Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
— Ты — монстр! — прашыпела Вераніка мне ў спіну, плятучыся ззаду.
— Монстр — гэты ты! — запярэчыў я.
Вераніка прамаўчала.
Праз некалькі дзясяткаў крокаў мы апынудіся каля пабудовы. Дакладней сказаць, руін. Гэта быў нейкі разбураны аднапавярховы каменны будынак, з дзенідзе захаваным дахам, але гнілой і няўстойлівай падлогай. Я папярэдзіў Вераніку, што небяспечна на гэтых дошках, але яна вельмі стамілася, ёй карцела хоць бы сесці дзе-небудзь, калі не легчы. Прыхінуўшыся да сцяны, яна аб’ехала па ёй на дошкі, выпрастала ногі, абаперлася рукой на адну з іх. Тут жа ўсё цела яе павяло на руку, дошкі затрашчалі. Вераніка нават не паспела ўскрыкнуць, праваліўшыся ўніз і цягнучы мяне за сабой. Дзякуй богу, ніхто нічога не зламаў. Пасадка сталася мяккай. Мы зваліліся, мабыць, на нейкія матрацы, напалову вытрыбушаныя, у падвал ці ў склеп. Сапраўды вызначыць можна толькі са святлом, хоць бы дзённым. Але стаяла ноч.
— Давай адпачнём тут пакуль,— папрасіла Вераніка.— Усё адно нічога не відаць і выхад шукаць марна.
— Ты маеш рацыю,— пагадзіўся я.— Як развіднее, тады...
— Нарэшце... — Вераніка пацягнула ланцуг на сябе так, каб я паваліўся на яе.
Матрац стаў нам ложкам, а я падушкай для Веранікі. Усюды знойдзе сабе карысць. Але я не ў крыўдзе. Прыемна адчуваць на сваёй грудзіне жаночае трапяткое цела, хоць і стомленае, і адчуваць сябе моцным
і бясстрашным рыйарам, што ахоўвае сон сваёй каханай, якая безагаворачна даручыла табе сваё жыццё. Ну, ці штосьці кшталту таго.
Вочы не адкрываліся, быццам іх хтосьці заляпіў. Галава расколвалася, як з цяжкага пахмелля. Рукі і ногі не слухаліся, нібы іх наогул не было. Дзіўна. Так добра заснулася, а прачынацца няма сіл. Магчыма, ад стомленасці, як фізічнай, так і ад стрэсу. Хоць не, непадобна. Штосьці не так. Ды і сапення Веранікі не чуваць. А я выразна памятаў, як яна засапла, засынаючы, уткнуўшыся носікам мне ў грудзіну.
Насілу, але вочы я ададраў, як зліплыя лісты, запячатаныя стагоддзямі. Цьмяная лямпачка боўталася ледзь не перад носам на доўгім, звісаючым са столі, шнуры. Падрапаная і ўся ў павуцінні. Волкая нрахалодная прастора ў выглядзе своеасаблівай клеткі, штосьці накшталг свірну, але з халоднай цаглянай падлогай, хоць і пасыпанай саломай, трымала мяне за рукі, прыкаваныя па-над галавой да сцяны. Сам я сядзеў на падлозе з выцягнутымі наперад нагамі, клапатліва захутаны кімсьці байкавай коўдрай. Насупраць мяне, на адлегласці выцягнутай рукі, у тым жа становішчы, што і я, сядзела Вераніка, ступні нашых ног датыкаліся.
Божа, як баліць галава! — яшчэ не расплюшчыўшы вачэй, праенчыла Вераніка.— I вочы! — Гэтак жа, як і мне, ёй прыйшлося папрацаваць, каб іх разляпіць. Яна глядзела то на мяне, то задзірала, спрабавала падняць галаву ўгару, не жадаючы прымаць відавочнага. Вераніка заюліла на месцы, занервавалася, намагаючыся вызваліцца, ствараючы аглушальны шум, як мне здавалася, ледзь стрымліваючы сябе, каб не разраўціся ад адчайнага становішча.
— Супакойся, Вераніка! — накрычаў я на яе.
— Супакойся?! — У дзяўчыны пачыналася істэрыка.— Дзе мы? Чаму мы? Зрабі што-небудзь! Што ты
сядзіш, як статуя! Ты ж мужчына, урэшце! Мне балюча! У мяне ўсё баліць! Валера, міленькі, ну, прыдумай, што-небудзь, ну, ты ж разумны і знаходлівы! Ну, што, табе цяжка, ці што?..
— Супакойся! — пачынаў я раздражняцца.— Што я прыдумаю?.. Я ў такім жа становішчы, што і ты!
