Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
і не госця. Усё, што знаходзіцца ў гэтым пакоі — тваё. Ты вольная сысці ў любы час, калі захочаш.
— Я не хачу,— паспяшалася супакоіць Міхала Святлана, паколькі адчула нейкую асуджанасць у яго голасе, асабліва ў апошняй фразе. Яна абняла яго і прашаптала: — Толькі не крыўдзі мяне, калі ласка!
Позірк Міхала прыкметна ажыў. Ён папрасіў яе пачакаць некалькі хвілін і пераапрануцца, ён мігам.
Хвілін праз дзесяць, Святлана паспела за гэты час апрануць шаўковы спальны гарнітур, прынесены Міхалам, падфарбаваць вочы і вусны, з падносам у руках, на якім, мабыць, была вячэра на дваіх, Міхал спусціўся да яе. Размясціўся на падлозе і даў зразумець Святлане, каб яна таксама да яго далучылася.
Святлана тут жа пацягнулася абедзвюма рукамі да вяндліны. He моцна, але Міхал стукнуў далонню па яе пальцах. Святлана адразу ж адшмаргнула рукі.
— Што не так? — капрызна выдыхнула.
Замест адказу Міхал узяў лыжку, зачэрпнуў кашы, паднёс да рота Святланы, тая ўдзячна прыняла ежу. Пакуль яна перажоўвала, Міхал разрэзаў кавалкі вяндліны на прымальныя лустачкі і, насаджваючы іх на відэлец, па чарзе з кашай, карміў Святлану. Быццам дзіця. Ела яна з задавальненнем, салата, праўда, не пайшла, кавы выпіла, таксама з рук Міхала, і закусіла ўсё бананам, сексуальна адкусваючы і дражнячы Міхала.
— Дзякуй,— падзякавала пасля,— было вельмі смачна.— Падумаўшы, спытала: — Ты заўсёды будзеш мяне карміць з лыжачкі?
— Табе не спадабалася?
— He, гэта цудоўна. I я згодна.— Памаўчала, потым раптам сказала: — Для паўнаты ўспрымання і лагічнага завяршэння вечара бракуе толькі вершаў. Ты што-небудзь напісаў для мяне?
— Напісаў,— кіўнуў Міхал.
— Пачытай, калі ласка,— папрасіла Святлана. Яна лягла галавой яму на калені, не адрываючы вачэй ад яго твару.
Міхал правёў рукой па яе шчацэ, спыніў свой пагляд на паглядзе Святланы. Яны скрыжаваліся, нібы шпагі. Але шпага Святланы не супрацівілася. Вочы Святланы прынялі Міхалаў позірк, як пранікальнае раненне...
...Н твон губы обнялн моп глаза, Чтобы в который раз себе сказать О том, что нет предела высоты: Ее лншь нужно вовремя найтя.
Тогда взлетнт ракетою душа, За нею — тело вслед, едва дыша.
В таком полете — отдых — не в сезон.
Все разрушает н ломает он.
He торопн событнй снегопад.
Нам нужно в рай с тобою, а не в ад. Н твон губы обнялн мон глаза, Чтобы познал я то, чего не знал.
Чтобы пронякла в мое сердце боль Разлукн дальней, где я не король, Скорее, шут язменчнвой судьбы.
Ты обуздать ее мне помогн.
Ты зашепчя мне поцелуем рот,
Укрой собой, как пледом, мой жпвот, II за собою в джунглн позовя Этой нехоженной еіце любвн,
Ты покажя, где міінус, а где плюс.
Поверь мне, трудностей я не боюсь.
й твон губы обнялн мон глаза, Чтобы о самом главном рассказать.
Амаль не міргаючы, Міхал глядзеў у вочы Святланы, чытаючы верш, рукой шпацыруючы па яе целе. Стаіўшы дыханне, Святлана ўслухоўвалася ў паэзію голасу і думак мужчыны. I раптам зашаптала вершамі:
Холодно.
В плену знмы Мне без тебя так холодно. А на душе н в сердце Только боль одна.
Холодно.
Может быть, Чтобы согреться, Хоть чаю попнть; На балкон выйтн й волчнцей взвыть, Может быть...
He всегда, Я знаю точно, Будут холода. й ты разрушншь Плен мой нзо льда Навсегда.
He забудь, Что ждет нас где-то Самый светлый путь. Ты там
Самым родным мне будь, He забудь...
