Шоўк
Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
да прыбіральні, пасля спецыфічны гук, што нараджаецца ў горле чалавека, калі яго ванітуе.
Леся зморшчыла носік, як далікатная кошачка.
Корбут усміхнуўся, калі яго брат зазірнуў у кабінет у забруджанай майцы, з ускудлачанымі валасамі і невідушчым позіркам.
— Мікіта, мяне няма дома,— прамовіў ён, Лесю, відаць, і не заўважыў, і пашлёпаў да сябе.
— Як мне надакучылі п’яныя пысы, калі б вы толькі ведалі! — выдала дзяўчына.
— Мне таксама,— падтрымаў Корбут.— Радуе хіба тое, што нехта трывае мяне п’янага, таму крыўды адно на пяцьдзясят працэнтаў. Дарэчы, падсілкавацца не жадаеце? — пацікавіўся.
— Ваш брат адбіў усю ахвоту,— адказала Леся.
— А я, на шчасце,— рассмяяўся Корбут,— магу есці ў любых абставінах. Хадземце на кухню, складзеце мне кампанію...
За колькі хвілін Корбут прыгатаваў яешню — любімую страву, хаця яйкі з’яўляліся дэфіцытам, як некалі соль. У крамы іх прывозілі ўдзень, а чарга за яйкамі выстройвалася, як сапраўдны полк, яшчэ з трох гадзін раніцы.
— Ты сур’ёзна не хочаш есці? — пераскокваў з «вы» на «ты» Корбут, але Лесю гэта не бянтэжыла. Ён паліў яешню кетчупам і яшчэ раз папытаўся. He чакаючы, пакуль дзяўчына пачне ламацца, бо па вачах бачна, яек яна не каштавала даўненька, Корбут падзяліў яешню на дзве часткі.— Трымай,— працягнуў ёй відэлец і хлеб.
— Вы вельмі смачна гатуеце,— не прымушала больш сябе ўгаворваць Леся і ў спешцы апякла язык.
— He спяшайся,— ласкава прамовіў Корбут, любуючыся, як дзяўчына колькі разоў дзьмухае, астужаючы кавалачкі яешні, затым асцярожна іх перажоўваючы. Леся была падобная зараз на звычайнае галод-
нае дзіця. У каторы раз Корбут пашкадаваў, што ў яго няма дачкі.
—У вас столькі кніг,— сказала, каб не маўчаць, дзяўчына.— Вы, мабыць, усе іх і прачыталі?
— Далёка не ўсе,— усміхнуўся Корбут,— але большую палову.
— Добра вам. Я таксама хацела б мець столькі кніг і чытаць.
— Няўжо ў вас дома няма сваёй бібліятэкі?
— Была,— уздыхнула Леся.— Але татулечка пазаганяў на гарэлку. Ды і што там былі за кнігі... так... лабуда. Мне нават сорамна прызнацца, што я не чытала і вашых кніг, нават уяўлення не маю, як яны выглядаюць.
— Гэта не страшна,— павесялеў Корбут.— Маіх кніг шмат хто не чытаў. Калі хочаш, можаш карыстацца маёй бібліятэкай,— прапанаваў,— пры ўмове, канечне, што не загоніш на гарэлку.
— He, што вы,— вочы дзяўчыны загарэліся непараўнальным бляскам захаплення.
«Каб жа ва ўсіх так загараліся вочы ў дачыненні да кнігі, як у цябе,— падумаў Корбут,— мы б горы звярнулі...»
— Я, ведаеце, у дзяцінстве,— прамовіла Леся,— гэта мне мама распавядала, на пытанне, кім хачу стаць, калі вырасту, адказала — чытачом. Уяўляеце? Усе здзівіліся. Сталі тлумачыць, што такой прафесіі не існуе, а я стаяла на сваім: буду чытачом і кропка.
— I многа ты прачытала? — спытаўся Корбут. Яму падабалася размова з дзяўчынай. Ён нібы адкрываў яе для сябе як... усё роўна што кнігу. Здаецца, нічога асаблівага, а на самай справе...
— He так ужо і многа,— паціснула плячыма яна.— Дзе мне было чытаць і калі? Дзядзька прывозіў на дзень нараджэння: я прачытаю — бацька прадасць. У школе, калі быў час, хадзіла чытаць у чыталку, бо,
калі б прынесла дамоў, бацька загнаў бы і бібліятэчную кнігу. Калі сябравала з адным хлопцам, ён мне чытаў раманы пра Анжаліку перад тым, як, як... — нечакана дзяўчына засаромелася, апусціла вочы, пачырванела.
— Цікавы падыход да... гэтага самага,— задумаўся Корбут.
