Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
Два абавязковыя гады адпрацоўкі пасля ўнівера цягнуліся, як катаржныя работы. Сяброў у мяне ніколі не было, а з калегамі па працы я не зблізіўся: баяўся быць абавязаным, вымушаным штосьці рабіць у адказ
і ўсё такое іншае. Вераніка не тэлефанавала і не пісала. Мабыць, ёй зусім нецікава было, што са мной стала. Перастаў тэлефанаваць ёй і я. У выніку мы адно аднаго страцілі.
Неўзабаве, пасля заканчэння тэрміну размеркавання, я пасяліўся ў вёсцы, у бацькоўскай хаце, уладкаваўся ў мясцовую школу настаўнікам удзёўбваць дзецям асновы гуманітарных навук, а менавіта рускай мовы і літаратуры; набыў DVD-прайгравальнік, нядрэнны плоскі тэлевізар, які заняў месца на сцяне замест карціны, сабраў даволі вялікую калекцыю добрага кіно на дысках. I для мяне ўсё вакол перастала існаваць. Хвалявала толькі тое, што адбывалася на экране. Тое, што адбывалася за вокнамі, на вуліцы, мала цікавіла. Я нават працу ў школе закінуў. Навошта засмечваць мазгі дзецям нейкімі Пушкіным, Булгакавым, Талстым, Ясеніным, Высоцкім, Гогалем? Усё, што я ім распавядаў на ўроках, усё тое, да чаго неабходна імкнуцца сапраўднаму чалавеку, яны выкідвалі са сваіх галоў, ледзь пакінуўшы мой кабінет.
3 жанчынамі я не сустракаўся. Неяк выпадкова купіў жаночы манекен і ператварыў яго ў копію Веранікі. У Мінск ездзіў раз у месяц — за DVD-дыскамі і шаўковай бялізнай і адзежай для манекена, які апранаў і любаваўся ім перад сном, абдымаў, цалаваў, распранаўся дагала і прыціскаўся да бяздушнай статуі, каб адчуць далікагнае дакрананне шоўку, якое я прымаў за подых і рукі Веранікі. Забываючыся, у алкагольным ап’яненні, укладваў манекен з сабой у ложак, каб прачынацца не аднаму. Я хацеў кахання, хацеў стварыць звычайную сям’ю і жыць як усе, але вобраз Веранікі, як насланнё, пераследваў паўсюль і ўсюды. Забыць яе я не мог, шукаць не адважваўся. Што я ёй скажу? Што прапаную? Ды і ці захоча яна наогул нават чуць пра мяне? Калісьці я паабяцаў Вераніцы, што да трыццаці сваіх гадоў дамагуся ўсяго магчыма-
га і немагчымага, кіну да яе ног зорнае неба з усімі галактыкамі...
Трыццаты год жыцця мінуў. I што? Баязлівы маленькі чалавек, лузер па натуры, які, аднак жа, калісьці, было такое, падаваў надзею на перспектыву ў літаратуры, не бліскае красамоўствам у багемным асяроддзі і не рассякае паветра белым «Шэўрале», на якім абяцаў катацца разам з каханай дзяўчынай. Ён затрымаўся ў невядомасці і забыцці, спалохаўшыся жыцця, атрымаўшы адзін-адзіны нават не ўдар, а падзатыльнік з яго боку. Пахаваў і сябе, і свой патэнцыял у глухамані дэградацыі, атрымліваючы асалоду ад сузірання чужога жыцця з кіно. На сваё не хапіла адвагі.
Раней я ніколі не задумваўся, дакладней, задумваўся, але адразу гнаў думкі, як прусакоў, выціскаў іх з галавы чарговай порцыяй кіно, як гной з раны, і плакаўся ў камізэльку, а дакладней, у шоўк на манекене, прыдумаўшы і пагадзіўшыся з прыдуманым, паверыўшы ў сваё рашэнне, што гэта лёс. Што мне на родзе напісана здавольвацца тым, што паказваў тэлевізар ды сурагатам кахання ў выглядзе манекена. А так карцела быць, проста быць кімсьці, каб не было пакутліва балюча разумець, што ты ніхто, і што ў гэтым вінаваты ты сам!..
Я разумеў, што магу чагосьці дамагчыся ў жыцці. Я быў упэўнены, што Вераніка была б мая, калі б не змаладушнічаў у той сітуацыі, якая першапачаткова не несла ніякай небяспекі. Але я ж не ведаў, што Вераніка папрасіла сяброў дзяцінства разыграць спектакль і справакаваць мой страх. Хоць, у выпадку сапраўднай небяспекі, дзе гарантыя таго, што я б наогул не ўцёк, пакінуўшы дзяўчыну адну з невядомасцю. Бо я ж так баюся болю. Няўжо я і напраўду такі вырадак?..
