Шоўк
Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
Відавочна, што Кутняк сярод сваіх сяброў быў лідарам, і ўсе чакалі, што зробіць Корбут, як адрэагуе на рэпліку Кутняка. Корбут, пакінуўшы Сашу, яна адышла да адной з дзяўчат і нешта зашаптала той на вушка, наблізіўся да Тараса.
— Налівай,— прамовіў ён.
Малады паэт не прымусіў сябе чакаць. Ён да краёў напоўніў шкляначку і падаў Корбуту. Той, падняўшы яе, агледзеў прысутных.
— А вы ведаеце,— прамовіў ён,— што самае галоўнае ў выпіўцы?
— Закусь! — нехта гаркнуў.
— Бабы, дурыла!
— Сам дурыла!..
— Сяброўскі кагал!
— Грошы — галоўнае!
— Гарэлка ці віно, бо як жа без іх піць!
— He, хлопцы,— усміхнуўся Корбут у бараду.— Самае галоўнае, з кім п’еш.— I залпам выпіў.
III
Корбут зайшоў у пад’езд і натыкнуўся на брата, які сядзеў на халоднай лесвічнай прыступцы з цыгарэтай у адной руцэ і з пляшкай піва ў другой. На каленях Вадзіма, нібы ў сядле, сядзела дзяўчына з зялёнымі валасамі. Яна курыла, а Вадзім раскачваў яе на каленях.
Відаць, кампанія добра пагуляла, бо некаторыя, як заўважыў Корбут, нават слова не маглі вымавіць. Вадзім, аднак жа, брата пазнаў, пракрычаў, узняўшы рукі:
— А гэта мой брат!
— Добрай ночы,— цалкам цвяроза прамовіла дзяўчына, што сядзела на Вадзімавых каленях, працягваючы Корбуту руку для знаёмства.— Леся.
— Вельмі прыемна, Леся,— сказаў Корбут.— Я так разумею, вы адзіная з прысутных яшчэ ў стане неяк разважаць, таму я вас папрашу дапамагчы завесці Вадзіма да ложка. Калі вы не супраць, вядома.
Леся зірнула на Руслана, які лавіў апошнія кроплі гарэлкі з перакуленай дагары пляшкі. Краем вока ён заўважыў Лесін позірк, пакінуў пляшку ў спакоі і прамовіў:
— Ты можаш рабіць, што захочаш. Гэта не мая справа. Мы абяцаем пакінуць гэты раён, калі спадар нам падаруе колькі не шкада на пляшку, за дзесяць хвілін. Згода?
«Яшчэ адзін цвярозы чалавек»,— адзначыў для сябе Корбут. У словах гэтага валасата-барадатага хлопца Корбут пачуў прыхаваную пагрозу. Інакш кажучы, яны адбяруць грошы сілком. Корбут не баяўся. Але палічыў разумным на гэты раз абысціся без крыві, бо і сам быў на добрым падпітку. А калі хто-небудзь выкліча міліцыю?..
Корбут адлічыў грошы і працягнуў іх Руслану.
— Грошыкі лік любяць,— сквапна пасміхнуўся той, хутка пералічваючы купюры, слінячы праз раз палец.— О’кей,— павярнуўся да сваіх, стаў штурхаць і будзіць усіх, хто паснуў.
Увесь гэты час Вадзім пазіраў невідушчымі вачыма то на брата, то на Лесю, то на Руслана, нічога не разумеючы. Ен хацеў было зацягнуцца цыгарэтным дымам, але адчуў, што цягае фільтр. Вадзім гідліва шпурнуў яго ад сябе, фільтр ціхенька шмякнуўся ў стаканчык з гарэлкай, які падносіў да губ адзіны стрыжаны пад нуль сярод усёй кампаніі хлопец, ледзь трымаючыся на нагах.
Калі пад’езд апусцеў, Леся злезла з Вадзімавых каленяў, Вадзім заплюшчыў вочы.
Пакуль Корбут выклікаў ліфт, Леся нямоцна пляскала далонямі па Вадзімавых шчоках, каб той не засынаў.
— Мікіта,— праз сілу расплюшчыў вочы Вадзім,— гэтая... дзяўчына... начуе... у нас.
Вочы яго зноў закрыліся, галава звалілася на грудзі.
Ліфт нарэшце прыйшоў. Корбут перадаў дзяўчыне свае рэчы, падхапіў брата на рукі і зайшоў у ліфт.
Леся націснула кнопку патрэбнага паверха. Яна ж адчыняла і дзверы ў кватэру Корбутаў, бо Вадзім без пастаронняй дапамогі не стаяў на нагах. Яна ж разаслала і ложак у Вадзімавым пакоі.
