Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
Вадзім заскакаў, як на рынгу, ухіляючыся ад уяўных удараў, робячы падманныя выпады і адыходы, размахваючы кулакамі і нагамі ў паветры, закрываючы для бяспекі твар. Завяршаючы відовішча, хлопец сеў перад Ілгай на шпагат, алс хутка падняўся на ногі, баючыся разарваць джынсы ў адным месцы.
Ілга зноў захоплена запляскала ў ладкі.
Вадзім, стомлены, успацелы, быццам правёў сапраўдны бой, сеў на ранейшае месца і, не спяшаючыся, апрануўся, скоса назіраючы за дзяўчынай. Што яна яшчэ адколе? У тым, што тая моцна ўражана, мякка кажучы, Вадзім не сумняваўся.
Ілга бліжэй пад’ехала да Вадзіма на сваім крэсле. Цяпер іх крэслы стаялі ўпобачкі, а рука Ілгі лягла на калена Вадзіма.
Марудна, баючыся, спахопліваючыся ледзь не на кожным кроку, нараджацца ці не, пацалунак усё ж нарадзіўся.
Ілга ўмела цалавацца і рабіла гэта з прафесійным майстэрствам. Першы пацалунак быў падобны на подых свежага паветра, выклікаючы жаданне нечага большага. Другі аказаўся дотыкам выпадковай дажджавой кроплі, трэці — гарачым вадкім шакаладам. Вадзіму гэтага было мала. Ён не прывык да маленькіх перамог. Ілга таксама стамілася рамантызаваць пацалункі, ёй хацелася шаленства да самазабыцця, і...
тады пачаліся чмяліныя ўкусы, пякучыя і доўгія, ад якіх неставала паветра.
Спешчаная ручка дзяўчыны міліметр за міліметрам набліжалася да рэменя на Вадзімавых джынсах.
Асцярожна пальчыкі пацягнулі на сабе язычок замка, які зусім не ўпарціўся, адчуваючы важнасць імгнення.
Вадзім здрыгануўся, ухіляючыся раптам ад чарговага пацалунка.
— Што здарылася? — заклапочана зашапталі Ілгіны вусны ў самыя яго губы, абдаючы гарачым подыхам.— Я перакрочыла забароненую зону? Ты хочаш, каб я яе пакінула?
Другая рука Ілгі спешчанымі пальчыкамі зашпацыравала па дужай Вадзімавай шыі.
Рукі дзяўчыны, нібы дзве суперніцы на бегавой сцяжынцы, хто хутчэй стоміцца, лашчылі Вадзімава цела.
Давялося здавацца...
— Як ты? — спыталася пасля Ілга.— Табе спадабалася?
Вадзім прамаўчаў. Ён яшчэ абмяркоўваў, што адбылося і чым яму гэта пагражае.
— Ну, ты не сумуй тут,— прамовіла Ілга задаволена,— можаш відэа паглядзець, пакуль я вярнуся. Хутка рушым у «Рэзервацыю». Ці ты перадумаў?
— He перадумаў,— каротка адказаў Вадзім.
— Ну, вось і добра.
Як толькі Ілга знікла за аднымі з трох дзвярэй, што знаходзіліся ў памяшканні, не за тымі, праз якія ён сам трапіў сюды, Вадзім сквапна закурыў.
Мікіта, старэйшы брат, паўгода бегаў за Веранікай Берднік, шалеючы ад рэўнасці і ад кахання да яе, але так нічога і не дамогся, акрамя некалькіх пацалункаў. У Вадзіма ўсё інакш, таму ён не ведаў, як сябе паводзіць.
Перамога, праўда, так сабе, магло б быць і лепш. Аднак Вадзім адчуваў, што гэта толькі пачатак, і працяг не прымусіць сябе доўга чакаць. Пра тое, што дзяўчына калека ён стараўся не думаць. Калі яна не камплексуе, з якой трасцы яму адчуваць сябе невядома кім?..
Вадзім дакурыў, з’еў яшчэ адзін банан, вырашыў паглядзець, як і прапаноўвала Ілга, відэа, але ж... «жахі»... неяк не хацелася. I ўсё ж ён знайшоў адну вартую ўвагі рэч: экранізацыю «Графа Дракулы» ў пастаноўцы Копалы. Ад сяброў чуў, што фільм неблагі, дый акцёрскі склад казаў сам за сябе — Хопкінс, Рыўз, Олдман, Райдэр, не кажучы пра рэжысёра.
Ілга зноў паявілася ў памяшканні тады, калі Кіану Рыўз пасівеў на экране, пераапранутая ў джынсы і ў чорную шаўковую блузку навыпуск; аксамітавы абруч трымаў залатыя валасы каронай, лакіраваныя мыліцы ледзь чутна краналіся падлогі.
