Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
Яна адчыніла дзверы ў пакой, у якім, апрача шырокага ложка, нічога больш не было, не было і вокнаў, рухам калена адсунула ложак, пад якім выявіўся ўваход у склеп, зачынены вечкам, як ад студні. Вераніка двойчы стукнула нагой па ёй, і вечка быццам правалілася, верагодна, спрацаваў нейкі механізм ці хтосьці, хто гэтым механізмам кіруе.
— Спускайся! — загадала яна.
Па вельмі зручных сходах мы спусціліся ў склеп, глыбінёй з калодзеж, апынуўшыся перад жалезнымі дзвярамі з ручным кальцом. Вераніка ўзялася за кальцо і некалькі разоў стукнула ім па дзвярах. Праз некалькі секунд дзверы адчыніліся, і нас сустрэлі дзве бландзінкі, якія ахоўвалі, мабыць, уваход. Вераніка аддала ім паперы. Адна з бландзінак патэлефанавала па тэлефоне, што знаходзіўся на стале, за якім сядзелі, гартаючы глянцавыя часопісы, дзяўчаты, а я разглядаў месца, у якім апынуўся.
Гэта быў доўгі калідор, ярка асветлены, з жалезнымі дзвярамі па баках, размешчанымі з дакладным інтэрвалам адны ад іншых. I было падобным усё гэта на каземат.
3 глыбіні калідора, перавальваючыся з нагі на нагу, плыла нейкая постаць, сваёй тушай займаючы ўсю прастору. Яна штосьці жавала і адрыгвала на хаду, боўтаючы ў паветры пасакам шаўковага доўгага шэрага халата.
Прымай, Рыгораўна! — Падпіхнулі мяне да тушы тлушчу і сала, што называлася жанчынай, калі тая наблізілася да нас упрытык.
Куды яго? — Рыгораўна схапіла мяне за шыю ззаду і сціснула яе мядзведжай хваткай.
У трынаццатую,— адказала Вераніка.
— Ён у нас VIP? — удакладніла Рыгораўна.
— Тыпу таго,— прагучаў адказ.
Рыгораўна развярнулася на 180 градусаў разам са мной і, выкарыстоўваючы мяне замест сродку апоры, рушыла назад.
Мы спыніліся каля жалезных дзвярэй у сярэдзіне калідора. Рыгораўна стукнула па іх адзін раз кулаком, дзверы адчыніла бландзінка ў вобразе пакаёўкі, акінула мяне ацэньваючым позіркам, падсунула да парога таз з вадой, загадала вымыць ногі, шго я і зрабіў. Пасля правядзення неабходнай працэдуры, дзверы зачыніліся, аддаліўшы калідор і Рыгораўну ад мяне, пакінуўшы сам-насам з «пакаёўкай».
Я застаўся ў даволі ўтульным пярэднім пакоі з яшчэ трыма дзвярамі, апроч уваходных. Адны з іх, па правую маю руку. «пакаёўка» адчыніла і рукой запрасіла перакрочыць парог новага для мяне жылля. Як толькі я апынуўся за парогам, дзвсры зачыніліся.
Гэта быў вельмі кампактны пакойчык з выгляду. Сцены абабіты блакітным шоўкам, падлога выслана таксама блакітным. У адным куце — вялікі ложак з чырвонай шаўковай пасцеллю і з разьбянымі слупамі замест спінак, у іншым — рознакаліберныя ланцугі з наручнікамі, дубцы, дубінкі, што віселі на сцяне. Больш нічога.
Я прысеў на ложак і задумаўся.
3 майго боку за ўвесь час не было здзейснена ні намёку на супраціў, ні нават думкі пра ўцёкі. Мяне ўсё задавальняла, наколькі я разумеў, змірыўшыся з уласнай доляй, тым больш што ніякай пагрозай для жыцця пакуль і не пахла. Ды і як супрацівіцца быццам бы магнетычным вачам бясконцых бландзінак, прыгожых,
упэўненых у сабе, але аднолькавых?.. Стоп! Праўда што! Усе дзяўчаты падобныя адна на адну, як сёстрыдвайняты ці клоны. Hi страху, ні жалю, ніякіх наогул эмоцый яны не вылучалі, нібы канвеерныя, за выключэннем дзвюх-трох. Так, яны нагадвалі машыны, а не людзей, і нейкім чынам паралізоўвалі волю сваіх ахвяр, прынамсі, я так адчуваў. Хутчэй за ўсё, што я не першы і не апошні ў іх спісе: дзвярэй у склепе досыць, не выключана, што за імі ўтрымліваюцца такія ж, як я, несапраўдныя мужчыны.
