Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
— He сумуй без мяне.
Чароўная песня «Естэдэй» праводзіла маладых людзей за дзверы.
Корбут выклікаў таксоўку, каб не спазніцца ў інтэрнат, бо на грамадскім транспарце можна было ўвогуле не даехаць.
Сябры не размаўлялі і не глядзелі адзін на аднаго ўсю дарогу.
Даехалі хутка.
Пайшоў дождж.
Корбут разлічыўся з кіроўцам. Віконт здзівіўся, адкуль у таго грошы.
— Банк абрабаваў,— кінуў Корбут, адчыняючы ўваходныя дзверы ў інтэрнат.
— He самы твой дасціпны жарт,— заўважыў Віконт, ідучы следам за Корбутам.— Дарэчы,— ляпнуў сябра па плячах, калі яны падымаліся на трэці паверх па лесвіцы,— ты не ўлічваеш таго, што Вераніка ўжо магла легчы спаць?
— Толькі такому ідыёту, як ты, магла прыйсці ў галаву такая бязглуздая думка,— прагучаў адказ.
— Чаго ты мяне ўвесь час сёння прыніжаеш? незалюбіў Віконт.
— Можаш прынізіць мяне.
Віконт прамаўчаў, як больш разумнейшы з двух.
Корбут спыніўся перад дзвярыма ў пакой, у якім жыла Вераніка і яшчэ дзве дзяўчыны.
— Ты першы,— сказаў Віконту.
— Як скажаш,— згадзіўся той і пакорліва штурхануў дзверы пасля нямоцнага стуку.— Добры вечар, Вераніка! — развёўшы рукамі, сказаў, апынуўшыся пасярод пакоя. Як цень, за ім паявіўся Корбут.— Прымай гасцей!
Ім пашанцавала. Вераніка была адна. Яна ляжала ў белым шаўковым халаціку на сваім ложку, перагортваючы старонкі «Па кім звоняць званы».
Дзяўчына зусім не здзівілася прыходу сяброў, яны былі частымі наведвальнікамі гэтага памяшкання, таму проста прапанавала ім сядаць куды-небудзь, як і заўсёды, і папіць гарбаты, толькі каму-небудзь трэба злётаць на кухню паставіць чайнік. Як і заўсёды, у такіх выпадках, адпраўлялі Віконта.
Корбут сядзеў на Светкіным ложку, заціснуўшы рукі між каленяў, насупраць Веранікі, і на дзяўчыну не глядзеў. Прагульваў, па звычцы, вочы па сценках пакоя, разглядваючы ўзоры на шпалерах: завітушкі, ружачкі, паралелепіпеды, ромбікі, колькасць якіх ужо вывучыў на памяць. Толькі крадком, ціхутка, непрыкметна
скошваў на яе вока. Вераніка ў сваім халаціку вабіла яго яшчэ больш. Але сама дзяўчына не ўздымала вачэй на Корбута, працягваючы гартаць кнігу.
Вярнуўся Віконт.
Чакаць болей Корбут не мог. Як яму не было цяжка і як усё замінала гаварыць, усё ж ён сказаў, падняўшыся з ложка і звяртаючыся да Веранікі:
— Вераніка, да мяне дайшлі чуткі, што ты... што вы... з Віконтам... наогул... — далей язык не паварочваўся, як ты ім не круці, а Вераніка адарвалася ад кнігі і пазірала на Корбута зацікаўлена. Хлоп-хлоп лялечнымі павейкамі.
— Што ты хочаш пачуць? — паднялася і яна з ложка. Пасак халата развязаўся і на момант мільганулі, як прыемныя малюнкі, яе грудкі.
Віконт, закрыў вочы рукамі і адвярнуўся.
Вераніка падхапіла пасак, які затрымаўся на спінцы ложка, і спрытна перапаясалася.
Корбут страціў дар мовы.
— Што ты хочаш пачуць? — паўтарыла Вераніка. Кончыкі яе вушак пачырванелі. Толькі па гэтай прыкмеце льга было здагадацца пра хваляванне дзяўчыны, бо твар яе заставаўся такім жа матава-белым, як і paHeft, хаця рэжысёр даказваў адваротнае, што Вераніка, як тая малпачка, працуе ўсім тварам, прычым кожнай часткай паасобку.
— Я... — прахрыпеў Корбут.
— Так, мы з ім пераспалі,— прамовіла Вераніка,Ты гэта хацеў начуць? А што, нельга?
Віконт схапіўся за галаву і цяжка апусціўся на крэсла ля стала.
Губы Корбута не варушыліся, нібы здранцвелі, a на вочы набягалі, як цунамі, слёзы. Ён адвярнуўся, каб гэтага не бачыла тая, якую ён да самазабыцця кахаў.