Я ж так ненавіджу баязліўцаў і розных вылюдкаў, якіх граюць мае любімыя акцёры ў маім любімым кіно! Я не магу быць падобным на іх! Я не такі! Я ж
вырас на раманах Дзюма пра мушкецёраў, дзе гонар і годнасць шанаваліся вышэй усяго! Страціць гонар лічылася горш смерці, а я не проста жыву, а атрымліваю асалоду ад жыцця, якое б яно ні было.
Я вырашыў выправіць усё. Знайсці Вераніку і растлумачыць сябе самога, хай яна выпрабуе мяне зноў. Тое, што прайшло вельмі шмат часу з дня нашай апошняй сустрэчы, мала хвалявала. I тое, што яна магла быць замужам, прычым удала, з кучай дзяцей,— таксама. На Вераніку гэта было непадобна. Яна ненавідзела дзяцей. Вядома, дзяўчына магла змяніцца ў поглядах, ператварыўшыся ў хатнюю гаспадыню, але я слаба верыў у апошняе. Вераніка мела байцоўскі характар моцнай жанчыны, у адрозненне ад мяне.
Я тэлефанаваў па ўсіх вядомых мне тэлефонах і правяраў адрасы, дзе так ці інакш маглі ведаць, што стала з Веранікай і як яе знайсці. Аднак задума правалілася. Нічога канкрэтнага я не атрымаў. Тады паехаў у Мінск, якраз трэба было прыкупіць новых фільмаў і абнавіць гардэроб манекена, каб асабіста пахадзіць па былых знаёмых, пагутарыць сам-насам і, такім чынам, сабраць інфармацыю. Але і тут не пашанцавала. Са мной альбо не хацелі размаўляць, альбо наўмысна не пазнавалі, нават паслалі некалькі разоў, альбо наогул не адчынялі дзвярэй. Я адчуваў непрытоеную грэблівасць да сябе, калі не нянавісць, але што я ім усім зрабіў такога, каб так ставіцца да мяне? Поўню ўкраў? Я ж бяскрыўдны, мірны чалавек. Мне і патрэбна ўсяго нічога...
Безумоўна, непрыязь патрапіла не ў брыво, а ў вока. Я засумаваў і не ведаў, што рабіць. Цягнучыся па праспекце, я праходзіў міма «кропак», дзе прадавалі дыскі, не спыняючыся, і буцікі з жаночай бялізнай у вітрыне не прыцягвалі ўвагі. У пошуках выйсця я не заўважаў нікога і нічога вакол, таму і дарогу пераходзіў на чырвонае святло. У выніку чаго мяне збіла машына.
Я паваліўся, але ніякага болю не адчуў і не страціў свядомасці, ды і ніякіх траўмаў не атрымаў. На ногі ж падняўся, калі кіроўца вялікага чорнага джыпа, які мяне збіў, толькі адчыніў дзверцы машыны, каб выйсці. Ім аказалася прыгожая бландзінка ў чорным латэксе, з-пад якога вытыркаўся чырвоны шоўк блузкі.
— Ты чо, казёл! — наляцела яна на мяне фурыяй.— Страх зусім страціў?!.
Яшчэ б! У мяне адняло мову.
— Ты патрапіў, урод! — шалела дзяўчына і зарадзіла мне батфортам на высокім абцасе паміж ног. Я сагнуўся ў тры пагібелі, моршчачыся ад болю і затуляючы месца, у якое патрапіў удар, аберуч. Дзяўчына ўзяла мой падбародак далонню і прыпадняла мой твар да ўзроўня сваіх вачэй.— У вочы глядзі! — загадала.— Прозвішча, імя, імя па бацьку, хутка! — Я назваў.— Месца і кім працуеш, хутка! — Я прамаўчаў. Дзяўчына адпусціла мяне і гвазданула злёгку ў сківіцу, пасля чаго вярнулася ў машыну.
Я дробнымі кароткімі крокамі перабраўся на тратуар, прыхінуўся да слупа, на якім вісеў святлафор, часта дыхаючы, каб перасіліць боль у пахвіне. Чорны джып праехаў міма, потым раптам спыніўся, ірвануў назад і спыніўся побач са мной. Апусцілася акенца на адной дзверцы. Прыемная брунетка, што сядзела побач з бландзінкай-кіроўцам, зняла чорныя сонцаахоўныя акуляры і паглядзела ў мой бок.
— Дабрыдзень, Валера! — усміхнулася яна.
— Дабрыдзень,— абыякава адказаў я.— Мы знаёмыя?
