Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
Калі дачытаў паэму, застаўся задаволены і пашкадаваў, што спачатку ўз’еўся на маладога аўтара. Паэма была ніштаватай, нават болей таго. Калі б Корбут не ведаў Тараса, хай нават і столькі, колькі паспеў паспілкавацца, падумаў бы, што аўтар некалі быў салдатам і прымаў непасрэдны ўдзел у вайне на тэрыторыі Афганістана.
Паэма была прысвечана лёсу «афганца» пасля службы. Тарасу ўдалося паказаць непатрэбнасць вайны ўвогуле і непатрэбнасць грамадству галоўнага героя, як класа, які ў рэшце рэшт, як лішні чалавек, гіне. Безумоўна, сюжэт не новы, і сам Корбут выкарыстоўваў нешта падобнае ў сваёй творчасці, але, улічваючы маладосць аўтара і манеру падачы тэкста, асабліва адступленні-ўспаміны, у якіх апісваліся ваенныя падзеі. прычым не прозай, не раманам, a вершаванай формай... Можна толькі паапладыраваць удаламу пачатку паэта ў эпічнай форме выказвання ўласных думак.
Трэба, каб Вадзім таксама пачытаў паэму. Калі ён не хоча чытаць братавых раманаў з-за ўзросту, хай пачытае аднагодка. У яго, Корбута, з Тарасам аднолькавыя погляды на тую вайну.
Паэма маладога паэта абудзіла, як спячую царэўну знакамітай казкі, Корбутаву памяць, якая заснула чарамі іншай памяці, што тычылася ўспамінаў пра Вераніку. Як дзве родныя, але зусім розныя сёстры, яны мелі свае пазіцыі і патрабавалі права на жыццё ў яго галаве, балюча ранілі цярплівае сэрца. Але меркавалі: столькі трывала сэрца, патрывае і яшчэ крыху, нічога не зробіцца, не шкляное, не разаб’ецца, не снежнае, не растане.
Яшчэ чытаючы паэму, Корбут калі-нікалі пераключаўся, як тэлевізійны канал, з адной праграмы на другую, з напісаных радкоў паэта на ненапісаныя, але ўціснутыя, як джын у бутэльку, у яго галаву, свае радкі.
...Першая страляніна, да першай крыві, для Корбута здавалася звычайнай дзіцячай гульнёй у вайнушку. Яму ні кроплі не было страшна, і ён не адчуваў ніякай небяспекі. Наадварот, было цікава, браў нейкі
задор, ён націскаў на гашэтку і страляў з аўтамата, як у кіно, гуляючы са смерцю ў даганялкі, сам таго не падазраючы.
Толькі калі сціх бой, пачуліся стогны і енкі параненых, панеслі першых забітых, Корбут зразумеў, што вайна, па-першае, не тая гульня з драўлянымі пісталецікамі і аўтамацікамі, у якую ён з сябрамі па двары гуляў кожны вечар, і калі даходзіла да крыві, то кроў была ці з пабітага носа, ці з падраных каленяў і локцяў.
На ўсё жыццё Корбут запамятаў страшную рану Шурыка Іваноўскага, які прызываўся разам з ім. Шурык ляжаў на баку на пыльнай дарозе, падкурчыўшы пад сябе ногі, і бруднымі, заляпанымі крывёю, з прыліплым да пальцаў пяском, рукамі запіхваў у дзіравы (іначай ніяк не скажаш) жывот вантробы, збіраючы іх, таксама ў крыві і ў пяску, з зямлі, а яны выслізгвалі з мярцвеючых пальцаў і зноў падалі на зямлю. Увесь час Шурык енчыў, па шчоках цяклі слёзы, а вусны і голас клапатліва, як маці, што супакойвае захварэўшых дзяцей, угаворвалі вантробы не капрызнічаць і вярнуцца на месца. Шурык наогул не разумеў, што з ім адбылося і дзе ён знаходзіўся. Калі Корбут падышоў да яго, Шурык папрасіў дапамагчы яму з вантробамі. Іх трэба толькі запіхаць на месца, як таму робату з «Зорных войнаў», а пасля Шурык падымецца і пойдзе разам з усімі. Так ён і памёр, на вачах у Корбута, працягваючы ўгаворваць і ліць слёзы.