— Мы памром, Валера! — узбуджана, але страшным шэптам, з вытарашчанымі вачамі, прамовіла Вераніка.— Як ты не разумееш? Калі мы нічога не распачнём, то памром абавязкова! Гэта адплата, Валера! Зло заўсёды вяртаецца бумерангам да таго, хто прычыніў боль іншаму чалавеку! Валера! Разумееш! Але я не хачу паміраць! Чуеш, Валера! Зрабі штонебудзь, я вельмі цябе прашу!..
— Ды што я зраблю? — неяк асуджана ў мяне выйшла.— Тут без варыянтаў. Прынамсі, да таго моманту, пакуль не ўведаем, навошта мы тут і, уласна, у каго.
— Ты што,— шаптала Вераніка,— фільмы жахаў ніколі не глядзеў? Ты ж кінаманьяк, Валера! He ведаеш, як усё пачынаецца і чым канчаецца? Мы ж нібы патрапілі ў гэтае жахлівае кіно! Усе прыкметы навідавоку!..
— Магчыма,— не адмаўляў я.
— I што рабіць?
— Нічога,— адказаў.
Пачуліся гукі крокаў, жаночых. Дзве пары абцасаў працокалі па каменнай падлозе. Заскрыгаталі, адчыняючыся, мабыць, цяжкія дзверы. У нашу будку вясёлым бестурботным шчанюком уварваўся сонечны прамень, на імгненне асляпіўшы вочы. Цьмяная лямпачка тут жа згасла і паднялася да столі, падвешаная да папярочнай бэлькі. Цяжкія дзверы, зашклёныя такім жа цяжкім брудным шклом, пры дапамозе механічнай прылады падняліся ўгару, агаліўшы нашы бездапаможныя целы на агляд дзвюм эфектным дзяўчатам у высокіх скураных батфортах і ў нейкай чорнай уніформе
з нашыўкамі на рукавах, якія сведчылі аб прыналежнасці іх да нейкай фірмы ці, хутчэй, фермы. Валасы, доўгія, нявызначанага колеру, ад бруду, звісалі ўніз паклямі, а калі дзяўчаты загаварылі, я заўважыў гнілыя чорныя зубы. Сапраўды, фільм жахаў. I галасы ў іх былі нейкімі дзіцячымі, калі не наўмысна скажонымі.
— Людк, а, Людк,— звярнулася адна да другой, яшчэ не гледзячы на нас.— Ты не перабрала з дазіроўкай?
— He, Ксю,— адказала Людк, гледзячы мне прама ў вочы. Позірк яе быў настолькі цяжкім і падаўляючым, што я не вытрымаў яго і адвёў вочы ўбок.— Кліенты ўжо гатовыя да супрацоўніцтва.
ГІраўда? — запляскала ў ладкі Ксю.— Цур, хлопец мой! — I прыскокнула да мяне. Прысела на кукішкі, уважліва агледзела твар. Паколькі я спрабаваў увесь час адварочвацца, схапіла мой падбародак доўгімі кашчавымі пальцамі без пазногцяў, утрымліваючы яго ў адным становішчы. Потым раптам лізнула шчаку.
Вераніка закашлялася, а потым яе званітавала. На коўдру.
Ксю тут жа кінулася да яе. Размахнулася і адарыла звонкай аплявухай.
— Гэта была мая любімая коўдра! — заявіла яна.
Мяне таксама асільвала млоснасць, такім гніллём несла з рота Ксю.
Нічога,— пагладзіла па галаве дзяўчыну Людк.— Хутка зможаш купіць сто такіх коўдраў.
Але гэта была мая любімая! — выскалілася Ксю.
— Я сказала — сто! — падвысіла голас Людк, і Ксю супакоілася.
Мабыць, Людк была галоўнай у іх дуэце. Яна стала ў дзвярным праёме, склаўшы на грудзях рукі. Звярнулася да нас з Веранікай:
— Страшна? Гадаеце, што з вамі будзе? Як вы патрапілі сюды? Хто мы такія? Бачу, непакоіцеся. He бойцеся, есці мы вас не будзем. Мы ж цывілізаваныя людзі. Усё нашмат празаічней і банальней. Вы — тавар, які патрапіў да нас выпадкова, але вельмі своечасова. Паверце, не вы, так іншыя былі б абавязкова. Проста вам пашанцавала менш. Пры вас не выяўлена ніякіх дакументаў, значыць, шукаць вас ніхто не будзе. У прынцыпе, калі б і шукалі, не вялікая праблема. А так вы проста нечаканая ўдача для нас. Нічога асабістага. Бізнес ёсць бізнес.
— Паслухайце! — выклікнула Вераніка.— У мяне ёсць грошы! Шмат грошай! Дайце мне патэлефанаваць, і любая названая вамі сума неадкладна будзе пераведзена на ваш рахунак у любой краіне свету!..
