Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
— Мы пазнаёміліся пазней.
— А сам ён вам нічога не распавядаў?
— Дарагі доктар,— прамовіў я,— пра маю траўму не ведаюць нават бацькі...
— Вельмі дрэнна ў такім разе,— адзначыў урач.— Вы дазволіце,— спытаў ён у мяне,— калі я паразмаўляю з вашай жонкай... гм... сам-насам?
— Калі ласка.
Мне было ўсё адно, як ён будзе з ёю размаўляць, таму што Насця ніколі не была маёй жонкай, і пра што будзе весціся размова. Бясспрэчна, размаўляць яны будуць пра мяне і размаўляць сур’ёзна, але я не адчуваў
сябе хворым, каб надаваць нейкаму «вобмараку» значэнне.
Урачы з Насцяй шапталіся на кухні, а я ляжаў на канапе і глядзеў у столь, па якой поўзала першая муха. Верагодна, яна вылецела з акна пасля доўгага сну, і ёй цікава ўсё, што адбываецца вакол, як і мне было, калі я толькі нарадзіўся.
Вярнулася Насця, выправадзіўшы і падзякаваўшы за ўсё «хуткай дапамозе», трымаючы ў руцэ рэцэпт з лекамі. Села на канапу, скінуўшы куртку, побач са мной і правяла рукой па маіх валасах, як па галоўцы кінутага і забытага ўсімі шчаняці.
— Ты ведаў, што ў цябе неўроз? — строга запытала яна.
— А ты жорсткая,— адказаў я, злавіўшы ейную руку з доўгімі пазногцямі колеру марской вады, злёгку сціснуў яе, Насця прыкусіла ніжнюю губку.
— Ты нічога не ведаў? — не верыла яна.
— He,— прамовіў я і, глыбока зацягнуўшыся паветрам, нібы добрым тытунём, адзначыў: — Мне вельмі хацелася жыць, Насця, таму я набраў 103. Павер, толькі на нумар тэлефона мяне і хапіла. Насамрэч я думаў, што памёр.
— Мне не трэба было пакідаць сёння цябе аднаго.
— Ты б нічога не змяніла.
— Напэўна, але была б побач.
— Ты ідэалістка, Насця.
Мы памаўчалі. Я бачыў, як Насці цяжка размаўляць са мной. Як яна шукае словы, якія б не паранілі мяне, як набрыньваюць ейныя вочы слязьмі і дрыжаць вусны, але плакаць не адважваецца і баіцца, шкадуючы мяне. Толькі шкадаваць мяне не трэба і адпяваць раней часу таксама. Я хацеў вымавіць гэтыя словы ўслых, але тым самым мог глыбока параніць Насцю
і ў дадатак пакрыўдзіць, у выніку чаго адбудзецца вывяржэнне вулкана слёз. Ударыць мяне па твары за гэтыя словы Насця пасаромеецца, а таму зачыніцца ў ванным пакоі, сядзе на край ванны і заплача.
— Чаму ты не кінеш курыць? — спытала Насця.
— Навошта? Кафка не піў, не курыў, нават гарбату з кавай не ўжываў, але неўрозу не пазбавіўся.
— Божа мой! — ускрыкнула Насця, ледзь стрымліваючы слёзы.— Адам, ты не Кафка і ніколі ім не будзеш! Чаму ты ўвесь час параўноўваеш сябе з кімсьці?..
— Я не Кафка, Насця,— згадзіўся я,— толькі хвароба, якая падкасіла, у нас з ім аднолькавая.
— Трымай,— працягнула Насця мне рэцэпт, а сама маланкава выбегла з кватэры, на хаду апранаючы куртку.
А я заплакаў.
Біў кулакамі па спружынах канапы, замаскіраваных, як салдаты, пуфам і дэрмацінам, ад свайго бяссілля, і мне не было сорамна. Упершыню я не саромеўся сваіх слёз, палюбіўшы іх, як самога сябе.
Нібы апошні кляновы ліст, на жоўтым паркеце кватэрнай восені сіратліва ляжаў аркуш з рэцэптам маіх лекаў, які я выраніў з рук, і да яго нікому не было справы, таму што ў маю хваробу не верыў ніхто, акрамя Насці. I толькі па гэтай прычыне Насця не магла вытрываць паветра, нашпігаванае, як шампур — мясам, бальнічнымі пахамі, якія незалежна ад сябе пакінулі ўрач «хуткай дапамогі» з памочнікам. Яна выбегла на свежае паветра і атруцілася ім, яно ўдарыла па крыві, што сачылася з падрапанага аб дзверы мезенца, які смакталі пакусаныя з размытай слязьмі памадай, вусны.
