Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
Пасля званка Святлану чакала «фортка». У вольны час яна намервалася да драбніц, калі атрымаецца, прадумаць сваю хуткую сустрэчу з Міхалам, прадбачыць, чым яна можа скончыцца, і як павярнуць яе сабе на карысць. У прынцыпе, фінал яе і так будзе за Святланай, але яна хацела каб напэўна.
«Фортка» надарылася і ў Наташкі. I ёй карцела ведаць усе падрабязнасці развіцця адносін паміж Святланай і Міхалам. Яна была маладзейшая за Святлану, але не прыгажэйшая. Вядома, і Наташка адрознівалася мілавіднасцю, але нічым асаблівым не вылучалася, затое круціла раманы направа і налева, без іх ёй было сумна жыць. Яна і з Міхалам замуціць не супраць была б, але аказалася не ў яго гусце, ён «рохнуўся» на Святлане.
— Што ў цябе за слоўцы? — заўважыла Святлана.— Ты ж настаўнік...
— Ну-ну,— махнула рукой Наташка,— скажаш таксама... Лепш давай каліся, што ў цябе з Мішкам?.. Патэлефанаваў?
— Патэлефанаваў,— усміхнулася Святлана, і вочы яе заззялі.— Вершы чытаў.
— Крута! — пляснула рукамі Наташка.— Свае?
— А чые ж яшчэ? Ты чаго? — абурылася Святлана недаверу сяброўкі.
— Прыгожыя? — паспяшалася выправіцца Наташка.
— Вершы брыдкімі не бываюць,— летуценна адказала Святлана.— Асабліва, якія прысвечаны табе,— дадала.
— Шанцуе ж некаторым,— уздыхнула Наташка.— Мне б хоць радочак хто-небудзь прысвяціў. Я б яго на руках насіла.
— Прысвецяць яшчэ,— запэўніла сяброўку Святлана.
— А ты сама як? — падміргнула Наташка.— He ўцюрылася часам?
— He ведаю пакуль,— унікліва адказала Святлана.— Але сёння ён мне сніўся,— прызналася.
— I чаго хацеў?
— He хацеў, а зрабіў,— пачырванела Святлана.— Я нават на працу спазнілася.
— О, сяброўка,— нязлосна засмяялася Наташка,— як паперла цябе! Зусім згаладала?
— Згаладаеш тут,— засмяялася ў адказ і Святлана.
Яны яшчэ шмат пра што балбаталі, пакуль не разышліся па класах. Але не да ўрокаў было Святлане. Яна ўжо ішла па парку ў абдымку з Міхалам, які чытаў ёй вершы, уважліва слухала і атрымлівала асалоду ад кожнага яго слова, як ад пацалункаў. Цалаваўся, праўда, ён няўмела, але затое так далікатна і кранальна, асцярожна і ласкава. Ніколі Святлана не адчувала такой асалоды ад простых пацалункаў.
Урокі праляцелі непрыкметна, ніводнага Святлана не запомніла, нібы і не вяла іх, на аўтапілоце дапрацавала і, як зачараваная, выйшла са школы, нікога і нічога не заўважаючы вакол. Уся яе душа, усё яе цела рваліся ў парк, да таго, хто яе чакаў, каму яна была сапраўды патрэбна. Гэта такое шчасце — аддаваць сябе...
— Кудысьці спяшаешся? — схапіў яе за руку, як каня за аброць, павярнуўшы на дзевяноста градусаў
і ледзь не вывіхнуўшы плячо пры гэтым, былы муж. Ён стаяў за рогам школы і цікаваў, калі Святлана выйдзе.
— Пусці! — закрычала Святлана. I гэтулькі нянавісці ў поглядзе ўбачыў яе былы муж, што машынальна адпусціў яе руку. Аднаго ўзросту з ёй, ён усё яшчэ захаваў маладжавасць і спартыўную паставу, але яна даўно перастала бачыць у ім мужчыну. Толькі падонка і гнюса.
— Нічога мне сказаць не хочаш? — прамовіў ён.
— Пра што ты? — не зразумела Святлана.
— 3 малалеткам зблыталася? — сціскаючы кулакі, цадзіў ён.
А табе якая справа? — ганарлівым поглядам акінула былога мужа Святлана.
— Пра дзяцей падумала? — ледзь стрымліваў сябе той.
— Пра якіх дзяцей, Віця? Ты трызніш? Мой сын даўно вырас і жыве ўласнай сям’ёй.
— А Ірка з Жэнькай, Косцік...
— Гэта твае дзеці, Віця! — нагадала Святлана.— I я да іх не маю ніякага дачынення!