— У дадзены момант,— запярэчыла Людк,— грошы — гэты ты. Ніякіх іншых грошай мне не трэба.
— Паслухайце! — Як тапелец, які хапаецца за саломінку, Вераніка словамі ўчапілася за дзяўчыну:— Вы ж разумны чалавек! Любая сума...
— Я ж па-беларуску табе сказала,— спапяляючым позіркам паглядзела Людк на Вераніку,— ці ты непісьменная?
Прасігналіла машына. Хтосьці прыехаў. Ксю кінулася на сігнал, Людк, не спяшаючыся, таксама рушыла ўслед за ёю. Нас не зачыніла, або наўмысна, або забылася. За межамі пабудовы, у якой мы знаходзіліся, ці ферма, ці стайня, пра штосьці ажыўлена размаўлялі, але пра што — незразумела. Хоць, зразумела, што пра нас, але, як я не напружваў слых, нічога разабраць не мог, ды яшчэ Вераніка ныла і хныкала пад бокам.
— Нас прададуць, Валера! — захлынаючыся, manTana яна.— У лепшым выпадку, для сексуальных паслуг, а калі на органы ці на доследы якія-небудзь, ці яшчэ на што-небудзь горшае?..
— Што ты нервуешся? — ахапіла мяне раптам нейкая злосць на Вераніку.— Ты сама падобным зарабляла.
He раскайваешся? Нідзе за сэрца не кранула? Сябе ніколі не ўяўляла на месцы ахвяры? Бачыш, і грошы твае нікому не патрэбныя. I дапамагчы яны табе не могуць.
Паслухай, Валера! Выцягні нас адгэтуль! — маліла яна.— Ты ж кахаеш мяне! Ты не дазволіш, каб са мной штосьці зрабілі дрэннае! Я буду заўсёды слухаць толькі цябе. Тваё слова — закон, і жаданні таксама. Я стану рабыняй тваёй назаўжды, толькі выцягні нас. калі ласка!
Які пераменлівы чалавек у сваіх адзнаках іншага чалавека. Яшчэ зусім нядаўна Вераніка лічыла, што я не варты нават дыхаць, не кажучы ўжо пра тое, каб па зямлі хадзіць. Я быў такім жа таварам, якім яна стала сама, і ёй гэта зусім не спадабалася. Але я кахаў яе. Мне цяжка было глядзець на яе пакуты. Я проста абавязаны штосьці прыдумаць, каб выратаваць Вераніку, але што?
Вярталіся Людк і Ксю. 3 імі ішоў яшчэ хтосьці трэці.
Трэцяй аказалася вельмі ггрыгожая, як мне здалося. жанчына ў гадах, вельмі падобная на нейкую знакамітую артыстку. Зрэшты. усе жанчыны нагадваюць акторак. Гэта ўмела велічна ііадаць сябе. Людк і Ксю проста гюўзалі перад ёй, ліслівілі, перабіваючы адна адну, спрабуючы дагадзіць, але не як пакупніку. Тут было штосьці іншае. Безумоўна, грошы былі не на апошнім месцы, але жанчына відавочна валодала нейкай незвычайнай уладай над дзяўчатамі.
Дагледжаны пародзісты твар, уладныя і адначасова вабныя вусны, строгі погляд дасведчанага чалавека, які ведае сабе кошт, бялявыя, пакладзеныя ў акуратную прычоску, валасы. шырокія свабодныя штаны, туфлі на абцасе, мужчынекая белая кашуля, гальштук, камізэлька, запанкі — усё разам глядзела на мяне, як
на рэч, мяркуючы, ці варта марнавацца на такую нікчэмнасць, як я. Мая асоба відавочна не асацыявалася з мужчынам. Дзіва што! Мужчына не дазволіў бы сябе так зняважыць. Аднак погляд жанчыны я вытрымаў. He адвёў вачэй. Яна толькі хмыкнула, але ўсміхнулася, куткамі вуснаў, ледзь прыкметна. Мабыць, ёй спадабалася, што я не безнадзейны, што са мной можна будзе папрацаваць.
Яна зацікавілася Веранікай. He ў лепшай форме, але ўсё ж нават у такім непрывабным становішчы Вераніка не страціла ні прыгажосці, ні цікавасці да сябе.
— Вельмі рэдка можна сустрэць у наш час падобны ўзор прывабнасці,— заўважыла жанчына, маючы на ўвазе, вядома, Вераніку.— Як вы самі ставіцеся да свайго становішча? — звярнулася да яе.— I, самае галоўнае, як так здарылася, што прадстаўніца такога тыпу апынулася ў такой непрывабнай кампаніі і ў такой далікатнай сітауцыі? — Голас яе, з прыемнымі кутасамі хрыпатцы, зачароўваў, нават закалыхваў.