3
Насця не затрымалася доўга. Вярнуўшыся, яна шпурнула ў мяне экстракт алоэ і шклопадобнае цела, нібы бомбу, разлічваючы, відаць, каб я ўзарваўся, быццам маскоўскія шматпавярховікі. Зараз гэта модна, падрываць дамы, гуляючы ў герояў і пакутнікаў, прыдушаных і спрасаваных маналітнымі плітамі, зажыва палаючых у агні і праклінаючых тэрарыстаў. Толькі Насця была падобна зусім не на тэрарыстку, хутчэй, на русалку. Яна русалкай і ўвайшла ў маё жыццё, дакладней, заплыла. Учора. Я затрымаўся з сябрамі, якія любяць выпіць і закусіць за чужы кошт, у бары ГУМа. Мы адзначалі свята 8 Сакавіка і перамену надвор’я, якое мокрай халадэчай і ветрам свята сапсавала. Прынамсі, нам было ўсё роўна, нават горача ва ўтульным памяшканні за круглым столікам у кутку ад надыханага перагарам паветра і гучных размоў пра мужчынскую салідарнасць і жаночую логіку, якую мы адмаўлялі цалкам, бо, па нашым разуменні, у жанчын не можа праяўляцца ніякая логіка, не тое, што жаночая. А з магнітафона, наўмысна ўключанага прыгожымі супрацоўніцамі бара, чулася: «В голове нн бум-бум, малолетка дура — дурой!»
Даганяцца я адмовіўся і паехаў дамоў. Першае, што мяне здзівіла, калі я адчыніў дзверы — пах. Гэта быў не мой пах, атручаны танным тытунём, паветра выпраменьвала водар апельсінавага соку, які мой арганізм не ўспрымаў і выпрацоўваў імунітэт у выглядзе алергіі. Я моцна чыхаў, каментуючы кожны чых, нібы мастацкі фільм з субтытрамі. Попельніца сустрэла мяне ідэальнай чысцінёй і ўсміхалася, як пічаслівая нявеста ў час шлюбу, калі была павінна трымаць на сабе трупы цыгарэт і попел, сустракаючы мяне гэтым, як хлебам-соллю. На маім любімым
стале, побач з камп’ютарам, там, дзе павінен ляжаць непачаты пачак «Прымы», нібы дыстрофік, што звесіў ногі ў адпачынку, ляжала вільготная анучка, якой, як я разумеў, хтосьці выціраў пыл. Можа, у мяне завёўся ці завялася нейкая барабашка? А можа, я дапіўся да галюноў? Адзін мой сябар ужо ведае, што гэта такое, нават курс лячэння прайшоў у Навінках, толькі наўрад ці той курс дапамог невылечна хвораму чалавеку...
3 ваннага пакоя пачуўся гук накшталт шуму вады з-пад крана. Можа, ужо канец свету? Марсіяне акупавалі Зямлю, пакуль я свята адзначаў у ГУМе? У добрых традыцыях галівудскага баевіка я падкрадаўся да дзвярэй ваннай, праз шчылінку якіх прасочвалася электрычнае святло, трымаючы ў выцягнутых руках уяўны пісталет Сцечкіна. Я адчуваў сябе Брусам Уілісам, Арнольдам Шварцэнегерам і Ван Дамам разам узятымі.
Крута распахнуўшы дзверы (дзіўна, але яны не былі замкнутымі на шпінгалет), я ўляцеў у пакой з настаўленым уяўным пісталетам на ўяўнага ворага, які па шыю сядзеў у ванне, поўнай гарачай вады і пены, і міла мне ўсміхаўся.
Я больш не адчуваў сябе галівудскім баевіком, я адчуваў сябе ідыётам, які стомлена абапёрся аб вушак і ўскудлачыў валасы ад неверагоднасці ўбачанага, таму што ў маёй ванне сядзела русалка і мылася маім шампунем.
— Здрасьце,— стомлена прамовіў я і раптам дадаў: — А што, мора ўжо асушылі?
— Што? — звонка рассмяялася русалка. Яна наліла цалюткую далонь шампуню, што нагадваў сыры жаўток, і змяшала яго са сваімі мокрымі доўгімі валасамі, якія мне падаліся тонкімі злоснымі пугамі.
Я кажу, чаму вы не ў моры? — паўтарыў я.— Ці мора для вас такое вялікае, што вы абралі вось гэтае...