Млосць Корбут адчуў, калі закрыў вочы памерлага і яшчэ раз кінуў позірк на яго рану. Галава закружылася, ногі пачалі згінацца і. здаецца, ламацца, як запалкі, да горла падкаціў даўкі камяк. Корбут закрыў рог рукой, саромеючыся, што яго званітуе менавіта зараз і тут, як змог, адышоў ад трупа і павіс на плоце;
званітаваў, моцна кашляючы і адплёўваючыся, а перад вачыма — маўклівыя і жывыя кішкі.
Ён доўга не мог прывыкнуць да выгляду крыві. Яго выварочвала кожны раз, як глядзеў на таго ці іншага параненага, а перад вачыма ў такія часы стаяў Шурык.
Аднойчы да яго падышоў адзін са стараслужачых і стукнуў па спіне, калі Корбут толькі-толькі супакоіўся.
— Доўга ты яшчэ будзеш нюні распускаць, Корбут?! — не злосна, але строга запытаў старшына. Корбут толькі паціснуў плячыма. Тады старшына зноў загаварыў: — Выцісні з памяці першы малюнак, які цябе больш уразіў!
— Як я яго выцісну? — ускрыкнуў Корбут. 3 ім здарылася ледзь не істэрыка.— Нават уначы ён стаіць перад вачыма, сніцца кожны раз...
— У такім выпадку,— павысіў голас і старшына,— у першай жа новай сутычцы я на цябе не пастаўлю і ламанага граша! Няўжо ты не разумееш, што чым болып думаеш, тым больш шансаў адправіцца на той свет. Ці ты лічыш, што толькі з табой адбылася такая гісторыя і ніхто цябе не разумее і не падтрымлівае з-за гэтага, а зазірнуць у душу не ў стане? He толькі з табой робяцца такія метамарфозы. 3 кожным! Толькі кожны павінен разумець, што тут не пансіянат, a вайсковая часць, казарма і вайна. I што на кожнага глядзіць яго таварыш. I калі ён аступіцца, паслізнецца, тое самае зробіць і таварыш. Калі хочаш ведаць,— ужо цішэй прамовіў старшына,— у мяне напачатку было тое самае, што і ў цябе. Таксама доўга не мог прывыкнуць. За кіламетр уцякаў пасля сутычкі, каб не бачыць крыві і не чуць стогны параненых. Як бачыш, перамог сябе. Падумай, што табе больш даспадобы — памерці ці застацца жывым. А наконт гэтага... —
старшына пальцам паказаў за спіну Корбута,— каб я болей не бачыў! Гэта загад!
Старшына махнуў рукой, маўляў, што з табой размаўляць, і пайшоў у казарму.
Корбут паслухаўся. Усё ж старшына больш за яго ваюе, больш ведае, і ўжо хутка дэмбель у яго.
3 таго часу Корбут прымушаў сябе заставацца на месцы сутычак, дапамагаў выносіць параненых, вучыўся аказваць першую дапамогу, перавязваць...
Спачатку, вядома, было цяжка. Яго так і падмьівала званітаваць, як ён не адварочваўся ад гарачай і густой, ліпкай, як мёд, крыві. Затое пасля рэдка хто мог замяніць Корбута. Ён перастаў нават заўважаць стогны, плач і енк. Быццам так і трэба. Заставаўся халодным, як глыба лёду, абыякавым, як сцяна, і глухім, як глушэц. Карацей, рабіўся прафесіяналам вайны.
3 гэтай прычыны старшына, які застаўся яшчэ на адзін тэрмін службы, заўсёды браў Корбута з сабой і давяраў толькі яму. Але халодны, бяздушны, імклівы прафесіянал Корбут не ўбярог свайго настаўніка — старшыну. Усё, што ён мог зрабіць — валачыць таго, цяжкапараненага, на сабе. Колькі не прасіў старшына кінуць яго ці застрэліць, бо «духі» гналіся за імі, не адстаючы, была пагроза палону, не слухаў, працягваючы сваё.
Вядома, яму было цяжка. Старшына не мог самастойна рухацца з абедзвюма прастрэленымі нагамі. Корбут узваліў яго на плечы, два аўтаматы павесіў на шыю і скакаў, як кенгуру, па скалах, вяртаючыся з няўдалага задання.
Маджахеды, нібы на зайца, палявалі на Корбута, з цікавасцю назіралі за ім, стралялі адзіночнымі стрэламі. Калі Корбут апынуўся на дарозе, ад якой да заставы рукой падаць, адкрылі кулямётны агонь.
У выніку — прастрэленая нага вышэй калена. Але ён дацягнуў да заставы, давалок свайго камандзіра.
