Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
Верагодна, мэта Веранікі складалася ў тым, каб нікчэмным мужчынам, накшталт мяне, даць апошні шанец і паказаць, на што тыя здольныя. Урэшце, памерці, як мужчыну, у паядынку. Высакародная мэта, што і казаць.
Міма пранеслі безжыццёвае цела, падобнае на крывавыя кавалкі мяса. He пашанцавала небараку. Следам за ім пад канвоем нязменных бландзінак пракрочыў пераможца. Яны здалі яго маім павадырам і павярнуліся да мяне.
— Тупай да арэны! — загадалі.
— Навошта? — пад дурылку закасіў я.
Адна з бландзінак зарадзіла мне ў сонечнае спляценне кулаком. Я сагнуўся ад болю, схапіўшыся за жывот. Другая бландзінка развярнула тварам да арэны і лёгенька падпіхнула штурхялём у патрэбным кірунку.
Апынуўшыся ў клетцы, ярка асветленай электрычнасцю, я зацкавана-спалохана агледзеўся. Нікога не было. Але гэта і насцярожвала. Знаёма па фільмах. У любы момант чакай падвоху. Сэрца пачашчана забі-
лася, спрабуючы вырвацца з грудной клеткі і ўцячы куды далей, як заяц ад ваўка. 51 кружыў на адным месцы на напаўсагнутых нагах, як гладыятар у кіно, чакаючы раптоўнага нападу. Але нічога не адбывалася. Ад напругі і невядомасці пот сцякаў ручаём, у роце перасохла, сэрца бухкала так, што здавалася, вось-вось узарвецца.
I тут мяне адкінула да процілеглай сценкі клеткі з такой сілай, што я цудам не раскроіў сабе башку аб жалезныя яе мацаванні. He паспеў ачухацца і сяк-так узняцца на калені, як быў падняты ў паветра на нечых выцягнутых руках і зноў кінуты ў іншы кут арэны. Усім тулавам плазам я шмякнуўся на драўляную слізкую ад крыві і поту, падлогу. Пякельны боль ад зламаных рэбраў працяў мозг тысячай іголак. Мяне схапілі за нагу, раскруцілі над сабой, як дыск, і кінулі, куды вочы глядзяць. На вышыні двух метраў мяне прыняла сетка клеткі і адшпурнула назад спінай на падлогу. Я падціснуў пад сябе ногі ад нясцерпнага болю ва ўсім целе, прайграўшы бой, нават ні разу не ўбачыўшы суперніка, і адрубіўся.
Апрытомнеў ужо ў сваім пакоі. Ляжаў на падлозе, прадбачліва накрыты цыратай, тварам уніз, скавычучы ад болю.
Пачуліся імклівыя крокі, якія спыніліся побач.
— Падняць! — Пазнаў я голас Веранікі.
Дзве бландзінкі рыўком паднялі мяне за рукі, але ногі не трымалі. Я літаральна павіс на дзяўчатах.
— Зрабіце так, каб ён стаяў! — загадала Вераніка.
3 дапамогай ланцугоў мяне паставілі літарай Ж, але галава ўсё адно валілася.
— Трымайце галаву! — ізноў аддала загад Вераніка.
Бландзінкі зрабілі прасцей. Яны і галаву прысабачылі ланцугом так, каб яна ўвесь час знаходзілася ў адным становішчы, і адышлі ўбок.
Вераніка заціснула па кастэце ў кожнай руцэ і пачала мяне малаціць, як грушу, чаргуючы ўдары па твары і па корпусе, толькі зубы паспявалі адскокваць ды кроў пырскаць ва ўсе бакі.
— Ты што, казёл, нарабіў?! — каментавала Вераніка кожны ўдар.— Я на цябе гэтулькі грошай паставіла! У цябе, дэбіла, гэтулькі ўбухала! Каб дзірку ад абаранка атрымаць, так, ці што? Ты кім сябе ўявіў? Ты перад кім мяне зганьбіў? Гэта ж немцы! Ты ж іх так ненавідзіш! На словах, сука! А як да справы дайшло, не стукнуў ні разу! Ты сам горш за фашыста! Ці ты лічыш, як некаторыя дэгенераты, што нашы сяброўскія адносіны з гансамі ды фрыцамі правераны гадамі? Ты ж не такі! Памятаеш, як абураўся паводзінамі іх? Што яны забыліся тут? Хто іх наогул пускае сюды пасля таго, што яны нарабілі? Ты павінен быў заваліць гэтага немца, а не лётаць па арэне, як страказа!..
