Шоўк
Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
Я звесіў ногі з ложка.
— Што адбываецца? — здзіўляўся я.— Што ты тут робіш?..
— Ці бачыш, Валера,— Вераніка нахілілася блізка да майго твару, ледзь не нос да носу,— ты не апраўдаў чаканняў. He выправіў памылак, хоць шанец
у цябе быў, і немалы. Ты нікчэмны і нікому не патрэбны хлам, які не прыносіць карысці ні грамадству, ні сабе, ні каму б там ні было наогул. Ты паганіш усім сваім выглядам прызначэнне мужчыны. Ты — смецце, Валера, а я смяцяр, які гэтае смецце знішчае...
— Што за трызненне ты нясеш? — перабіў я дзяўчыну.— Зусім ужо ад грошай дах паехаў?
— Слухай сюды, урод! — спрытна сціснула мне кадык Вераніка двума пальцамі, я стаў задыхацца.— Ніхто тут з табой не жартуе. Ты — прышч на твары грамадства, і я цябе раздушу, не задумваючыся, але ў цябе ёсць выбар. Або ты памрэш сёння, або падпішаш кантракт.
— Які кантракт? — захрыпеў я.— 3 чаго гэта мне паміраць?..
Вераніка адпусціла мяне, я закашляўся, трымаючыся за горла, як за самую каштоўную рэч у свеце. Мая каханая дзяўчына зрабіла нейкі знак адной з бландзінак. Тая на некалькі секунд выйшла з пакоя, а з’явілася, цягнучы па падлозе за валасы Любу. Нерухомае цела яе кінула мне пад ногі. У яе была зламана шыя, галава апынулася тварам там, дзе павінна быць патыліца. Убачыўшы гэта, я падкурчыў пад сябе ногі, а потым і наогул забраўся з нагамі на ложак.
— Ты памрэш хораша і рамантычна,— сказала Вераніка.— Ад удушша шаўковага багацця. Загорнуты ў некалькі метраў тканіны і перавязаны атласнымі стужачкамі, як немаўля.
Нібы ў доказ яе слоў, тая ж бландзінка, якая прывалакла мёртвую Любу, ізноў выйшла і хутка вярнулася, акуратна паклала на ложак рулон зялёнага шоўку.
— Ёсць магчымасць пазбегнуць смерці,— працягвала Вераніка,— але толькі ў тым выпадку, калі ты падпішаш дамову на сваё бестэрміновае выкарыстанне ў якасці бязмоўнага выканаўцы любой волі твайго гаспадара.
— Гэта рабства, ці што? — не верыў я ні сваім вушам, ні вачам.
— Называй, як заўгодна,— адказала Вераніка.— Вось папера і ручка,— працягнула мне чырвоную шарыкавую ручку,— падпісвай!
— Гэта што, розыгрыш нейкі? — Правёў я рукой па твары.— Мяне ўтоенай камерай здымаюць?..
— Ды каму ты патрэбен! — выдала актыўная бландзінка.— Вырашай хутчэй! I так з табой няньчымся!
— Гэта трызненне нсйкае!.. паўтараў я, не зважаючы на працягнутую руку з шарыкавай ручкай.
— Апрацуйце яго,— паднялася Вераніка з крэсла,— толькі не моцна.— Закурыла і выйшла ў калідор, затым на вуліцу.
Мяне сцягнулі з ложка на падлогу. Білі ўмела і дасведчана, так, каб было балюча, але па магчымасці бясшкодна для арганізма. А я боль не пераносіў, не было ў мяне цярпення і цягавітасці. На вайне мяне або забілі б адным з першых, або я выжыў бы, стаўйіы здраднікам, але потым мяне ўсё адно б забілі. Я закрычаў, каб пінаць перасталі, што я ўсё падпішу, толькі біць больш не трэба.
Бландзінкі, як па камандзе, адышлі, ізноў стаўшы вакол мяне паўколам. Прыйшла Вераніка, схілілася нада мной.
— На каго ты падобны, Валера! — сказала яна.— Мне нават шкадаваць цябе агідна. Мужчына называецца. Падпісвай.— Працягнула шарыкавую ручку і паказала, дзе паставіць подпіс. Я ўсё падпісаў.— Зараз уставай! — загадала, перадаючы паперы і шарыкавую ручку адной з бландзінак.— Распранайся!
— Я ж і так распрануты,— запярэчыў я.
Маўчаць! — Атрымаў я аплявуху.— Распрануты недастаткова. Распранайся!