Адным узмахам рукі Корбут выцер вочы.
— Няўжо ты плачаш? — здзекліва прамовіла Вераніка.— Каўбоі не плачуць, і князі не стаяць спінамі да жанчын!
Як па загадзе, Корбут павярнуўся тварам да яе. Рот яго крывіўся, намагаючыся нешта вымавіць, але нічога не атрымлівалася.
Нібы агеньчык свечкі, мільгануў спалох у вачах Веранікі. Але, як успыхнуў, так і пагас.
Віконт хаваў вочы і ад Корбута, і ад Веранікі. На Вераніку ён увогуле не мог і не хацеў глядзець.
Корбут так нічога і не сказаў дзяўчыне, марудна адвярнуўся ад яе, вылупіўся на Віконта, ляпнуў рукой па яго плячы, пайшоў да выхаду.
Яны марудна выходзілі з інтэрната. Марудна і моўчкі.
На вуліцы, пад дажджом, Корбут зноў без папярэджання з’ездзіў Віконту па вуху. Той адказаў тым жа.
— Яна лжэ, а не я! — крыкнуў Віконт, адбіваючыся ад Корбутавых удараў і сам наносячы іх Корбуту.— Мы нават ніколі не цалаваліся, калі не лічыць вымушаных пацалункаў на сцэне. Каму ты больш верыш урэшце, ёй ці мне, лепшаму сябру?
— Ты чуў, што яна сказала! — упарта стаяў на сваім Корбут.
Удар... Яшчэ ўдар... Выпад... Адыход... Атака... Контратака.
На нейкай лужыне Корбут паслізнуўся, тут жа яго дагнаў удар Віконта пад дых. Корбут упаў на калені, трымаючыся рукамі за жывот.
Нечакана для сябе Віконт зірнуў наверх. У акне ён убачыў Вераніку. Яна плакала, выціраючы слёзы хусцінкай. Безумоўна, яна ўсё бачыла.
Віконт схапіў Корбута за галаву, падымаючы яго.
— Глядзі! Глядзі на яе акно! — крычаў ён.— Яна наўмысна гэта зрабіла, каб падражніць цябе, а зараз плача ад таго, што перабаршчыла!
Але калі Корбутаў затуманены позірк спыніўся на акне Веранікі, яе там не было, а само акно было захінута фіранкай.
— Адыдзі ад мяне! — прахрыпеў ён Віконту.
— Я невінаваты! — крычаў Віконт.
Корбут падняўся, абціраючы мокры, з якога капала вада, твар рукавом, але дождж не сціхаў.
Хоць і было цемнавата, двух «пеўняў» заўважылі і загадалі разысціся, пакуль не выклікалі міліцыю.
Корбут зноў не ўбачыў, а Віконт заўважыў што Вераніка яшчэ раз падыходзіла да акна, адчыніла яго. Мабыць, хацела крыкнуць, паклікаць Мікіту, але сяброўкі адцягнулі яе.
На адлегласці адзін ад аднаго Корбут з Віконтам, мокрыя, пабітыя, стомленыя, адною дарогай вярталіся дамоў...
...Корбут не ведаў, што Вераніка знарок не абвергла яго падазрэнняў, таму менавіта яе словы адыгралі вырашальнае значэнне ў далейшым яго жыцці.
Больш нічога і ніхто не ўтрымліваў яго ў горадзе, нервы трымцелі, як струны, але галава заставалася на дзіва яснай, як сонечны, без хмурынкі, дзень, хаця як для каго.
Корбут пайшоў у ваенкамат...
У канцы месяца яму неабходна было з’явіцца на зборны пункт. А гэта азначала, што яшчэ дзесяць дзён трэба было недзе бавіцца.
Ад няма чаго рабіць Корбут сноўдаўся ад рэдакцыі часопіса «Маладосць» да Купалаўскага тэатра. Віконта ён не бачыў, Вераніку таксама.
Неяк выпадкова ў падземным пераходзе сутыкнуўся з Сяргеем Міронавічам. Той купляў кветкі, і першы яго заўважыў.
— Мікіта! — прагучаў на ўвесь пераход бас рэжысёра.— Здароў!
Аграмадная лапішча яго сціснула далонь Корбута, як прэс.
— Чаму не з’яўляешся на рэпетыцыі? — пацікавіўся.
— He магу,— адказаў Корбут.— Праз некалькі дзён сыходжу ў войска.
— Як сыходзіш? — не зразумеў рэжысёр.
— Па ўласным жаданні,— паспяшаўся растлумачыць Корбут,— добраахвотнікам.
