Шоўк
Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
Кінарэжысёр не хаваў прычыны, дзеля якой прыйшоў. Адразу паведаміў, што здымае гістарычную стужку і адзнята ўжо даволі шмат матэрыялу, але далей здымкі не могуць працягвацца з-за адсутнасці галоўнай гераіні. Ніводная кінаспроба вядомых і не вельмі акцёрак не падыходзіла рэжысёру. Тады ён успомніў пра свайго колішняга аднакурсніка Сяргея Міронавіча і пра яго студыю, прыйшоў на спектакль і... адразу ж убачыў гераіню свайго фільма. Ніякай іншай актрысы яму не трэба, акрамя Веранікі Берднік.
Яна, безумоўна, згадзілася здымацца. Навошта б іначай паступала ўтэатральны? Тэатр—тэатрам, канечне, але кіно — гэта слава, вядомасць, грошы, патрэбныя знаёмствы і ўдалая кар’ера.
Без ніякіх спробаў (на першы дзень здымак з удзелам Веранікі) вядомы кінарэжысёр запрасіў Сяргея Міронавіча і пепшых яго выхаванцаў паўдзельнічаць у масоўцы; Корбут адмовіўся ўвогуле падыходзіць да камеры аператара. Вераніку адразу пераапранулі ў старажытны ўбор, зрабілі адмысловую прычоску, наклалі грым, далі на гадзінку сцэнарый азнаёміцца, затым — некалькі хвілін на завучванне фраз, неабходньіх у здымаемай сцэне. Пасля гэтага кінарэжысёр растлумачыў, што ад яе патрабуецца на пляцоўцы і пачалася хуткая рэпетыцыя.
Вераніка, было такое адчуванне ва ўсіх, нібыта нарадзілася для гэтай ролі, была такой арганічнай і так спадабалася рэжысёру, што той не мог нарадавацца ўдаламу выбару. Тут жа пачаліся заляцанні вядомых ужо кінаакцёраў, занятых у фільме таксама, да якіх, здавалася, дзяўчына сама падбухторвала то бляска.м вачэй, то вабнай усмешкай, то паваротам цела...
He дзіва, што Віктар занерваваўся і рашыўся на ультыматум. Ён жа не кіназорка і нават яшчэ не
юрыст, а толькі студэнт, які не ў сілах адорваць такой увагай, якую Вераніка атрымлівала на здымачнай пляцоўцы. Корбут таксама не знаходзіў сабе месца. Ён цудоўна ведаў, што такое кіназдымкі, што з сябе ўяўляюць правінцыйныя артысткі, а што — артысты з гучным прозвішчам. Пасля першага для Веранікі дня здымак, Корбут на пляцоўцы болын не з’явіўся ні разу, у адрозненне ад Віконта. Той, як і Вераніка, вельмі захапіўся кіно і сваёй невялікай эпізадычнай, асабіста даверанай вядомым рэжысёрам роляй з трыма фразамі, затое ў кампаніі з Джыгарханянам і Садальскім. Віконт і пераказваў Корбуту навіны з кінафронту, галоўным чынам датычныя Веранікі, якая, па яго словах, вельмі заклапочана тым, што мала бачыць Корбута. На тэатральнай сцэне яны амаль не сустракаліся, калі не лічыць рэдкіх рэпетыцый, хаця доўгачаканая прэм’ера п’есы, у стварэнні якой, як аўтару належала немалое значэнне Корбуту, павінна была вось-вось адбыцца.
Корбут сумаваў, успамінаў той усплеск пачуццяў, які нарадзіў суцэльныя хвалі спачатку пяшчоты, a потым незразумелага гневу ў вобразах гарачых пацалункаў і не менш гарачых плюх. Ён жыў толькі рэдкімі сустрэчамі з Веранікай на рэпетыцыях, якія доўжыліся тры гадзіны кожная тройчы на тыдзень. Амаль увесь астатні час дзяўчына аддавала кіно.
Прэм’ера п’есы нарэшце адбылася.
Корбут убачыў са сцэны ненавісную фізіяномію Віктара, які сядзеў ледзь не ў перпіым радзе і на «біс» не выйшаў. Вераніка адна прымала захопленыя авацыі і апладысменты ўражаных гледачоў, якія ўжо ведалі пра ўдзел маладой актрысы ў фільме знакамітага рэжысёра, і доўга не адпускалі са сцэны.
Пакуль Вераніка прымала кветкі і выказвала ўдзячнасць, Корбут пераапрануўся і закурыў. 3
цыгарэтай, седзячым на падваконні касцюмеркі, яго і адшукаў Віконт.
