Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
— За што, за што? — перадражніў Андрэй.— Крыўдзіш ты мяне. За нас, за каго яшчэ?
Выпілі з тым разлікам, што налітыя сто грам расцягваем на тры заходы, запілі джын-тонікам, які меў пах лесу, дакладней, елкі, паадкусвалі бутэрброды. Я ледзь не ўзвыў ад нечаканага болю. Бутэрброды былі гарачыя, і я апёк свежую рану на губе.
— Асцярожней трэба быць,— адзначыў Андрэй, тады спытаў: — Чаго такі змрочны?
— Ды нічога,— адмахнуўся я.— Так, жыццё заела.
— Праблема з кніжкай?
— Ды не. Выйдзе кніжка месяцы праз тры-чатыры. Справа не ў ёй.
— А ў чым?
— Ува мне, калі хочаш.
— I што за справа такая?
— Закахаўся я.
Андрэй моцна з задавальненнем рассмяяўся.
— Што я такога смешнага сказаў? — незалюбіў я.
— Здагадайся сам,— смяяўся Андрэй.— За апошнія два месяцы ты мне казаў аб гэтым разоў дзевяць, гэта як мінімум, Казанова хрэнаў!
— Цяпер зусім іншае...
— Так-так-так-так, ты мне гэта будзеш казаць, сур’ёзны мужчына, разумееш...
— Я як ніколі сур’ёзны.
— Давай і вып’ем за гэта.
Выпілі.
Ды я не мог расказаць яму пра Насцю. Раней расказваў усё. Мы разам смяяліся з маіх аповедаў, як з анекдотаў, але не ў гэты раз. I, хоць мы сябравалі з Андрэем даўно, лічы, з першага курса філфака, які я кінуў на трэцім, каб добраахвотна пайсці ў войска, а Андрэй паступіў у магістратуру, нават яму, па крайняй меры зараз, я не мог нічога расказаць пра Нас-
цю. He той выпадак. Ды ці й, папраўдзе, кахаў я яе? Я не ведаў. Толькі мне было непрыемна бачыць яе поруч з Мінічам. Між намі прабегла чорная кошка на глебе густаў і літаратуры. А раней кляліся ў вечнай дружбе. 3 жудасцю я зразумеў, што ў мяне няма таго адзінага сябра, якому льга было б у нечым самым патаемным і глыбока асабістым прызнацца, даверыцца і быць упэўненым, што гэта не разляціцца па бяздротавым тэлефоне па ўсіх знаёмых... Андрэй? Ен лічыць мяне адным з лепшых сяброў, не аднойчы казаў пра гэта, прызнаючы ў дадатак мой талент і шкадуючы, што ў нашай краіне няма магчымасці на сваім таленце зарабляць. Але я не мог разбіць нябачны паміж намі турнікет некаторага непаразумення. Андрэй вельмі лёгка адносіўся да маіх заляцанняў і чарговых раманаў. Ён не верыў, што ў мяне магчыма калі-небудзь нешта сур’ёзнае. He той я чалавек, па яго меркаванні.
— За сяброў!
Мы зноў выпілі. Дарэшты. Андрэю здалося, што мала. Мне таксама, але працягваць п'янку ў гэтым душным бары мне не хацелася, хоць ён быў даволі ўтульным. Мне не падабалася ў ім. Па-першае, я хацеў курыць, а гэта забаранялася, па-другое, закусь — занадта кусачая. Куды лепш было б узяць пляшку і накіравацца да закусачнай, яна ж пад бокам, насупраць ГУМа, варта толькі дарогу перайсці. Да таго ж, там танныя чабурэкі і салата, а яшчэ мая добрая знаёмая Галіна Аляксандраўна — загадчыца закусачнай. Яна яшчэ была не старой кабетай з прыемнымі рысамі твару, трошкі таўставатая, але толькі трошкі. Я з ёю пазнаёміўся, калі мы неяк пілі там. Я сказаў, што крыху пішу і падпісаў нумар часопіса, у якім была толькі што надрукавана мая паэма. 3 таго часу ўвесь персанал вітаўся са мной, як з жаданым госцем. На самай справе, чаму б нам не перабазіравацца
да Галіны Аляксандраўны? Танней абыдзецца. Чым пераплачваць за гарэлку, беручы яе на разліў, лепш не выпендрывацца, а ўзяць пляшку і, як сур’ёзным мужчынам, распіць. Андрэю не падабалася толькі тое, што ў закусачнай не было як сесці і сталы драўляныя хісталіся, як караблі на моры. Аднак жа і мы ўжо не роўна хадзілі. To аднаго зачэпіш, пакуль выйдзеш з ГУМа, то другога, то трэцяга... У рэшце рэшт, Андрэй згадзіўся на маю прапанову і на першым паверсе ўзяў бутэльку «Настойкі партызанскай», іншага нічога не было, але і настойка — рэч добрая. Пакурыўшы ў пераходзе пад музыку валацужных музыкаў, у якіх адсутнічаў не толькі голас, але і слых, мы падаліся да закусачнай. Як я і казаў Андрэю, нам былі рады і пагрэлі самыя тоўстыя і вялікія чабурэкі.