3 апошнімі словамі Веранікі спыніліся і ўдары. Яна стамілася. Села на ложак, перарывіста дыхаючы, адвяла душу. Пасядзеўшы так некалькі хвілін, паклікала «пакаёўку».
— Зрабі з ім што-небудзь,— сказала ёй.— Заўтра ён павінен быць у адэкваце.
— Паспрабую,— прамовіла дзяўчына.
— He паспрабую! — раўнула Вераніка.— А зрабі!
«Пакаёўка» кіўнула, што ўсё зразумела. Вераніка перапранулася ў чыстае, вышмаравала маззю косткі пальцаў і ў суправаджэнні бландзінак пакінула пакой.
«Пакаёўка» зняла мяне з ланцугоў, я з ціхім стогнам зваліўся на падлогу, нічым не ўтрыманы. Яна паклала мяне на ложак спачатку на жывот, сцягнула порткі, нашмаравала мазь па ўсім целе пэндзлікам, але рукамі ўпітвацца мазі ў цела ўжо не дапамагала, як раней. Мабыць, мазь была іншая і ўпітвалася імгненна, загойваючы раны з большай хуткасцю, чым ранейшая. Тое ж самае «пакаёўка» прарабіла і
са спінай, затым паўтарыла працэдуру на твары і на галаве. Пасля гэтага перавярнула мяне на бок, распранулася дагала і лягла да мяне ў пасцель, апляла рукамі і нагамі мяне, прыціскаючыся ўсім сваім целам да майго. Такім чынам, наколькі я ўсведамляў, дзяўчына дзялілася са мной сваімі жыццёвымі сіламі. Іх пераход я адчуў адразу. Боль спыніўся, галава праяснела, асэнсаваным поглядам я патануў у яе вачах. Прасунуўшы свой язык мне ў рот, «пакаёўка» доўга залізвала крывацечныя дзёсны, выкалуплівала абломкі зубоў, на месцы якіх тут жа вылупляліся, як пупышкі на дрэвах, новыя зубы. Потым я адчуў, што ўваходжу ў яе, як у залаты раскошны палац, паднімаюся на самы дах, да залатога пеўня, і валюся ўгару, вось-вось дасягну аблокаў, на адным з якіх сядзіць яна і ўсміхаецца.
He адрываючы вачэй ад майго твару, ні на секунду не пакідаючы рота, абвіваючы мяне, нібы ліяна дрэва, дзяўчына павольна тузанулася, уціскаючыся ў мяне, упітваючыся, як у губку вада, пранікаючы, як вельмі далікатны клешч, каб я дасягнуў аблокаў, на якіх яна чакала мяне.
Яе ўсмешка, што сустрэла мяне на небе, выключыла ўсе мае рухальныя функцыі і накаўтавала ў сон.
Расплюшчваючы вочы, выбіраючыся з улоння сну, як з ямы, убачыць побач з сабой «пакаёўку» я не чакаў. Яна ціха і спакойна спала, уткнуўшыся носікам мне ў плячо, але ўсім сваім целам маё працягвала трымаць у палоне, салодкім палоне, калі папраўдзе. Я правёў рукой па яе шчацэ, схаваў за вуха рассыпаныя пасмы валасоў. Дзяўчына расплюшчыла вочы. Такія ж па колеры, як сцены пакоя, напоўненыя святлом і радасцю.
— Прывітанне! — сказаў я.
— Прывітанне! — прашаптала яна ў адказ.
Вельмі доўга глядзелі мы адно на аднаго, амаль не міргаючы. Потым яе вусны крануліся маіх, і яна з новай сілай прыціснулася да мяне ўсім целам, каб
праз секунду ўжо адштурхнуць, вызваліць ад сябе, перакаціцца да краю, імгненна ўстаць і апрануцца ў ранейшы ўбор «пакаёўкі».
— Я радая, што змагла табе дапамагчы,— сказала яна пасля.
— Навошта? — спытаў я, застаючыся ў пасцелі.
— Іншага выбару не было,— адказала дзяўчына і прысела на край ложка.
— Выбар ёсць заўсёды.— Узяў я яе за руку, і дзяўчына рукі не адняла.
— He ў гэтым выпадку,— сумна канстатавала яна.
— Штосьці здарылася? — зразумеў я, што «пакаёўка» гняцецца нейкай таямніцай і ёй нестае моцы больш стрымліваць яе ў сабе.
— Здарылася,— кіўнула дзяўчына.
— Распавядзі,— папрасіў я.
— Табе гэта трэба?
— Трэба, калі прашу,— настойваў я на сваім.
