Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
Я не ведаю,— адказала Вераніка, дакладней, праенчыла.— Але паслухайце,— тут жа вочкі загарэліся, учапіліся за позірк жанчыны,— дапамажыце мне! У мяне шмат грошай, паверце, я заплачу любую суму! Я апынулася тут па непаразуменні. Мяне ведаюць у Еўропе і нядрэнна ставяцца да майго бізнесу. Ён прыносіць велізарны прыбытак. Паверце мне, я не хлушу!
Я вам веру,— спыніла яе жанчына,— супакойцеся. Мы ўсё з вамі абмяркуем. Ксю,— абярнулася жанчына да адной з дзяўчат,— дапамажы дзяўчыне дабрацца да маёй машыны.
Ксю заўзята кінулася выконваць загад. Яна адчапіла Вераніку ад сцяны, але наручнікаў не зняла, пацягнула яе за сабой прочкі з «вязніцы». Неўзабаве я пачуў, як пляснулі дзверцы машыны, а потым вярнулася Ксю.
— Усё ў парадку,— даклала жанчыне.— Яна вас чакае.
Жанчына выцягнула з кішэні штаноў перацягнуты гумкай пачак стадоларавых купюр. працягнула Ксю. Але тую апярэдзіла Людк і перахапіла грошы, якія тут жа зніклі кудысьці, нібы выпарыліся па чараўніцтве.
А што рабіць з хлопцам? — спытала Людк.
— Адвядзіце яго ў кабінет,— адказала жанчына.— Хай падрабязна напіша, якім чынам тут апынуўся. А там відаць будзе.
He ўзнагародзіўшы мяне сваім поглядам, жанчына накіравалася да машыны. Вельмі хутка машына з’ехала. Ксю начапіла на мае ногі кайданы, каб я не збег, але змог рухацца. і адчапіла ад сцяны. Павяла на святло.
Мы сапраўды апынуліся з Веранікай на нейкай ферме. Нас трымалі ў хляве, але хлеў гэты не для жывёл будаваўся. Мы не першыя былі гасцямі фсрмы. He разумею толькі, як апынуліся тут? Верагодна, да фермы вёў падземны ход, у які мы праваліліся. Мабыць, нам зрабілі нейкія ўколы і бесперашкодна даставілі на месца.
Было два хлявы на тэрыторыі, тры адрыны, вальер з велізарнымі сабакамі, двухпавярховы вялікі катэдж з кветнікамі, траўнікам і брусчатай сцежкай. Мяне правялі на другі паверх, даставілі на прызначэнні, пасадзілі за стол, паюіалі перад носам стос паперы і дзве шарыкавыя ручкі. Пакінуўшы аднаго, замкнулі кабінет. Гэта бьгў сапраўды кабінет. 3 абавязковымі стэлажамі кніг і ўсім іншым, як прынята.
I я прыняўся за працу. Ніколі не пісаў, а тут, нібы накаціла, нібы хтосьці дыктаваў, і я радкаваў, баючыся не паспець за тым, хто быццам бы дыктаваў, спрабуючы апраўдаць сябе, разабрацпа, знайсці прычыну і следства ўчынкаў, як сваіх, так і Веранікі. He ведаю, напэўна, атрымалася непераканаўча і ненатуральна. Але я ж не пісьменнік, я звычайны кінаман, а глядзець, як вядома, значна лягчэй, чым пісаць. Я пісаў
некалькі гадзін і мяне ніхто не турбаваў. Праз пяць гадзін я спыніўся. Больш пісаць не было пра што. Я ўсё напісаў. Але ніхто не прыходзіў, каб праверыць, чым я займаюся. Я задрамаў, галава звесілася...
Гэта Ксю. Ксю таксама ўмее пісаць. Яшчэ як умее. Але не толькі. Таму што Ксю не жадае чакаць. А хто і што Ксю зробіць? Людк толькі і ведае, што дагаджаць гэтай вядомай артыстцы. Але Ксю яна зусім не падабаецца. Ксю падабаецца ён. Навошта Ксю яго камусыр аддаваць?
Так што пакуль-пакуль.
2010
МЫЛА
Раман
I
Снег хрумсцеў пад нагамі, як выпадкова рассыпаны цукар. Вецер слабы, але даволі адчувальны, нахабна лез у твар, як спартсмен на баксёрскім рынгу.
