• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шоўк  Мікола Адам

    Шоўк

    Мікола Адам

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 2013
    71.45 МБ
    Hi з чым ён вярнуўся назад.
    — Дагнаў? — спытаў Брылёў Тараса. Той адмоўна хітнуў галавой.
    Ён зайшоў у кабінет да Цімашэнкі, забраў куртку, нават не зірнуўшы на Олю, выйшаў у хол, закурыў. Да
    яго далучыўся Брылёў. Астатнія сабраліся ў кабінеце, каб апрануцца: час быў разыходзіцца.
    — Шкадуеш? — спытаўся Сяргей.
    — Яшчэ б,— азваўся Тарас.— Саша — хаця б разумная. Гэтая ж, што корак ад пляшкі, глупства ў кожным слове!
    — Навошта тады?..
    — Паглядзеў бы я на цябе, будзь ты на маім месцы...
    — Затое задаволіўся,— заўважыў Брылёў.
    — Якое там! Яна нічога не ўмее, толькі што — галодная. Нібы месяц не бачыла мужчыны. Чаму толькі мяне абрала, не разумею.
    — А што тут разумець? — усміхнуўся Брылёў.— Ты ж Тарас Кутняк! Толькі Міласлаўскі і можа ствараць табе канкурэнцыю.
    — Дык вось! — падхапіў думку Сяргея Кутняк.— Чаму я, а не Міласлаўскі? Ён таксама ўжо быў тут, калі яна падваліла...
    — Мабыць, занадта высокі ён для яе,— пажартаваў Сяргей.
    Пачалі па адным, удвух выходзіць з кабінета. Тарас не хацеў яшчэ раз сустрэцца з Оляй і ўгаварыў Брылёва пайсці хутчэй.
    Корбут паехаў дамоў.
    He паспеў ён зайсці ў кватэру, як зазваніў тэлефон.
    — Я вас не патурбавала? — пазнаў ён адразу Лесю і вельмі ўзрадаваўся.— Дзе вы зніклі? — не даючы яму вымавіць і слова, заняла пазіцыю нападаючай дзяўчына.— Я вам тэлефаную, тэлефаную, а адказвае Вадзім нейкім незразумелым буркатаннем. Няўжо ён пакрыўдзіўся, што я тэлефаную вам, а не яму? Распавядайце, дзе вы былі? Я хачу ведаць кожны ваш крок, чуць кожную вашу думку, якую
    вы запісваеце тэкстам новага рамана. Я б хацела перапісваць вашы раманы, як манахіня ў манастыры. У вас такі дрэнны почырк. Хаця забылася, у вас жа ёсць пішучая машынка... Чаму вы маўчыце? Я не магу доўга размаўляць за дваіх...
    — Я слухаю твой голас,— вымавіў Корбут.
    — А калі вы думаеце класціся спаць? — папытала раптам дзяўчына.— Я проста хачу пажадаць вам добрай ночы, і каб вы мне пажадалі. А заўтра зранку — з новым днём. I каб гэта доўжылася вечна.
    2000
    Змест
    Насця. Аповесць 	 3
    Шоўк. Аповесць	 79
    Антыгерой. Аповесць 	 147
    Мыла. Раман 	 208
    Адам, М. М.
    А28 Шоўк : аповесці, раман / Мікола Адам.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 366 с.
    ISBN 978-985-02-1485-0.
    Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса — такая сёння проза Міколы Адама.
    Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае нас зірнуць на саміх сябе вачыма герояў, на месцы якіх можа апынуцца кожны з нас у любы момант.
    УДК 821.161.3-31
    ББК 84(4Бен)-44
    Літаратурна-мастацкае выданне
    АДАМ Мікола (Адам Мікалай Міхайлавіч)
    ШОЎК
    Аповесці, раман
    Рэдактар Я А. Бебель
    Мастацкі рэдактар В. I. Сенчанка
    Тэхнічны рэдактар Т. I. Прышчэпава Стылістычныя рэдактары М. У. Віцько, A. М. Анцытовіч, М. А. Паддубская
    Падпісана да друку 19.08.2013. Фармат 75x90 '/зг. Папера афсетная.
    Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 14,38.
    Улік.-выд. арк. 15,49. Тыраж 2000 экз. Заказ № 2560.
    Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. ЛН № 02330/0494049 ад 03.02.2009. Праспект Пераможцаў, 11, 220004, Мінск. ww.mastlit.by, e-mail: mail@mastlit.by
    ААТ «Палікрафт». ЛП № 02330/0494199 ад 03.04.2009.
    Вул. Кнорына, 50, корп. 4, п. 401 А, 220103, Мінск.
    У 2013 годзе «Мастацкая літаратура» выпусціла кнігі:
    Вячаслаў Адамчык «Песня» Апавяданні
    Віктар Казько «Бунт незапатрабаванага праху» Раман
    Алесь Масарэнка «Удзячны калодзеж» Кніга прозы
    Адрас выдавецтва: 220004, Мінск, праспект Пераможцаў, 11. Тэл./фак (017) 203-58-09
    МІКОЛА АДАМ нарадзіўся ў 1978 годзе ў вёсцы Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне. Вырас у Казахстане. Скончыў факультэт кінадраматургіі БДУК (2005). Друкаваўся ў часопісах «Першацвет», «Маладосць», «Полымя», рэспубліканскіх газетах, калектыўных зборніках, расійскім альманаху «Петербургскне строфы». Аўтар кніг «Калыханка для каханай», «Вайна, прыдуманая мною».
    ISBN 978-985-02-1485-0
    9 789850 214850