Шоўк
Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
Вадзім жаваў хот-дог і прыгадваў словы дзяўчыны наконт тэлефанавання. Яна вымавіла іх упэўнена, нібыта ведала, што ён абавязкова набярэ яе нумар. Дзіўная дзяўчына!
He ведаючы яшчэ, куды пойдзе, Вадзім спусціўся ў «Трубу». Ногі самі панеслі да метро, але іх супыніў знаёмы голас Руслана:
— Эй, ну як, дазнаўся, чаго хацеў?
Вадзім павярнуўся да Руслана. Той стаяў адзін ля тэлефоннага апарата. Мабыць, толькі што некаму тэлефанаваў, бо сціскаў у руцэ тэлефонную картку, a можа, яшчэ толькі збіраўся.
Вадзім не адказаў на запыт Руслана, але задумліва спытаўся, ці ведае ён такую дзяўчыну Ілгу?
— Хто ж яе не ведае,— сумна ўздыхнуў Руслан.— Прыгожая чыкса, толькі вось каб не калецтва яе.
— Што ты пра яе ведаеш?
— Амаль усё,— прамовіў Руслан.— Я ведаў Ілгу ў лепшыя яе часы,— удакладніў,— калі за ёй бегалі табунамі. Проста не пашанцавала ёй.
— Што здарылася?
— Аварыя. Ілга заканчвала школу, сустракалася з крутым «перцам», які катаў яе на шыкоўнай тачцы, вадзіў у рэстараны і клубы, знаёміў са сваймі корашамі. Аднойчы пасля добрай вечарынкі, позна ўвечары, ён п’яны сеў за руль адвезці Ілгу дамоў. На адным з перакрыжаванняў дарог на поўнай хуткасці ўмазаўся ў КАМаз ці самазвал, не памятаю. Таго «перца» па частках збіралі, каб пахаваць. Ілга, не ведаю, як там адчыніліся дзверцы, пры сутыкненні, нават раней, выпала з машыны, але нага трапіла пад колы, па-мойму, ці дзверцамі падрэзала. Ніхто дакладна не ведае, што там адбылося. Ілга не вельмі любіць успамінаць той выпадак, а падрабязнасці я вычытаў у газеце. Лічы, дзяўчыне пашанцавала, калі параўнаць з тым бедным чуваком, яна гэта і сама разумее. Але калецтва таксама... сам разумееш... тым болын для такой прыгажуні...— Руслан памаўчаў.— А чаго яна цябе так зацікавіла? — папытаў.— Толькі зразумей правільна, я нічога такога... Дзіўна проста,— усміхнуўся.— He паспеў паявіцца, як пазнаёміўся з самымі файнымі нашымі гёрламі.
Вадзім расціснуў кулак і паказаў Руслану далонь з надрапанымі асадкай рукою Ілгі лічбамі. Руслан прысвіснуў.
— Зайздрошчу я табе, чувак! — працягнуў ён.— Ілга рэдка каму пакідае свой тэлефон, не тое, што сябрам, сяброўкам! Хаця... якія ў яе сябры... так... пажывіцца на халяву, бо Ілга далёка не бедная, дакладней, яе бацькі. Такія «бабосы» ўбухалі на яе навучанне! Я нічога не маю супраць, ты не падумай там... Ілга вельмі разумная. Такой, як яна, ніколі не сустракаў. Але ж, каб не няшчасны выпадак гэты, ператварылася б у такую самую прастытутку, як і астатнія.
— Я ўсё разумею,— супыніў яго Вадзім,— аднаго не ўцямлю, чаму мне пашанцавала?
— От дзівак-чалавек! — па-змоўніцку падміргнуў Руслан.— Ды каб... сам падумай... Навошта яна пакінула табе тэлефон? Пераспаць з табой хоча!
— А калі не? Калі проста паразмаўляць? Як з сябрам? — запярэчыў Вадзім.— Такі расклад не прыходзіў табе ў галаву?
— Аб чым яна будзе з табой размаўляць? — засмяяўся Руслан.— Ды яшчэ як з сябрам? Ёй нават з бацькам-акадэмікам няма аб чым словам перакінуцца! Ды што я, Ілгу не ведаю? Яна галодная, як павучыхасамка! Кідаецца на кожнага самца, толькі самцы тыя на яе нуль увагі, сам разумееш, каму ахвота звязвацца? Вядома, калі б Ілга засталася той, ранейшай Ілгай, самцоў тых мяняла б, як пальчаткі...
— Пачакай, пачакай,— перапыніў яго Вадзім,— ты ж толькі што казаў, што яна рэдка каму свой тэлефон пакідае.
— Я і не адмаўляюся ад сваіх слоў.
