Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
Корбут ускоквае і, што ёсць моцы,— дзёру ад штырха. Той за ім.
Пагоня працягваецца.
Святлее.
Сонца выглядвае, як злодзей з-за вугла, зноў хаваецца. Аднак, відаць, нехта старэйшы за яго, выштурхоўвае назад, як футбольны мяч.
Хочаш не хочаш, будзеш свяціць.
Але свеціць вельмі цьмяна.
Сонцу самому гэта не падабаецца. Яно вымае кішэннае люстэрка, любуецца сваімі пышнымі формамі, як апошняя прастытутка, раптам сарамліва прамаўляе «ах!», паварочваецца да ўсіх у профіль, слюнявіць пальцы і выцірае пачырванелы жывог і азадак. Той, хто пнуў сонца, мабыць, з тыдзень не чысціў абутак.
Корбуту ад гэтага ні халодна, ні цёпла. Ён нават спыніцца не можа, каб выліць з ботаў ваду. Вада хлюпае і пырскамі, як дэльфін, паказваецца і зноў вяртаецца ў боты, а бегчы вельмі цяжка.
Зноў Корбут не заўважае крутога спуску. Куляючыся цераз галаву, коціцца ўніз, балюча ўдараецца аб нечыя брудныя халявы.
Яго падымаюць двое чырвонаармейцаў. Адзін хоча адразу пусціць на распыл афіцэра, другі гаворыць, што трэба дакласці камісару. Але камісар сам з’яўляецца, лёгкі на ўспамін, і ў спадніцы.
Корбут здзіўляецца, што ў чырвоных камісары — бабы. Адно радуе, што прыгожыя.
Корбут з гонарам уздымае галаву, выцягваецца ў струнку, дакладвае, што ён капітан такі-та, але камісарша толькі гучна, па-дзіцячы, смяецца з яго і працягвае люстэрка.
Мокры, худы, падрапаны, абарваны, адзін пагон вісіць на плячы, другі з’ехаў за спіну, у калючках... ён выклікаў толькі смех і шкадобу.
У дадатак да гэтага нсвядома адкуль узяўся штырх і так садануў яму ў копчык, што Корбут скокнуў упярод, як жаба, і расцягнуўся на бруднай зямлі тварам у лужыну, што выклікала дружны агульны смех.
Корбут і сам рассмяяўся. Але смех яго знік адразу, як толькі пачуў загад камісаршы расстраляць.
Як жа так? За што? Без суда? Без следства?
Тады камісарша з таямнічай усмешкай згаджаецца на следства і суд, але па-свойму.
Яго запіхваюць у нейкую хату, на колькі хвілін пакідаюць аднаго, затым уваходзіць камісарша і зачыняе на замок дзверы. Паварочваецца да яго, а пад скуранкай нічога няма з адзежы.
— Ты мяне не пазнаеш? — пытаецца камісарша.
— Вераніка? — чамусьці адразу выпальвае, нават не падумаўшы, Корбут.
— Правільна,— аблізвае яна вусны.— Хадзі да мяне,— шэпча.
He чакаючы, пакуль Корбут зробіць першы крок, яна сама набліжаецца да яго, усміхаецца. У паўзмроку бліскаюць белыя клыкі і налітыя крывёю вочы.
Чуецца гук пракусваемай плоці...
Корбут ажно падскочыў у ложку, як зразумеў, што прысніўся чарговы эпізод жашкаў, пасля з палёгкай абцёр успацелы твар.
Але ж і сны яму сняцца апошнім часам. Сныманьякі, не іначай.
Корбут зноў лёг, аднак спаць больш не хацелася, ды і ўставаць хутка. Праз паўгадзіны радыё загаворыць.
Корбут склаў на грудзях рукі, пазіраючы ў столь, якая раптам пачала рабіцца шырокім экранам, як у кінатэатры. Кінамеханік-памяць уключыла праектар, толькі цітраў не было. Адразу высветлілася тэатральная зала і сцэна, на якой ён, Корбут, сядзеў, звесіўшы ногі, і курыў.
Ён прыйшоў першы, але не таму, што хваляваўся, будуючы ў думках замак прамовы ці магчымагадыялогу
з Веранікай, хоць і не бсз гэтага. Корбут доўга бавіўся ў рэдакцыі «Маладосці», чытаў карэктуру новай падборкі сваіх вершаў, затым папіў піва з сябрамі. Зірнуўшы на гадзіннік, перадумаў вяртацца ў інтэрнат, не мела сэнсу, мог спазніцца на рэпетыцыю, якую замовіла сама дзяўчына.