— Зразумела,— памаўчалі.— Ну, ты ж не забыўся пра прэм’еру?
— He. Хто мяне замяняе?
— Зуеў.
Корбут здагадваўся, што Віконт зноў зойме яго месца. У прынцыпе, так яно і павінна быць. Віконт зараз адзіны акцёр у тэатры, на якога робяць вялікія стаўкі, як некалі на Корбута.
— He шкадуеш? — спытаўся Сяргей Міронавіч.
— Позна шкадаваць. Я даўно да гэтага кроку рыхтаваўся.
— Ну, што ж, поспехаў табе,— паляпаў рэжысёр Корбута па плячы,— у вайсковай службе. He забывай нас.
I ўсё.
Больш не знайшлося ў яго для Корбута ніякіх слоў. Безумоўна, яго можна прабачыць, Сяргей Міронавіч, відаць, спяшаўся, а Корбут яго затрымліваў.
Але тым не менш...
Корбут быў лепшым акцёрам яго трупы.
Быў.
Увесь сэнс таго, што адбывалася зараз, закладзены менавіта ў тры гэтыя літары. I нічога не вернеш назад.
Адным словам... быў.
...Як не дзіўна, але Корбут з’явіўся на прэм’еры. Апошні раз зірнуць на Вераніку.
Гэта быў спектакль пра рэвалюцыю. Вераніка выконвала ролю галоўнага камісара, Віконт — белага афіцэра з накладнымі вусамі.
Корбут захапляўся гульнёй Веранікі. Ніколі paHeft, на яго думку, лепш, чым у гэтым спектаклі, яна больіп не грала.
Часткова ў гэтым быў вінаваты сам Корбут.
Вераніка заўважыла яго адразу, як выйшла на сцэну. Ён сядзеў ля самага праходу ў трынаццатым радзе і ва ўсе вочы пазіраў на яе.
Як толькі скончыўся спектакль і ўсе акцёры павінны былі выйсці на паклон, Вераніка спрытна саскочыла ўніз са сцэны і пабегла па праходзе да Корбута.
Корбут падсвядома прыўзняўся з крэсла і паволі выйшаў на сярэдзіну прахода, каб злавіць праз колькі секунд у абдоймы самую каханую дзяўчыну на свеце.
Яна плакала.
Ён гладзіў яе валасы, аслабаніўшы іх ад шорсткай скураной фуражкі з чырвонай зоркай.
Гледачы назіралі за імі, як на яшчэ адну дзею спектакля.
У скуранцы, перахопленай рэменем, у чорнай спадніцы да каленяў, у кірзавых ботах і з браўнінгам у кабуры на баку Вераніка-камісарша, загартаваная сталлю, расплакалася на плячы Корбута.
— Прабач, Мікіта,— шаптала яна.— Я тады нагаварыла абы-чаго. Нічога не было, разумееш, нічога. Я проста хацела напалохаць цябе, а напалохала больш сябе саму. Ты мяне прабачыш? — зазірала яму ў вочы.
Корбут гладзіў яе валасы.
— Ну скажы што-небудзь, не маўчы! — не адводзіла сваіх вачэй ад яго позірку.
— Заўтра я сыходжу ў войска,— сказаў Корбут.
— Як? — залыпала Вераніка вачыма.— Навошта? — не разумела яна.
— Так атрымалася.
— А тэатр? A я? — разгубілася дзяўчына.— Паслухай, ты ж можаш забраць заяву назад. Я ведаю, што цябе не могуць забраць у войска па позве. Хочаш, я пайду з табой, і мы разам забярэм...
— Позна, Вераніка,— сумна адзначыў Корбут.— Усё позна.— Ён узяў яе за рукі, паглядзеў на ейныя пазногці, доўгія, прыгожыя, пакрытыя блакітным лакам, і ўсміхнуўся: — У камісараў не было такой раскошы.
— Прычым тут камісары? — не зразумела Вераніка.
— Бывай, Вераніка! — прамовіў Корбут, а адвесці позірк з яе вачэй не мог.— Спадзяюся, мы больш не пабачымся.
— Што? — утрымала яго рукі ў сваіх дзяўчына.— Ты мяне больш не кахаеш?
— Калі б я мог цябе не кахаць, ты б не бачыла мяне зараз тут.
— Тады чаму?..
— Я не веру табе, Вераніка,— адказаў Корбут.— Таму што ты ў першую чаргу актрыса, а пасля ўжо дзяўчына. He перапыняй мяне. Гэта добра і выдатна, Вераніка, для цябе, але не для мяне. Ты будзеш вялікай актрысай!
— А ты?
— А я... я «умываю рукн», як сказаў нехта з класікаў.