Шоўк
Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
— Як тваё імя? — раптам выпаліў я, хоць мяне даўно падмывала спытаць.
— Яна,— адказала дзяўчына.
Я назваў сябе. I толькі мы памкнуліся абмяняцца пацалункамі, нібы заручальнымі пярсцёнкамі, як у пакой фурыяй уляцела Вераніка, нібы ў браню, закаваная ў латэкс.
— Вуркочыце, галубкі? — адшпурнула яна Яну ад мяне так, што дзяўчына адляцела да дзвярэй і, стукнуўшыся галавой, спаўзла на падлогу.— Я не для таго цябе перавыхоўвала,— накінулася на мяне,— каб ты марнаваў мною падораныя табе сілы на ўсякіх патаскух!
— Яна не патаскуха! — запярэчыў я спакойна і ўпэўнена, не дрогнуўшы і не пасунуўшыся ні на міліметр з месца.
— О, паглядзіце на яго! — запляскала ў ладкі Вераніка.— Які герой! Які абаронца зняважаных і абражаных! Сам даўно з іх лагера? — Устала яна побач
са мной з выглядам ільвіцы.— Але такім ты мне больш падабаешся.— Хутка супакоілася.— Я ведала, што з табой усё атрымаецца. Усё-ткі на высакародных кніжках выхоўваўся.
— Некаторыя з іх,— перабіў я яе,— напісалі Гётэ, Томас Ман, Гейнэ, Шылер, Ханс Фалада, Брэхт, Келерман... Спіс працягваць?
— Толькі не трэба цяпер інтэлектам душыць,— запярэчыла Вераніка,— я і без цябе ведаю, што не ўсе немцы — ублюдкі.
— Усе,— не пагадзіўся я.
— Праўда? — Упершыню за апошні час з цікавасцю паглядзела на мяне Вераніка.
— Пісьменнікі — не людзі,— растлумачыў я.— Яны — зоркі, якія ляцяць на зямлю з вышыні, і ніякіх нацыянальнасцей не маюць.
— Сам прыдумаў, ці падказаў хто?
— Падказалі.
— Значыць, вернеш мае грошы?
— Вярну.
— Ну, глядзі,— відавочна ўзрадаваная зыходам гутаркі, прамовіла Вераніка і накіравалася да выхаду.— Адказваеш башкой за яго! — прыстрашыла кулаком Яну, якая паднялася ўжо з падлогі і стаяла, прыхінуўшыся спінай да сценкі каля дзвярэй.— Чао! — Паслала мне паветраны пацалунак і сышла.
Я кінуўся да Яны, але яна мяне спыніла адным рухам рукі.
— He цяпер,— сказала і таксама выйшла.
Бой меўся быць жорсткім. Я гэта зразумеў адразу, як толькі апынуўся перад закратаванай арэнай. Пасярэдзіне яе мяне чакаў той самы супернік, што і ў мінулы раз, якога я ні разу не ўгледзеў і якому ні разу не змог даць здачы. У думках я абазваў яго Рамштайнам. Тыповы фашысцкі кабан, яркае пацвярджэнне продка —
нацыста-эсэсаўца, што гаспадарыў у свой час на нашай зямлі. Рамштайн таксама выглядаў заваёўнікам-пераможцам, ні кропелькі страху. Упэўненасць у сваіх сілах і магчымасцях аж вытыркаліся з яго. Дзіва што, з такім тулавам і мускулатурай! Гэта я худзенькі ды маленькі, шчаўбаном можна напалам пераламаць.
Як забрала ў рыцарскім шлеме, падняліся ўгару дзверы клеткі, і мяне выпхнулі на арэну. Бы загнаны ў кут звер, я сціснуўся ў камяк, зыркаючы па баках. Рамштайн павольна, працуючы на публіку, якая аглушальна сустракала яго, набліжаўся да мяне. пагульваючы біцэпсамі.
Уся нянавісць зняважаных і забітых у 1940-я фашысцкімі ваўкалакамі нібы ўпаўзла ў мяне, абвіла ахоўнай сцяной. Кулакі сціснуліся да храбусцення ў костках. Я выпрастаўся і падскочыў угару, як Нэо ў фільме «Матрыца», разганяючыся ў паветры, каб збіць суперніка нагамі ў галаву. Аднак быў збіты сам, схоплены за нагу, раскручаны і адкінуты ў далёкі кут арэны, на рашотчатыя сцены клеткі, з якіх мяшком костак грукнуўся на падлогу. Дзіўна, болю я не адчуў, у скачку ўскочыў на ногі, як героі Ван Дама гэта ўмеюць, стаў у стойку цмока ў стылі Джэкі Чана. Інстынктыўна ці інтуітыўна памяць падказвала мозгу, а той ужо адсылаў загады мышцам, як і што трэба рабіць. Вось і спатрэбілася маё захапленне кіно. He ведаў, што маё цела здольнае на падобныя мерапрыемствы. Тым лепш. Мабыць, падсвядома я заўсёды хацеў быць байцом, але штосьці замінала ажыццяўленню запаветнай мары, верагодна, боязь болю. Перамогшы яе, я адкрыўся прыроджанаму жаданню, якое не затармазіла развіццё навыкаў і ўменне іх ужываць. Я быў гатовы да сапраўдных подзвігаў і прыгод, не да кіношных, у крэсле або на канапе, а да рэальных і жыццёвых.
