Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
— Уставай! — пацягнула за ланцуг. Вераніка паднялася з ложка. Яна прыставіла да яе горла клінок, і мы рушылі.
Дзвсры я расчыніў насцеж і чатыры разы націснуў на спускавы гаплік пісталета. Усе кулі ўвайшлі ў лівер Рыгораўны, як у цеста. Яна пахіснулася, як
падбіты ганкер на хвалях, і павалілася з грукатам падарванага хмарачоса. Мы выскачылі ў вузкі калідор. Яна прыхапіла сумку Веранікі, павесіўшы яе на шыю гаспадыні.
Ззаду і спераду насоўваліся ўзброеныя аўтаматамі бландзінкі. Колькі іх набліжалася ззаду, мы не ведалі, але наперадзе нас чакалі чатыры лялечкі.
— Стаяць! — крыкнуў я, спыніўшыся і накіраваўшы ў іх бок пісталет.— Ці мы заб’ём вашу гаспадыню!
Дзяўчаты пераглянуліся і, дзіўная справа, спыніліся, нават збочылі, прапускаючы нас. Я ўзрадаваўся, што ўсё абышлося малой крывёй. Наверх мы выбраліся бесперашкодна, селі ў машыну Веранікі і з’ехалі. Падазроным такая лёгкасць удалых уцёкаў мне не здалася. Наадварот, я палічыў, што план мой спрацаваў ідэальна. Вось толькі куды зараз? Хату маю спалілі, а ў хаце Яны ўся гэта хрэнь. У міліцыю таксама не сунешся, ты ж яшчэ і вінаватым апынешся. Але доўга галаву я не ламаў. За рулём сядзела Яна. Мабыць, яна ведала, куды ехаць. Я ж прымасціўся на задняй сядушцы побач з Веранікай, твар якой заставаўся абсалютна бясстрасным. Яна так была ў сабе ўпэўнена, што мне захацелася ўведаць, чаму? Я выняў з яе рота кляп, яна тут жа весела засмяялася.
— Штосьці смешнае адбылося? — спытаў я.— Ці гэта нервовае ў цябе?
— Ды весела проста! — выклікнула Вераніка.— Даўно я так не забаўлялася!
— Для цябе нашы уцёкі забаўка? — ніяк я не мог зразумець яе паводзін.
— А што ж яшчэ? — шчыра ўсміхнулася Вераніка.— Часам карысна развязваць рукі сваім супрацоўнікам у літаральным сэнсе. Яны такія выдумшчыкі!.. Дарэчы, куды мы едзем?
— Ты або дурнаватая, або хворая,— прамовіў я.
Хворы ты, Валера,— запярэчыла Вераніка.— Дакладней, мёртвы. Сячэш, чым усё можа абярнуцца? Ну так. Яна мае рацыю. Мяне не было па ўсіх дакументах. Мне нават маю магілу на фота паказвалі аднойчы, каб я не сумняваўся ў сваёй смерці і ў магчымасцях кампаніі, якую ўзначальвае Вераніка.
Куды мы едзем, Яна? — пацікавіўся я, але дзяўчына не адказала. А праз цёмнае шкло машыны, да таго ж уначы, наогул не было бачна, дзе мы едзем. Раптам мапіына спынілася.
Прыехалі,— сказала Яна і першай пакінула салон. Следам выпаўз я.
Гэта была нейкая пустка. Пустэльны ўзгорак. Вакол ні душы, ні агеньчыка, ні паблізу, ні ўдалечыні. Толькі святло ад фар ды ў салоне.
— Дзе гэта мы? — спытаў я Яну.
— He важна,— адказала тая. Яна выцягнула за ланцуг Вераніку і паставіла на калені перад сабой. 3-за пояса выхапіла пісталет і ствалом накіравала ў лоб Веранікі.
— Стой! — 3-за чаго гэта спалохаўся я за Вераніку? — Ты што гворыш? Адкуль пісталет узяла?
— He важна! — адназначна адказвала Яна.— Нс замінай мне! — накіравала ствол на мяне.
Вераніка заходзілася ад смеху. Яна або звар’яцела ад страху, што малаверагодна, або ёй сапраўды даваў задавальненне гэты спектакль. Ніяк інакш нашы дзеянні яна не расцэньвала.
Але я не мог дазволіць Яне забіць Вераніку. Я ж кахаў яе, не гледзячы ні на што. Вось такое каханне ў мяне! Ды і ўдзячны ёй да скону жыцця. Яна мяне змяніла да лепшага, зрабіла сапраўдным чалавекам. Метады, вядома, жорсткія, але дзейсныя!