— Чаго ты тут рассеўся? — закрычаў ён на Корбута.
— А што мне, легчы? — прабурчэў Корбут.
— Цябе на сцэну патрабуюць! — усклікнуў Віконт.
— Хай патрабуюць, не ўвярэдзяцца,— адказаў Корбут.
— Ты што, зноў за сваё? — прамовіў Віконт.— Віктара ўбачыў? Дык што? Яна ж табе сама сказала, што Віктар аб’явіў ёй ультыматум...
— Чаго ён тады сюды прыпёрся?
— Адкуль я ведаю? Можа, ён тэатр любіць.
— Любіць. Толькі не тэатр.
— Ну, і няхай. Табе што? Рабі сваю справу. Ці ты баішся па фізіяноміі атрымаць ад Віктара?
— Нічога я не баюся.
— Тады што? Ты ж сам ствараеш сабе безліч праблем...
— Усё,— спакойна вымавіў Корбут.— Зачыніся! Без цябе мутарна.— Моўчкі спусціўся ўніз, выйшаў на вуліцу. Віконт ад яго не адставаў.
На ганку тэатра, у абкружэнні паклоннікаў, у нязменным чорным паліто. Вераніка Берднік раздавала аўтографы, падпісваючы іх на каляровай вокладцы часопіса «На экранах Беларусі» з асабістым адлюстраваннем з абодвух бакоў. Віктар стаяў крыху ў баку, цярпліва чакаў дзяўчыну, пакурваючы.
Корбут заўважыў гэта адным вокам, на секунду затрымаўшыся на ганку, каб прыкурыць (зноў пацягнула на курыва). Віконт штурхануў яго нямоцна ў плячо, маўляў, падыдзі да яе, можа, з-за цябе яна і затрымалася з гэтымі аўтографамі. Але, калі Віктар побач з Веранікай, Корбуту там няма месца. He абарочваючы-
ся, ён пакрочыў прэч ад тэатра. Віконт паспяшаўся за сябрам, азірнуўся, калі даганяў Корбута, і ўбачыў, што Вераніка ўжо не раздае аўтографы, хоць і натоўп не разыходзіўся, а аб нечым размаўляе з Віктарам, прычым не проста размаўляе, а, відаць, сварыцца. Віктар нешта злоснае сказаў ёй у твар, растаптаў недакурак і хутка некуды пашыбаваў. Віконт схапіў Корбута за руку і сілай развярнуў. Корбутаў позірк сустрэўся з позіркам дзяўчыны, а за ейнай спінай знікала, як у тумане, постаць Віктара.
Але ён не падышоў да яе, як яму ні хацелася і як ні загадвала душа бегчы хутчэй да Веранікі. Корбут апусціў вочы, нібы ў нечым вінаваты, марудна развярнуўся і пайшоў сваёй дарогай. Вераніка, вядома, не магла паклікаць, каб ён спыніўся, не магла і пабегчы за ім. Яна толькі ўбачыла, як Віконт паціснуў плячыма, адрасуючы свой жэст менавіта ёй, гаворачы тым самым, што сам нічога не разумее. Прыкусіла губу, каб не заплакаць, зноў падпісваючы аўтографьі, нацягнута ўсміхалася. Спадзявалася, што Віконт, які добраахвотна згадзіўся стаць пасрэднікам пачуццяў Корбута і Веранікі, уцемяшыць у Корбутаву дурную галаву, што ён ёй патрэбны.
...«Мне Віктар ультыматум паставіў: альбо ён, альбо мая тэатральная студыя».
I смешная і сумная фраза ў адначассе, з пункту гледжання сённяшняга часу, калі прайшло пятнаццаць гадоў. Але менавіта тая фраза паслужыла пачаткам збліжэння Веранікі Берднік і Корбута, вядома, не без дапамогі Віконта, які напружваў жылы, каб раскатурхаць Корбута і прымусіць яго дзейнічаць, пакуль Вераніка не знайшла сабе якога-небудзь перспектыўнага кінаартыста ці кінарэжысёра і не зляцела ў Маскву. А яна магла гэта зрабіць, прычым вельмі лёгка.
Вярнуўся Вадзім. Ён усё так жа безвынікова шукаў работу. Калі брат прызнаўся Корбуту, што кінуў ранейшае месца і даволі даўно, Корбут не здзівіўся і не накрычаў на яго. Як на гультая, які прывык сядзець на братавай шыі. Ён толькі паціснуў плячыма. А што зробіш? Вадзім запэўніў, што яго беспрацоўе часовае, што ён, не спыняючыся, шукае занятак з вялікімі грашыма.
