколі, наколькі я памятаю, а апраналася і выглядала не горш сталічных модніц. Мы з ёй за адной партай у школе адпіянерылі ўсе адзінаццаць гадоў. Можа быць, таму яна мне ні разу не адмовіла. Па старой памяці. I ў Мінск не з’ехала. Дзіўна. Але пытанняў я ёй ніякіх не задаваў. Пакрыўдзіцца яшчэ. Яна глядзела на мяне і ўсміхалася. Усмешка ў яе была нейкая светлая, ці што, не такая, як у Веранікі, шчырая, сапраўдная. не сапсаваная штучным апладненнем сілікону і жыццёвым досведам, што накладаюць асаблівы адбітак, як марка паспяховай фірмы.
    Яна сядзела. глядзела на мяне і ўсміхалася.
    — Што ты лыбішся, дзяўчынка? — сказаў я, не спытаў, і, хутчэй, сабе самому.
    — Стаміўся ты, Валера,— усё ж адказала яна.
    — Стаміўся,— кіўнуў я, згаджаючыся.— Усё, што не зраблю, не збяру па макулінках, рассыпаецца, як картачны дамок. Напэўна, рукі не адтуль растуць. He, адтуль. Усё, як ва ўсіх, як у цябе, як у Веранікі.— Адзін толькі гук яе імя выклікаў немы стогн з маёй глоткі, з вачэй пацяклі слёзы.— Падла я, Люба (так клікалі маю аднакласніцу-суседку), а нічога з гэтым не магу парабіць,— усхліпнуўшы, вымавіў я.— Двойчы наступіў на тыя ж граблі, спужаўся, як апошні ніхто. Яна, напэўна, зараз мяне і за чалавека не лічыць. А я так хацеў паказаць сёння, які я герой і рыцар, каб яна зразумела, што толькі я ёй патрэбен і больш ніхто. Паказаў. Зараз з гэтым трэба неяк існаваць. Існаваць, разумееш? Я ж не павесіўся толькі таму, не зарэзаўся, не ўтапіўся, не застрэліўся, што суцяшэнне знайшоў у кіно. Хаця б у кіно, хаця б пару гадзін, атрымліваў асалоду ад жыцця. Так, прыдуманага, так, несапраўднага, але цікавага, поўнага прыгод і кахання, напоўненага сэнсам і смагай жыцця, якога ў мяне няма, якога я пазбаўлены. А я ж так прагну жыць таксама! Здзяйсняць подзвігі, прысвячаць вершы каханай жанчыне... а не атрымліваецца. У мяне атрымліваецца толькі добра глядзець кіно, удумліва і ўважліва. Я вельмі добры глядач, Люба. Гэтакі сузіральнік рэальнага нерэальнага, бездапаможны ў рэчаіснасці. Вось ты, Люба, любіш глядзець кіно?
    Табе, Валера, на працу трэба ўладкавацца,— ашаламіла раптам суседка,— цяжкую, фізічную, каб думаць не было калі. Усе твае думкі ад гультайства. I беды так званыя.
    — Пачакай, пачакай,— спрабаваў я ўлавіць, куды яна хіліць.— Але ты ж не працуеш! — асяніла мяне.
    — Памыляешся, Валера,— ізноў здзівіла Люба.— Я сваім целам зарабляю, можна сказаць, каханнем. I на думкі ўсялякія часу няма, ды і на кіно таксама.
    У мяне жыццё, Валера, круцейшае за любое кіно. Насычанае і цікавае. 3 пагонямі, адданасцю, здрадай і ўласнай драматургіяй.
    — Праўда?! — працягваў я дзівіцца.— Вось бы не падумаў ніколі. Я ж не плаціў табе ніколі! — выпаліў.
    — Калі ты не плаціў,— прагучаў услед адказ,— не значыць, што і іншыя не плацілі таксама.
    Яна ўстала з-за стала.
    — Ты куды? — спалохаўся я, што Люба сыдзе і я застануся ў адзіноце.
    Нікуды,— падышла яна да мяне.— Табе адпачыць трэба. Давай абапрыся на мяне, у ложачак пойдзем, баінькі.
    — Я не хачу баінькі, Люба,— закапрызіў я.
    — Хочаш-хочаш.— Падняла мяне Люба на ногі, абхапіла за стан, а адну маю руку перакінула сабе на плячо.— Давай паволі патупаем у спаленку.
    — А ты са мной застанешся? — ледзь перасоўваючы ногі, абапіраючыся на суседку, пацікавіўся.