— Праз дваццаць хвілін будзе машына,— паведаміла дзяўчына, цягнучыся вуснамі для пацалунка.
Вадзім абняў Ілгу, прыхіліў да сябе.
Мыліцы пападалі ў розныя бакі.
— У нас яшчэ ёсць час,— прашаптала дзяўчына.
— А якая машына, я не зразумеў? — запытаў хлопец.
— Звычайная таксоўка,— усміхнулася Ілга.— Персанальнага шафёра ў мяне пакуль шго няма. Хаця,— загадкава падміргнула,— у хуткім часе можа з’явіцца.
Яна сама напалову расшпіліла блузку, паклала Вадзімавы рукі сабе на грудзі.
— Машына ля пад’езда, спадарыня Ілга! — як гром сярод яснага неба, прагучаў голас Рыты. якая ўвайшла ў вітальню.
Вадзім адразу зніякавеў, схаваў рукі за спіну, саромеючыся.
— Колькі можна табе казаць! — абурана закрычала на Рыту Ілга.— Перад тым, як заходзіць куды-небудзь, папярэдне пастукайся і папрасі дазволу ўвайсці!
— У наступны раз я так і зраблю,— безэмацыйна азвалася тая. Можна было не сумнявацца, што такі загад дзяўчыны яна не выканае ніколі. Відаць, нічога не баіцца жанчынка.
— А ты чаго адразу скіс? — накінулася Ілга на Вадзіма, калі Рыта пакінула іх сам-насам. Яна зашпільвала блузку.— Рыта — ніхто, прыслуга, разумееш! Толькі занадта нахабная. He ведаю, чаму бацька трымае яе яшчэ!
— За гэта і трымае,— вырвалася ў Вадзіма.
— Што ты хочаш сказаць? — знішчальна паглядзела на яго дзяўчына.— Ты што, думаеш, мой тата спіць з гэтай лахудрай?
— He.
— Яшчэ б. Ты не ведаеш майго тату! I мяне! — дадала яна.— На першы раз я цябе выбачаю, але на будучае запамятай: знявага каго-небудзь з сям’і Нэйландаў так проста не праходзіць!
— Гэта якіх Нэйландаў? — задумліва вымавіў Вадзім.— Ці не нашчадкаў таго Нэйланда, які ў 1943 годзе пад выглядам навуковых доследаў катаваў беларускіх габрэяў?
Ілга збляднела.
— Чаму ты не адказваеш? — пайшоў на дзяўчыну Вадзім танкам, забыўшыся пра яе калецтва. Ён таксама не любіў, калі на яго крычалі. А пра вылюдка Нэйланда што-нішто чуў з размовы брата з адным габрэем, які выжыў, прайшоўшы лабірынты геніяльнага мозга фашысцкага паслугача.— Можа, з таго, што ён даводзіцца табе родным дзедам?
Ілга адскоквала ад хлопца на адной назе, баючыся, што ён апусціць на яе свой цяжкі кулак, але не клікала на дапамогу — ведала, што ў кватэры толькі Рыта, а Рыта не вельмі шанавала капрызлівую дачку акадэміка Нэйланда. Яна разумела, што ў нечым Вадзім меў рацыю, маючы на ўвазе сваяцтва з тым Нэйландам, чыім пляменнікам даводзіўся яе тата. Але не мела сэнсу зараз гэта тлумачыць...
Ілга зачапілася адзінай нагой за мыліцу і расцягнулася на падлозе, працягваючы адсоўвацца ад Вадзіма.
Нібы прачнуўшыся пасля доўгага сну, Вадзім падхапіў дзяўчыну на рукі, прасіў прабачэння. Яна, утыркнуўшыся тварам яму ў плячо, плакала.
Усю дарогу ў таксоўцы, прыхіліўшыся адно да аднаго, яны маўчалі. Ілга яшчэ не адышла ад перажытага страху. Ніхто яе так не палохаў за ўсё жыццё, нават тая аварыя — дзіцячы сад, ды на пустым месцы яшчэ...
— Вас чакаць? — запытаў таксіст. калі маладыя людзі выйшлі з машыны.
— He ведаю,— паціснула плячыма Ілга.— Калі ў цябе ёсць час, можаш заставацца тут, але мы выйдзем толькі праз гадзін пяць, не раней.
— Тады проста патэлефануйце,— вырашыў кіроўца.— Каб не губляць дарэмна час, я яшчэ пакалымлю крыху. Жадаю добра павесяліцца! — прамовіў ён і завёў матор.
Паціху, не спяшаючыся, Вадзім з Ілгай пайшлі да клуба.