Я не ведаў дакладна, але здагадваўся, што са мной адбудзецца ў бліжэйшым будучым. Дык вось як Вераніка зарабіла капітал, за кошт несправядліва пакрыўджаных і зняважаных жанчын, для якіх у гэтым падзямеллі наладжвала штосьці накшталт матча-рэванша, даючы дабро на катаванні і здзекаванні ўбогім над убогімі. Са сваімі паўчалавекамі-паўмашынамі блондзі Вераніка вылічвала падыходзячыя кандыдатуры мужчынскай асобіны, выкрадала іх і проста тупа рабіла на іх грошы. Цікава, як даўно яна гэтым зарабляе і адкуль цэлае войска дзяўчат з мёртвымі вачамі ў яе ў падначаленні? Ды і месца адкуль узялося?..
Вядома, я мог памыляцца, спаслацца на багатае ўяўленне, што разгулялася ў замкнёнай прасторы. Яно магло ўзнікнуць ад страху, таму што схільнасць да гэтага пачуцця ў мяне была вялікая. Але пераканацца ў зваротным давялося ўжо праз некалькі гадзін, калі дзверы адчыніліся і ў пакойчык увайшла тая меліраваная жанчына, але ўжо не ў сімпатычнай футболцы з Мікі Маўсам на грудзях, а, як у латы, закаваная ў латэкс, у суправаджэнні «пакаёўкі», якая, мабыць, была прымацавана да пакойчыка і адказвала за ўсё тут і за мяне ў тым ліку перад Веранікай, як тая афіцыянтка ў яе рэстаране за столік.
На мяне пасыпаўся град удараў. Моцных, рэзкіх, рэжучых. Меліраваная жанчына спускала ўвесь свой
гнеў, выкліканы мужчынам, які яе калісьці пакрыўдзіў, на мяпе. Аднак я не крычаў, як, відапь, меркавалася. не енчыў, не скавытаў, не ныў, не маліў спыніцца і пашкадаваць, хоць было вельмі балюча, а боль я не мог пераносіць. Ува мне штосьці такое прачнулася, чаго я не разумеў і не мог растлумачыць, прынамсі, цяпер. А яна ўсё хвастала і хвастала, пыхкала і задыхвалася ад нянавісці і прыкрасці на маё маўчанне, абкладвала мяне такімі мацюкамі, якія я раней і нс чуў ніколі, мабыць, атрыманыя, увабраныя са збіццём ад таго самага мужчыны, крыўдзіцеля.
Час выйшаў! — спыніла занесеную было руку жанчыны для чарговага ўдару «пакаёўка» і вывела кліентку. Вярнулася яна праз нейкі час. Зняла з мяне, разрэзаўшы нажніцамі, мокрую ад поту і крыві адзежу, нанесла пэндзлікам нейкую мазь са слоіка, падобнага на ёмістасць для фарбы, на ўсю спіну, пачала ўціраць рукамі ў скуру. Спачатку панякло, потым стала нават прыемна. Тую ж самую мазь «пакаёўка» нашмароўвала і на плямы ад крыві на падлозе, якія ўмомант знікалі. He так хутка, але за ноч мае раны гэтак жа знікалі, з кожным нанясеннем мазі дадаючы сілы і цягавітасці.
Амаль кожны дзень са мной хто-небудзь што-небудзь рабіў. Я трываў, ведаючы, што буду ўзнагароджаны, чакаючы, як манны нябеснай, чарговай порцыі мазі, пасля ўжывання якой мяне кідала ў моцны, але салодкі сон. у якім я бачыў сябе сапраўдным рыцарам і ваяром, які дамагаецца ратнымі подзвігамі кахання Веранікі. Яна прыходзіла раз у тыдзень, напэўна, па нядзелях, улік дням я нс вёў, таму выказаў здагадку. Да яе прыходу мяне старанна падрыхтоўвалі. «Пакаёўка» ставіла на калені і скручвала так, каб я і паварушыцца не мог, але ніколі не заставалася ў пакоі з іншымі кліенткамі. Гэта і зразумела, Вераніка ж гаспадыня!
Яна залятала, як тыгрыца, у пакой і наносіла некалькі ўдараў. Прарабляла гэта з зайздросным пастаянствам.
а зрабіўшы справу, гэтак жа імкліва, як залятала, так і вылятала з памяшкання.
Аднойчы яна засталася. Узнагародзіла мяне чарговай порцыяй і расцягнулася на ложку.
— Хутка ты будзеш гатовы,— прамовіла нараспеў.
— Гатовы для чаго? — пацікавіўся я.
Вераніка паднялася і села на ложку, звесіўшы ногі.
— Да здабывання грошай для мяне,— патлумачыла.— Ты думаў, мы проста так важдаемся з табой? Усё, што з табой адбывалася за апошні час, — штосьці накшталт трэніроўкі, як у баксёраў. У цябе ўкладвалі сродкі, зараз ты іх будзеш адпрацоўваць.