Калі Вадзіма распранулі і паклалі спаць, Корбут прапанаваў дзяўчыне пайсці на кухню папіць гарбаты.
— Вам на самай справе няма дзе начаваць? — спытаўся ён, падпальваючы газ.
— Дзіўнае пытанне,— села на табурэт ля акна Леся. Аблакаціўшыся на стол, падперла галаву рукамі, закінула нага за нагу. Хістаючы адной нагой, працягвала: — Я жыву на другім канцы горада, транспарт ноччу не ходзіць, а мае сябры пайшлі бухаць далей і наўрад ці іх знойдзеш зараз. Да таго ж на вуліцы зіма, таварыш брат Вадзіма, не ведаю вашага імя.
— Мікіта Міхайлавіч.— Сеў насупраць яс Корбут.— Насамрэч пытанне ідыёцкае,— пагадзіўся ён.
— У вас ёсць цыгарэты? — раптам спытала Леся і, калі Корбут працягнуў ёй пачак «Астры-люкс», заўважыла: — Відаць, усе перайшлі на танныя цыгарэты без фільтра. На чым вы эканоміце?
— Прабачце, не зразумеў.
— Ну і не трэба,— усміхнулася Леся.— He звяртайце ўвагі. Дарэчы, вы зусім не падобныя з братам.
— Я ведаю,— згадзіўся Корбут.— Вадзім падобны на маці. Яна памерла, калі ён нарадзіўся.
— Зразумела,— прамовіла Леся.— Па-мойму, чайнік кіпіць.
...Гарбату яны пілі моўчкі. Леся — без цукру, Корбут — вельмі салодкую. Нечым Леся нагадвала Корбу-
ту Вераніку, нават не нечым, а ўсім: тыя ж нервовыя бровы, колер і выраз вачэй, манера гаворкі... нават фігура нагадвала фігуру Веранікі Берднік. Мабыць, гэта проста ачмурэнне нейкае, бо не можа Леся быць падобнай на Вераніку, а вусны іх усё бліжэй і бліжэй, а думкі, што насупраць яго ніякая не Леся, а Вераніка,— мацней і мацней...
I раптам аглушальнае «Одннокнй голубь на карннзе за окном смотрнт на меня, стучнтся в дом...».
Леся неасцярожна, незаўважна для сябе націснула клавішу магнітафона, што стаяў побач, на стале. Яна спалохалася, прыкусіла вусны, апусціла вочы. Корбут спакойна, рады, што небяспечнае насланнё лопнула, як мыльны пухір, выключыў магнітафон.
— Вам падабаецца Яна? — спытаў ён.
— А вам падабаецца Кабзон? — у сваю чаргу запытала Леся.
...Моўчкі яны зноў дапівалі гарбату. Леся яшчэ раз закурыла, адвярнулася да акна. Корбут зашумеў вадою з-пад крана, спалоскваючы шклянкі.
Ён наўмысна марудзіў выключаць кран. Напор вады і плёскат ад падстаўленых пад струмень рук раздражнялі Лесю, перашкаджалі думаць аб сваім.
— Ды выключце вы ваду! — выгукнула яна, шпурнуўшы недакуркам у Корбута, трапіла ў ракавіну.— Даруйце, я не хацела.— Апусціла вочы.
— Нічога,— сумна ўсміхнуўся Корбут.— Спаць вы можаце на канапе ў пакоі Вадзіма. Пасцель у шафе.
— А вы дзе? — наіўна вырвалася ў Лесі.
— Я ўвесь час знаходжуся ў сваім кабінеце. Там таксама канапа. Добрай ночы,— прамовіў Корбут і накіраваўся да сябе.
Леся, не ведаючы, што ёй рабіць, доўга не магла зрушыцца з месца. Яе зацікавіў гэты суперсучасны мужчына, які не задае лішніх пытанняў і не пытаецца, ці не хворая яна часам чым-небудзь, але паводзіны яго да таго
непрадказальныя, што яна гублялася ў паводзінах з ім. Да таго ж, Вадзім падкрэсліваў, што яго брат пісьменнік, а Леся, да свайго сораму, не чытала ніводнай яго кніжкі. Можа, гэта і да лепшага. Яна ж не абавязана чытаць усё, што трапляе на вочы, ці ўсіх, пра каго чула...
— Вечар добры, спадарыня. Гэта ўсяго толькі я,— прамовіў Корбут, пераступаючы парог у інтэрнацкі пакой Веранікі Берднік, які яна дзяліла яшчэ з дзвюма аднакурсніцамі.
Табе да твару гэты капялюш,— заўважыла Вераніка то раскрываючы, то закрываючы веерам фалды пышнай цыганскай спадніцы.— У ім ты падобны на сапраўднага мушкецёра Баярскага.