Прайшоўшы міма Цэнтральнага гастранома, у якім за доўгай стойкай ля вокнаў стомлены за дзень народ паядаў адзін за адным гамбургеры, хот-догі, сандвічы і запіваў ці гарачай гарбатай, ці халодным кефірам альбо сокам, гледзячы які ў каго густ; пазіраючы сабе пад ногі і толькі цудам абмінаючы выпадковых прахожых, трымаючы рукі ў кішэнях курткі, Вадзім Корбут спусціўся ў падземны пераход. Выцягнуўшы з унутранай кішэні пляшку «Льва», ён адкаркаваў яе запальнічкай і паставіў піва на карніз зачыненага кіёска, no634 з якім спыніўся. Шгіурнуўшы ў сметніцу пусты пачак «Форту», Вадзім закурыў апошнюю цыгарэту.
Як і заўсёды, ці то сметніца была далёка, ці ён не разлічыў траекторыі палёту, пачак не даляцеў да сметніцы і шмякнуўся ў лужыну, дзе тут жа бьгў расціснуты цяжкай нагой панурага таўстуна.
Вадзім зрабіў адзін вялікі глыток, зацягнуўся цыгарэтай. I клаў ён на ўсіх з прыборам, і на восьмы тэлеканал, і на свае абавязкі рэкламнага агента. Ен не для таго народжаны, каб бегаць ці, хутчэй, мыкацпа, па розных агентствах, прапаноўваючы і агітуючы глядзець адзіны восьмы канал толькі таму, што ён,
Вадзім, з’яўляецца яго рэкламным агентам. Затое з сённяшняга дня ён вольны, як вецер. Куды хачу, туды лячу. Пра брата, з якім жыў разам, Вадзім яшчэ не ўспамінаў і нават думаць не хацеў, што той скажа.
Іх падабенства пачыналася і заканчвалася аднолькавым вялікім ростам. Вадзім быў бландзінам з блакітна-вадзяністымі халоднымі вачыма. Каротка стрыжаны, ён ніколі не насіў шапкі дый куртку не зашпільваў ніколі. Зімой і летам — душа наросхрыст. «Да пары да часу»,— папярэджваў брат, старэйшы на дваццаць гадоў, і акрамя брата, у Вадзіма нікога больш не было.
Ён, што называецца, фарсіў у нязменнай чорнай скуранцы, джынсах-«трубах», ботах-«казаках», без пальчатак, без шаліка. На працу Вадзім апранаў строгі касцюм і гальштук, чаго трываць не мог, адчуваючы сябе сардзінкай у кансервавай бляшанцы. Але пакуты скончыліся.
...Вадзім папіваў піва, невідушчым позіркам праводзячы прахожых у метро, як пачуў сваё імя даволі знаёмым голасам.
— Вадзім, кораш! — Хлопнуў Корбута па плячы п’янаваты, аднаго з ім росту, хіпаваты хлопец, закаваны, як у бронежылет, у чорную скуру, з прыбамбасамі ў выглядзе брэлокаў-шкілетаў-тэрмінатараў-бэтменаў. Саламяныя валасы спускаліся на яго плечы домікам, у даволі густой барадзе заблыталіся, як мухі ў павуціне, крупінкі батона, з левага вуха звісала завушніца — мініяцюрны распяты Хрыстос.— Якім лёсам тут?
— Руслан?! — з цяжкасцю пазнаў Вадзім аднакласніка. У школе той насіў прычоску пад Элвіса, а зараз і валасы адпусціў, і пафарбаваў іх пад Кабэйна. Ці не стары ён для фаната «Нірваны»? Звычайна, падлеткі захапляюцца такой музыкай...
— Ну, нарэшце! — шчыра ўсміхнуўся Руслан, узрадаваны, што Вадзім пазнаў яго.
— Што гэта з табой? — разглядваючы колішняга аднакласніка, дзівіўся Вадзім.
— Нічога,— смяяўся Руслан.— Ты ў сваіх Печах за паўтары гады адстаў ад жыцця.
— Я ў Віцебску служыў,— пакрыўдзіўся Корбут і падумаў: «А ці не ўмазаць гэтаму Руслану пару разоў між вачэй. Хаця, можа, і не трэба».
— А, дэсантура, значыць? — працягваў радавацца Руслан.Тады прабач, калі што. Я ж ведаю, усе дэсантнікі крыўдлівыя і задзірлівыя.
— Эй, Русла! — пачуўся з-за спіны Вадзіма сімпатычны дзявочы голас.— У твайго кораша грошы ёсць?
— На самай справе,— падхапіў Руслан ідэю, спыняючы Вадзіма рукой за плячо, калі той хацеў павярнуцца на сімпатычны голас,— можа, ты багаты на «бабкі»? Па старой дружбе...
«Нешта не памятаю, каб мы з табой вельмі ўжо і сябравалі,— падумаў Вадзім.— Так, «прывітанне» ды «пакуль», яшчэ паштовымі маркамі абменьваліся, разам у гурток філатэлістаў хадзілі».