Заняўшы столік, хутчэй, лодку, адрозненне складалася толькі ў тым, што на гэтай лодцы сядзелі не мы, а нашыя локці, мы выпілі яшчэ, і яшчэ, і яшчэ... не зважаючы на час і наведвальнікаў. Андрэй пачаў скардзіцца на асабістае жыццё, на недахоп грошай і кахання... Я крыва ўсміхнуўся. Яшчэ б... у скуранцы за сотку баксаў можна і пажаліцца. А наконт кахання... Калі б Андрэй не быў такім дурнем... дзевак — бяры, не хачу. Дык не хоча! Навошта тады жаліцца? Таму што я сябар? Але я магу такую тыраду выдаць наконт свайго матэрыяльнага і духоўнага становішча, што ніякі Жырыноўскі, будзь ён побач, не затыкнуў бы мне рот.
— Веру, веру,— асадзіў назад Андрэй,— я і без таго ведаю тваё становішча,— дадаў ён.
Стаяць ужо было цяжкавата, а стол усё некуды ад’язджаў ці адплываў, ці гэта мне толькі здавалася? Ужо насупроць стаяў не адзін Андрэй Шакель, а цэлыя тры, і ўтрох нешта даказвалі пра Югаславію. He, Мілошавіч не дачакаецца, каб я добраахвотна рушыў
яму на дапамогу, нават у якасці журналіста. Мне хапіла два гады таму Таджыкістана, дзе прастрэлілі нагу і праламілі чэрап. Дасюль свячуся дзіркай, уяўляючы добрую мішэнь...
— Ліняць трэба адсюль,— казаў Андрэй.— Вось скончу магістратуру, пагляджу, мабыць, з’еду ў Нямеччыну...
—	Ненавіджу немцаў! — выпаліў я.— Усіх бы пастраляў.
— ... Мне толькі маці шкада,— працягваў Андрэй.— Мабыць, з-за яе і трымаюся яшчэ гэтай краіны...
—	. ,.«Н ннкому не дочь, н ннкому не жена»... — зацягнуў я. Андрэй мне крыху дапамог дацягнуць песню, а пасля мы дапілі тое, што засталося.
На свежым паветры закурылі. Андрэй зірнуў на гадзіннік і пачаў развітвацца. Яму трэба было паспець на электрычку, бо жыў ён у Койданава. Мы паціснулі на адвітанне рукі, і ён паспяшаўся да метро.
Я крыху пастаяў, дакурыў. Андрэй курыў «Бонд», але ніколі не частаваў мяне цывільнымі цыгарэтамі, бо я іх сам не ўспрымаў, аддаючы перавагу гродзенскаму тытуню, які, калі шчыра, нічым не патыхаў. Трава — трава і ёсць, пацяруха нейкая, але чамусьці падабалася.
У мяне заплюшчылася адно вока. Але не па маёй віне. Міма прайшлі дзве дзяўчыны, яны і выклікалі на маім твары такі манеўр. Я паспрабаваў было прычапіцца да іх, але куды там... Пакуль я рабіў адзін крок, яны паспявалі прайсці дзесяць. Увогуле, мае ногі былі нібы драўляныя, да таго ж ішоў я не ў той бок. Мабыць, ногі гэта адчувалі, таму і ўпарціліся. Я павярнуўся на 180 градусаў. Гэта мне каштавала хвіліны жыцця. Вецер так закруціў, што я адчуў сябе юлой, а калі ён суняўся, пада мной усё калывалася, нібыта
я плыў на плыце. Я баяўся і адзін крок зрабіць, бо хто ведае, што мяне чакае па-за плытом, а раптам там твань якая-небудзь... Лепш я пачакаю, пакуль плыт сам мяне даставіць, галоўнае, правільна кіраваць.
На гарызонце паказаўся слуп. Ён усё набліжаўся і набліжаўся, маючы нейкую дзіўную афарбоўку: увесь у шэра-сініх плямах ды яшчэ з рупарам, а мо ліхтаром? Толькі пасля я дапёр, што слуп на самай справе не быў ніякім слупом, а мянтом, які схапіў мяне за рукаў і хацеў завесці ў апорку. Яна знаходзілася непадалёк, насупраць сквера Грыцаўца. Аднак я заўпарціўся.
— Я — беларускі пісьменнік! — выгукнуў.
— Ды хоць рускі,— адказаў мент.
— Я — беларускі,— працягваў я,— у тым-та ўся і справа...