У шпіталі іх ложкі суседнічалі, і камандзір з падначаленым сталі лепшымі сябрамі, травілі адзін аднаму анекдоты ды распавядалі пра свае прыгоды на радзіме.
На жаль, камандзір, ужо старшы лейтэнант Булатаў, загінуў паблізу Даміяна за дзень да вяртання ў часць Корбута, ужо ў званні прапаршчыка. He так даўно да свайго прызначэння ён, па накіраванні, скончыў школу прапаршчыкаў.
I зноў, па крузе, вайсковыя будні, смерць, раны, цынкавыя дамавіны і «чорныя цюльпаны»...
Корбут падышоў да акна, паправіў фіранку, якая зачапілася за вугал падстаўкі з курынай нагой, на якой стаяў тэлевізар, паглядзеў на фотаздымак, дзе ён, фарсуючы вусамі, і яшчэ некалькі савецкіх салдат зняліся на памяць з салдатамі царандоя на фоне ранішніх гор перад тым, як пайсці на заданне...
IX
Дамоў у інтэрнат, што на Кастрычніцкай, Тарас Кутняк прыйшоў, як заўсёды, позна. Расхрыстаны, злосны на ўсіх і ўся, прайшоў цераз вахту, не зірнуўшы, не павітаўшыся з аднагрупніцай Анфісай Білык, якая сядзела насупраць вахцёркі за столікам з кіпай дакументаў наведвальнікаў і вяла ўлік, бо менавіта ёй выпала ў гэты час дзяжурства. Дзяўчына сустрэла Тараса ветлівай усмешкай, убачыла яго яшчэ ў дзвярах, але ўсмешка спаўзла з яе тварыка, як воск з гарачай свечкі, расчаравана і пакрыўджана, калі Тарас абмінуў яе ўвагай.
Ён злосна стукнуў нагой па ліфце, які, як і звычайна пад вечар, не працаваў, а падымацца трэба было на сёмы паверх. Давялося ісці па лесвіцы.
Тарас не дайшоў яшчэ да дзвярэй з лічбай 702, як пачуў любімае тэхна Пятра Варахобіна — аднакурсніка, сябра і суседа па пакоі. Тарас бразнуў блочнымі дзвярыма, пнуў дзверы пакоя «б», заўжды зачыненыя на замок, а ключоў у Тараса ніколі не было.
— Адну хвілінку! — пачуўся чысты звонкі голас Пятра, затым крокі сланцаў па паркетнай падлозе, і ў дзвярным прагале паказалася ўсмешлівая фізіяномія Пятра ў круглых акулярах. Ён, як і звычайна, быў у сваёй нязменнай ахоўнага колеру футболцы і ў спартовых штанах.
— Здароў,— буркнуў Тарас, праходзячы ў памяшканне і на хаду распранаючыся.
Пятро захлопнуў дзверы, вярнуўся на ранейшае месца, сеў за стол, зроблены з дзвюх шафачак, зверху накрытых дошкай, што стаяў паміж двума ложкамі: Пятра — злева і Андрэя Скурко — трэцяга жыхара — справа. Тарасаў ложак знаходзіўся бліжэй да дзвярэй, толькі справа ад іх, ля Андрэевага. На ложак Тарас і бухнуўся, скінуўшы боты, заламаў рукі за галаву, утаропіўся ў столь.
— Што такое? — пацікавіўся Пятро, пацішыўшы гук магнітафона.
— Зноў залік не здаў,— не змяняючы позы, адказаў Тарас.
— А-а-а,— працягнуў Пятро.
— Што ты акаеш! — незалюбіў Тарас, падскочыў на ложку.— Табе і Андрэю добра, усё паздавалі, a мне гэтую даўбанутую эканоміку зноў вучыць! Навошта яна ўвогуле здалася на філфаку, не разумею. Памойму, філолаг павінен вывучаць мовы і літаратуру, а не калупацца ў дэбетах і крэдытах, як майстар па гадзінніках у запчастках, усё адно нічога не выкапае.
Ну, ты ж сам вінаваты,— прамовіў Пятро.— Хто табе перашкаджаў вучыцца, як нам з Андрэем?
Ты ж заўсёды разгортваеш падручнік толькі перад дзвярыма на іспыце.
— Між іншым, па літаратуры,— заўважыў Тарас,— я ведаю болып за вас, але мне чамусьці працягваюць ставіць тройкі, а на вас не спыняюцца сыпацца пяцёркі, у той час калі я прачытваю самі творы, а вы толькі крытыку на іх з даўно састарэлых падручнікаў...