Па меры вымаўлення гэтых фраз Міхал апускаўся ніжэй і ніжэй, здзіўлены сілай і пранікненнем верша, напісанага, несумненна, самой Святланай, у хвіліны
роспачы. Ніяк інакш іх узнікненне растлумачыць нельга. Апошнія словы Святлана прагаварыла ўжо ў падбародак Міхала, які сядзеў на кукішках і ўважліва слухаў. Калі яна скончыла, ён падняў яе на рукі і апусціў на ложак, уладкоўваючыся побач.
— Ты сама?..— перавёўшы дыханне, спытаў Міхал.
— Выпадкова атрымалася,— прамовіла Святлана.— Калі ты прапаў, мне было так дрэнна. Радкі самі палезлі з галавы на паперу, ну, і запомніліся. Нават здзівілася, што выйшла так складна. Ніколі раней таленту да вершаскладання за сабой не заўважала, хоць паэзію вельмі люблю.
— Мне ніхто ніколі не прысвячаў вершаў,— прызнаўся сумна Міхал.
— Усё бывае калі-небудзь упершыню,— па-філасофску адзначыла Святлана.— Да таго ж, ты мужчына, табе не паложана,— дадала весела, а потым усхвалявана: — He пакідай мяне, і я цябе не пакіну.
I паляцелі хвіліны, гадзіны і дні, як нажы, хутка, трапна, упэўнена. Святлана страціла ход часу і згубілася ў ім. Яна атрымлівала асалоду ад свайго становішча і нічога не жадала змяняць. Пытанні, якія калі і хвалявалі раней, адкуль і за якія сродкі Міхал змог уладкаваць і падарыць ёй, з дазволу сказаць, рай, дзе яна апынулася, зніклі. як дым. Якая розніца ўрэшце. Галоўнае, вынік. А вынік перасягнуў усе чаканні, як Святланы, так і Міхала. Магчыма, ён і не чакаў, што яна здольная на рознага кшталту «цуды» і нават не быў гатовы да шмат чаго. Але ўдваіх, разам, яны пераадольвалі ўласныя комплексы, атрымліваючы асалоду ад кожнай секунды блізкасці.
Як і раней, Міхал замыкаў Святлану адну, калі сыходзіў на працу, і абмяжоўваў яе рух ланцугом, разлічаным роўна на палову аб’ёму занятай прасторы.
Ён не хацеў, каб яна выходзіла, а належала толькі яму і пакою, абсталяванаму для яе. Зразумела, Святлану наведвалі думкі паспрабаваць дабрацца да дзвярэй і выслізнуць з поля зроку Міхала, але ўсе яны заканчваліся няўдала. Дзвярэй яна не дасягала, натуральна, а збірала кучу гузоў і ранак, як вожык. 3 іншага боку, Святлане трэба было чымсьці займаць сябе: увесь час чытаць вельмі цяжкую літаратуру, што мелася ў Міхала на паліцах, для жанчыны, хай сабе і неверагоднай кнігалюбцы, было занадта. Але больш за ўсё яна любіла купацца і сядзець у Міхала на каленях, вочы ў вочы, калі ён лашчыў і цалаваў ёй грудзі, адначасова чытаючы новыя вершы. Сама Святлана пасля гэткага ўдалага дэбюту другі раз уразіць талентам не спрабавала, баючыся сапсаваць першае зробленае на Міхала ўражанне, ды і не хацела забіваць галаву лішнім хламам. У яе галаве павінна знаходзіцца толькі адно — жарсць да Міхала. Да яго аднаго былі звернутыя ўсе яе думкі. За ім адным яна была гатовая ляцець і падаць куды заўгодна і дзе заўгодна.
Святлана забылася пра мінулае жыццё і не жадала пра яго нічога памятаць, як пра чорна-белы і нецікавы сон. Амаль не ўспамінала сына, былога мужа, сяброўку Наташку, працу, школу. Прынамсі, пасля таго як Міхал паведаміў, што яна ў адпачынку.
Але жыццё не збіралася забываць пра Святлану. Яно з’явілася ў вобразе Наташкі, нечакана і несвоечасова.
Святлана ляжала аголеная на ложку жыватом уніз з завязанымі разам за спінай рукамі і нагамі, з ланцугом на шыі і кляпам у роце, паглыбіўшыся позіркам у экран партатыўнага ноўтбука, па якім глядзела спецыяльна для яе пастаўлены Міхалам фільм з удзелам Трэйсі Лордс. Сам Міхал, застаўшыся дома на выходны, адлучыўся на колькі хвілін у краму — праз дарогу — за апельсінавым сокам для Святланы, яна папрасіла, і сабе за цыгарэтамі. Мабыць, ён не зачыніў
уваходныя дзверы наверсе і пакінуў незамкнутым уваход у склеп, іншага тлумачэння ў Святланы не было, палічыўшы, што вернецца хутка, не прадугледзеўшы форс-мажорных акалічнасцей. Але ёй няма чаго было саромецца, хоць на сяброўку Святлана паглядзела з жахам. нібы прывід убачыла. Наташка таксама спынілася ў дзвярах, быццам аслупянела. Аднак здзіўленне хутка прайшло.
