Шоўк
Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
— Мне можна прайсці? — запытала Вераніка ў першага, хто стаяў бліжэй усіх да яе, бо не магла ж яна ісці па галовах, хоць і мужчынскіх, а лятаць не ўмела.
Маладыя людзі расступіліся, нібы скала, што раскалваецца на дзве часткі.
Паволі, каралевай, Вераніка спускалася да рэжысёра і хлопца з кветкамі, адорваючы кожнага ўсмешкай
і правам пацалаваць яе руку. Але надоўга яе каралеўскай грацыі не хапіла. Як звычайная дзяўчынападлетак, яна кінулася на шыю маладому чалавеку з кветкамі, цудам іх не раздушыўшы. У паклоннікаў у адначассе скіслі міны; яны зайздросцілі шчасліўчыку, але радыя былі, што той шчасліўчык не яго сусед справа ці злева.
— Гэта Віктар! — пазнаёміла хлопца з Сяргеям Міронавічам Вераніка, тулячы да грудзей ружы, удыхаючы іх водар і трымаючы Віктара за руку.
Паклоннікі, па адным, чарадою, разыходзіліся, дасылаючы Вераніцы паветраныя пацалункі. Яна адказвала ім прыемнай ветлівай усмешкай.
— Задаволена? — хітра пасміхнуўся рэжысёр і, не чакаючы адказу, сам за яе адказаў: — Па вачах бачу, што задаволена. Малайчына! Такога фурору нават я не чакаў! — прызнаўся Сяргей Міронавіч.
— А вы не хацелі мяне браць у трупу! — упікнула Вераніка.— Памятаеце?
— Грзшны, каюся,— тэатральна схіліў галаву рэжысёр. Ужо сур’ёзна спытаў: — Я так разумею, што вы разам з Віктарам не застаецеся на неафіцыйную частку спектакля?
— Яна з радасцю засталася б,— адказаў за Вераніку Віктар,— але іншым разам.
— Зразумела,— развёў рукамі Сяргей Міронавіч.— Тады пытанняў больш няма.
Вераніка, заўважыўшы Корбута, які стаяў на лесвіцы, папрасіла прынесці яе паліто.
«Ты гэта бачыў? — пытаўся сам у сябе Корбут, вяртаючыся ў касцюмерную.— He, ты гэта бачыў? Я павінен, як нейкі лакей, хадзіць за ейным паліто! Хай бы Віктара свайго адправіла. Дык навошта, калі ёсць добрая душа Корбут, які не толькі паліто прынясе, але і выслухае, які гэтакі і разгэтакі Віктар, што ён учора з’еў на абед, а сёння не з’еў. Паскудства!»
Корбут перакінуў паліто цераз руку і спусціўся ўніз.
— Ваша паліто, Ваша Вялікасць! — схіліўся перад Веранікай Корбут, падаючьі вопратку.
— Што з табой сёння, Мікіта? — апранаючыся пры дапамозе Віктара, спыталася яна.
— Нічога. Я ўваходжу ў новую ролю,— адказаў Корбут, абмяняўшыся з Віктарам шматзачнымі позіркамі.
Толькі калі Вераніка з Віктарам пакінулі тэатр, Корбут скінуў свой надакучлівы касцюм і батфорты, у якіх нылі ногі. Усунуўшы іх у красоўкі, ён зноў адчуў сябе чалавекам.
Пасля, седзячы з Віконтам у кавярні і папіваючы піва, якое прынеслі з сабой, Корбут прызнаўся сябру, што адчувае да Веранікі нешта незразумелае і гатовы ў любы час пусціць юшку гэтаму Віктару.
— Здаецца мне, Мікіта,— сказаў Віконт,— гэта каханне.
— Думаеш?
IV
Леся ні ў якім выпадку не адчувала сябе чужой у кватэры Корбутаў, хоць і трапіла сюды ўпершыню, і ніколькі не перажывала за свае паводзіны. Дзяўчына лічыла, што так і трэба, ніколі не думаючы перад тым, як што-небудзь зрабіць, зрэшты, як і пасля. Яна жыла эмацыйнымі імпульсамі. Нарадзіўшыся і пасталеўшы ў трушчобах Мінска, яна страціла нявіннасць у трынаццацігадовым узросце, але ў той жа час заставалася нявінніцай. Калі б запыталі, чаму, яна б і сама не адказала, проста так адчувала сябе. Увесь час знаходзячыся ў брудзе, як фізічным, так і слоўным, Леся марыла пра чысціню палацаў, крэмавы колер гатэляў і пра свой уласны салон, накшталт салона княгіні Валконскай у XIX стагоддзі. Леся разумела, што яе мары
наіўныя і нязбыўныя, на першы погляд, але магчымыя. Было б жаданне, упартасць і цярпенне. Так яна думала раней. Зараз і гэтага мала, бо ўсё ўпіраецца ў грошы. Калі яны ёсць — ты пуп зямлі, калі няма — чарвяк.