    — Застануся,— паабяцала яна.
    Вельмі хутка мы апынуліся ў спальні. Люба сарвала покрыва з ложка і коўдру, потым адпусціла мяне. Я паваліўся тварам у падушку, але ногі забыўся дзесьці на падлозе. Іх неўзабаве падабрала Люба і закінула на ложак, пасля чаго мяне распранула і накрыла коўдрай.
    — Толькі не сыходзь! — умолыіа праенчыў я, схапіўшы яе за руку. Але Люба на мяне не глядзела. Позірк яе ўвесь час, што мы знаходзіліся ў спальні, касіўся на манекен, які красаваўся ў спальным камплекце, што складаўся з шорцікаў і маечкі з чырвонага атласу. Люба ведала пра манекен, але ніколі яго не бачыла, таму што ніколі не заставалася ў мяне нанач і ў спальні была ўпершыню. Гэта я заставаўся ў яе. Як усякая жанчына, убачыўшы прыгожую шмотку, яна захацела яе займець.
    — А што мне за гэта будзе? — Прысела Люба на кукішкі каля ложка побач з маім тварам, апякаючы гарачым подыхам і цікаўнасцю.
    — А што ты хочаш? — спытаў я.
    — Распрануць твой манекен,— адважна, не задумваючыся, адказала Люба.
    — Распранай,— пагадзіўся я,— толькі не пакідай Вераніку голай.
    — Так гэта Вераніка? — Падышла Люба да манекена.
    — Ну, так.
    — Добра.
    Люба зняла з сябе ўсю адзежу, потым з манекена, апранулася ў абноўку, а на манекен нацягнула сваю бялізну, кінулася да люстэрка ў калідор, пакруцілася там, засталася задаволенай і вярнулася да мяне.
    — Падабаецца? — спытаў я.
    — Вельмі,— прашаптала Люба, пералазячы праз мяне на ложку да сценкі.
    Я павярнуўся тварам да яе. Мы ляжалі вочы ў вочы. Мая рука лягла ёй на грудзі. Люба прыбрала руку.
    — Давай дамовімся так,— прашаптала рот у рот.— Ніякага п’янага сексу! Але я магу легчы табе на грудзіну, а ты мяне будзеш пагладжваць. Я пачытаю табе вершы на памяць, і ты хуценька заснеш. Ідзе?
    — He ідзе,— не спадабалася мне Любіна прапанова.
    — He капрызь.— Пацалавала яна мяне.— Кладзіся на спіну.
    Я падпарадкаваўся. Люба ўткнулася носікам мне ў падбародак, абняла за шыю, перапляла ногі з маімі нагамі і стала нашэптваць паэзію Ахматавай. Яшчэ са школы яна памятала неверагодную колькасць вершаў. Я хутка і ціха заснуў.
    Сярод ночы нас пабудзіў гучны настойліва-патрабавальны і бесперапынны грук у дзверы. Я тузануўся было падняцца і пайсці да дзвярэй, але Люба мяне апярэдзіла.
    — Супакойся,— сказала яна,— а лепш спі, я сама адчыню. Хутчэй за ўсё, гэта да мяне.
    Яна пералезла праз мяне і саскочыла з ложка, зашлёпала босымі нагамі па калідоры, ён даволі даўгаваты, уключыла святло, адчыніла дзверы, не спытаўшы, хто там.
    — Валера дома? — спытаў жаночы голас.
    — Вы хто? — гэта Люба адказала пытаннем на пытанне.
    — А сама ты хто? — ноткі незнаёмага жаночага голасу звінелі халоднай сталлю.
    Люба, мабыць, хацела штосьці сказаць у адказ, але хтосьці ёй не дазволіў. Пачуўся гук некалькіх удараў, а затым гук асядаючага па сценцы цела. Па падлозе зацокалі некалькі пар абцасаў, і ў спальні загарэлася электрычнасць. 3 мяне сарвалі коўдру, а мае лыпаючыя вочы, што заслязіліся ад раптоўна ўключанага святла, утаропіліся на трох плацінавых бландзінак у латэксе, што абступілі ложак, на якім я ляжаў паўколам.
    — Я не зразумеў... — вырвалася ў мяне.
    — Цяпер зразумееш.— На крэсла побач з ложкам, змахнуўшы ўсе рэчы, што ляжалі і віселі на ім, уселася... Вераніка?! Яе таксама абліпаў латэкс. 1 ўсе яны былі падобныя на супергёрлз з галівудскага хорару.— Сядзь! — загадала яна.