Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
Кашчавы, але жылісты, з рэльефным прэсам, Міхал бясстрашна кінуўся на крыўднікаў, якія, відавочна, не чакалі супраціву, разгубіліся і прапусцілі шэраг магутных удараў, праведзеных маладым чалавекам у нападзе.
Адзін так і не змог падняцца без дапамогі.
— Ты дзе так біцца навучыўся? — адскочыў на бяспечнае месца далей ад доўгіх рук Міхала былы муж Святланы.
— Цябе там не было,— пачуў у адказ.
— У спецназе служыў? — дапытваўся Віктар. Ен хоць і адрозніваўся спартовай постаццю, але біўся павулічнаму, наўздагад, і ў душы пашкадаваў ужо, што напаў на чалавека, нічога пра яго не высветліўшы, памылкова палічыўшы яго за звычайнага хлапчука, а ў таго відавочна баявое мінулае, мяркуючы па позірку і тэхнічнасці. Як ён іх хутка раскідаў!? А шмаццё скінуў, як для манёўра, так і для Светкі, маўляў, палюбуйся, які прыгажун... Дакладна, былы ваяка!..
— У штабе, пісарчуком,— стоячы ў зручнай для яго стойцы, гатовы для любога адпору, прамовіў Міхал.
— Ну так, ну так,— кіўнуў Віктар і пайшоў у контратаку, але слоўную: — Навошта табе Светка? Старая, хворая жанчына? На вычварэнца ты не падобны, здаецца.
— За «базарам» сачы! — раўнуў Міхал.
— I ўсё-ткі...
— He твая справа.
— Загубіш жа яе...
— Адвалі, і я пра ўсё забудуся.
— Шкада мне цябе, Светка,— кінуў Віктар позірк на Святлану, у якім і сапраўды чытаўся жаль, дапамог падняцца свайму гора-напарніку і пакульгаў у бок горада.
Міхал падняў пінжак, апрануў яго на голае цела, працягнуў руку Святлане, якая сядзела на траве.
Яна не зводзіла з яго захошіеных вачэй. Такі адважны, такі бясстрашны, такі прыгожы хлопчык і ўвесь яе! Святлана зайздросціла самой сабе. Як ён расправіўся з Віктарам і яго падручным!.. Гэта ж цудоўна! Яе малады чалавск — сапраўдны герой! А якое ў яго цела!.. Так захацелася прытуліцца да яго, схавацца пад яго надзейную абарону і трапятаць у такт яго сэрца спалоханай птушкай...
Ухапіўшыся за працягнутую руку Міхала, Святлана ўстала на ногі, абтрэслася.
— Хочаш, я скажу табе, што я — твая? — спытала хітра.
— Хачу. адказаў Міхал.
— Я — твая! — Святлана ўзнялася на дыбачкі і павольна прашаптала яму на вуха.— Пойдзем да мяне? — хутчэй прапанавала, чым запытала.
Міхал кіўнуў.
За некалькі хвілін яны адолелі шлях да дома Святланы. Ля самых дзвярэй у кватэру на трэцім паверсе Міхал сціснуў Святлану ў абдымках. Яна прыемна засмяялася, але папрасіла адпусціць яе, нікуды яна ўжо не дзенецца, трэба трохі цярпення, і ўсё будзе.
Неахвотна, але Міхал паслухаўся.
Жанчына прапусціла мужчыну першым у кватэру, адчыніўшы дзверы. Ён разуўся ў пярэднім пакоі і прайшоў у залу, з двух бакоў абкружаную, нібы канвоем, кніжнымі стэлажамі. Канапа стаяла поруч з уваходным праёмам з аднаго боку, два скураныя крэслы — з другога; пасярэдзіне — круглы стол з чатырма
крэсламі вакол; у самага гаўбца, завешанага цюлем,— тэлевізар на жалезнай падстаўцы, што нагадвала курыную нагу; на падлозе — варсісты дыван.
Міхал не стаў з выглядам разумнага чалавека разглядаць кнігі і рабіць выгляд, што яму цікава, а зняў пінжак, кінуў яго на адно з крэслаў, сам жа размясціўся на канапе, закінуўшы нагу за нагу.
— Вып’еш? — з’явілася ў дзвярах Святлана з графінам гарэлкі.
— Вып’ем,— паправіў яе Міхал.
— Тады не тут,— вырашыла Святлана і паклікала маладога чалавека за сабой у спальню, размешчаную ўбаку, змесцаваную як бы асабняком.