— Мне хацелася быць падобнай на Анжаліку,— прамовіла з захапленнем Леся.— Што я бачыла ў жыцці? П’янкі, сваркі, бойкі, брудныя пасцелі ды лаянку. А тут... шыкоўныя ўборы, грацыя, этыкет, жанчына адчувае сябе жанчынай, а не машынай ці ламавой кабылай.
— Па ўсім відаць,— заўважыў Корбут,— хлопец той быў не дурны...
— Звычайны кабель і апошняя сволач! — перапыніла яго Леся.— Мастак задрыпаны! Ён лічыў сябе геніем і па сто разоў на дзень маляваў мяне ў розных позах. Я неяк глянула на яго карціны: ледзь інфаркт не атрымала. I гэта была я! Ён маляваў мяне па частках! Маньяк нейкі! Педафіл хрэнаў! Дасюль мне вінны дваццаць баксаў, а курс расце. Вось вам, калі ласка!
Леся, напэўна, яшчэ доўга абуралася б паводзінамі свайго мастака, калі б не зазваніў тэлефон.
Гэта быў Цімашэнка. 1 ён клікаў Корбута пад’ехаць да Дома літаратара.
— Леся,— кінуў Корбут дзяўчыне,— ты пакуль можаш выбраць сабе кнігі.
— Якая Леся! — абурыўся ў трубку Цімашэнка.— Ты чуў, што я сказаў?
— Ды гэта я не табе,— усміхнуўся Корбут.— Што ў цябе здарылася?
— He тэлефонная размова, Мікіта,— адказаў Цімашэнка,— але вельмі важная. Мне патрэбна твая дапамога, неадкладна.
— Добра, не панікуй. Калі да цябе прыехаць?
— Як мага хутчэй.
— Зараз, ці што?
— Лепей было б, калі зараз.
— Добра, чакай.— Корбут паклаў слухаўку і прайшоў у кабінет, да Лесі.— Ну як, выбрала?
— Ой, разумееце,— разгублена вымавіла тая.— Тут столькі шмат усяго...
— Тады я сам табе выберу,— сказаў Корбут. Колькі секунд ён, мружачы вочы. углядаўся ў назвы кніг, пасля выцягнуў дзве.— Як наконт гэтых? — падаў ёй.— Гэта былі «Лаліта» Набокава і «Выбранае» Франсуазы Саган.— Пачнем з лёгкай класікі? — падміргнуў.
— Можна,— падміргнула Леся ў адказ.
На пытанне, ці застанецца яна ў кватэры, бо Корбут сыходзіў па справах, Леся сказала, што ёй таксама трэба некуды забегчы.
Яны выйшлі разам. Корбут правёў дзяўчыну да аўтобуснага прыпынку. Праз хвіліну прыйшоў транспарт.
— Ну,— усміхнуўся Корбут,— ты ведаеш, дзе я жыву. Заходзь.
— А не прагоніце? — загадкава ўсміхнулася Леся.
— He,— рассмяяўся Корбут.
Леся доўга думала, ці пацалаваць яго на развітанне, ці не, і шафёр ужо, мабыць, дзверы зачыняў. Дзяўчына махнула яму рукой, каб пачакаў, той згодна хітнуў. Леся падбегла да Корбута і моцна пацалавала ў шчаку, пакінуўшы на ёй след ад губной памады, як аўтограф.
— Ой,— засаромелася яна,— я вам запэцкала бараду.— Вымаўляючы гэтую фразу, яна ледзь стрымлівалася ад вясёлага добрага смеху.
— Нічога.— сказаў Корбут. Шафёр, відаць, спяшаўся, ён некалькі разоў прасігналіў.— He затрымлівай аўтобус. па-добраму ўпікнуў дзяўчыну Корбут.
— Я вам патэлефаную,— ужо з прыступкі аўтобуса крыкнула Леся.
Як ніколі, у той момант, яна была падобная на Вераніку.
. ..Рэпетыцыі новага спектакля праходзілі так дрэнна, як яшчэ ніколі. Рэжысёр Сяргей Міронавіч захапляўся Веранікай і заплюшчваў у адчаі вочы, калі ўступаў са сваімі маналогамі Корбут. Многія не разумелі такога хуткага спаду сіл, лічы, не без зларадства. Няўжо Корбут выдахся і на ім можна ставіць кропку, як над скончаным чалавекам? Іншыя меркавалі, што акцёр проста стаміўся ці страціў цікавасць да аматарскага тэатра, у думках лунаючы над кінапляцоўкамі. Аднак ён жа сам асэнсавана кінуў і кіно, і прэстыжны тэатр, калі ішоў да Сяргея Міронавіча!
Корбут пачаў худзець, зарос камкаватай рэдкай барадзёнкай, ні кроплі не сачыў за сабой, а ў вачах трымцеў, як сонечны прамень, незразумелы ліхарадачны бляск, які ўзмацняўся ў прысутнасці Веранікі.