Маўклівасць Ілгі дый само маўчанне прыгняталі Вадзіма. Ён не мог проста так маўчаць, ідучы з дзяўчынай, але і баяўся пачынаць гаворку першым. Ілга сама, нібы пачула непакой хлопца, загаварыла.
— Чаму ты маўчыш? — спыталася.— Скажы што-небудзь.
— Я цябе не разумею,— выдаў Вадзім.
— Ты зноў хочаш пасварыцца?
— Я не ў тым сэнсе. Як табе лепш сказаць,— шукаў патрэбныя, каб Ілга не палічыла іх абразлівымі, словы Вадзім.— Ты з вельмі забяспечанай сям’і, карыстаешся паслугамі слуг і, увогуле, паводзіш сябе, як каралева. 3 іншага боку, як афанацелыя «нефармалы», ты тусуешся разам з імі, невядома чаго дамагаючыся, «страляеш» у пераходах цыгарэты і дробныя грошы, збіраючы на пляшку піва, і паводзіш сябе, як прастытутка. Навошта гэта табе? Навошта такое падвоенае жыццё, я не разумею?
— Доўга думаў? — здаецца, пакрыўджана ўсё ж спыталася Ілга. Але не, відаць, не пакрыўдзілася. Спынілася, павярнулася тварам да яго. He моцны, але адчувальны ветрык дажджом рассыпаў на яе плечы і спіну залатыя кудзеры валасоў.— Калі б ты быў мною,— прамовіла дзяўчына,— ты б зразумеў. 3-за таго, што ў мяне ўсё ёсць, я і тусуюся. 3 «нефармаламі» цікава. 3 імі не адчуваеш сваёй бездапаможнасці. 3 імі адчуваеш сябе чалавекам. А дома — шэранькім мышанём. Магчыма, для цябе гэта цяжка зразумець. Затое зразумела асабіста мне. I пратэзам, я ведаю, што цябе непакоіць і гэта, я з прынцыпу адмовілася карыстацца. Ён валяецца ў маёй спальні на антрасолях, і яго не адрозніш ад сапраўднай чалавечай нагі, і я ўмею з яго дапамогай хадзіць, нават не кульгаючы, але не магу. Табе не зразумець.
— Магчыма,— пагадзіўся Вадзім.— Але не такі я ўжо і дурны, каб нічога не разумець. I мне здаецца, што гэта толькі твае панты...
— Я не хачу з табой спрачацца,— супыніла яна Вадзіма, ледзь стрымліваючы слёзы, якія паблісквалі,
як золата, на вачах, гатовыя сарвацца, як камяні з гор.— Хопіць і таго, што я табе сказала. Калі ты не зразумеў зараз, не зразумееш і пасля. Маўчы. Сварыцца з табой я таксама не хачу. I мушу табе прызнацца, што не жадаю страціць тваю ўвагу да сябе. Цані гэта. Ты першы, каму я так шчыра, прызнаюся. Але не будзем пра сумнае! — усклікнула раптам Ілга з радаснай усмешкай на твары.— Мы ідзём весяліцца, тады навошта слёзы, праўда? Пацалуй мяне...
Хоць і не задаволены тлумачэннямі Ілгі, Вадзім быў рады і атрыманай у такім варыянце інфармацыі, але застаўся пры сваіх меркаваннях, што дзяўчына проста пантуецца, але гэта не перашкаджала цягнуцца да яе.
Вадзім злізаў, гатовыя сарвацца з вачэй слёзы дзяўчыны, як сонца ранішнія кроплі расы, і горача пацалаваў у салёныя вусны.
...Ілга ведала ў клубе ўсіх, і ўсе ведалі Ілгу, на кожным кроку нехта вітаўся з ёю і з цікавасцю паглядаў на Вадзіма, які нагадваў хутчэй целаахоўніка Ілгі, чым яе хлопца, ідучы за ёю і ні на крок не адстаючы.
Калідор да дзвярэй канцэртнай залы быў цалкам у цыгарэтным дыме. У адным кутку Вадзім заўважыў Блюму і адвярнуўся, нібы не пазнаў яе.
Ілга вяла Вадзіма бліжэй да сцэны, і яе прапускалі, даючы дарогу, ці то шкадуючы калецтва, ці то паважаючы ўнушальную фігуру яе кавалера.
Музыка грукацела так, што, здавалася, палопаюцца барабанныя перапонкі.
Успацелыя дзяўчаты і хлопцы патрабавалі яшчэ больш музыкі, крычалі, лезлі сляпіцаю адно аднаму на галовы, хапалі за плечы, пхаліся, выцягвалі рукі ўгару, трасучы двума пальцамі і высалапіўшы языкі. Курылі і тут, у зале, як толькі не пападпальвалі адзін