— Ды чаго ты ўсё верцішся! — смяяўся Руслан, плячо Вадзімава, аднак, не выпускаючы.
Корбут не адказаў і паволі ўсё ж павярнуўся назад, у той бок, адкуль пачуў прыгожы голас.
За яго спінай, у метрах пяці, сценкай стаяла купка нефармалаў, пярэстая, як па ўзросце, так і па вопратцы.
Сімпатычны голас, ён быў упэўнены, належаў невысокай, але прыгожай, на яго погляд, брунетцы з некалькімі зялёнымі пасмамі, у байцы з Куртам Кабэйнам на грудзях, у чорных вузкіх джынсах і ў высокіх красоўках. Нечым яна нагадвала спявачку Яну.
Дзяўчына, не звяртаючы ўвагі на нефармалаў, пільна пазірала ў Вадзімавы вочы, паволі падносячы цыгарэту да сваіх вуснаў, паволі зацягваючыся і выдыхаючы дым, паволі апускаючы руку з цыгарэтай...
— Дык ёсць у цябе грошы? Падышла да Вадзіма, прапанавала цыгарэту.
Вадзім моўчкі згадзіўся, зачараваны вачыма дзяўчыны — вялікімі, бяздоннымі, цёмнымі і густымі, як гушча кавы на донцы філіжанкі, зацягнуўся.
— А што будзе... калі ёсць? — хрыпла прагучаў яго голас.
— Нічога не будзе,— паціснула плячыма дзяўчына.— Як табе? — пацікавілася наконт цыгарэты.
— Што гэта? — яшчэ раз зацягнуўся Вадзім.
— Анаша,— проста адказала дзяўчына, нібыта гэта была цукерка.
— Н-да,— пацягнуў шыю Вадзім.
— А чаго ты здзіўляешся? — прамовіла дзяўчына.— Ці табе апошнія мазгі ў войску адбілі?
— He апошнія.
— Тады не цягні гуму, а скажы, згодны ты з намі тусавацца ці не?
— За свае грошы?
— Цябе ніхто не прымушае. Аднак, што табе важней: чарговая серыя «Санта-Барбары» ці добрая кампанія? Толькі кажы праўду...
— Тэлевізар мне няма часу глядзець,— адрэзаў Вадзім,— а вось вы, спадарыня, даволі добра дасведчаная пра серыялы па тэлебачанні...
— Яшчэ б,— згадзілася дзяўчына,— калі бабуля з мамуляй памяшаліся на серыялах, да таго ж, пачалі па чарзе параўноўваць гераінь са мной.
— Гэта сумна.
— Няўжо весела? Але ты не адказаў.
— Згаджайся, кораш,— шапнуў яму на вуха Руслан, які ўвесь час моўчкі стаяў за спінай Вадзіма і ў размову не ўмешваўся. Па-мойму, Пума на цябе паклала вока.
— Пума? — уголас паўтарыў Вадзім.
— Гэта мая клікуха,— растлумачыла дзяўчына.— Сапраўднае маё імя Леся.
— Вадзім,— з ходу ляпнуў Корбут.
Ну вось і пазнаёміліся.— адзначыла Леся і ўзяла яго за руку.— Спадзяюся, супраціўлення не будзе?
Аб якім супраціўленні магла весціся гаворка? Калі побач з табой прыгожая дзяўчына, няважна з якой нагоды! Вадзім стараўся не думаць, што, хутчэй за ўсё, калі б грошай у яго не аказалася, Леся нават не зірнула б у яго бок. А ў яго грошы ёсць, і моладзь жадае выпіць. Чаму б і не дапамагчы?
Яны купілі дзве бутэлькі «Пшанічнай», чатыры — «Міража», чатыры — «Холстэна», два боханы чорнага хлеба, батон, пакет кефіру, палку каўбасы і пару гамбургераў для Лесі, якая вельмі хацела есці. Потым пачакалі, пакуль Руслан злётае за таннымі цыгарэтамі, бо на «L&M» ужо не хапала грошай. Калі вярнуўся Руслан, паўстала, як адзінка ў школьным дзённіку, пытанне: куды пайсці? Па-першае, час позні; па-другое, холадна і ні аб ніякім парку можна нават і не заікацца, а ў пераходзе не застанешся, бо менты і так ужо скоса пазіраюць і ходзяць вакол зігзагамі; сунуцца да каго-небудзь на хату таксама адпадала, бо правільныя бацькі паднімуць вэрхал і выклічуць міліцыю, пажарных і «хуткую дапамогу» разам.
Думаць трэба было хутчэй, бо набліжаўся час спынення грамадскага транспарту.