— Так, не маеш,— вымушана пагадзіўся Віктар.— Але яны любяць цябе! Я люблю цябе! Як я ім у вочы глядзець буду, а ты як...
— Як-небудзь перажыву,— сказала Святлана.
— Табе колькі гадоў, дура! — замахнуўся было Віктар, але зрабіў выгляд, што проста расправіў плечы для папраўкі прычоскі.— He ганьбі сябе і мяне!..— сыкнуў.
— Ты ўжо даўно зганьбаваны,— запярэчыла Святлана.— А мая ганьба застанецца са мной.
— Ён жа хлапчук! — шыпеў Віктар.— У сыны табе падыходзіць! Што ты з ім рабіць будзеш? 3 сіські карміць, ці што?
— Адвалі, Віця! — сказала Святлана так, як бы сказала Наташка.— Маё асабістае жыццё цябе не тычыцца! I з кім мне спаць — вырашаць толькі мне, зразумей!
— Ціха! — спалохана сыкнуў Віктар.— He гарлапань! Тутака ж дзеці вакол!
— За сябе турбуешся? — з’едліва сказала Святлана.
— Ты ж разумны чалавек,— прапусціў яе словы міма вушэй Віктар.— Ты зразумей, вам дваім нічога не свеціць, у вас няма будучыні. Як толькі падвернецца выпадак, ён сыдзе да маладзенькай. Вяртайся да нас. Дзеці па табе так знудзіліся...
— Ідзі лепш дахаты, Віця,— сказала Святлана.— Нам няма пра што размаўляць.
— А ты куды, да яго намылілася? — яшчэ мацней сціснуў кулакі Віктар.
— Гэта ўжо не твая справа! — прагучаў адказ.— Бывай!
— Да спаткання,— працадзіў Віктар.— Далёка не сыдзеце! — прашаптаў у спіну жанчыне.
Святлана выйшла са школьнага двара, апынулася на Рынкавым пляцы, што мясціўся паміж Домам культуры злева, гастраномам справа, Галоўнай плошчай і будынкам райвыканкама наперадзе. Мястэчка маленькае, кампактнае, усё неабходнае знаходзілася на адным пятачку. Каб патрапіць дамоў, ёй трэба было павярнуць направа. мінуць гастраном, перайсці дарогу, за якой ляпіліся адзін на адным будынкі рэстарана, бібліятэкі, банка, кнігарні і прыватнай крамы, прайсці ўздоўж іх уніз і яшчэ раз павярнуць налева да адзінага ў гэтым раёне пяціпавярховіка, у якім яна і жыла. Але Святлана павярнула налева, да Дома культуры, вырашыўшы, калі Міхал яшчэ не сышоў з працы, забраць яго з сабой. Навошта марнаваць час дарма і чакаць прызначанай гадзіны? Можна і цяпер
прагуляцца. Ды і ўдваіх не так страшна. Хто ведае, што задумаў Віця? Ён моцна змяніўся, і не ў лепшы бок.
Міхал курыў на ганку, калі Святлана падышла да яго, і аслупянеў ад нечаканасці.
— Вы? Прабач, ты? — усё-ткі ў вачах чыталася радасць.
— Я не ўцярпела.— Святлана падышла да яго бліжэй і чмокнула ў шчочку.— Ты вельмі заняты? — спытала.
— Ды не,— адказаў Міхал.
— Складзеш кампанію? — падміргнула.— Я хачу паказаць табе сваё любімае месца ў парку.
— Зараз адпрашуся,— сказаў Міхал, кінуўся ў будынак, падняўся на другі паверх і праз некалькі хвілін куляй вылецеў на вуліцу.
