Шоўк
Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
— Прабачце... з кім ён спіць... з вамі? — усмешка пачала змяняцца і крывіцца, нават вочы паявіліся, бясколерныя і сонныя.
— А хаця б і са мной,— з выклікам прамовіла Леся, але не павышаючы голас.
— Як з... табой? — відаць, да такога адказу жанчына не была падрыхтавана.
— А вось так,— сказала Леся.— А ты дратуй, цёця, перастаўляй ножкі, занята!
Леся зачыніла дзверы, задаволена ўсміхаючыся. Яна яшчэ прыслухалася, што будзе рабіць тая жанчына, але так і не дачакалася ніякага дзеяння. Напэўна, жанчыну схапіў стаўбняк.
Бацька нешта прагугнеў. Локаць яго саскочыў са стала. Калі б Леся не паспела ў час падхапіць бацьку, грукату было б на ўвесь пад’езд, не іначай. Перакінуўшы яго руку цераз галаву сабе на плячо, Леся сказала яму трымацца і марудна-марудна пацягнула да канапы. Дзякуй богу, што ён здагадаўся яшчэ перасоўваць ногі.
Нарэшце, закінуўшы апошнімі на канапу бацькавы ногі, Леся з палёгкай уздыхнула. Бацька захроп у падушку.
Дзяўчына прайшла на кухню, прыбрала крыху, наскрэбла бульбы ў невялікую каструльку, слухаючы радыё, па якім нічога слушнага не перадавалі, так, песенькі ў выкананні Алесі з просценькімі словамі кшталту: «Ты мая саперніца, я яго палонніца».
...He паспела Леся падсмажыць бульбу, як прагучаў чарговы званок у дзверы. Каго яшчэ прынесла нялёгкая? 3 нажом у руцэ, якім перамешвала бульбу, яна адчыніла дзверы і... аслупянела.
Перад ёй стаяў Арцём Кухарчык з букетам белых ружаў — яе любімых кветак.
— Ой! — шчыра здзівілася Леся, а нож выкінуўся з рук на падлогу. Яна засаромелася.— Пачакай! — кінула Арцёму і шуснула за дзверы. Забегла на кухню, паклала нож, які не ўтрымала на лесвічнай пляцоўцы, на стол, таропка абцерла рукі аб брудны ручнік. Дзіўна, яшчэ пазаўчора ён быў чысты. Відаць, бацька пастараўся. Мінаючы люстэрка, кінула позіркам у сваё адлюстраванне, паправіла прычоску, усміхнулася сама сабе. Раптам падумала, як жа прымаць Арцёма? Бацька можа прачнуцца! Усчыніць скандал! Што ж рабіць?
Леся вызірнула за дзверы аднымі вачыма і носікам, як мышка з норкі, шэптам прамовіла:
—У мяне бацька п’яны.
— Ды д’ябал з тваім бацькам! — сказаў Арцём.— Я да цябе, а не да яго прыйшоў і зусім не планаваў заходзіць у кватэру да вас.
— Зараз.— Леся зноў схавалася за дзвярыма. Яна хутка ўлезла ў красоўкі, зашнуроўваць не стала, на плечы накінула любімае леапардавае паўфутра. «Здаенца, усё? Ой, патэльню забылася з газу зняць». Гэта было своечасова. Бульба як раз добра падсмажылася, але каштаваць яе не было часу.
Спярша Леся не пазнала Кухарчыка. Перад ёй стаяў высокі прыгожы малады чалавек у скураной куртцы, мокрай ад снегу, з кветкамі ў руках. Няголенасць яго ператварылася ў мушкецёрскую бародку, а валасы былі зачасаны назад і перахоплены гумкай, ад чаго вушы яго хоць і тырчэлі, але ні кроплі не псавалі выгляд, наадварот.
— Я цябе не пазнала,— прызналася Леся.
— Нічога. Бывае,— весела адказаў Арцём і нарэшце працягнуў букет, стаміўшыся трымаць.
-Дзякуй,— схавала твар у кветках Леся. Як ты яго данёс? — данеслася праз паўзу з-за кветак.
— Нармальна данёс, дакладней, давёз,— прамовіў Арцём і пстрыкнуў запальніцай «Ротманс», прыкурваючы цыгарэту.— Ты думаеш, я пешшу ці ў аўтобусе захаваў бы іх прыгажосць? На таксоўцы, без праблем.
— Што гэта з табою здарылася? — працягваў здзіўляць яе Кухарчык, які эканоміў нават на ежы.