— Усё гэта трэніроўка?! — Палезлі ў мяне вочы на лоб.
— Так.— кіўнула Вераніка.— А ты думаў, мы жывадзёры якія, каты? Мучым цябе дзеля ўласнага задавальнення?
— А хіба не?
— Ну,— Вераніка зрабіла задуменны выгляд,— у чымсьці ты маеш рацыю. Грошы за цябе я выручыла прыстойныя, але яны нішто ў параўнанні з той сумай, на якую я разлічваю з тваёй дапамогай.
— Ты ўпэўнена, што я буду табе дапамагаць?
— А куды ты дзенешся? — весела ўсміхнулася Вераніка.— У цябе няма іншага выбару. Проста здохнеш.— Яна падышла да мяне, села побач, спінай абапіраючыся на маё цела, правяла па ім рукамі, патрапала за шчокі, як сабаку.— Прызнаюся адразу,— сказала,— вельмі не хочацца, каб ты памёр.
Вераніка паднялася з падлогі, паклікала «пакаёўку». Тая зняла з мяне ланцугі.
— Кладзіся на ложак,— сказала мне Вераніка,— толькі без дурасцяў, а то я пашкадую пра свае словы.
Я падпарадкаваўся. Вераніка лягла побач, рука яе загуляла па маёй грудзіне знізу ўгару і наадварот, язык аблюбаваў шыю, таксама шпацыруючы, як дэндзі па мосце.
— Можа, я зверху? — прапанаваў раптам.
— He заслужыў яшчэ,— прашаптаў яе рот, выклікаючы мой на паядынак пацалункаў.
Раніцай, калі «пакаёўка» прынесла мне скураныя мяккія порткі, Веранікі ўжо не было. Яе знікненне не здзівіла. Хто я для яе? 3 боку Веранікі, можна сказаць, гаспадыні лёсу, праведзеная са мной ноч выглядала як літасць, няйначай. Наўрад ці я мог разлічваць на штосьці болыпае. Як той казаў, нічога асабістага, гэта бізнес. Здзівіла мяне іншае. Порткі. Прычым, не маючыя да шоўку, які ўсюды атачаў мяне, ніякага дачынення.
— Вы нічога не пераблыталі? — узяўшы іх у рукі, звярнуўся я да «пакаёўкі».— Гэта сапраўды для мяне?
— Апранай і не задавай лішніх пытанняў! — адказала мая наглядчыца.
Як толькі порткі апьінуліся на мне, «пакаёўка» рукой паказала на дзверы.
Вось значыць як? Вызваленне, ці што?
1 не мар! — быццам прачытаўшы думкі, падйіхнула мяне да дзвярэй бландзінка.
Прайшоўйіы праз «прылазнік», я апынуўся ў калідоры, уткнуўся ў лівер Рыгораўны, якая павярнула мяне да сябе ёпінай і лёгкім плясканнем у плечы загадала крочыць наперад.
Мы рушылі ў глыб калідора, што выгінаўся, як змяя, на ўсім шляху, з налепленымі адна на адну дзвярамі пакояў па баках дЬі абсалютна голымі сценамі. Хутка калідор павузіўся, вядучы да тупіка ў выглядзе вузкіх і маленькіх дзвярэй, да якіх мог прайсці толькі я адзін. Рыгораўна спынілася за некалькі дзясяткаў крокаў ад іх, таму што магла затрымацца ў праходзе. Яна па рацыі паведаміла камусьці пра мой прыход, і, калі я быў на падыходзе да дзвярэй, мяне ўжо чакалі.
За таямнічымі дзвярамі была круглая глядзельная зала на некалькі сотняў месцаў, размешчаная вакол
арэны, акружанай у вышыню трохметровай клеткай, цалкам запоўненая глядачкамі самага рознага ўзросту, ад школьніцы да састарэлых бабулек. Яны дружна скандзіравалі, улюлюкалі, свісталі, пішчалі, крычалі, раўлі, ствараючы невыносны шум і гам, цікавячыся і перажываючы хутчэй за ўласныя кішэні, якія маглі або спусцець, або напоўніцца выйгрышам, чым за тых, на каго яны рабілі стаўкі і якія змагаліся на арэне ў клетцы, як гладыятары, за сваё жыццё. Я гэта адразу зразумеў, ледзь пераступіў парог. Так, Вераніка не дура, калі арганізавала такую вытворчасць! Паймець двойчы сваіх ахвяр і кліентаў, як мінімум, гэта крута! Але мяне навошта сюды прывялі, я не разумеў. Бо і біцца-та не ўмеў, у жыцці нікога ні разу не стукнуў. А сутычкі тут адбываліся сур’ёзныя. He на жыццё, а насмерць, без усякіх правіл.