Аднак Вераніка спазнілася, праўда, на дзевяць хвілін. Зрэшты, так яно і павінна было быць. Гэта прывілея жанчын, да таго ж жанчыны, як вядома, ніколі не спазняюцца, а затрымліваюцца.
Нягледзячы на такі выкрутас словаў, Корбут нецярпліва чакаў яе, кусаў губы і праз кожную хвіліну пазіраў на гадзіннік.
Вераніка яшчэ з прахода пачала выбачацца, але хто такі Корбут, каб крыўдаваць на яе за спазненне! Дзяўчына была, як і заўсёды, на вышыні, і зводзіла хлопца з розуму.
— Ты даўно тут? — запытала яна, здымаючы паліто.
— He,— зманіў Корбут,— перад табой зайшоў. Калі б ты прыйшла крышку раней, то мне б давялося прабачацца перад табой.
Вераніка дастала з сумачкі люстэрка, расчасала валасы; пільна ўглядалася ў твар, разгладжваючы скуру пад вачыма, на шчоках і над брывамі, якія разляталіся, як чайкі.
— Як справы? — спыталася, не адрываючыся ад люстэрка.— А то я нічога не ведаю пра цябе; толькі тое, што Дзіма раскажа.
— А што ён расказвае? — насцярожыўся Корбут.
— Ды так,— паціснула плечукамі Вераніка, падмалёўваючы вусны.— Што ты заганарыўся, не вітасшся пры сустрэчы, крутым паэтам зрабіўся. Я жартую,— міла ўсміхнулася яму, склала ўсе прычындалы ў сумачку.
— Што ж, у адным ён мае рацыю,— прамовіў Корбут і паказаў дзяўчыне яшчэ мінулагодні нумар «Маладосці» з першай сваёй паэмай, які спецыяльна захапіў з сабой на ўсялякі выпадак.
— Ну ўсё! — падміргнула Вераніка яму.— На якой старонцы? — запытала.— Хаця, я сама...
Вераніка прагледзела змест, разгарнула часопіс на патрэбнай старонцы, угледзелася ў Корбутаў фотаздымак.
— Табе так лепш,— сказала яна пра цяперашнюю яго прычоску.
Корбут, задаволены, што Вераніка звярнула ўвагу на яго прычоску, усміхнуўся аднымі вачыма, так, як толькі ўмеў ён адзін.
— Дарэчы, часопіс твой,— сказаў ён, хаваючы вочы ад пільнага позірку дзяўчыны.
— Тады ты хаця б распішыся пад вершамі,— заўсміхалася яна.
Пакуль Корбут ставіў аўтограф, Вераніка прайшлася колькі разоў з канца ў канец сцэны, спынілася, задумалася, нешта вылічваючы ў галаве, павольна-павольна адышла ў глыб залы, адлічыла чамусьці колькі крокаў, засталася задаволенай.
— Як поспехі? — з-за спіны падышла да Корбута, які ўжо ставіў кропку пад сваім прозвішчам і падпісваў сённяшні дзень тыдня.
Вераніка з цікаўнасцю ўхапіла часопіс.
Корбут прамовіў:
— Я, дарэчы, пачаў запісваць сны ў форме невялікіх апавяданняў. Справа ў тым, што гэтыя сны — тое, што адбываецца на сцэне, нашы персанажы... дакладней, падзеі пра іх.
— Дасі потым пачытаць? — схавала Вераніка ў сумачку падараваны часопіс.
Ён, вядома, згадзіўся, але тыя запісы так і не трапілі ў рукі Веранікі, затое праз пяць гадоў у выглядзе гістарычнага рамана, першага рамана, напісанага Корбутам, з’явіліся ў кнігарнях і бібліятэках, прысвечаныя, аднак жа, ёй.
Вераніка паклала сумачку побач з паліто і паклікала Корбута на сцэну.
— Я тут падумала над тым, як нашы героі павінны сустрэцца пасля доўгага расстання,— сказала яна.— Я хачу, каб ты мяне злавіў, падняў на рукі і закружыў. Так, напэўна, будзе лепш усяго. Ты як?
Вераніка зірнула на Корбута, які захоплена пазіраў на яе. Той толькі згодна кіўнуў. Што яму яшчэ заставалася?
Вераніка адышла на крокаў пяць ад яго. Корбут застаўся на месцы.
Пачалася рэпетыцыя. Яны былі закаханымі. Ен — князем, яна — графіняй. Яе гераіня першаю ўбачыла яго і з радасным ускрыкам пабегла насустрач. Ён паспеў падхапіць яе на рукі і закружыў па сцэне.