— Паслухай,— звярнуўся я да Яны,— давай не будзем спяшацца. Давай пагаворым, абмяркуем...
— Што абмяркоўваць? — не жадала зразумець мяне Яна.— Гэта наш адзіны шанец. He заб’ём яе мы,
яна заб’е нас. Так што не падыходзь! — Нібы ў доказ таго, што цырымоніцца не мае намеру, Яна стрэліла мне пад ногі. Я адскочыў, але паспеў выбіць з яе рук пісталет. Сашчапіўшыся клубком, мы качаліся па траве і пяску. Вокрык Веранікі спыніў нас. Яна стаяла з накіраваным на нас пісталетам.
— Час выйшаў,— сказала яна.— Я зноў Вераніка Юр’еўна. Бывай, Яна!
Прагучаў стрэл. Яна звалілася, забітая напавал, прама ў сэрца.
— Як гэта магчыма? — не верыў я ўласным вачам.
— А ты сапраўды паверыў, што я дазволю табе сысці? — Здзіўлена нахмурыла бровы Вераніка.— Але ты малайчына, абараняў мяне. Лічы, што выправіўся.
— Але як ты?..
— Развязалася? — улавіла яна працяг майго пытання.— Вельмі проста. Я і не была звязаная. У нас жа была дамоўленасць, не памятаеш, памяняцца месцамі з Янай на пару гадзін? Час мінуў. А мае супрацоўніцы не асмеляцца не паслухацца маіх распараджэнняў. Яна паспрабавала ў канцы. Яна ведала, што яе чакае.
— Значыць, гэта сапраўды быў спектакль? — зразумеў я раптам усё.
— А ты як думаў? Ты такі смешны быў, ты ўжо прабач, ад смеху не ўтрымалася.
— А Рыгораўна? Я ж яе забіў?
— Забіў,— пагадзілася Вераніка.— Бедная Рыгораўна. Але ты не турбуйся. Незаменных людзей няма.
— Што будзе са мной? — спытаў я, хоць выдатна ведаў адказ.
— Хіба незразумела? — усміхнулася Вераніка.
— Але ж я кахаю цябе! — усклікнуў я.
— Ты лічыш гэта важкім аргументам для таго, каб жыць?
— Вядома! — не сумняваўся я.— Няма нічога важней кахання ў жыцці чалавека!
— Пэўна, ты маеш рацыю,— задуменна прамовіла Вераніка.— Садзіся за руль! — раптам сказала.
— Але я не ўмею вадзіць машыну,— прыйшлося прызнацца.
— Бачыш, Валера, ад цябе ніякай карысці,— заўважыла Вераніка.— А ад твайго кахання мне ні холадна ні горача.
I тут я паваліўся. He скажу, што наўмысна, але своечасова. Прычым змог яшчэ і паспець зрабіць падсечку, апынуўшыся на зямлі, каб мая каханая таксама апусцілася да нізкага ўзроўню. Валячыся, Вераніка націснула на спускавы гаплік. Стрэл пракраўся ў цела ночы, як скальпель, і згубіўся ў ім. Пісталет, аднак, дзяўчына з рук не выпусціла. Але я наваліўся на яе і ададраў зброю ад яе моцна сціснутых на дзяржальні пальцаў. Потым хутка скаціўся з Веранікі, перавярнуўся некалькі разоў праз сябе і ў скачку падняўся. Пісталет засунуў за пояс. Зараз іх у мяне было два. Адкуль з’явіўся другі — невядома. Ды і не важна, калі праблема вырашана і больш няма ніякай пагрозы. Вераніка таксама паднялася на ногі праз некаторы час, з асцярогай паглядаючы на мяне. Монстр з яе паволі выпараўся, паступова агаляючы чалавечыя рысы і якасці.
— Табе трэба пераапрануцца,— паказаў я поглядам на забітую Яну.
— Навошта? — не зразумела Вераніка або зразумела выдатна.— He буду я гэта на сябе апранаць!
— Пераапранайся, я сказаў! — пагрозліва загадаў. Дзіўна, але мой камандзірскі голас, пра які я і не падазраваў раней, падзейнічаў. Мабыць, прыказка пра тое, што клін клінам выбіваюць, у дачыненні да Веранікі падыходзіла, як нельга дарэчы. Моцнай жанчыне патрабаваўся моцны мужчына. Яшчэ нядаўна зусім я гэтай якасцю пахваліцца не мог. Затое зараз не жалюся. Ды і страх кудысьці знік. Я больш нічога
і нікога не баяўся. Нават за наступствы ўцёкаў не асцерагаўся. Паколькі ніхто нас шукаць не будзе, калі Вераніку ці тое, што ад яе застанецца, выявяць.
