Васіль Ліцьвінка «СПЕВЫ ПРА ДАЎНІХ ЛІЦЬВІНАЎ ДА 1434 ГОДА» ЯНА ЧАЧОТА 1842-1844 гадоў ГІСТАРЫЧНЫ ЭПАС БЕЛАРУСАЎ «СПЕВЫ ПРА ДАЎНІХ ЛІЦЬВШАЎ ДА 1434 ГОДА» ЯНА ЧАЧОТА 1842-1844 гадоў — ПСТАРЫЧНЫ ЭПАС БЕЛАРУСАЎ Мінск УП «Тэхнапрынт» 2004 УДК 398.8(=161.3) ББК 82(4Бем) С71 Работа падрыхтавана ў навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору Беддзяржуніверсітэта Укладанне В. Ліцьвінкі Пераклад з польскай мовы К. Цвіркі і С. Судніка Каментарый С. Судніка Склаў і зрабіў нотны запіс П. Русаў «Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года» Яна Чачота 1842-1844 гаС 71 доў — гістарычны эпас беларусаў / Уклад В. Ліцьвінкі; Пср. з пол. К. Цвіркі, С. Судніка;; Камент. С. Судніка; — Мн.: УП «Тэхнапрынт», 2004. — 124 с.: іл.; ноты. ISBN 985-464-594-0 Тэксты гістарычных балад «Спевы пра даўніх ліцьвіяаў да 1434 года» былі створаны Янам Чачотам ў 1842-1844 гадах, але да 1994 года знаходзіліся ў архіве. У гэтым выданні, адпаведна мары першага беларускага фалькларыста, «каб яны спяваліся», балады ў перакладах Кастуся Цвіркі і Станіслава Судніка пакладзены на ноты кампазітарамі Васілем Купрыяненкам, Яўгенам Петрашэвічам, Лявонам Махначом і Пятром Русавым. Гісторыка-мастацкае музычнае выданне будзе карысным фалькларыстам, лігараіуразнаўцам, гісторыкам, настаўнікам, кампазітарам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй стварэння старажытнай беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага (мовай трох дзяржаўных Статутаў — 1529, 1566, 1588 гг. і кнжёў якой была старабеларуская). На вокладцы змешчана карта Старажытнай Літвы, навукова абгрунтаваная выдатным гісторыкам Беларусі Міколам Ермаловічам. УДК 398.8(=161.3) ББК 82(4Бен) ISBN 985-464-594-0 © Ліцьвінка В., укладанне, 2004 © УП «Тэхнапрынт», афармленне, 2004 Сынам Аляксею, Сяргею і жонцы Наіаллі Ліцьвінкам прысвячаю гэту працу Стваральнік гістарычнага эпасу беларусаў «Калі чытаеш “Хроніку...” Стрыйкоўскага, цяжка ўстрымацца, каб не сняваць услед за ім — такая яна паэтычная, часта нават пераплеценая вершамі. Я чытаў яе і спяваў, складаючы песні. У гэтых песнях я закрануў далёкія гістарычныя падзеі, да смерці Уладзіслава Ягайлы ў 1434 годзе», — засведчыў нам Ян Чачот абставіны стварэння ім у 1842-1844 гадах 55 балад пад адметнай назвай «Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года». Выдатны гісторык XVI ст. Мацей Стрыйкоўскі з 1563 года семнаццацігадовым хлопцам пачаў служыць рыскуном (па-сучаснаму разведчыкам) на маскоўскай мяжы ВКЛ, а з 1572-га па 1574-ы — у Віцебскім гарнізоне пад камандаваннем А. Гваныні, калі і пачаў іірацу над гісторыяй узнікнення Мацей Стрыйкоўскі — аўтар «Хрояікі польскай, літоўскай. жамойцкай і ўсяе Русі» (1582 rj магутнай беларускай дзяржавы В.ялікага княства Літоўскага, якую ў сучасных гістарычных абставінах было б дакладней называць «Ліцьвінскім», бо пад тэрмінам «Літоўскае» цяпер разумеецца былое «Жмудскае». Пад канец службы пад началам Гваныні, якога абвінавачваюць цяпер у плагіяце са Стрыйкоўскага ў працы «Апісанне Еўрапейскай Сарматыі» (1582), будучы выдатны гісторык здзейсніць навуковае падарожжа па Заходняй Дзвіне, у час якога занатаваў матэрыялы па псторыі, этнаграфіі і фальклоры паўночназаходняга рэгіёну ВКЛ, між іншым, паданні аб Рагвалодавым камені, цэрквах і манастырах Полацкага княства. Вынікам вандроўкі стала выдадзеная ў Кракаве ў 1574 годзе вершаваная гісторыя ВКЛ «Ганец цноты...», частка якой пад назвай «Генеалогія, або Кароткае апісанне вялікіх князёў