Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
Твары кампаніі пахмурнелі ў цяжкіх думках, быццам кожны з іх сядзеў за сталом на экзамене па вышэйшай матэматыцы і рашаў задачу для акадэмікаў.
А з якой нагоды фуршэт? — весела пацікавіўся Вадзім.
— Цябе сустрэлі,— прамовіла Леся,— вось і трэба адзначыць.
— Тады паехалі да мяне,— усміхнуўся, падміргваючы Лесі, Вадзім.
Чаго ж ты раней маўчаў! — усе разам накінуліся на Корбута з папрокамі. Адна Леся моўчкі дакурыла цыгарэту і пстрыкнула недакуркам у бок ад сябе.
— Куды ехаць? — спыталася.
— На Пушкінскую.
— У метро! — дружна крыкнула кампанія і адзіным цэлым кінулася да шкляных дзвярэй, вядучых у метро.
Яны ледзь не спазніліся на апошнюю электрычку, Вадзім паспеў учапіцца за дзверы вагона і стаць паміж імі, утрымліваючы, каб не зачыніліся, пакуль усе не апынуліся ў вагоне.
— Ты адзін жывеш? — пасля пацікавілася Леся.
— He, з братам. А што?
— Ен нас пусціць?
— Ён пісьменнік,— адказаў Вадзім, закрыўшы гэтай фразай тэму, нібы яна была адзіным адказам на пытанне.
Аўтобусы ўжо не хадзілі, давялося ісці пешшу. Але было недалёка. Да дзевяціпавярховіка, у якім жыў Вадзім, што насупраць будаўнічага тэхнікума па вуліцы Матусевіча,— усяго дзесяць хвілін хады.
. ..Як назло, брата не было дома. А ў Вадзіма не было ключоў ад кватэры. Засталіся ў касцюме.
— I тут не шанцуе,— заўважыў нехта з кампаніі.
— Мой брат — пісьменнік! — са значэннем павысіў голас Вадзім.— Калі яго няма, пойдзем уніз. He «люкс», але цярпіма.
— Галоўнае, што не холадна.
— Гарэлкі мала.
— He праблема. Па дарозе «начнік» бачыў?
— А грошы дзе браць?
— Знойдуцца.
Калі ўсе паселі на пляцоўцы першага паверха, пад лесвіцай, насупраць ліфта, каму як было зручна, Вадзім адкаркаваў першую бутэльку. На дзіва, дзяўчаты, якіх было чацвёра, не лічачы Лесі, ад гарэлкі адмовіліся, акрамя Лесі. Адна з іх, рыжая, вяртлявая, падобная на ваверчаня, палезла ў свой рукзак і дастала сапраўднае
«Кліко». Растлумачыла тым, што рэквізавала з дня нараджэння старэйшай сястры.
Калі пітво разлілі, Руслан падняўся з лесвічнай прыступкі, на якой сядзеў адзін, і проста сказаў: «За нас!»
Гарэлку хутка выпілі, «чарніла» таксама не затрымалася. Душы патрабавалі працягу. Руслан згадзіўся збегаць. Вадзім адлічыў грошы, тое, што засталося.
Разбіліся па парах, зашыліся, як мышы ў норах, па кутах. Пачуліся чмокі пацалункаў, гарачыя шэпты, гук расшпільваемых куртак з аднаго боку і прыглушанае пастагванне, з другога — звон аплявухі, нібы разбітага посуду; ціхае, але абуранае «...куды палез, ёлупень?!», зноў аплявуха, тузаніна, хуткія крокі...
Побач села тая, рыжая, Надзя, прычэсвала адной рукой валасы, другой зашпільвала куртку. У глыбіні душы Леся аблаяла Надзю і паслала падалей, бо ёй хацелася застацца з Вадзімам побач адной.
Вадзіму, у сваю чаргу, таксама замінала Надзя, але ж не прагоніш яе.
З’явіўся задыханы румяны Руслан, з ледзяшамі на барадзе, з трыма пляшкамі «Двух буслоў».
II
Мікіта Міхайлавіч Корбут прывык пісаць з раніцы. Пасля, вядома, ранішняга рацыёну, які складаўся з нязменных двух кубкаў кавы з цукрам і цыгарэты.
Сядаючы за пісьмовы стол, Корбут спачатку перачытваў старонкі, напісаныя ўчора, калі-нікалі правіў іх і прымаўся за працу. He заўсёды работа задавальняла, калі ўсё ішло гладка, як тканіна ці роўная асфальтаваная дарога. Часам пісаніна здавалася суцэльным пеклам, калі ён выціскваў па кропельцы. нібы падлогавую анучу, сказы, марнуючы на іх па чатыры, a то і па шэсць гадзін, каб напісаць хаця б старонку.