— He пазнаў? — працягвала дзяўчына ўсміхацца.— Я так моцна змянілася?
Гэта была Вераніка. Яшчэ прыгажэйшая, чым тады, хоць і з чорнымі валасамі. Упэўненая ў сабе, як ніколі раней.
Вось я і знайшоў яе, раздушаны чарвяк. Навошта? Уявіў з сябе невядома каго! Вось і атрымаў. Хацеў мужчынам перад ёй сучасным аб’явіцца, мача, а выйшла, як звычайна. Я нават не здзівіўся, што ў машыне была яна. Заканамернасць.
— He чую адказу,— знікла ўсмешка з твару Веранікі.
— He,— адказаў я.— Проста не чакаў цябе ўбачыць.
— Няўжо? — не паверыла яна.— А ў мяне іншая інфармацыя. Ты ж мяне шукаеш. Навошта?
— Сам не ведаю,— цяжка ўздыхнуў і падумаў: «Не выпадкова яна мяне збіла, калі ведала, што я яе шукаю; сачыла, мабыць».
— Добра,— дастала візітоўку і працягнула мне.— Гэта на ўсякі выпадак. Увечары, гадзінічкаў у сем, падвяслоўвай да рэстарана «Патсдам», сустрэнемся, пагаворым. Выбач за наезд і ўсё астатняе. Радая цябе бачыць, дарэчы.
Акенца паднялося — і джып пакаціў.
Я яшчэ пастаяў некалькі хвілін. Закурыў. Пошукі мае завяршыліся. Я ўжо шкадаваў, што задумаў іх. Мяркуючы па ўсім, Вераніка стала вялікім чалавекам. Што нас можа звязваць зараз? Яна і сустрэцца са мной вырашыла з жалю. Хоць што я губляю ад сустрэчы з ёй? Гутарка ні да чаго не абавяжа. Ізноў накрые пустэча. А папрысутнічаць побач з прыгожай дзяўчынай, тым больш, каханай, якая ператварылася ў супершыкоўную жанчыну, нават папрысутнічаць, хопіць надоўга. I раптам усё не так, як я думаю, і мне нарэшце пашчасціць.
Рэстаран «Патсдам» знаходзіўся на рагу вуліцы за ГУМам, трэба сказаць, у вельмі выйгрышным месцы. Ад кліентаў, мяркуючы па ўсім, адбою не было. Каля
дзвярэй, як у самых дарагіх гатэлях Еўропы, мяне сустрэў швейцар, з дзяжурнай усмешкай пажадаўшы добрага вечара. Увайшоўшы ў памяшканне, я трохі разгубіўся, не ведаючы, куды мне, уласна кажучы, трэба. Паход у рэстаран я здзяйсняў упершыню, а калі жыў і вучыўся ў Мінску, абмяжоўваўся таннымі кабакамі, дзе ўсё было зразумела з першага позірку. Сваім дурным выглядам я, напэўна, прыцягнуў увагу, і да мяне падышла дзяўчына-адміністратар. Сцісла я паведаміў ёй, што ў рэстаране ў мяне прызначана сустрэча, што я прыйшоў своечасова, але зала такая велізарная, што заблукаць у ёй для мяне не складзе вялікай працы, ды і вочы разбягаюцца ад колькасці людзей не толькі ў зале, але і ў люстраных сценах.
— Калі ў вас прызначана сустрэча,— выслухала мяне дзяўчына,— значыць, павінен быць замоўлены столік. Вы самі заказвалі?
— Я? He.
— Тады, можа быць, вы назавяце прозвішча чалавека, які замовіў столік, каб я змагла вам дапамагчы, ці падкажаце, на чыё імя столік замоўлены?
— Мяне запрасіла адна... знаёмая...
— Хутчэй за ўсё столік замовіла яна на сваё імя,— запэўніла мяне дзяўчына-адміністратар.— Вам трэба толькі паведаміць мне яе прозвішча, і я правяду вас за столік.
Я назваў прозвішча Веранікі. Дзяўчына-адміністратар, нікуды не зазіраючы, каб праверыць мае словы, адразу ж правяла мяне праз усю залу ў глыбіню рэстарана і пасадзіла на ўтульнае крэсла-канапу ў своеасаблівай нішы за разьбяны круглы столік ручной працы, пажадала добрага вечара і прыемнага апетыту, паклікала афіцыянтку і сышла. Афіцыянтка ў чорнай шаўковай міні-спаднічцы і белай шаўковай блузцы, не зашпіленай, а завязанай на вузел пад грудзьмі, працягнула меню. Яна стаяла побач, пакуль я разглядаў асар-