— А я ішла міма,— прамовіла Наташка, не рухаючыся ўсё ж з месца,— дай, думаю, зазірну да Мішкі, чаго-небудзь пра цябе распытаю. Тузанула за ручку — дзверы адчыніліся... і склеп насцеж. Добранькі адпачынак ты сабе наладзіла, сяброўка.
Наташка вывучальным позіркам акінула памяшканне, наблізілася да ложка, села побач са Святланай, выцягнула ў яе з рота кавалак шоўку.
— Падабаецца ўсё гэта? — спытала, паказаўшы навокал.
— Падабаецца,— задзірліва адказала Святлана.
— Зайздрошчу,— прамовіла Наташка, здзівіўшы Святлану.— He таму, шго ляжыш у такім выглядзе,— растлумачыла,— увазе і фантазіі мужыка. Я падазравала, што ў яго вялікі патэнцыял, як бачыш, не памылілася.
— Што будзеш рабіць? — трывожна прашаптала Святлана.
— Цябе сын шукае, ды і не толькі. Паўтара месяца ад цябе і пра цябе нічога не чуваць. Мішка аджартоўваецца, Віктар, былы твой, у ментоўку заяву накатаў аб знікненні чалавека.
Міхал увайшоў ціха і бясшумна, як злодзей. Святлана бачыла, як ён з’явіўся. Наташка спалохана здрыганулася, пачуўшы яго голас.
— У нас госці?! — усміхнуўся ёй з-за спіны.
— Я выпадкова,— спрабавала апраўдацца Наташка, адсоўваючыся далей ад яго.
Міхал вызваліў Святлану ад пут і накінуў на яе шаўковы халат, падаў сок, сам закурыў, прыхінуўшыся да вушака.
— Мне прыйдзецца сказаць у ментоўцы, дзе Светка, каб спынілі пошукі,— апусціўшы вочы ў падлогу, прамовіла Наташка.— А лепш,— падняла вочы,— каб Светка зараз жа вярнулася дамоў.
— Што мы здзейснілі супрацьзаконнага? — не разумела Святлана.
— Менты не зразумеюць,— казала Наташка,— калі знойдуць цябе тут. Пачнецца следства. Нічым добрым яно для вас абаіх не скончыцца.
— Права на прыватнае жыццё ў канстытуцыі ніхто не адмяняў,— запярэчыла Святлана.— Як жыць, тым больш, як кахаць і што выкарыстоўваць для гэтага кахання — толькі мая асабістая справа.
— Ты забылася, дзе мы жывём,— заўважыла Наташка.— Непрыманне ўсяго новага і незвычайнага — норма сучаснага грамадства. Мішку абвінавацяць у амаральных паводзінах, гэта ў лепшым выпадку. У горшым — пасадзяць за гвалтоўнае ўтрыманне ў рабстве ў сексуальных мэтах.
— Ты што такое вярзеш? — не верыла ўласным вушам Святлана.
— Я кажу тое, што будзе, калі ты да вечара не апынешся дома,— стаяла на сваім Наташка.
— Але гэта ж няпраўда! — выклікнула Святлана.
— Хто будзе правяраць і ўлічваць тваю праўду?
— He разумею.
— Твой Мішка — чалавек, які неадэкватна ўспрымае рэчаіснасць,— заявіла Наташка.— 3 яго меркаваннем наогул лічыцца не будуць, зрэшты, як і з тваім.
— Што ты нясеш? — здзіўлялася, да чаго хіліць сяброўка.— Ты хочаш сказаць, што Міхал — псіх, ці што?
— А якому звычайнаму чалавеку прыйдзе ў галаву зрабіць тое, што я ўбачыла тут? — выклікнула Наташка.— Я так разумею, што гэта толькі кветачкі. А памеры ягадак я нават баюся ўявіць...
— Як ты... — ад абурэння Святлана не знаходзіла слоў,— як ты наогул можаш судзіць мяне і мае ўчынкі... Сама ж вешаешся на кожнага мужчыну, як апошняя...