Тройчы яны паўтаралі.
На чацвёрты раз Корбутаў позірк болып затрымаўся на вачах Веранікі, яе позірк — таксама.
I адбылося нешта неверагоднае. Іх вусны пацягнуліся адно аднаму насустрач і зліліся ў доўгім пацалунку. Пальцы Веранікі забегалі, як па клавішах, але мякка і пяшчотна, па яго валасах. Дзяўчына заплюшчыла вочы, мацней тулячыся да Корбута, быццам баючыся яго страціць.
Марудна, з вялікай неахвотай пакідалі яны пастарунак пацалункаў. Вераніка апусціла вочы, папрасіла, каб Корбут выпусціў яе з абдымкаў. Той, нібы п’яны, выканаў просьбу дзяўчыны, захістаўся. Вераніка адышла ад яго, не смеючы зірнуць на маладога чалавека, яшчэ толькі пачынаючы разумець, што адбылося.
«А што адбылося? — думаў Корбут.— Нічога асаблівага».
Аднак баяўся падыходзіць да Веранікі. Яна сама першаю падышла. 1 папрасіла прабачэння.
— За што? — не зразумеў Корбут.
— Так... — незразумела адказала і Вераніка. Яна здзьмухнула нябачны пыл з яго пляча, рэзка павярнулася спінай да яго.— Будзем працягваць? — звярнулася на адлегласці.
— Давай.
Зноў пачалася рэпетыцыя.
Зноў Вераніка ледзь не ўскоквала на рукі Корбута... ...Вераніка — на руках Корбута...
...Рука Корбута паўзе, як партызан у тыл ворага, пад швэдар Веранікі...
...Расшпільваецца станік...
...Вераніка з непадробным і не наўмысным ускрыкам адскоквае, адбягае ад Корбута, хаваецца за заслону...
...Да сцэны набліжаецца Віконт...
... Вераніка вяртаецца...
Яна падышла, бледная, але спакойная, і пачала адвешваць адну за адной моцныя балючыя аплявухі па твары Корбута, які адчуў сябе раптам героем Баярскага з фільма «Сабака на сене». Ён не разумеў, што адбывалася? Што ён такога зрабіў, з чаго дзяўчына так раз’юшылася, як фурыя. Здаецца ж, толькі-толькі пяшчотней дзяўчыны было не знайсці, здаецца ж, толькі-толькі яны цалаваліся...
Віконт застыў, як статуя, на адным месцы з разяўленым ротам ад нечаканага відовішча.
Корбут зашморгаў носам. Вераніка дакладна пусціла яму «юшку». I толькі калі заўважыла кроў, супакоілася, адвярнулася, яе плечы затрэсліся ў бязгучным плачы.
.. .Прыгадаўшы гэты эпізод, Корбут усміхнуўся. Пазней Вераніка прызналася яму, што падумала: Корбуту захацелася нечага большага, чым пацалункі. На самай справе, тое, што адбылося, адбылося выпадкова. 3 цяжкасцю адарваўшыся ад прыемнага ўспаміну, Корбут адсунуў коўдру, лёгка падняўся.
...Ён доўга пісаў, як ніколі. Чатыры гадзіны праляцелі незаўважана, як чатыры хвіліны. Толькі калі скончыў раздзел і з палёгкай адкінуўся на спінку крэсла, зірнуў на гадзіннік і адклаў спісаныя аркушы ўбок. На сёння хопіць. Увечары можна будзе сесці за машынку і аддрукаваць напісаны тэкст.
Корбут заварыў гарбаты, разгарнуў паэму Тараса Кутняка, які, пэўна, чакае, што вядомы пісьменнік хутка яе прачытае, верне аўтару і абнадзеіць такімісякімі словамі захопленасці ёю.
Пачатак Корбуту не спадабаўся. Сухі, як навуковы трактат, кіслы, як лімон, і перанасычаны шматкроп’ямі, з-за чаго здавалася, што аўтар глытае словы.
Корбуту перахацелася чытаць. Калі Тарас працягвае на працягу сарака старонак тлуміць і сабе і іншым мазгі — калі ласка, Корбут не супраць, але... штосьці ўсё-ткі прымусіла чытаць яго далей.
Корбут закурыў. Запіваючы дым гарбатай, зноў паднёс да вачэй спісаныя нечытэльным почыркам на першы погляд аркушы.
Ён разбіраў почырк маладзейшага калегі даволі добра з-за таго, што сам пісаў не лепш.