Рамштайн зрабіў выпад, я ўвярнуўся. Я спрытна сыходзіў ад усіх яго намераў пакалечыць мяне, але мае
ўдары, то па нагах яго, то па корпусе, не прыносілі выніку, былі падобнымі, калі параўноўваць, на ўкусы камара. А публіка апантана патрабавала кульмінацыі, мабыць, мы затрымоўвалі працэс наладжанага канвеера баёў. I Рамштайн іх відавочна расчароўваў. Нейкую саплю на палачцы не можа ўтаптаць у падлогу і размазаць. Кінг-Конг, блін, недароблены! Ты ж немец, вікінг, берсерк, каб табе чэрці скуру папісалі! Арыец хрэнавы! Я вымотваў суперніка, і гэта яму не падабалася. Ён пачашчана дыхаў, адкрываўся раз-пораз, атрымліваў з-за памылак неслабыя ўдары, як я лічыў, раз’юшваўся і губляў кантроль, чаго мне, у прынцыпе, і было трэба. Я падставіў яму падножку, калі ён нёсся, не памятаючы сябе, у мой бок. Рамштайн з грукатам расцягнуўся на выцягнутых руках, насілу перавярнуўся на спіну, спрабуючы ўстаць, але тут ужо я яму не дазволіў. Спачатку я зламаў яму рукі, потым асядлаў яго шыю і сціснуў кадык. Страх афарбаваў яго вочы, але маліць пра літасць я не дазволіў. Нашы жанчыны, дзеці і старыя таксама малілі не забіваць іх твайго дзеда і сяброў твайго дзеда. Хіба слухалі яны сваіх ахвяр? Толькі смяяліся, спальваючы жыўцом у замкнёных свіранах ды адрынах. Няўжо ты думаеш, я пашкадую цябе? Я ненавіджу ўсю вашу паганую нацыю!
Такім чынам, я стаў забойцам. Націснуў на кадык, і ніякага жалю не варухнулася ўсярэдзіне. Такім павінен быць сапраўдны мужчына?..
Можа быць, я б яшчэ што ўчудзіў, бо стаў выкрыкваць нейкія абразлівыя словы ў адрас глядачак, калі б мяне не адвялі і не замкнулі ў маім пакоі.
Я расцягнуўся на ложку, склаўшы на грудзіне рукі, а потым прыйшлі Вераніка і Яна, адначасова.
— Ну,— прысела на край ложка Вераніка,— можаш жа, калі хочаш! Я не чакала, што ты наогул здольны біцца, а тут такое майстэрства...
— Я сам не чакаў. Шмат зарабіла? — спытаў я.
— Больш, чым разлічвала,— рушыў услед адказ.— Ты — малайчына і годны ўзнагароды. Прасі, чаго жадаеш, акрамя, натуральна, волі ад мяне.
Я задумаўся. Чаго папрасіць бы?
— Можа, тэлевізар з дзівідзішкай занесці? — прапанавала Вераніка.— Ты ж любіш кіно. Пацешышся ў вольны час.
— He,— рашуча адмовіўся я, сам сабе не верачы, паколькі сапраўды знудзіўся па кіно і карцела вельмі чаго-небудзь паглядзець, але жыццё цікавей, а жыць яшчэ цікаўней. Толькі цяпер я зразумеў, што жыву, што прачнуўся, паколькі ўсё, што было раней са мной, інакш, чым сном, не назавеш. Толькі вось у далейшым маім жыцці ніяк не знаходзіў месца для сённяшняй сучаснасці. I ў мяне раптам паўстаў план, як ад гэтай сучаснасці пазбавіцца.— Ведаеш, чаго я хачу? — паглядзеў прама ў вочы Веранікі.
— Ну, вядома, хачу,— прамовіла яна,— мне ўсёткі цікава. He стамляй, калі ласка.
— Я жадаю, каб ты памянялася месцамі з Янай,— шмальнуў я, як з пісталета, ва ўпор.