— Я нічога не чую,— данеслася да мяне. Яшчэ б! Цяпер русалка нагадвала сапраўднага марсіянскага прышэльца, у мыльных пухірах і ў пене, што нагадвала своеасаблівую скуру або вопратку. На некаторы час русалка знікла пад вадой, і я ўжо спалохаўся было, ці не ўтапілася яна? Русалка — русалкай, а ўсякае бывае, можа, яна развучылася плаваць ці яшчэ вучыцца, напрыклад, рыхтуецца здаваць іспыт на сапраўдную русалку ва ўніверсітэце? Хто ведае? Можа, яна русалка-студэнтка, таму што занадта яшчэ маладая. Цікава, у колькі гадоў ім выдаюць дыплом з дазволам працаваць русалкай? У прынцыпе, яны і без дыплома працуюць, дай божа!..
Так-так, зразумела. Дакладна, яна — студэнтка, a я — нешта накшталт фальклорнай практыкі. У яе заданне да іспыту — патапіць каго-небудзь з людзей. Вядома, зараз гэты працэс камп’ютарызаваны, але ж практыка ў яе фальклорная, яна любіць даўніну і хоча ўпэўніцца ў неўміручасці занятку продкаў. Толькі ў ванне цяжка ўтапіцца. He, вядома, калі захочаш, можаш... а ці няма там другога дна, якое вядзе адразу ў акіян?..
Тут мяне папрасілі пакінуць памяшканне і зачыніць дзверы з таго боку. Я падпарадкаваўся без лішніх слоў, сам не ведаючы, чаму, разумеючы толькі адно: тапіць мяне не будуць, і, відаць, мая русалка — не студэнтка. А шкада.
Яна выйшла праз некалькі хвілін, на хаду выкручваючы, нібы мокрую, толькі што папаласканую бялізну, валасы. Але не хвост з залатой лускою трымаў яе раўнавагу, а стройныя прыгожыя чалавечыя ножкі з драпінкай, відаць, ад кашачых кіпцюроў, на левай каленцы, крыху ніжэй края блакітнага шаўковага халаціка, які павінен вісець у шафе на плечыках. Гэта рэч сястры, якую яна забылася ў спешцы забраць з сабой у Італію, калі ад’язджала разам з мужам-італьянцам,
пакідаючы мне кватэру. Я ірвануў да шафы, расчыніў дзверцы, пустыя плечыкі торгаліся на вешалцы. як Бураціна на цвіку.
Яна не была ніякай русалкай. Яна была проста Насцяй, мокрай Насцяй, з зачасанымі назад валасамі, з кавай глыбокіх, крыху раскосых вачэй, з крыху ганарлівым носікам і капрызлівымі вуснамі. Яна была той Насцяй, якая тры дні таму пры размове са мной не паверыла ніводнаму майму слову. Гэта было на «Художннках», пад вечар, калі надвор’е не выпендрывалася, і, хоць сонца ўжо зайшло, вецер і хмары не выкарысталі яго адсутнасць. Спакойна, як сонныя вароны, яны сядзелі на правадах прысутнасці і пазіралі на нас, як мы на тэлевізар — у чаканні, калі экран засвеціцца каляровым відарысам. Я выпадкова ішоў міма, мне было па дарозе да метро, і сустрэў даўняга сябра, якога даўно не бачыў. Некалі мы разам вучыліся ва ўніверсітэце. Зрэшты, калі ўспамінаць кожнага сябра, з якім я вучыўся і з якім сустракаўся ў той або іншы дзень тыдня ці вечар,— не хапіла б ніякага часу для асабістага жыцця і кубачка кавы, якую я вельмі люблю, асабліва з цыгарэтай. Тады я піў «Крыжачок», якім пачаставаў мяне сябар і сабрат па пяры Ілля Варанкоў, які, як і заўжды, знаходзіўся ў кампаніі прыгожых дзяўчат — паэтак і актрыс, бо лічыўся лепшым паэтам, што і было насамрэч. Насця не піла. Яна курыла нейкую дамскую цыгарэту адасоблена ад усіх, седзячы на самым куточку лаўкі, і дрыжэла, хаця было цёпла, у тонкай чорнай куртцы з тканіны падобнай да ядвабу. Верагодна, ёй адной толькі не хапала цяпла, таму што яна не прымала ўдзелу ў размове, цэнтрам якой з’яўляўся той самы Ілля Варанкоў.
Мне спадабаліся Насціны вочы і вусны ў рамцы шакаладнага колеру, які заставаўся на белым фільтры