Палутарны ложак, накрыты пледам з малюнкам тыгра, які рыхтуецца да скачка, стаяў ля сценкі, завешанай фоташпалерамі з лясной прыродай. Трумо і шафа знаходзіліся насупраць. Кніжны стэлаж і тут знайшоў сабе месца: аркай абдымаў дзвярны праём. Тумбачка каля ложка, часопісны столік з ілянцавымі часопісамі, тэлевізар ля акна, варсісты дыван на падлозе — дапаўнялі агульную карціну пакоя. Цяжкія шторы завешвалі акно.
— Пасядзі пакуль,— злёгеньку штурханула Святлана Міхала ў грудзі, але ён страціў раўнавагу і смешна кінуўся на ложак, задраўшы ногі, чым рассмяшыў жанчыну, якая паставіла графін з гарэлкай на часопісны столік і сышла на кухню за чаркамі і закускай. Вярнулася яна праз некалькі хвілін з нарэзанай каўбасой, памідорамі, агуркамі і хлебам. Чаркі, зусім забылася, былі ў сынавым пакоі. Яна збегала за імі і нарэшце прысела на краёчак ложка побач з Міхалам, працягнуўшы чаркі яму.
Міхал разліў гарэлку.
— За нас? — пытаючыся, зірнула Святлана на яго, падняўшы сваю.
— За цябе,— запярэчыў Міхал.
Выпілі, закусілі. Потым Святлана адсунула столік ад ложка, распранулася і бессаромна лягла. Міхал увесь час, пакуль Святлана распраналася, глядзеў на яе, не адводзячы вачэй. Затым хутка распрануўся сам.
Ёй падабалася, як ён яе трымаў. Як далікатна лашчыў і цалаваў. Як шаптаў на вуха яе імя і пакусваў мочку вуха. Яна ледзь вытрымлівала гэты позірк, жмурылася ад задавальнення, заплюшчвала вочы, a калі расплюшчвала — зноў і зноў сустракалася з яго позіркам, цёплым, уважлівым, ашаламляльным.
Ён узнімаў яе на недасягальныя, недаступныя ёй раней вышыні, вышэй любых гор і аблокаў вышэй, і з кожным разам усё вышэй і вышэй...
У знямозе яны заснулі адначасова: Міхал — на спіне, раскінуўшы рукі, Святлана — побач, уткнуўшыся носікам яму ў плячо.
Будзільнік празвінеў, як грымота. Святлана прадбачліва завяла яго: на працу раніцай абодвум. Яна падскочыла, як уджаленая, усведамляючы, што трэба ўставаць, але не разумеючы, дзе яна. Выгляд ціхамірна спячага маладога мужчыны ў яе пасцелі паступова прывёў думкі да ладу. Святлана зірнула на будзільнік. Часу хапала і на душ, і на павольны сняданак да працы. Задаволеная жанчьша з усмешкай чмокнула Міхала, пералезла праз яго і пашлёпала ў ванную. Як не хацелася змываць з сябе яго! Нібы рэзаць па жывым! Але Святлана жыла ў цывілізаваным грамадстве, якому не дадзена зразумець. чаго хоча жанчына, таму прыйшлося змываць з сябе Міхала, яго рукі, яго пацалункі, нібы бруд нейкі. He, не бруд! Святлана спалохалася такому параўнанню і надавала сабе па вуснах далонькай. Лепш думаць, што яна пераапранаецца з адной сукенкі ў іншую, а яшчэ лепш — з адной ніжняй бялізны ў другую.
Яна ўсміхнулася, прыдумаўшы апраўданне, і ўжо адважней аддалася на волю ўзбадзёрваючай жыватворнай вільгаці.
Пасвяжэлая, Святлана выйшла да Міхала ў махровым халаце. Пакуль адсутнічала, малады чалавек прыгатаваў каву і нарэзаў бутэрброды, ён пацалаваў яе і пасадзіў за стол. Святлана з задавальненнем паснедала, падзякавала і пайшла апранацца і фарбавацца, адправіўшы Міхала ў душ.
Разам яны выйшлі з дома, на працу было па дарозе, трымаліся за рукі, нікога не саромеючыся, вітаючыся з тымі, хто вітаўся з імі, лавілі на сабе цікаўныя погляды, але ў адказ толькі ўсміхаліся. Расталіся Святлана і Міхал да вечара на павароце да рынка. Міхалу заставалася прайсці некалькі дзясяткаў метраў наперад, каб апынуцца ў Доме культуры. Святлана павінна была абмінуць рынак і павярнуць налева, каб, спусціўшыся на дзве прыступкі ўніз, апынуцца ў двары школы.
— Усё адно табе прыйдзецца апранаць шоўк,— нагадаў раптам Міхал Святлане. Ён ледзь адышоў на некалькі метраў і вярнуўся, каб паведаміць ёй гэта.