— Дык ты зараз супярэчыш сам сабе.
— Я не супярэчу. Я ўводжу цябе ў курс справы, імя якой Ілга,— прамовіў Руслан.— У яе няма сяброў з тае прычыны, што яна сама выбірае сабе сяброў. А як вядома, сяброў, як і бацькоў, не выбіраюць. Можа, з табой яна і сябраваць хоча, я ж не ведаю. Толькі сваёй натуры ёй не пазбавіцца ніколі. А ўвогуле паспрабуй,— ляпнуў па Вадзімавым плячы і падміргнуў,— параўнаеш, які цымус у інвалідаў, ха-ха.
— Ты гавары, ды не загаворвайся,— страсянуў з пляча Русланаву руку Вадзім.— Я сам разбяруся.
— Твая справа. Толькі Пума куды лепш за Ілгу. Праўда, ніжэй па сацыяльным статусе.
— 3 чаго ты ўзяў, што я з імі толькі спаць збіраюся? Нейкія заклапочаныя вы ўсе тут, я гляджу.
— Як кажуць, танцуй, пакуль малады,— зарагатаў Руслан.— А наконт Ілгі,— пасур’ёзнеў,— мне шчыра яе шкада. Можа, я і наплёў чаго лішняга, на тое ёсць прычыны, але не табе мяне судзіць. Добра, бывай!
Руслан дэманстратыўна павярнуўся спінай да Вадзіма, усунуў картку ў тэлефон-аўтамат, зашчоўкаў пальцам па кнопках. Значыць, яшчэ не тэлефанаваў, і Вадзім перашкодзіў яму. А званок, мабыць, важны, вунь як прыціснуў трубку да вуха і нахмурыў бровы, як хмары: вось-вось грымне громам. Што ж, Вадзім удзячны яму за інфармацыю. He трэба будзе пытацца ў Ілгі, што ён рана ці позна зрабіў бы, пра аварыю. А наноў траўміраваць чужую душу не вельмі хацелася. Хаця з якой прычыны ён так мяркуе? Ілгу ведае ўсяго колькі хвілін, а ўжо... Так, яна вельмі зацікавіла Вадзіма, і цяпер ён дапетрыў, чаму дзяўчына так упэўнена і смела напісала яму свой нумар тэлефона. Яна па вачах убачыла зацікаўленасць сабой, і не памылілася.
Ужо ў метро Вадзім падумаў, а чаму б Ілзе не зрабіць пратэз? Бацькі ж, як кажуць, багатыя. Дый сам Прэзідэнт ведае пра яе. А можа, Ілга сама не хоча.
Вадзім зусім забыўся пра Лесю і ўспомніў пра яе толькі на парозе свайго дома. Ен жа так хацеў пабачыць дзяўчыну! 3-за яе толькі і выйшаў з цёплай утульнай кватэры на такое надвор’е! Ну, ці не ідыёт ён пасля гэтага? Каму сказаць — смяяцца будзе. Калі распавядзе Мікіце, што пайшоў шукаць Лесю, a знайшоў Ілгу, той скажа, што яго малодшы брат вычварэнец, ці ў яго не ўсе дома. Хаця не, не скажа, бо сам ненармальны. Нармальны чалавек не будзе пісаць раманы, апісваючы ў іх жорсткасць і насілле. Ен сам такі ж. як і Вадзім, толькі ў іншым накірунку.
А чаго, Ілга — вельмі прыгожая! Леся — таксама. Толькі... толькі ён, Вадзім, даўбак. Ведае і першую,
і другую лічаныя хвіліны, а ўжо перабірае, якая з іх лепшая. Яшчэ б узяў рамонак і паваражыў на пялёстках — зусім добра было б.
...Мікіта з цыгарэтай у губах сядзеў за пішучай машынкай. На стале з аднаго боку ляжалі аддрукаваныя аркушы, на другім баку стаяў літровы слоік з вадой, паўзверх якой плавалі недакуркі. Паляцеў і яшчэ адзін у воднае падарожжа. Калі Корбут пісаў — курыў страшэнна, не звяртаючы ўвагі на колькасць выкарыстаных цыгарэт.
— Усё кляпаеш? — каб нешта сказаць, сказаў Вадзім. Ён сеў на канапу, узяў у рукі газету з праграмай тэлебачання.
— Між іншым, толькі што тэлефанавала Леся,— выдаў Корбут, не адрываючыся ад працы.
Імклівая здагадка кальнула камаром Вадзімаў мозг.
— I з-за гэтага ў цябе з’явілася натхненне? — уголас падумаў ён.— Ты ж заўсёды пішаш толькі раніцай.
— Можа, і з-за гэтага,— не аспрэчваў Корбут.