— Ведаеш,— прамовіў Арцём,— мне прапанавалі работу, я табе ўжо казаў, плоцяць «зялёнымі» і не блага. Пачалося ўсё з карцін, на якіх ты намалявана. He часткі цела, а ты, разумееш? Так што нейкім чынам я абавязаны сваім поспехам табе.
— А чаму я не бачыла ніколі тых карцін? — пацікавілася дзяўчына.
— Яны б табе не спадабаліся.
— Гэта яшчэ чаму? Я заўсёды сабе падабаюся.
— Разумееш, у мяне выпрацаваўся свой стыль і ўспрыманне свегу, праз які... увогуле...
— Добра,— спыніла яго Леся,— лекцый мне чытаць не трэба. Рада, што ў цябе ўсё атрымалася.
Арцём падняў кейс, што стаяў за яго спінай, паклаў яго на парэнчы, адчыніў, прытрымліваючы.
— У мяне сёння свята,— прамовіў ён.— Я хачу, каб і ў цябе таксама было свята. Гэта табе,— працягнуў Лесі вялікую каробку шакаладных цукерак і бутэльку марачнага лікёру.— А гэта тваё,— у апошнюю чаргу вынуў кніжкі, што забылася Леся ў яго дома.
— Столькі ўсяго! — павесялела дзяўчына.— Я ж не ўтрымаю!
Некалькі разоў прасігналіў аўтамабіль.
— Гэта за мной,— зачыняючы кейс, сказаў Арцём.— Спадзяюся, я магу разлічваць на цябе. Усё-ткі ты мне прынесла ўдачу.
Твар дзяўчыны спахмурнеў.
— Калі ты ў сэнсе кахання,— паволі вымавіла яна,— то не тэлефануй мне больш і не прыходзь. Нічога не атрымаецца. I забірай свае падарункі назад!
— Падарункі ад чыстага сэрца, Леся,— паспяшаўся заспакоіць дзяўчыну Арцём.— Ніхто не збіраецца цябе купляць, зразумей.
— Добра,— згадзілася Леся.— Але я цябе папярэдзіла.
— У цябе нехта ёсць?
— А якая твая справа? Няма, так будзе.
— Прабач. Можна тады пацалаваць цябе на развітанне?
Аўтамабіль прасігналіў другі раз.
Леся падставіла Кухарчыку шчочку, якую ён пацалаваў вельмі мякка і прыемна, усё роўна, як дакрануўся да фарфору, і ў краёк вуснаў, затым хутка, не абарачваючыся, збег па прыступках уніз. Праз некалькі секунд пачуўся гук заведзенага матора і віск колаў па снезе.
Леся прыкусіла ніжнюю губку, той самы краёк, якога крануўся пацалунак, змахнула някліканую адзінокую слязінку, што выкацілася на шчаку бязгучным пытаннем «навошта?», і схавала твар у кветках.
Ля ног яе туліўся лікёр, побач — кніжкі, а на іх — цукеркі. Карціна для мастака.
VI
...Корбут пазваніў у дзверы тройчы, пакуль яму адчыніў Віконт. Без ніякіх слоў Корбут садануў яму кулаком пад правае вока. Віконт не ўпаў толькі таму, што за спінаю знаходзілася шафа, бо рука ў сябра была цяжкая. Корбут ударыў яшчэ, па сківіцы, таксама моўчкі. На гэты раз Віконта павяло і, чапляючыся за вушак, ён расцягнуўся на падлозе, галавой у вітальні, нагамі ў калідоры.
Корбут захлопнуў дзверы і зняў шапку.
— Ты чо? Белены аб’еўся? — спалохана крыкнуў з падлогі Зуеў. 3 пабітай губы цурчэла кроў.
He адказваючы, Корбут наблізіўся да яго, падняў за майку. Рот Корбута крывіўся, вочы шалёна бегалі...
На разасланай канапе ён заўважыў перапалоханую бландзінку, што забілася ў куток, закрыўшыся коўдрай да вачэй, нацягваючы коўдру яшчэ вышэй, быццам гэта дапаможа ёй выратавацца.
— Ск’юзмі, міс,— прамовіў Корбут і зачыніў шкляныя дзверы, што вялі ў вітальню. Віконта ён падцягнуў да сценкі, што вяла на кухню, нагой паправіў палавік, які скруціўся гармонікам ад няўдалага падзення Віконта.
— Ты не збіраешся мяне болып біць? — Хутка-хутка міргалі вочы Зуева, паглядаючы на наведзены кулак Корбута, які ўсё-ткі ўдарыў, але не ў галаву Віконта, а ў сцяну. На пабітых касцяшках паказаліся рысачкі крыві.
— Растлумач хаця б, у чым я вінаваты? — крыкнуў Віконт. Яго напружвалі і паводзіны, і маўчанне сябра.