He пісалася. Корбут вывеў толькі адно слова на белым, як малако, аркушы паперы. Далей, як не напружваўся, нібы рожаніца ў раддоме, нічога не нараджалася. Як ступар усё роўна нейкі адбыўся.
Ён закурыў, аблакаціўся аб стол, прабягаючы вачыма яшчэ раз па папярэдніх радках папярэдняй старонкі.
— Дэбілізм нейкі! — вылаяўся Корбут. Ён зграбастаў спісаныя аркушы, скамячыў у няправільную акружнасць і падпаліў, шпурнуў, ужо ў агні, у попельніцу. Цяжка ўздыхнуў. Усё ж не кожны дзень нішчыў плады тыднёвай працы. Аднак так лепш. He хапала яшчэ паглыбіцца ў безгустоўшчыну сучасных трылераў! Трэба шукаць штосьці іншае, пажадана без ужывання мата, які запаланіў усю сучасную прозу. Дзе наша эстэтыка падзелася? Ці яе, як і каханне, спіхнулі ў бардэль на агледзіны новых рускіх за пару тысяч даляраў? Танна. I не шкада? Была б яго воля... Хаця навошта марыць аб нязбыўным? Марыць ніколі не зашкодзіць, гаворыць народная мудрасць, але... лепш... так.
Корбут сумна ўсміхнуўся.
Вось так і ўсе, як ён. Мая хата ўбаку. Свая кашуля бліжэй да цела. Галоўнае, каб ніхто ніколі не закрануў асабісты побыт. Жыць пад дэвізам шэрай будзёншчыны: гэта мяне не тычыцца. Калісьці ён быў не такі, у маладосці. He было куды энергію дзяваць. I куды ўсё знікла?
— Няўжо я так дэградаваў? — уголас прамовіў Корбут.
Ён зазірнуў у пакой малодшага брата. Але Вадзіма ўжо не было. Ці яшчэ не было? Памятаецца, Корбут заснуў, так і не дачакаўшыся яго, пад іранічныя і зусім не страшныя ўскрыкі Фрэдзі Кругера па тэлебачанні, а сніў зноў Вераніку Берднік, маладую і абаяльную, якой яна была пятнаццаць гадоў таму. Зрэшты, яна і зараз не выглядае на свае трыццаць шэсць. Па ролях у
кінастужках ёй не дасі болей дваццаці пяці—дваццаці сямі гадоў...
Працяжна зазваніў тэлефон. Неахвотна адарваўшыся ад прыемнага ўспаміну, Корбут падняў слухаўку.
— Мікіта, гэта ты? — пазнаў ён калегу па пяры Канстанціна Цімашэнку, таленавітага, але гультаяватага празаіка, які займаўся ў Доме літаратара творчай працай з моладдзю. 1 атрымлівалася нядрэнна. 3-пад яго лёгкай рукі выйшаў ужо не адзін цікавы паэт.
— Я. Здароў, Косця,— адгукнуўся Корбут.
— Прывітанне. Мікіта, ты ж не забыўся пра сённяшні вечар?
— А што сёння ўвечары? — не зразумеў Корбут.
— Ну, блін... — нязлосна вылаяўся Цімашэнка.— Мы ж з табой яшчэ калі дамовіліся, не памятаеш?
— А, наконт тваёй тусоўкі літаб’яднання? — дапяў Корбут.— He хвалюйся, я буду.
— Толькі ж не прывалачыся на аўтапілоце,— папярэдзіў яго Цімашэнка.— Усё-ткі школьніцы будуць, студэнткі... Які ты ім прыклад падасі?
— Твае школьніцы, Косця, бачылі не тое, што п’янага пісьменніка, а...
— Добра, добра, нічога не маю супраць,— спыніў яго Цімашэнка,— але абяцай, што прыйдзеш цвярозы.
— Ты дрэнна мяне ведаеш, Косця.прамовіў Корбут.— Я магу і пакрыўдзіцца. Апошні раз я піў на тваім дні нараджэння, калі ты памятаеш...
— Ды добра, Мікіта, я жартую,— рассмяяўся ў трубку Цімашэнка.— Папярэдне рыхтуйся да шквалу пытанняў. Абяцаю, што цябе імі засыплюць, як снегам.
— He сумняваюся.
— Ну, тады давай!
— Шчасліва.
Корбут асцярожна паклаў трубку на апарат і выйшаў на балкон. Звычайна свежае паветра і павевы ветру яму дапамагалі засяродзіцца і адшукаць патрэб-
ныя словы для новага твора, але не ў гэты раз. Корбут змерз, стоячы на холадзе ў адной цяльняшцы, а ў галаве замест думак гуляў вецер.