літоўскіх» была выдадзена болып чым праз трыццаць год пасля смерці аўтара ў вядомай Любчанскай друкарні ля першай сталіцы ВКЛ Наваградка. Становіцца зразумелым, чаму Чачоту хацелася спяваць «Хроніку...» Стрыйкоўскага і чаму нельга называць яго інтэрпрэтацыю гісторыі ВКЛ «пераважна жмудскай або жамойцкай». Поўная назва асноўнай працы Стрыйкоўскага — «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» (1582) і выдадзенай толькі ў 1978 годзе «Аб пачатках, вывадах, мужнасці, справах рыцарскіх і хатніх слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага» яскрава сведчаць, што Стрыйкоўскі ў свой час адназначна разумеў пад літоўскім народам сучасных беларусаўліцьвінаў, як і сучаснік Стрыйкоўскага «ліцьвін з-пад Полацка» Францішак Скарына, і нават выдатны польскі паэт, ураджэнец Беларусі Адам Міцкевіч, ды і ўсе вядомыя дзеячы ВКЛ: першадрукар лацінкай Міхалон Ліцьвін, дзяржаўны дзяяч Леў Сапега, асветнікі Сімяон Полацкі, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны, — але асабліва выразна адчуў гэта пазней Ян Чачот. Тое самаўсведамленне народаў Еўропы, аб якім упамінае Чачот у прадмове да «Спеваў...», як ніколі актуальна стаіць для беларусаў у наш час, а таму пытанне гістарычнага эпасу, якое аўтар ўзняў гэтай працай, мае цяпер періпаступеннае значэнне. Калі ўважліва параўнаць «Хроніку...», вядомыя навуцы легеды і падашіі ВКЛ, летапісы, якіх, па ўласным сведчанні Стрыйкоўскага 1575 года, ён ужо меў (!!!) каля 15, становіцца відавочным, што легендарная яе частка пацвярджаецца разнастайнымі гістарычнымі сведчаннямі, што і вызвала шчырае захапленне фалькларыста Чачота. Тыя факты, якія прыводзяцца ў «Хроніцы...», найбольш даставерныя 1 верагодпыя, бо Стрыйкоўскі, гаворачы яго словамі, кіраваўся прынцыпам: «Хутчэй можна дзесяці паверыць, чым аднаму». У другой палове XIX стагоддзя пачалася і фактычна вяла прадаўжаецца да сёння навуковая дыскусія аб эпічнай паэзіі беларусаў. Ініцыятар яе, выдатны беларускі фалькларыст, прафесар Маскоўскага універсітэта і адзін са стваральнікаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта Мікалай Янчук трапна назваў прыводзімыя пад час дыскусіі творы «псеўданароднымі» за іх нізкі мастацкі ўзровень. Думаецца, пры даследаванні характару эпічных твораў у беларусаў, падобных суседнім рускім былінам і украінскім думам, не ўлічваліся наступныя фактары: ■ багацце эпічных дэталяў у старажытных мастацкіх формах каляндарна-абрадавай песеннасці і існаванне казак і паданняў пра асілкаў і волатаў; ■ позняе па часе гістарычнае з’яўленне эпічных песень як жанру ўвогуле; ■ фактычнае існаванне эпічных валачобных навагодніх песень па найбольш старажытным сонечным каляндары; ■ адсутнасць ў навуковых дыскусіях аб’ектыўных фактараў, гістарычнага матэрыялу першапачатковага перыяду стварэння магутнай еўрапейскай дзяржавы беларусаў-ліцьвінаў — Вялікага кпяства Літоўскага, ■ недаацэнка індывідуальнага пачатку ў стварэнні гераічнага эпасу, таго, што гэта была творчасць адораных асоб з народа ў калякняскім асяроддзі; ■ адсутнасць у навуковай дыскусіі «Спеваў пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года» Яна Чачота і шматлікіх іншых твораў паэтаў перыяду рамантызму ў беларускай літаратуры, пераважна з асяроддзя філаматаў (аматараў навук) і філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні), ■ фактычнай адсутнасцю самастойнага дзяржаўнага развіцця Беларусі з часоў трох Статутаў ВКЛ XVI стагоддзя і некаторыя іншыя