Вадзім не зазірнуў да Корбута. Адразу скіраваў на кухню, загрымеў чайнікам, уключыў магнітафон. Значыць, зноў няўдача. Што ж, не трэба назаляць яму вочы сваёй прысутнасцю.
Корбут улез у паліто, перакінуў сумку цераз плячо, сунуў туды папярэдне паэму Тараса Кутняка. Ён вырашыў заскочыць у Дом літаратара, вярнуць паэму маладому паэту і паразмаўляць з Косцем Цімашэнкам, хоць аб чым размаўляць, яшчэ не ведаў. Але тое не страшна. Тэма размовы заўсёды знаходзіцца ў апошні момант.
Хоць снег не ішоў і не адчувалася пранізлівага ветру, мароз пад вечар пабольшаў, чым вымусіў Корбута перасмыкнуць плячыма і закурыць. Апошняе ён, мабыць, зрабіў бы ў любым выпадку, хай нават залева палівала б. Цыгарэта надавала статус свабоды і ўпэўненасці ў сабе.
Па дарозе Корбут зноў успомніў Вераніку Берднік, намёк Кастуся наконт прыезду Віконта, што той будзе не адзін, а верагодней за усё, з Веранікай... Хочаш не хочаш, а будзеш думаць пра гэта, бо названая дата набліжалася, хутка Новы год...
Думкі Корбута перапыніла кароткая, як аўтаматная чарга, фраза:
— Прабачце, калі ласка...
Абхапіўшы яго за шыю, на Корбуце павісла бялявая дзяўчына ў белым футры. Ніяк іначай яна б не памесцілася ў апошнім вагоне электрацягніка метро.
Як Корбуту не было цяжка трымацца самому, каб не паваліцца, калі цягнік раптам штурхане ў які-небудзь бок, яму спадабалася, што дзяўчына абрала менавіта яго, а не маладога чалавека ў акулярах, што стаяў побач.
— А вы мяне не пазналі? — узняла дзяўчына тварык да вачэй Корбута, які ўвесь час ухіляўся ад пышных валасоў дзяўчыны, што траплялі яму і ў нос, і ў рот, і ў вочы, падхопленыя штучным ветрам.— А я так бегла, баючыся пабіць сабе нос, калі расцягнуся на лесвіцы, каб не спазніцца на гэты цягнік, каб не згубіць вас,— працягвала яна.
— Саша? — хутка пазнаў дзяўчыну Корбут, варта толькі было зірнуць ёй у твар.
— Добры вечар, Мікіта Міхайлавіч! — засмяялася дзяўчына.
— I сапраўды добры,— усміхнуўся і Корбут.
— А вы куды, калі гэта не страшная тайна? — пацікавілася Саша.
— Мабыць, туды, куды і вы.
— Гэта ж выдатна! — узрадавалася Саша. Але, калі выйшлі разам на адной і той жа станцыі з метро, усё ж зноў папытала, як бы не даючы веры першым словам Корбута: — Вы сур’ёзна, на літаб’яднанне?
— А куды ж яшчэ? — усміхаўся Корбут у бараду.— Спадабалася мне ў вас.
— Асабліва маладыя дзяўчаты, так? — весела адзначыла Саша.
— Мабыць,— не аспрэчваў Корбут.
... Яшчэ падымаючыся на трэці паверх па лесвіцы, яны пачулі моцныя галасы: аб нечым спрачаліся.
На акне сядзелі знаёмыя Корбуту Тарас Кутняк з трубкай у руцэ і Алесь Хворы, які хваліўся сапраўднымі цыгарамі, распаляючы зайздрасць прысутных, што хоць і курылі свае цыгарэты, але не зводзілі позіркаў з Хворага, дакладней, з яго цыгары.
Сяргей Міласлаўскі — высокі, як Маякоўскі, і з голасам, падобным на голас Маякоўскага, у доўгім, да каленяў, швэдары, стаяў, спінай абапіраючыся на парэнчы, з шклянкай гарбаты ў адной руцэ і з «прымінай» у другой; бялявы, арыстакратычна вытанчаны Сяргей Брылёў мяккім зачароўваючым тэмбрам нешта тлумачыў лупавокай дзяўчыне, жэстыкулюючы падпаленай элэмінай, якая неаднойчы ўжо мільгала перад самымі вачыма Міласлаўскага, які ледзь паспяваў ухіляцца ад небяспекі.
— Паслухай, дружа,— звярнуўся ён да Брылёва,— нельга крыху цішэй выказваць свае эмоцыі, a то я пакуль што акуляраў не нашу.