— Растлумачыць табе? — прахрыпеў Корбут.— А ты сам не здагадваешся?
— Ты чо... наконт Веранікі? — здаецца, з палёгкай уздыхнуў Віконт.— У нас нІ4ога не было, Мікіт, клянуся!
— Ілжэш! — прымружыў во4ы Корбут.— А сябру лгаць нельга, ці ты забыўся пра нашу клятву там, на ўзгорку?..
— НІ4ога я не забыўся! — нервова адказаў Віконт, адпіхнуўшы Корбута ад сябе.— Яна сама можа падцвердзіць мае словы, калі ты ў яе папытаешся!
— Я і без цябе ведаю, што яна скажа,— стомлена ўздыхнуў Корбут, прыхіліўшыся да сцяны. Складвалася такое адчуванне, што ў яго гара з плячэй звалілася.
Віконт пусціў на кухні ваду з-пад крана і плюхаў рукой у ракавіне, змывакчы кроў з твару.
— Ідыёт,— бубнеў ён, зірнуўшы мімаходзь у люстэрка над ракавінай.— У мяне ж фінгал будзе дай божа,— вымавіў грамчэй.
— Шнары ўпрыгожваюць мужчын,— адзначыў Корбут.
— Але мне не вельмі прыемна асвятляць сваім ліхтаром вечаровыя вуліцы горада.
— Цябе ніхто і не просіць аб гэтым.
— Слухай, Мікіт,— зірнуў Віконт на Корбута, які ўжо сядзеў на кухні за сталом і вымаў цыгарэты,— ты мне вінны за нанесеныя пашкоджанні... Ты не збіраешся папрасіць у мяне прабачэння?
— Пацалуй мяне сам ведаеш куды,— кінуў, пагасіўшы, запалку паўз Віконта ў сметніцу Корбут.— Збірайся, паедзеш са мной у інтэрнат да яе. У тваёй прысутнасці яна мне скажа, што ў вас нічога не было, а я буду пазіраць вам абаім у вочы. Збірайся.
— Мікіт, ты нічога разумнейшага не мог прыдумаць? — нацягнута ўсміхнуўся Зуеў. Ехаць яму не вельмі хацелася, нават з дому выходзіць, бо ў вітальні на канапе чакала мілая дзяўчынка, якую ён толкам і пацалаваць не паспеў, а айчым зваліў толькі да заўтрашняй раніцы, і ўсё з-за Корбута, у якога з-за кахання ўжо галюны пачаліся. To тое яму мірсціцца, то іншае. Лячыцца трэба. Вераніка такіх адносін не вытрывае, калі ўжо не... — Нас не пусцяць у інтэрнат, бо наведванні строга да дваццаці дзвюх гадзін, гэта па-першае...
— Я без цябе ведаю. Калі ты хутка апранешся, мы яшчэ паспеем,— адказаў Корбут.
— Я нікуды не паеду з такім тварам,— занюніў Віконт.— He смяшы людзей... Што ты хочаш і каму даказаць?.. Да таго ж я не адзін... сам бачыў...
— Ты выбачышся перад сваёй Машай ці як там яе, апранешся і паедзеш,— цвёрда сказаў Корбут.
— Я не паеду! — настойліва адмаўляўся Віконт.
— Лілька бачыла, як вы цалаваліся, сволач! — схапіў Корбут сябра за горла.— Ці ты скажаш, што ёй таксама прымроілася, як і мне?
— Усё... можа быць,— няўпэўнена адказаў Віконт.
— Збірайся! — адпусціў яго Корбут і дакурыў цыгарэту.
Віконт абцёр твар рушніком і схаваўся ў вітальні. якая была адначасова і спальняй. Другі пакой займаў айчым. Праз дзверы Корбуту было чуваць, як Віконт тлумачыў Людачцы, што ўзніклі нечаканыя неадкладныя справы. Сама ж бачыла, завітаў сябар, у яго праблемы, трэба дапамагчы. Але Віконт доўга не забавіцца і вернецца праз гадзінкі дзве, а каб Людачка не сумавала без яго,— можа паслухаць магнітафон, у яго ёсць добрыя запісы «Аббы», «Бітлз», Элвіса Прэслі, ці паглядзець тэлевізар; як раз праз пятнаццаць хвілін пачнецца цікавае кіно, пра Штырліца. Нашто ёй той Штырліц? Так, для прафілактыкі. Штырліц — не Віконт, дакладней, не Дзімуля, але таксама хлопец нічога сабе.
— Блазан! — гулліва прагучаў голас Людачкі, затым — чмокі пацалункаў, шчаўчок націскаемай клавішы магнітафона...