He з першага разу разгадаў загадку любімага акцёра Сяргей Міронавіч, спасылаючыся на стомленасць і занятасць Корбута, які працаваў яшчэ і над лірычнай паэмай, першыя раздзелы якой ужо з’явіліся ў друку.
Вераніцы ж быў патрэбны партнёр, і рэжысёр на некаторы час замяніў Корбута Зуевым.
Корбут саромеўся падысці да дзяўчыны, ведаючы, што ў яе ёсць малады чалавек, і баяўся сваімі словамі аб каханні яшчэ больш наэлектрызаваць стасункі паміж імі. На заўвагі Віконта, што пакуль дзяўчына не замужам, яна нікому нічога не павінна, і што ў яго ёсць шанс,— Корбут не звяртаў ніякай увагі. Ён проста любаваўся дзяўчынай з боку і вельмі шмат курыў, пішучы за ноч па дзесяць санетаў, каб ранкам спаліць і не здавацца самому сабе смешным.
— Ды зразумей ты, дурыла,— ушчуваў Корбута сябар,— што сваім цюхцяйствам ты нічога не дакажаш! Дзяўчаты любяць рашучых, настойлівых людзей, як Віктар...
— He ўспамінай пры мне яго імя! — выбухаў Корбут.
— Добра, не буду,— згаджаўся Віконт,— толькі паслухай мяне. Платанічнае каханне, увогуле, рэч нармальная, але не ў дачыненні да цябе. Няўжо табе не хочацца пацалаваць Вераніку, не хочацца дакрануцца да яе грудзей, абняць яе і ўсё такое?..
— Ага, табе лёгка казаць,— не падымаючы вачэй, адказваў Корбут.
У рэшце рэшт Віконту надакучыла няньчыцца з Корбутам, і ён махнуў на яго рукой. «Рабі, як ведаеш».
Корбут раўнаваў Вераніку ўжо і да Віконта, які замяніў яго на сцэне.
He сказаць, што Віконт быў прыгажуном, але дзяўчаты па ім млелі. Зуеў быў такога ж высокага росту, як і Корбут, з дужымі мускулістымі рукамі і нагамі, з доўгімі, па тых часах, светлымі валасамі, заўсёды сабранымі ў коску, і блакітнымі вачыма.
Аднойчы Корбут сядзеў у зале, як глядач, ішла рэпетыцыя, і піў піва. Гульня Віконта яго цалкам не задавальняла і раздражняла. Корбута прарвала, як плаціну, нават Сяргей Міронавіч здзівіўся раптоўнай перамене яго.
Што ты за балет паказваеш?! — накінуўся Корбут на Зуева.— Няўжо і на спатканні з дзяўчынай ты так сябе паводзіш? А фразы? Як ты іх вымаўляеш? Гэта ж не XX стагоддзе, a XIX, а ты як гаворыш? Нібыта прапаноўваеш, як апошняй шлёндры, пераспаць за грошы: не хвалюйся, не пакрыўджу. Ты разумееш, што ты князь! А яна — княгіня! Што яны не могуць звяртацца адно да аднаго на «ты»!..
Віконт апусціў галаву, прыкрыў рот кулаком, каб Корбут не бачыў, што той смяецца. Толькі плечы, уздрыгваючы, выдавалі яго. Як потым прызнаўся Віконт, усе недакладнасці ён рабіў наўмысна на сцэне, каб раскатурхаць сябра і вярнуць да жыцця. I гэта яму ўдалося.
Корбут выйшаў на сцэну. Ніхто не чакаў, нават Ве-
раніка, што ён так бліскуча, без ніякіх папярэдніх рэпетыцый, выканае сваю ролю.
Сяргей Міронавіч, рэдка каго хвалячы, не ўстрымаўся:
— Вось так ты павінен мне правесці прэм’еру!
Безумоўна, Корбуту было прыемна, што яго хвалілі, але ад празмсрнай напружанасці яго ўсяго калаціла і карцела курыць. Ён сышоў са сцэны адразу, як пабачыў Віктара, які ўпэўненай хадою набліжаўся, як заўсёды, з іголачкі апрануты і далікатна-імпазантны.
Корбут зашыўся, як мыш, у куток, але краем вока сачыў за залай. Ён бачыў, як Вераніка падбегла да Віктара, павісла на яго шыі, усміхалася нечаму, таму, мабыць, што нашэптваў ёй Вікгар, які таксама ўсміхаўся. Як да горла і вышэй падкрадаецца воўк да лані, так і да Корбута падкрадалася вялікімі штуршкамі нянавісць. I да Віктара, і да Веранікі. 3 ім такое рабілася ўпершыню. Як ніколі, карцела падысці да Віктара і смачна заехаць кулаком па яго чысцютка-бялюткай фізіяноміі.