— Добра,— пагадзілася тая.— Я не па сваёй волі знаходжуся тут,— пачала.— Яшчэ невядома, хто з нас дваіх больш палонны.
— He зразумеў,— пачаў я ўважліва ўслухоўвацца ў словы «пакаёўкі».
— Я мясцовая,— працягвала дзяўчына.— Жыла ў хаце наверсе, працавала ў мясцовым Доме культуры метадыстам. Хата не мая, бацькі знялі, але мяне ўсё задавальняла. Аднойчы ўначы я прачнулася ад шоргату ложка, на якім спала і які рухаўся сам па сабе. Я нават не ведала, што пад ложкам хаваецца ўваход у склеп, які аказаўся зусім не склепам, а нямецкім бункерам, пабудаваным яшчэ ў 1941 годзе. Натуральна, я спалохалася, убачыўшы ў прыцемку атрад аднолькавых бландзінак, якія выходзілі з-пад падлогі, як у лепшых сцэнах галівудскіх фільмаў жахаў. Закрычала так, што шкло павысыпалася з вакон. Мяне злёгку прыдушылі, потым паабяцалі жыццё ўзамен на згоду супрацоўнічаць. Ведала б я, што гэта будзе за
супрацоўніцтва!.. Хоць, хутчэй за ўсё, таксама пагадзілася б. Усё ж лепш, чым памерці. Чаго толькі са мной не вытваралі, табе і не снілася! Падкладалі да самых вычварэнлівых вычварэнцаў і падонкаў: такія істоты плацілі велізарныя грошы за забаўкі са мной. Дзіва што, я адзіная дзяўчына ў гэтай клаацы. Самым агідным былі не катаванні, якім я ўвесь час падвяргалася і ўжо звыклася да іх, нават задавальненне навучылася атрымліваць, а калі прымушалі смактаць і глынаць, сам разумееш што. Мяне выварочвала навыварат пасля такіх кантактаў. Кліентам, зразумела, гэта не падабалася, і яны збівалі мяне да паўсмерці. Але на наступны дзень на мне не выяўлялі ні драпіны, ні нават намёку на якое-небудзь калецтва. Менавіта тады Вераніцы Юр’еўне і прыйшла ў галаву думка наладзіць баі без правіл, запрашаючы прадстаўнікоў Нямеччыны ў супернікі тым людзям, якіх яна не лічыла мужчынамі, але давала магчымасць стаць імі на арэне ў баі. Любога знявечанага байца я ставіла на ногі на наступны ж дзень. Дзякуючы свайму дару лекавання я атрымала гэта месца, назіраць цябе, а заадно вырабляць мазь, якая дапамагае ад усіх атрыманых ран.
— А сысці не спрабавала? — перапыніў я дзяўчыну.
— Я лекарка, а не чараўніца,— сумна ўсміхнулася яна.— Ды і не сысці адгэтуль.
— Ну, гэта мы яшчэ паглядзім,— хутчэй сабе, чым «пакаёўцы», сказаў я і спытаў: — А што за дзіўны выбар супернікаў? Чым Вераніцы немцы не дагадзілі?
— Падчас Другой сусветнай вайны,— прагучаў адказ,— немцы знішчылі ўсю сям’ю яе бабулі і дзядулі, а некалькі гадоў назад у Нямеччыне загінулі яе муж і брат. Немцаў яна ненавідзіць люта.
Вось яно што. Зараз зразумелая кіпучая жыццядзейнасць Веранікі. Зразумелая і мая роля ў яе дзействе. Вераніка выдатна запомніла маё стаўленне да
нямецкай нацыі, прадстаўнікоў якой я і цяпер называю фашыстамі, праз гэтулькі часу. Але я не веру ніводнаму слову новых немцаў, размаўляючых пра свет і сяброўства народаў, хоць забіце, таму што яны дзеці і ўнукі тых, хто прыйшоў на нашу зямлю, каб знішчыць усё жывое на ёй. У іх адна кроў, адны гены. Калі ў славянскіх краінах бясчынствуюць неанацысты, размаляваныя ў свастыку, значыць, немцы да гэтага датычныя. Гэта маё суб’ектыўнае меркаванне. Адно толькі бянтэжыла: раней, калі я бачыў у кавярні ці проста на вуліцы немцаў, ды яшчэ гергечучых на сваёй мове, ні разу не падышоў і не ўрэзаў па іх нахабных мурлах, якім не сядзіцца дома. Чаго вы прэцеся сюды? Чаго вам тут трэба?..
— Гэй, ты што, заснуў? — Страсянула маю руку «пакаёўка». Мабыць, я так сышоў у думкі, што ненадоўга адключыўся.