— Добра,— адклаў газету ў бок Вадзім,— я не пытаю, што там у вас было...
— А што ў нас магло быць? — прымружыў Корбут вочы, павярнуўшыся да брата.
— He мруж вочы,— адказаў той.— Баярскі з цябе ніякі. Я нічога такога не кажу. Проста факт канстатую. Дарэчы, менавіта і толькі з-за яе я сёння ўвесь горад аббегаў.
— I як поспехі? — зноў закулямёціў на машынцы Корбут.
— Шукаў адну, знайшоў іншую,— таямніча адказаў Вадзім.— Добра, не буду табе перашкаджаць, пайду музыку паслухаю.
...Нават калі Вадзім засынаў, братава пішучая машынка ўсё яшчэ спявала сваю незразумелую песню.
VIII
...За акном мільгануў нечы цень. Корбут мог яго проста не заўважыць ці спісаць на галюцынацыю, але пачуліся хуткія крокі, звон бітага шкла... За дзвярыма затупацелі боты, аддыхваючыся, у памяшканне шумна ўваліўся ардынарац, з левага вока якога цурчэла кіношная кроў, а само вока боўталася на грудзях, як залаты гадзіннік на ланцужку.
— Ваша благароддзе! Чырвоныя ў горадзе!
Корбут у адначассе накідвае на плечы кіцель з пагонамі капітана, лезе пад ложак за шашкай, але чутны ўжо крыкі, чужыя загады... He паспее... Яшчэ боты не абуў... Ён суне босыя ногі ў боты, хапае ў рукі наган, выбягае за дзверы.
Цёмна, хоць вока выкалі. Ардынарац некуды пабег упярод і напароўся. як сляпы, на чырвонаармейскі штырх, што пранізаў яго наскрозь і, падняўшы ў паветра, адшпурнуў пад ногі Корбуту.
Корбут цудам ухіляецца ад штырха і сігае ў густы кустарнік, бяжыць, не ўхіляючыся ад вострых галін, якія пакідаюць на яго твары свае адмеціны.
Корбут аглядаецца, аднак штырх не адстае ні на крок. Корбут націскае курок нагана, не цэлячыся. Міма. Яшчэ раз... Міма.
Здаецца, што штырху патрэбна толькі яго, Корбутава, жыццё.
Кусты заканчваюцца крутым пясчаным абрывам. He ведаючы гэтага, не знайшоўшы апоры пад нагамі, Корбут з дзікім адчайным ускрыкам коціцца ўніз. Здаецца — падзенне доўжыцца некалькі гадоў.
Цішыня.
Корбут прыўздымаецца на рукі, сплёўвае пясок, але той усё адно застаецца на засмяглых губах і балюча адзываецца на зубах. Закурыць бы зараз! Але
толькі што атрыманы партсігар з дваццаццю новымі якаснымі папяросамі ад палкоўніка Сямёнава застаўся ў тым доме, ля якога загінуў ардынарац.
Корбут зацкавана, як воўк, аглядаецца вакол (вочы прызвычаіліся да цемры), з палёгкай уздыхае: штырха нідзе не відаць.
Корбут вытрасае боты, з якіх сыплецца пясок, прадувае ствол нагана, ідзе берагам возера. Вада пад позіркам светлых зорак адсвечвае чырванню. Магчыма, гэта кроў. Учора сюды скінулі траіх закатаваных партызан.
Корбут ні пра што не думае. Яму трэба толькі выбрацца з гэтай лагчыны.
Раптам ззаду чуе нейкі свіст. Інстыктыўна, як кошка, адскоквае ўбок, падае на рукі. Ледзь не ля самага носа ўтыркаецца штырх.
Круцячыся цераз сябе, Корбут коціцца бліжэй да возера, разлічваючы, што штырх паспяшаецца за ім і ўтопіцца. Але той, паспрабаваўшы ваду, грэбліва строс пырскі, спыніўся на беразе. Плысці куды-небудзь Корбут не мог, бо не ўмеў плаваць. Стоячы па пояс у вадзе, ён корчыў рожыцы штырху, як Бураціна, і пагражаў наганам. Як ён раней не здагадаўся?
Корбут страляе, але куля адскоквае ад штырха і вяртаецца назад у наган, які разрываецца ў руцэ Корбута. Ад нечаканасці Корбут плюхаецца на спіну ў вадзе, захлёбваецца, крычыць: «Тану! Дапамажыце!»
Штырх, не ведаючы, што яму рабіць, бегае тудысюды па беразе, затым кідаецца ў ваду, выцягвае Корбута на сухое.
Некалькі хвілін абодва аддыхваюцца.
Апамятваюцца.