— А цела маё хіба не шаўковае? — запярэчыла Святлана.
— Адгаворкі не прымаюцца,— рашуча заявіў Міхал.
— 3 чаго раптам такая цяга да нейкай анучы? — не разумела Святлана.
— Доўга распавядаць,— адмахнуўся Міхал.
— А я нікуды не спяшаюся,— нечакана выдала Святлана.
— Сапраўды? — усміхнуўся Міхал.
3-за спіны Святланы, адкуль толькі і ўзялася, з’явілася Наташка Цыбульская.
— Прывітанне! Я штосьці прапусціла? — з ходу выпаліла яна.
— Прывітанне,— за дваіх павітаўся Міхал.— Добра, да вечара.
Ён дастаў цыгарэту, павярнуўся спінай, закурыў і пакрочыў у бок Дома культуры.
— Стой! — прашаптала Святлана.— Куды пайшоў? А пацалаваць?..
Але гэты ледзь чутны ўсклік чула толькі Наташка.
— Чо, было? — па-змоўніцку спытала яна сяброўку.
— А хіба незаўважна? — развяла рукамі Святлана і накіравалася ў школу ў суправаджэнні Наташкі, якой не цярпелася ўведаць падрабязнасці, але Святлана маўчала, як партызан на допыце.
Раскалолася яна, калі стала павальней (па аўторках яе пяць урокаў ішлі запар адзін за адным, потым «фортка», потым шосты ўрок). Гэтак жа, як Наташку распірала цікаўнасць, Святлане карцела падзяліцца з кім-небудзь сваёй радасцю. Яна ўключыла чайнік у настаўніцкім пакоі, вырашыўшы за кубкам чаю сёетое распавесці.
— Ды не тамі ўжо! — падбівала на шчырасць сяброўку Наташка, зручна размясціўшыся на канапе за сталом побач з ёй.— Нікога няма ж ужо...
— А каго мне саромецца? — з выклікам заявіла Святлана.
— Чо, так сур’ёзна? — не верыла Наташка.
— Сур’ёзней няма куды.— Закіпеў чайнік і Святлана разліла кіпень па кубках, закінуўшы ў іх папярэдне аднаразовыя пакецікі з чаем.
— Крута! — закруцілася на месцы Наташка.— I як «очучення»?
— Ведаеш, гэта як гарачы шакалад, халоднае марозіва і малочны кактэйль разам, — захоплена падзялілася Святлана.А яшчэ,— дадала,— бязмежны
космас з мірыядамі планет, якія я адкрываю, разгортваючы, нібы цукерку, а яны ўсё не канчаюцца.
— Крута! — пагадзілася Наташка, верачы на слова.
— Толькі ёсць адна праблемка,— адсёрбнула Святлана чаю і ледзь не прыпякла язык, паморшчылася, як паморшчылася і Наташка, на ўласным досведзе ведаючы, як непрыемна гэта.— Ён хоча, каб я насіла шоўк.
— Ну дык і насі,— не зразумела Наташка.— У чым праблема?
— Праблема ў тым, што ў мяне няма нічога шаўковага. Ты ж ведаеш, што мне пабоку гэтая тканіна.
— Ну ты і дурніца, Светка. Любы мужык жадае, каб жанчына яго спакушала. А для гэтага неабходна эратычная бялізна. Камусьці падабаецца латэкс, скура, аксаміт ці сацін з карункамі, нейлон або бавоўна. Твайму падабаецца шоўк. I што тут такога? He самы, скажу табе, горшы выбар. Апранеш шоўк, ён яшчэ больш захоча дарыць табе твой космас з нязнойдзенымі планетамі.
— Ты думаеш? — сумнявалася Святлана.
— He будзь дурніцай,— запэўнівала Наташка.— Зрабі так, як ён просіць. I засунь сваё стаўленне да тканін куды падалей, калі не хочаш, каб ён сышоў да той, хто без роздумаў апранецца ў шоўк ці яшчэ ў што-небудзь, куды фантазія яго завядзе.
— 3-за нейкай анучы ўсё можа разбурыцца? — не верыла Святлана.
— Ты ж сталая дзяўчынка, Светка,— угаворвала яе Наташка,— а паводзіш сябе, як маленькая. Менавіта такая дробязь ці штосьці падобнае і вырашае лёсы кахання і нянавісці. Твой Мішка ведае, чаго хоча ад цябе і што з табой рабіць, у адрозненне ад многіх і многіх мужыкоў. Падпарадкоўвайся яму і будзеш шчаслівая. А што нам, бабам, трэба для шчасця? Абы мілы быў побач. Ты зараз не адна, Светка. Прыняцце