He, безумоўна, не ў грошах шчасце, але іх прысутнасць у кішэні не тое, што радуе, неяк супакойвае.
Леся дакурыла (на халяву яна курыла шмат), прайшла ў пакой, дзе яшчэ зусім нядаўна спаў пісьменнік Корбут, які цяпер плёскаўся ў ванне ці прымаў душ. Дзіўна, па ідэі, з’яўляючыся дзяўчынай малодшага брата, яна болыл ведала пра старэйшага. He так ужо і шмат, калі падумаць, але дастаткова, каб легчы з ім у пасцель. Жарт. На самай справе Леся — вельмі добрая, прыгожая і паслухмяная дзяўчына. Таксама жарт.
Непрыбраная канапа са змятай падушкай і скамечанай коўдрай, што нагадвала Альпы, яшчэ захоўвала цяпло мужчыны. Можа, не трэба было прыбіраць пасцель, але Леся любіла ўпарадкаванасць. Упарадкаванасць гаварыла за чалавека і адказвала за яго.
Леся ўзбіла рукамі падушку, прысела, аглядаючыся вакол. Яна адчула сябе не ў кватэры з нармальнымі пакоямі і ўмовамі для жыцця, а ў адным з аддзелаў бібліятэкі. Сапраўдную бібліятэку яна наведвала мала, але гэта не азначала, што дзяўчына не любіла чытаць. Леся чытала і вельмі шмат, у асноўным раманы Дзюма, Вальтэра Скота, Фенімора Купера, Даніэлы Сціл, Сідні Шэлдан, Робінса, пра Анжаліку, але гэта было ў іншым жыцці...
Прама насупраць яе ўзвышалася магутным целам Геракла кніжная шафа-сценка. і імёны аўтараў кніг, што знаходзіліся ў ёй, яна прамаўляла, як вершы, бо ніколі не чула пра іх: Бадлер, Рэмбо, Апалінэр, Стэндаль, Бавуар, Сартр, Анаіс Нін, Зюскінд, Керуак, Кундэра, Амаду, Бёль, Кафка, Хакслі, Пруст, Картасар, Саган...
На многіх паліцах побач з кнігамі стаялі фотакарткі, на якія Леся спачатку не звярнула ўвагі, бо
не ўбачыла ніводнага знаёмага твару. Яна пальцамі, як некалі ў дзяцінстве палкай па жалезным плоце, з незразумелай захопленасцю праводзіла па тоўстых тамах. Яна раней не магла ўявіць, што столькі кніг (!) могуць належаць аднаму чалавеку. Гэта ж якім ён павінен быць разумным!..
Побач з кнігамі, ля балкона, мясціўся тэлевізар на жалезнай падстаўцы ў выглядзе нагі ці лапы, вельмі падобнай на вырабы Спілберга. Ля балкона, насупраць тэлевізара, знаходзіўся стол, завалены спісанымі аркушамі паперы, пад якімі выглядвалі кругленькія ножкібочачкі пішучай машынкі.
Леся ўзяла адзін аркуш у рукі, але нічога не магла разабраць з напісанага. Почырк у вялікага пісьменніка быў дзярмовы, што парадавала дзяўчыну, бо ейны почырк заняў бы першае месца па прыгажосці почыркаў, калі б існававаў такі конкурс.
На два крэслы, што стаялі паабапал стала, былі звалены падшыўка «ЛіМа» за 1978 год (першае крэсла) і стосы капіравальнай паперы розных колераў.
Стол перастаў Лесю цікавіць пасля таго, як яна зразумела, што піша ў мільён разоў лепей за Корбута, і яе зацікавілі фотакарткі з кніжнай сценкі. Спачатку Леся толькі разглядала твары і адзенне, нікога не ведаючы на іх, але ўсё адно было цікава, дый заняцца больш не было чым.