акалічнасці. «Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года» выспявалі ў Чачота дваццаць гадоў, аб чым сведчыць яго пісьмо 1823 года да блізкага сябра «з першага класа» і творчага пабраціма Адама Міцкевіча: «Думаю пісаць пра Вітаўта, Альгерда, Кейстута і іншых. Пра іх можна болей гаварыць, чым пра жанчын, трэба паказваць усе іх дзеі. Пагляджу, як гэта мне ўдасца. Добра было б, каб гэтыя творы не толькі можна было чытаць, але і спяваць. Яны маглі б выклікаць тады большы эфект...» Але ажыццявіць сваю выдатную задуму Чачот змог толькі пасля звароту са ссылкі на Урал за ўдзел у філамацкім руху, пад час працы ў вядомай бібліятэцы графа Храптовіча ў 1842 1844 гадах. Апяваючы магутных мужчын-князёў ВКЛ, іх дачок і жонак, паэт прысвяціў і перадаваў тэксты «Спеваў...» двум шчырым прыхільніцам і выканаўцам народных песень — каханай Адама Міцксвіча Марылі Верашчака і дачцы рэктара Віленскага універсітэта Зосі Малеўскай, якую любіў да канца свайго жыцця. Трагедыяй гістарычнага лёсу «Спеваў...» трэба лічыць тое, што яны своечасова не толькі не сталі спявацца, але паўтары вякі былі пахаваны ў польскім архіве. Можа і не выпадкова, бо нануючыя гістарычныя тэндэнцыі былі супраць іх з’яўлення. А да таго ж, трэба шчыра прызнаць, гэта яшчэ і сведчанне нашай нядбайнасці і неахайнасці ў адносінах да пстарычнай спадчыны. Паэт-фалькларыст Ян Чачот, якога першаадкрывальнік яго творчай спадчыны Кастусь Цвірка прыгожа і справядліва назваў «яркай зоркай беларускага адраджэння», стварыў свае песенныя гісторыка-мастацкія баладымініяцюры на схіле свайго кароткага, але незвычайна багатага творчага жыцця. Яно вырасла на дрэве непераўзыйдзенага яшчэ нікім генія калектыўнай мастацкай творчасці народа, было прыўзнята на незвычайную вышыню рамантычна-асветніцкай хваляй філамацкага і маральнай чысцінёй філарэцкага рухаў, сагрэта шчырым, часам па-народнаму нават шчымліва наіўным дэмакратызмам і гарачай любоўю да беларускага народа самога творцы. Да таго ж гэта быў збіральнік-першаадкрывальнік чароўнай песеннай душы, у першую чаргу беларусачак-ліцьвінак, якіх заўважыў яшчэ у той час геніяльны рускі паэт Міхаіл Лермантаў і паказаў у паэме «Ліцьвінка» (нядаўна перакладзенай Станіславам Суднікам). Без перабольшвання, мастацкім подзвігам можна назваць выданне фалькларыстам ў 1838-1846 гадах тысячы тэкстаў беларускіх народных песень у шасці зборніках пад назвай «Вясковыя песні з-над Нёмана, Дняпра і Дзвіны». Выданне апошніх двух з іх на роднай мове — сведчанне паглыбленага асэнсавання Чачотам сябе і месца свайго народа ў гісторыі. Аб гэтым адкрыта, удумна сказана ў яго сціслай, але глыбока прадуманай прадмове да «Спеваў...». Намер стварыць гэтае выданне ўзнік яшчэ ў 1996 годзе, калі быў распачаты грандыёзны выдавецкі праект «Беларускі кнігазбор» (ён задуманы на сотні унікальных выданняў). Адкрыў яго том «Ян Чачот», дзе ўпершыню ў выдатным перакладзе шчырага рупліўца, ініцыятара усяго праекта фалькларысталітаратара Кастуся Цвіркі былі прадстаўлены 24 балады «Спеваў...» Астатнія 31 па нашай просьбе былі перакладзены паэтам, даследчыкам вытокаў беларускай мовы і культуры Станіславам Суднікам (ніжэй мы падаем прадмовы гэтых перакладчыкаў да сваіх прац). Іх працу прадоўжылі знаўцы беларускай народпай песні і музыкі кампазітары Яўген Петрашэвіч, Лявон Махнач. Пятро Русаў, якія паклалі творы Чачота на мелодыі. Завяршыў гэтую працу выдатны народны музыка і кампазітар, заслужаны артыст Беларусі Васіль Купрыяненка, за што выказваю ўсім ім тут шчырую ўдзячнасць.