Корбут акідвае постаць Веранікі пільным вокам і прамаўляе ў нос:
— Але вам, сіньярыта, далёка да пушкінскай Земфіры.
Цынізм табе не да твару, Корбут,— адказвае Вераніка,— у адрозненне ад капелюша.
— Што ты гэтым хочаш сказаць?
— Уся справа ў капелюшы.
Всраніка праводзіць па ягоных губах указальным пальцам, які Корбут спяшаецца пакрыць пацалункамі, пакуль той не знік, як дзьмухавец. Корбут заплюшчвае вочы, абдымаючы стан дзяўчыны. але стан чамусьці аказваецна цвёрдым і халодным, як жалеза. Корбут расплюшчвае вочы, здзіўлена пазірае ў нежывыя вочы дзяўчыны. Ён дакранаецца да ейнай шчакі пальцам, і палец правальваецца ў шчаку, але з першай спробы выцягнуць палец не ўдаецца. Галава Веранікі, быццам так і трэба, боўтаецца на Корбутавым пальцы, які захраснуў у дзявочай шчацэ, а з рога галавы Веранікі, як з размаўляючай лялькі, даносіцца адасобленае «мама, ма-ма».
3 жудасцю Корбут пазірае на безгаловае цела, якое спрабуе лашчыць яго сваімі жалезнымі кіпцюрамі.
Корбут дзіка крычыць і бяжыць вонкі з інтэрната. але калідор чамусьці не заканчваецца, а на пальцы ўсё яшчэ боўтаецца галава дзяўчыны. He разумеючы, што ён робіць, Корбут грукае гэтую галаву аб сцяну. 3 ног да галавы яго залеплівае крывёю. Ногі дрыжаць, як разладжаныя гітарныя струны, вочы бегаюць з неймавернай хуткасцю па гадзіннікавай стрэлцы, а палец, які застраў у шчацэ галавы Веранікі, набухае на вачах, як прэзерватыў з вадою, і ператвараецца ў нейкае палена. Так цяжка яго трымаць! Ён хіліць Корбута да зямлі.
Міма праходзіць марожаншчыца з цялежкай.
— Купі, саколік, халодзенькае, салодзенькае,— прапаноўвае.
Няўжо яна не бачыць, на што ён падобны?..
Здаровай рукой Корбут лезе ў кішэню джынсаў, дастае ўсё, што знаходзіць, і працягвае марожаншчыцы. Яна складвае ў вялікі цэлафанавы пакет дваццаць пяць штук ледзянога марожанага ў шакаладнай глазуры.
Падхапіўшы пакет, Корбут бяжыць далей па калідоры. Ён ледзь не прабег люстэрка. Вярнуўся: чым не Ален Дэлон? Слядоў крыві не назіралася. Можа, іх і не было ніколі?
— Мікіта? Чаму не танцуеш? — перапыняе яго думкі Людміла Іосіфаўна, харэограф спектакля «Цыганы», у якім ён выконвае ролю маладога цыгана.— Ты ж так добра танцаваў! — Па звычцы яна курыць «Беламор» і страсае попел у пусты пачак з-пад «Беламору».
— Прабачце,— праз сілу, аддыхваючыся, гаворыць Корбут,— але я падвярнуў нагу і...
— Парніша? — Перад ім ужо не Людміла Іосіфаўна, а павеўна з бульвара Ружаў.— Ты спяшаешся? — абвівае сваімім рукамі яго плечы.
— У іншы раз,— адхіляецца ён ад пацалункаў.— Насамрэч, няма калі! Вось на, лепш з’еш! — Корбут частуе яе марожаным і бяжыць далей.
Калідор звужаецца.
З’яўляюцца лесвічныя мармуровыя прыступкі.
Дзверы, абкружаныя калонамі-кіпарысамі.
— Ой, Корбуцік,— сустракае яго за дзвярыма Лёля — аднакурсніца — у чорных акулярах,— чаму ты так позна? Ты што, не збіраешся здаваць іспыт?
— А Вераніка здала? — пытаецца ён.
— Па-мойму, яшчэ не. А што ў цябе ў пакеце?
— На, частуйся.
Корбут уручыў ёй два марожаных і паспяшаўся да аўдыторыі, на хаду раздаючы ўсім астатняе марожанае.
У яго засталося толькі адно, калі знайшоў Вераніку, дый тое раставала і моцна капала з рук. Корбут хацеў, пакуль не позна, пачаставаць Вераніку, але марожанае выслізнула, як змяюка, з-пад шакаладу і абгорткі і разбілася аб падлогу, як яйка, абпырскаўшы выкладчыка-экзаменатара, што выходзіў з прыбіральні.