Яны не ўзяліся за рукі, і Святлана не прасунула сваю руку пад руку Міхала. Яны ішлі побач і проста цешыліся, што ідуць разам, усё адно куды. Так думаў Міхал, як лічыла Свяглана. Але яна выдатна ведала, куды ёй трэба, і ўмела кіравала, нібы лоцман караблём, спрытна абыходзячы ўсе мелі і падводныя скалы, загадзя прадуманым маршрутам. Яны перасеклі Галоўную плошчу, абмінулі будынак райвыканкама і павярнулі налева да моста, які спускаўся ўніз, да лесапарка. Прайшлі ўздоўж рэстарана, бібліятэкі і апынуліся на мосце. Да парка заставалася зусім нічога. А выхад з яго на супрацьлеглым баку якраз знаходзіўся недалёка ад дома, у якім Святлана жыла. Яны пастаялі на мосце трохі, палюбаваліся сваім адлюстраваннем у рацэ, расплывістым і бясформавым. Святлана прытулілася да Міхала, папрасіла пацалаваць, што ён і зрабіў з вялікім задавальненнем. Яму-то было пляваць на грамадскую думку. Ён мала каго ведаў, але яго ведалі ўсе. Нездарма ж віталіся раніцай, калі ішоў на працу,
практычна праз усё мястэчка, і калі вяртаўся. Дарога ад дома да Дома культуры займала дваццаць хвілін хады. Яму падабалася быць у цэнтры ўвагі, тым больш побач з шыкоўнай жанчынай. Гэта вылічыла Святлана, якой было не ўсё адно, што пра яе падумаюць іншыя, бо яна была свая. Але наўмысна выстаўляла напаказ сваё захапленне Міхалам, упэўненая ў тым, што вельмі многія з жанчын зайздросцяць ёй, а плёткі не палохалі. Іх баяцца толькі дурні. Ды і чым плёткі маглі нашкодзіць? Яна нікому не здрадзіла і нікога не пакрыўдзіла. А права на ўласны кавалачак шчасця мела, як кожны чалавек на зямлі. He яе віна, што правам гэтым не кожны ўмее скарыстацца.
Яны ўзяліся за рукі, калі досыць паглыбіліся ў парк, Святлана сама ўклала сваю далонь у далонь Міхала, нібы давяраючыся яму цалкам.
— Ты сапраўды шкадаваць не будзеш потым, што звязаўся з бабулькай? — спынілася Святлана і зазірнула ў вочы маладога чалавека, правакуючы яго на камплімент.
— He буду,— сцісла адказаў Міхал.— Ды і не бабулька ты зусім, колькі можна паўтараць?..
— Дакажы,— працягвала правакаваць Святлана. — Як?
— Напрыклад,— зрабіла яна выгляд, што задумалася,— прачытай вершы. Ці не напісаў нічога новага?
— Напісаў.
— Ну, тады чытай...
Яны стаялі пасярэдзіне сцяжынкі пад нахіленымі галінамі, нібы пад шатром, узяўшыся за рукі, і з вачэй не адпускалі адно аднаго. Міхал усхваляваным хрыплаватым барытонам пачаў свой рыфмаваны аповед:
Мне нравнтся смотреть в твон глаза. Мне нравнтся нскать тебя губамн.
й еслн разразнтся вдруг гроза — ІЦнтом надежным мое тело станет.
Мне нравнтся твою ладонь в своей Держать, как самый дорогой подарок. й, еслн вдруг -— знма, тебя согреть Мое дыханье сможет без обмана.
Мне нравнтся шептать тебе слова.
Мне нравлтся, когда меня ты слышлшь. й, еслл вдруг нечаянно — война, Я не умру, пока ты рядом дышлшь.
Мне нравлтся, что ты на свете есть.
Мне нравлтся, что я на свете — тоже. йусть ветер разнесет по свету весть: Мне нравнтся, что ты всего дороже.
Яна раставала, гарэла і згарала ад кожнага яго слова. Усмоктвала гэтыя словы, як паветра, нібы наталяючы голад, умомант запамінала і глынала іх, як самы смачны ласунак. Яна жадала, каб ён не супыняўся, каб вершы, менавіта гэтыя, гучалі вечна, з яго інтанацыямі і выразнасцю. Ды верш скончыўся, як і ўсё ў жыцці, але Святлана была працята радкамі наскрозь, як шпагай, і збіта, нібы вірусам. Больш яна не сумнявалася. Вочы яе прыжмурыліся і завуркаталі. Яна абвіла сабой Міхала. Раптам адчула, як Міхал абмякае і завальваецца на яе.
Яна валіцца, ён валіцца на яе, але хутка скочваецца, групуецца і ўскоквае на ногі, як Ван Дам у кіно. Святлана нічога не разумее і ляжыць на траве, не паднімаючыся, нібы ў ступары.
Яе былы муж Віктар прасачыў усе перасоўванні «галубкоў» і наладзіў засаду, здагадаўшыся, куды Святлана прывядзе палюбоўніка. 3 кімсьці ўдваіх яны напалі на Міхала ззаду, стукнуўшы яго палкай па спіне,
вось чаму ён і зваліўся, цягнучы за сабой і Святлану, падмінаючы яе пад сябе.
Удар аказаўся не настолькі моцным, на колькі разлічвалі нападаўшыя. Міхал хутка ачомаўся, шпурнуў пінжак у таго, у каго была палка, і разарваў на сабе кашулю.