Я падпарадкаваўся.
— Апранайся! — Кінула мне ў твар Вераніка поліэтыленавы пакет з нейкай адзежай. Гэта была чорная шаўковая піжама з каптуром.
— Спінай павярніся! — загадала Вераніка пасля таго, як я пераапрануўся, звязала мне рукі.— Пайшоў на выхад!
Яна наблізілася да манекена, дакладнай сваёй копіі, уважліва паглядзела на ляльку, дастала цыгарэту, шоргнула запалкай, паднесла да парыка на галаве манекена, затым да цыгарэты.
Манекен запалаў.
Мяне выштурхнулі на вуліцу, дзе яшчэ адна бландзінка аблівала хату бензінам, падвялі да джыпа.
Хутка ўсе дзяўчаты апынуліся каля машыны. У салон ніхто не заходзіў, пакуль не пераканаліся, што хата згарыць.
— Цябе больш няма,— сказала Вераніка і нацягнула мне на галаву каптур, перацягнуўшы на шыі яго атласнай стужачкай, пасля чаго ўпіхнула ў машыну.
Калі джып крануўся, я стаяў у яго салоне на каленях, а галава была заціснута паміж ног Веранікі.
Бландзінкі ўсю дарогу смяяліся, успаміналі сваіх кавалераў, захапляліся іх сілай і адвагай, шчодрасцю і нястомнасцю ў пасцелі. Вераніка маўчала. Рука яе ляжала на маёй галаве, часам пагладжваючы патыліцу. А я ламаў мозг у разважаннях, што адбылося і як такое магло наогул адбывацца? Ці ў секту якую патрапіла Вераніка, ці масонскія ложы аднавілі сваю дзейнасць, у адну з якіх дзяўчыну собіла трапіць? У тое, што я сам вінаваты, што менавіта я асабіста справакаваў Вераніку на падобныя дзеянні, тады я не верыў, у мяне і думак не ўзнікала пра ўласнае дачыненне да новай рэчаіснасці. Я ж бяскрыўдны чалавек, каму я зрабіў штосьці дрэннае? Але і нічога добрага — таксама. Любу толькі шкада.
Ехалі досыць доўга. Калі спыніліся, мяне выштурхалі з машыны. Паколькі ногі зацяклі. знаходзячыся доўгі час у аднолькавым становішчы, я зваліўся балазе на траву, а не на асфальт. Разбіў бы не толькі калені. але і нос. Каптур з мяне знялі, і вочы сустрэліся з яркім сонечным днём, пярэстым ад зеляніны вакол.
Я апынуўся перад барачнага выгляду жылым будынкам з трыма ўваходамі, адгароджаных адзін ад аднаго напаўгнілым плотам. Ля аднаго ўвахода і дзверы згнілі, пакінуўшы адну назву ад дзвярэй, і дах пакрывіўся. Прама насупраць, у пяці кроках ад гэтага ўвахода, стаяў драўляны сарцір, такі ж гнілы, як дзверы, і які развальваўся на вачах.
За спінай пахла хлебам. Я азірнуўся і ўбачыў будынак пякарні, а крыху наводдаль, справа, тры смеццевых паўпарожніх кантэйнеры. Прывезлі мяне, мяркуючы на ўсім. у нейкі малавядомы, сціплы гарадок, якога магло нават і на геаграфічнай карце пе быць.
Вераніка пхнула нагой такую ж, як сарцір, які развальваўся, брамку, што вісела шмаццём на завесах, всдучы за сабой астатніх разам са мной у глыб двара, здзірванелага, спынілася каля іншай, жалезнай брамкі, перахопленай тоўстым дротам, зняла дрот, адчыніла брамку насцеж, прапусціла мяне і бландзінак наперад, зачыніла брамку.
Аркавы звод увахода ў будынак. у які мы ўвайшлі, не змяняўся і ў сярэдзіне памяшкання, які складаўся з двух пакояў, кухні і доўгага калідора. Прычым калідор праходзіў суцэльнай лініяй, якая канчалася вялікай залай, а пакоі мясціліся злева ад яго. У гэтую залу з двума задрапаванымі вокнамі мяне і нрывялі. Тут стаяла сценная шафа, напалову са шкла, канапа, тэлевізар, стол, некалькі крэслаў, абабітых чырвоным шоўкам, голая падлога аж успудзілася ад волкасці. Хутчэй за ўсё ў доме не жылі, выкарыстоўвалі, як перавалачны пункт.