— Як гэта? — Мэта была дасягнута. Цяжка было не прамахнуцца.
— Ты станеш Янай, а Яна табой,— растлумачыў і дадаў, каб мазгі Веранікі не закіпелі, вышукваючы падвох: — На некалькі гадзін.
— Навошта гэта табе? — усё адно дапытвалася Вераніка.
— Так.— нявызначана пражэстакуляваў я.— Ты ж сама сказала, прасі, чаго хочаш,— тут жа нагадаў.
— Ну, добра,— пагадзілася яна і загадкава ўсміхнулася.
Вераніка падышла да Яны, якая пра мой план не падазравала, але якой маё рашэнне спадабалася больш, чым мне, так загарэліся яе вочы. На гэта я і спадзяваўся.
— Ну,— звярнулася Вераніка да Яны,— што мне зрабіць?
— Распранайся! — загадала Яна.
— Зусім? — не пераставала загадкава ўсміхацца Вераніка.
— Зусім,— строга, але спакойна адказала Яна.
He паспешліва, але паслухмяна Вераніка зняла шаўковую шэрую блузку, апранутую на ёй, шаўковыя чорныя штаны, туфлі, ніжнюю бялізну.
— Што далей? — усё гэтак жа ўсміхалася Вераніка. Мне нават стала цікава, чым усё гэта скончыцца.
— На калені! — загадала Яна.
— Ведаеш, гэта нават пацешна,— апускаючыся на калені, прамовіла Вераніка.
— Маўчаць! — Урэзала ёй з усёй моцы кулаком у твар Яна. Вераніка расцягнулася ва ўсю даўжыню свайго цела, зваліўшыся ніц.— Устаць! — загадала Яна.— I рукі за спіну!
Яна не крычала, не патрабавала, яна загадвала спакойным ураўнаважаным тонам. Вераніка ўстала на калені, завяла за спіну рукі. Іх тут жа Яна звязала. На скуле пазначыўся сіняк.
— Ты лягчэй,— сказала Вераніка,— не забывайся, Яна...
— Гэты ты, мабыць, забылася,— заявіла Яна,— што Вераніка Юр’еўна — я, а Яна — ты! — I зноў удар, але лягчэйшы, звычайная аплявуха.
На нейкі час Яна знікла ў сваёй каморцы, вярнулася з нейкай збруяй у руках, якую прысабачыла на галаве Веранікі, замацавала кляп у роце і ашыйнік на шыі з доўгім лёгкім ланцугом.
Пакуль Яна забаўлялася з Веранікай, я праверыў выхад. Ен аказаўся забарыкадаваны Рыгораўнай. У сумцы Веранікі выявіў баявы пісталет з поўнай абоймай, непрадбачліва пакінуты без нагляду. Хоць на месцы Веранікі я таксама не асцерагаўся б за форс-мажоры.
ГІа вялікім рахунку збегчы ахвяры адгэтуль было нерэальна. Плацінавыя бландзінкі, якія былі паўсюль, былі мала падобныя на людзей, хутчэй на робатаў, не ведаючых ні жалю, ні болю. I выконвалі строга свае функцыі. Страляць на паражэнне яны будуць пры кожнай нагодзе, пры кожнай пагрозе. Ніякі закладнік ім не перашкодзіць. Але паепрабаваць выбрацца варта было. Вераніка мела статус выдатнага закладніка. Яна. відаць, адразу зразумсла мой план. Я не ведаю, што яна рабіла з Веранікай і ці рабіла наогул. Калі я іх пакідаў, Вераніка стаяла на каленях аголеная. Потым апынулася ў сваіх шаўковых штанах і ва ўціхамірвальнай кашулі на ложку. Нават дзіўна было бачыць яе ў такім стане. I падазрона. Бо Вераніка з вельмі моцных людзей. Хоць, можа быць, яна заўсёды марыла апынуцца на месцы ахвяры. Хто ведае?
— Што далей? — спытала Яна, калі я падышоў да іх, паказваючы сваёй «пакаёўцы» пісталет.
— Будзем выбірацца,— адказаў я, сустрэўшыся з кплівым поглядам Веранікі. Яна вельмі сумнявалася ў нашым паспяховым выратаванні.
— Як? — пацікавілася Яна.
— Напралом і нахабна,— вырашыў я.— Як зайшлі, так і выйдзем Я забяспечваю праход, ты адказваеш за закладніцу.
— Добра,— пагадзілася Яна.
— Вазьмі нож,— параіў ёй,— прыстаў да горла былой гаспадыні.
Яна зноў пабегла ў сваю каморку і вярнулася з доўгім вострым стылетам.