Потым на адным фотаздымку Леся пазнала Корбута, яшчэ маладоіа, але такога ж барадатага. Ён быў не адзін, а ў кампаніі яшчэ двух маладых людзей. Як жа дзяўчына здзівілася, калі ў другім маладым хлопцы разгледзела зорку расійскага кінематографа, душку-гардэмарына Дзіму Харацьяна! Корбут спакойна абдымаў яго за плечы. усміхаючыся ў фотааб’ектыў. На другой фотцы Корбут сядзеў за рулём матацыкла, а ў люльцы, з цыгарэтай у роце,— Карачанцаў! Пра акцёраў Леся
ведала шмат чаго і збірала альбом з іх фотакарткамі. Фантастыка нейкая!
Далей Корбут усё больш быў у вайсковай форме і з аўтаматам у коле сяброў, на брані БТРа, ля верталёта, а вунь Корбут паранены, у бальніцы, з кветкамі і сябрамі.
Больш за ўсё дзяўчыне спадабаўся партрэт маладой абаяльнай і прыгожай жанчыны, якая была адлюстравана ва ўвесь рост на фоне нейкага замка. На ёй была доўгая сіняя сукенка з аксаміту, а на руках такія ж пальчаткі да локця. Жанчына ветліва ўсміхалася, ветрык, відаць, кранаў нясмела яе пышныя валасы, сонца стварала здымку шчаслівы і радасны настрой.
Тая ж жанчына была яшчэ на некалькіх фотаздымках, усё такая ж непараўнальна прыгожая. Лесі яна падабалася на першым фота. Дзяўчына нават узяла ў рукі фотакартку, на адваротным баку якой было напісана «Корбуту ад Веранікі. 1984 г.».
— Гэта ж Вераніка Берднік! — прамовіла Леся гучна.
— Так, Вераніка Берднік,— ледзь не ля самага Лесінага вуха прагучаў хрыплаваты голас Корбута. Ад яго патыхала свежасцю і шалфеем (у апошнім вінаваты шампунь), і, як ні дзіўна, маладосцю. Корбут асцярожна ўзяў фотакартку з Лесіных рук і паставіў яе на месца.
— Вы так не палохайце,— павярнулася да яго дзяўчына, перасмыкнуўшы плечукамі.
— Я ўсяго толькі вярнуў вам доўг,— прамовіў Корбут.— I мы квіты.
— Ах, вы пра тое! — зразумела Леся, да чаго хіліць Корбут. Але размаўляць ёй хацелася на іншую тэму.
Корбут між тым параўноўваў вобраз Веранікі з Лесіным вобразам. Яны, як кінакадры, мільгалі перад вачыма ў розных варыяцыях. Леся і была падобнай на Вераніку, і не была, што яшчэ больш падштурхоўвала Корбута да непакою.
— Вы ведалі яе? — спыталася Леся.
— Гэта можна назваць і так,— задумліва прамовіў Корбут.
— Тады зразумела,— развяла рукамі дзяўчына.
— Што табе зразумела? — цяжка апусціўся на KaHany Корбут.— Што табе ўвогуле можа быць зразумела, калі ты нічога не ведаеш пра Вераніку Берднік, як пра чалавека, і нават уявіць сабе не можаш, што яна за чалавек! — у парыве захопленасці Корбут забыўся, дзе і з кім ён знаходзіўся, чаго з ім даўнавата не здаралася. Відаць, са з’яўленнем Лесі, гэтага вольнага двайніка Веранікі, усё перавярнулася.
— Уявіць я сабе магу,— паволі вымавіла Леся,— мяркуючы па вашым раптоўным усплёску эмоцый. Вы кахалі яе? — пацікавілася яна.— I, можа быць, кахаеце і зараз? Я не здзіўлюся, калі гэта так. Вераніка Берднік — жанчына з вялікай літары.
— А вось гэта цябе не павінна хваляваць,— сказаў Корбут.
— Добра,— паціснула плячыма Леся.— Хто я такая? Дзяўчынка з памыйкі. А яна — каралева, у прамым сэнсе. Але ж вам да яе, як да зорак у небе. Можа, я чаго-небудзь і не разумею, але маю рацыю.
— Замаўчы,— нязлосна прамовіў Корбут. Яму спадабалася, як ахарактарызавала Леся сябе, і як яна была падобна ў той момант на Вераніку!..
— А я і маўчу,— сказала Леся і па інерцыі ўзяла ў рукі адзін з аркушаў са стала, бо стаяла побач.
— А гэта пакладзі на месца! — ледзь не выбухнуў Корбут.
Леся не на жарт спалохалася, калі Корбут гаркнуў. Яна хуценька кінула аркуш, дакладней, ён сам выпаў, развяла рукамі, паказваючы, што ў яе больш нічога няма ў руках.
3 суседняга пакоя пачуўся грукат падаючага цела, затым брыдкая лаянка і хуткае шлёпанне босых ног