3 Веранікай Берднік ён пазнаёміўся восенню. Здаецца, у верасні, у самыя апошнія дні верасня, калі было ні халодна ні цёпла і, не спыняючыся, ішлі дажджы.
Тады Корбут ужо вучыўся ў тэатральным і быў заняты ў спектаклі пра дзекабрыстаў аматарскага тэатра аднаго з рэжысёраў-мецэнатаў-альтруістаў, якому цікавей працавалася з непрафесійнымі і абавязкова маладымі артыстамі.
На рэпетыцыю, як і звычайна, Корбут прыйшоў а васямнаццатай без спазнення. Па зале ўжо і па сцэне насіліся акцёры, па ходу абмяркоўваючы нейкія свае праблемы.
He прымусіў сябе чакаць і рэжысёр, высокі, плотны мужчына гадоў пад сорак з хвалістымі валасамі і сівой барадой. Нечым ён нагадваў ката з мульціка пра папугая Кешу.
— Мікіта тут? — яшчэ з парога пачуўся яго грамавы бас.
— Тут,— адгукнуўся Корбут, скідаючы куртку на спінку крэсла.
— Ларыса тут? — спытаўся рэжысёр ужо са сцэны, адолеўшы за некалькі секунд даволі доўгі праход сваімі аграмаднымі кінг-конгаўскімі крокамі.
Няпоўная трупа акцёраў азірнулася па баках у пошуках Ларысы, але той нідзе не было.
— Мне гэта вельмі падабаецца! — задумліва прамовіў рэжысёр.— Праз два тыдні — спектакль!..
— Сяргей Міронавіч, Ларыса не зможа граць у гэтым спектаклі,— прамовіла нікому не знаёмая дзяўчына, што хутка набліжалася да сцэны.
— Гэта яшчэ чаму? — здзівіўся рэжысёр.— А хто будзе граць? Я?
— Яна дзіка прабачаецца,— працягвала дзяўчына.— Але за ёю прыехаў муж з Поўначы, і толькі што я праводзіла іх у аэрапорт.
— Фантастыка! — прамовіў рэжысёр, правёўшы рукою па барадзе.
Увесь гэты час Корбут стаяў спінай да дзяўчыны, намагаючыся скруціць папяросу з газетнай паперы. Але то тытунь рассыпаўся, то папера расклейвалася, то папяроска такая ўжо хударлявая атрымлівалася, што Корбуту рабілася сорамна за яе: а калі хто пабачыць, што падумае? Дый замучыўся ён торгаць нагой па паркеце, распіхваючы такім чынам рассыпаны тытунь па кутах.
— А хто будзе граць? — хутчэй самому сабе, чым прысутным, сказаў рэжысёр, паволі сыходзячы са сцэны па рыпучых прыступках.— Ты? — утаропіўся ён у незнаёмую дзяўчыну.
— А чаму б і не? — нахабна прамовіла тая.
Некаторае імгненне рэжысёр моўчкі глядзеў на яе, муляючы губамі, затым істэрычна моцна засмяяўся, балансуючы вялікім жыватом, абцягнутым белым цёплым гольфам, які нагадваў бочку з півам.
— He, ты ўяўляеш, Мікіт,— праз смех вымавіў рэжысёр,— што яна заяўляе? Засталося два тыдні. Яна, не цямячы нічога ў рабоце тэатра, заяўляе, што выканае галоўную жаночую ролю?
Упэўненыя словы дзяўчыны прымусілі Корбута звярнуць на яе ўвагу.
Яна свабодна стаяла насупраць рэжысёра, трымаючы рукі ў кішэнях доўгага чорнага паліто. На ёй былі вязаны белы швэдар і раскляшоныя штаны. Каштанавыя валасы, расчасаныя на прабор і за маленькія вушкі, крыху не даставалі плячэй; вочы, колеру цёмнай моцнай гарбаты, без страху і сумнення пазіралі то на яго, то на рэжысёра. Скура на твары дзяўчыны вы-
лучалася матавай чысцінёй і непараўнальнай гладкасцю ядвабу; нервовыя вытанчаныя бровы, іх узлёт, у меру і з густам нафарбаваныя вусны, тонкі, невялікі, крыху зусім непрыкметна ўздзёрнуты цікаўны носік і пікантна-эратычнае зернейка радзімкі над верхняй губкай нявольна прымушалі надоўга спыніць свой позірк на іх. Вочы мелі ледзь заўважную раскосасць, але гэта прыдавала своеасаблівы шарм агульнаму партрэту дзяўчыны.