Дзяўчына апранулася ва ўбор «пакаёўкі». Ён ёй вельмі пасаваў. Доўгія прамыя валасы спускаліся чорнымі стужкамі з плячэй на грудзі, а на спіну падалі штофам. Апрануць труп у свае шмоткі Вераніка пагрэбавала. Я гэта зрабіў за яе, пасля чаго пасадзіў труп у машыну за руль.
— Што ты робіш? — занепакоілася Вераніка.
— Знішчаю цябе,— ахвотна адказаў я,— гэтак жа, як ты знішчыла мяне.— Я праверыў сумку на наяўнасць асабістых рэчаў Веранікі. Пашпарт быў на месцы, кіроўчыя правы таксама, мабільны тэлефон, касметыка... Усё ў парадку.
— Усё адно мяне будуць шукаць! — заявіла, хоць і не ўпэўнена, Вераніка.
— Сумняваюся,— усміхнуўся я, прасоўваючы ў бензабак скручаны нейкі глянцавы часопіс, выяўлены на заднім сядзенні.
— Што ты робіш? — усхвалявана выклікнула Вераніка.— Гэта мая машына!
— Праўда што,— не адмаўляў я.— Як ты KasaBa, памятаеш. незаменных людзей няма? Калі знойдуць рэшткі машыны і абгарэлы труп, ніхто не будзе разбірацца, чаму ты загінула, а прымуцца дзяліць твае грошы і твой бізнес...
— Набрыдзь! — Кінулася Вераніка на мяне з кулакамі.— Сволач! Ты сам тут цяпер здохнеш, а не мянс пахаваеш! Я яшчэ цябе перажыву!..
— Супакойся! — лёгка адшпурнуў я яе.— Мы зараз у аднолькавым становішчы.— Я падабраў ашыйнік і накіраваўся да Веранікі, якая напаўсядзела на зямлі, падабраўшы пад сябе ногі.
— He падыходзь да мяне! — засучыла яна нагамі, адсоўваючыся ад мяне, але выдатна разумеючы, што выйсця няма, што нікуды ёй ад мяне не дзецца.
— А чаго ж ты не ўцякла? — спытаў я яе.— Вакол жа пустэча і цемрадзь. Хутка б схавалася ад мяне.
— Ад цябе? — мабыць, Вераніку закранула, што ёй даводзіцца баяцца. ды і каго?..
— Ну, прызнайся, адна баялася застацца? — настойваў я.— Ці цемры з дзяцінства баішся?
Спрытным рухам рук я нібы заарканіў дзяўчыну, замацаваў ашыйнік на яе шыі, а рукі звязаў за спінай, ланцуг жа наматаў на сваю руку, для надзейнасці. Вераніка не супраціўлялася. Паслухмяна дазволіла прарабіць усё гэта з сабой, быццам наравістая, але аб’езджаная кабылка.
Я падпаліў часопіс, пацягнуў за ланцуг Вераніку, каб яна хутчэй перастаўляла ножкі і паспявала за мной адбегчы на бяспечную адлсгласць, аднак выбуховая хваля ад узарванай машыны ўсё ж нас зачапіла, збіла з ног, перавярнула некалькі разоў і пракаціла па зямлі. Калі ўсё змоўкла, я апынуўся над Веранікай зверху, падтрымліваючы яе за спіну, але не лежачы на ёй, затое — вачамі ў вочы. Яна ўважліва глядзела на мяне, нават даверліва, палахліва лыпаючы, яе вусны цягнуліся да маіх, дакрануліся, абпалілі пацалункам.
— Развяжы мяне,— прашапталі. — Куды я ўцяку?..
Я падняўся сам, дапамог устаць Вераніцы, вызваліў ёй рукі, але ашыйнік не зняў, пакуль было рана. I мы рушылі скрозь цемрадзь і невядомасць у нікуды.
Ішлі доўга, як у смузе, задыхаючыся ў цямрэчы і заблытваючыся ў чарноцці, як у павуцінні. Вакол толькі цішыня, якая парушалася гукамі нашых крокаў і нашага дыхання. Нікога і нічога жывога. Добра, што хоць ліхтарык быў, але ён ледзь свяціў, вось-вось гатовы здрадзіць нам. Толку ад яго было мала.
Хутка ліхтарык здох.
— Я стамілася,— тут жа заенчыла Вераніка.— Які сэнс хадзіць упоцемку? Давай пасядзім крыху. Ногі баляць...
— Паспеем наседзецца яшчэ.— Стомленасць і я адчуваў, але трэба было рухацца, тым больш што я заўважыў нейкую пабудову наперадзе, калі зрок не ашукваў.— Кроч давай!