Мне развязалі рукі, загадалі распрануцца, пасадзілі на крэсла. Адна з бландзінак узяла са стала філіровачную машынку і агаліла мне галаву. Гэтак жа з майго цела часова выдалілі ўсю расліннасць, ад брывоў на твары да валасінак на пальцах ног. Поўную эпіляцыю мне давядзецца прайсці крыху пазней. Пасля гэтага вывелі на вуліцу, завялі ў прастакутны цагляны будынак, што нагадваў пенал, якраз разлічаны на сярэдні рост чалавека, каб паліваць са шланга вадой, папярэдне ўсунуўшы ў руку мыла.
Трэба сказаць, памыўся я з задавальненнем, хоць і з нязручнасцю, пазбавіўшыся такім чынам ад апошніх абдоймаў алкаголю. У галаве перастала звінець і не хацелася піць, а цікавасць да таго, што адбывалася, наадварот, набірала абароты, прымушаючы адчуваць сябе героем кіно, як я думаў.
Выключыўшы ваду і пераканаўшыся, што на мне няма больш ніводнай валасінкі і ні кроплі бруду, бландзінкі ўзнагародзілі мяне ручніком і правялі назад у дом.
Вераніка сядзела за сталом і запаўняла нейкія паперы, на маё вяртанне ніяк не прарэагавала.
Я выцерся дасуха, і ручнік забралі. Працягнулі такую ж самую піжаму, у якой я быў, толькі новую, пачакалі, пакуль апрануся, і зноў звязалі рукі за спінай. Пасадзілі на крэсла, прывязалі ногі да ножак крэсла, на шыі зацягнулі пятлю і прымацавалі да спінкі крэсла.
Вераніка адарвалася ад папер і павярнулася да мяне.
— Зараз ты будзеш жыць тут,— сказала.
— Менавіта тут? — спытаў я.
— He зусім,— адказала Вераніка.— Я мела на ўвазе месца.
— I як яно завецца? — пацікавіўся я.
— Табе гэта ведаць неабавязкова,— запэўніла Вераніка.— Ты забыўся, што цябе няма? Шукаць цябе ніхто не будзе, нават калі менты зразумеюць, што труп у згарэлай хаце не твой.
— I што ca мной будзе? — спытаў я.
— Ты ж усё добраахвотна падпісаў,— заўважыла Вераніка.— У кантракце ўсё падрабязна напісана. Трэба было спачатку азнаёміцца з ім, перш чым падпісваць. А будзе з табой тое, што ты падпісаў, з усімі вынікаючымі.
У дзверы пазванілі. Адна з бландзінак пайшла адчыняць і вярнулася з не старой яшчэ і даволі прывабнай жанчынай з меліраванымі валасамі, у белай абцягваючай футболцы з малюнкам Мікі Маўса на грудзях і ў джынсах. Прапіым поглядам драпежніцы яна сфатаграфавала мяне, застаўшыся задаволенай, павярнулася да Веранікі, якая тут жа падсунула ёй загадзя прыгатаваныя паперы. Жанчына ахвотна падпісала там, дзе патрабавалася, падышла да мяне, каб разглядзець бліжэй.
— Як клічуць? — спытала.
— Валерый,— адказаў я.
— Колькі гадоў?
— Трыццаць.
— Жанаты?
— He.
— Прыцягваўся?
— He.
— Шкодныя звычкі?..
— Куру, выпіваю...
— Словам, як усе,— перабіла мяне жанчына.— Мазахіст? — раптам спытала.
— He зразумеў,— адказаў я.
— Значыць, будзеш,— аж задрыжала ад салодкага прадчування жанчына.
Вераніка зрабіла нейкі знак сваім бландзінкам, і тыя адцягнулі ад мяне жанчыну, ужо гатовую кінуцца на мяне і разарваць на часткі.
— У вас строга прызначаны час,— сказала Вераніка жанчыне.— Калі будзеце сваволіць — угоды не будзе,— папярэдзіла.
— Так-так, я разумею,— згодна ківала жанчына, пажыраючы мяне вачамі. Яна ўзяла сумку, якую трымала адна з бландзінак, дастала з яе даволі тоўсты пачак грошай, перацягнуты гумкай, аддала Вераніцы і накіравалася да выхаду. Бландзінкі яе праводзілі.
Вераніка схавала грошы ў стол, адвязала мяне ад крэсла.
— Пайшлі! — пхнула наперад.
— Куды? — мімаволі вырвалася ў мяне.
— Убачыш,— адказала Вераніка.