— Геній недарэзаны... — вылаяўся мент, але мяне адпусціў. Відаць, паважаў беларускіх пісьменнікаў. A мне трэба было трапіць на Свярдлова, гэта побач з вакзалам, каб сесці на пяты тралейбус ці на дваццаты, без розніцы. Дарогу да вакзала я памятаў, пагэтаму пайшоў прама, нікуды не збочваючы. У тралейбусе я, праўда, спатыкнуўся, калі ўздымаўся па прыступках. Слізкія, халера! Нават сеў, што дзіўна, побач з прыгожай дзяўчынай, падобнай на Жану д’Арк у выкананні Чурыкавай. Чамусьці мяне адразу кінула ў сон, а галава беспамылкова схілілася на плячо дзяўчыны. Яна дрыганула ім так, што ў мяне ледзь зубы не павыляталі. Я няўцямна пазіраў на яе, а яна прамовіла, што я п'яны і каб паводзіў сябе прыстойна. Я згодна хітнуў галавой, якая зноў, нібы магнэзам яе цягнула, шмякнулася на плячо дзяўчыны.
— Мужчына, вы — п’яны! — закрычала яна.
Нейкая істэрычка. He расплавіцца ж тваё плячо ад пяці хвілінаў не такога ўжо і цяжару, да таго ж мая галава — не серная кіслата і не шчолач.
— Мужчына, вы — п'яны! — трэці раз выгукнула дзяўчына, крыху не аглушыўшы мяне, ажно спаць расхацелася, ды й мой прыпынак набліжаўся.
Я падняўся з сядзення, учапіўся за поручань.
— Зараз я выходжу,— прамовіў,— я тут жыву.— Вырашыў удакладніць:— А ў цябе ногі крывыя, Зоя Касмадзям’янская...
— Што?
Цяпер яна лыпала і без таго лупатымі вачыма, a я спакойна выйшаў з тралейбуса і забыўся на яе.
— Пара-пара-парадаваемся на сваім вяку... — зароў я на ўвесь голас. Мне хацелася спяваць і граць на гармоніку, ды вось гармоніка не было і граць я на ім не ўмеў.
— Чаго крычыш, морда п’яная!? — 3 нейкага акна на першым паверсе пяціпавярховіка вызірнула раззлаваная мадонна.— Дзяцей мне пабудзіш, сволач!
Во народ, і песні праспяваць не дадуць. Эх, душа баліць, а сэрца плача. Я не стаў перабрэхвацца з мадоннай, няхай «радаваецца», што настрою сварыцца ў мяне няма. А вось у замочную адтуліну ў дзвярах уласнай кватэры я не мог трапіць ключом. Ды калі б і трапіў, усё адно не адчыніў бы, бо дзверы былі замкнутыя з таго боку, і з таго боку тырчэў другі ключ. Я зусім забыўся пра Насцю. таму вельмі здзівіўся, убачыўшы яе на парозе, босую, у адным перахопленым пасам халаціку.
— Ты? — выдыхнуў.
Яна нічога не адказала і нават не ўсміхнулася. Проста адышлася, прапускаючы мяне ў прыхожую. Гэта раззлавала. Значыць, Мінічу можна ўсміхацца і радаваць яго сваёй усмешкай; ён ажно блішчэў, бы ў блястках, ад шчасця, калі яна яму ўсміхалася, а я дык пралятаю?! Ну, пачакай!
Я моўчкі разуўся, скінуў плашч на падлогу, не падымаючы яго, прайшоў у залу. Насця павесіла плашч на вешалку, прайшла следам за мной.
— Што здарылася? — спытала яна.
— А што магло здарыцца? — пытаннем на пытанне адказаў я, зірнуўшы на Насцю з-пад ілба, палохаючы яе гэтым.
— He ведаю,— паціснула яна плячыма.
— Чаго тады пытаешся?
— Таму, што ты п’яны.
— Я піў і піць буду! — бразнуў я кулаком па стале, на якім стаяў камп'ютар і попельніца. Попельніца падскочыла і загрукацела, дзейнічаючы мне на нервы. На нервы мне дзейнічала і Насця. Я ніяк не мог пазбавіцца ейнага смеху, што гучаў у маіх By­max, і прывіду Мініча, які зларадна ўсміхаўся ў свае шляхецкія вусікі. Калі б я не быў п’яны, магчыма, Насця б мяне ніколькі не раздражняла, але я выпіў, і мой позірк прыдзірліва чапляўся да кожнай складкі і зморшчынкі на халаціку, што трымаўся на Насціных плечуках, як на вешалцы, магчыма, з-за таго, што дзяўчына стаяла спінай да сцяны, трымаючы за спінай рукі. Яе пастава падалася мне выклікаючай, кідкай і пагардлівай, а мной яшчэ ніхто не пагарджаў. Я наводмаш ударыў Насцю па твары. Яна ўпала, як падкошаная, на падлогу, ледзь не пабіўшы галаву, але мне было ўсё роўна. Напалоханыя яе вочы глядзелі на мяне з немым дакорам і чаканнем тлумачэння майго ўчынку, а з ніжняй губкі зацурчэла кроў, якая здалася мне ўсяго толькі чырвонай фарбай. Я быў упэўнены, што Насця прытвараецца і здзекуецца з мяне. Упэўненасці надаваў смех, Насцін смех, што несупынна гучаў у маіх вушах, з кожнай хвілінай узмацняючы ноты. Мне здавалася, што Насця смяецца з мяне і зараз, а ёй падбрэхвае Мініч. Яго крумкачыная