• Газеты, часопісы і г.д.
  • Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года  Васіль Ліцьвінка

    Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Тэхнапрынт
    Памер: 124с.
    Мінск 2004
    18.88 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Адсылка: Стрыйк., с. 396.
    Новыя Трокі, або Трокі — горад, заснаваны ў другой палове XIV ст. Кейстут пабудаваў гам замак і перанёс туды сталіцу са Старых Трокаў.
    Паводле высноваў, якія можна зрабіць з карэспандэнцыі філаматаў, гэты верш мае пэўныя аўтабіяграфічныя рысы. Вечарам 10 ліпеня 1823 г. Адам Міцкевіч і Ян Чачот прыйшлі з Вільні пехатою ў Трокі, каб адведаць прэзідэнта філаматаў Юзафа Яжоўскага, які жыў у кляштары троцкіх бенедыктынцаў. Утраіх («тры ліцьвіны») плавалі на лодцы па троцкім возеры. Гэта былі апошнія шчаслівыя хвіліны, праведзеныя ў гурце блізкіх сяброў перад арыштамі.
    XXXVI.	ПРА КНЯЗЬКОЎ КАРЫЯТАВІЧАЎ У ЧАСЫ АЛЬГЕРДА (1331)
    Мужка 8. Купрыжташ
    Верш Я, Чачога Гкрак;іад К. Цшркі
    Ветчна
    Хго пустзльняй край свой зро-біць, той
    к® вврт і згадю.
    V	»	*	•
    Хтожяге ўзвы-сіць. будуць помкМь і нашчад-
    Хто пустэльняй край свой зробіць, Той не варт і згадкі.
    Хто ж яго ўзвысіць, будуць Помніць і нашчадкі.
    Як прагнаў Альгерд татараў Аж пад Волгу ў поле, Карыята за геройства Даў сынам Падолле.
    I яны — ад стрэл ды мечаў Хеўры ваяўнічай — Заснавалі замкі: Бэкат, Смотрыч над Сматрычай.
    На рацэ той, дзе ўвесь бераг Камянямі скуты, Карыятавічы ўзнеслі Камянец славуты.
    Меджыбож і Церабоўля, Вінніца з Браславам Па-над Бугам — гарады іх, Помнік іх і слава.
    Так князі з Новагародка Дзеялі ў Падоллі.
    He забудуць слаўных дзеяў Іхніх тут ніколі.
    Хай жывуць у гарадах іх Людзі ўсе шчасліва, I сыноў тых Карыята Памянуць зычліва.
    Адсылка: Стрыйк., 416-418.
    Карыятавічы — унукі Гедыміна, дзеці яго сына Карыята Міхала, які ўладарыў у Наваградку. Гэта — Юрка, Аляксандр, Тодар і Канстанцін. У 1363 годзе яны дапамаглі Альгерду разбіць татараў пад Сінімі Водамі, за што атрымалі ва ўладанне Падолле (на Украіне).
    Гэта былі яшчэ часы Гедыміна.
    Бэкат, Смотрыч (над ракой Смотрыч) — гарады на Украіне, якія ўтварыліся вакол пабудаваных Карыятавічамі замкаў.
    XXXVII.	ГАШТОЛЬД ГІЁТР I БУЧАЧКА У ЧАСЫ АЛЬГЕРДА (1332)
    Верш Я Hawa	Муате В. Купрыянвіяя
    Пераклад С. Судніка
    Энзргічна
    На Лі тве што не адалепэ крыжацкая о ла,
    гое 5учачча сумела з усме-шкаю мілай.
    На Літве, што не здалела Крыжацкая сіла, Тое Бучачка сумела 3 усмешкаю мілай.
    Мужа-суджанца Гаштольда Каханнем — не мусам 3 вераю святой з’яднала I збаўцам Хрыстусам.
    Ён францісканцаў да Вільні 3 Мазоўша паклікаў, Там, дзе кляштар той на сёння, Паставіў капліцу.
    Толькі, як з Вільні ад’ехаў, Народ збунтавалі, Волхвы распятых манахаў У Віллю скідалі.
    А на той горцы высокай, Вілейка што ліжа, ГІамяткай смяротнай мукі Паўсталі тры крыжы.
    Зноўку Гаштольд вёз манахаў У касцёл Пяскоўскі,
    Дзе й да сёння благаюць Аб ласках нам боскіх.
    Покуль ад смертнай сляпоты Люд вочы расшорыць, Колькі ж сваіх дабрадзеяў Няўдзячны заморыць?
    Слепні і тыя, што праўду Праз гвалт пашыралі, Веру ліцьвіны не з гвалтам — 3 каханнем прымалі.
    Адсылка: Стрыйк., с. 423.
    Гаштольд — стараста Камянца Падольскага, пазней ваявода віленскі. Жыў у часы княжання Альгерда. Паходзіў з роду вяльможаў ВКЛ, магчыма, быў нашчадкам Гаштольда, апісанага ў баладзе №ХХІІ. Высокага паходжання панна Бучачка, з польскага княжацкага роду, магла ўзяць шлюб толькі з хрысціянінам. Пры хрышчэнні Гаштольд атрымаў імя Пётр.
    Гэта былі япічэ часы Гедыміна.
    Каталіцкія манахі-францісканцы прыбылі на Літву ў канцы XIII ст. з Полыпчы. 3 імем Г'аштольда прынята звязваць першыя спробы хрысціянізацыі Літвы. Як сцвярджае «Хроніка Быхаўца», ён запрасіў з Полыпчы 14 францысканцаў.
    У першай палове XIV ст. у Вільні пабудаваны ў гатычным стылі пабудовы кляштара францысканцаў. Пазней яны былі знішчаны пажарам і рэканструяваны. У XIX ст. там размяшчалася вязніца, у якой сядзеў і аўтар гэтых баладаў за сваю дзейнасць у Таварыстве філаматаў.
    У Вільні на гары, якая называлася Лысай або Крывой, як апавядаюць старыя хронікі, сем манахаў-францысканцаў прынялі пакутніцкую смерць ад рук ліцьвінаў, якіх яны прыбылі хрысціць. У памяць пра мукі манахаў там была пабудаваная каплічка, а пазней пастаўлены тры крыжы. Ад таго часу тую гару называюць Трохкрыжовай гарой.
    Гаворка тут пра касцёл найсвяцейшай дзевы Марыі, пабудаваны побач з кляштарам францысканцаў у першай палове XIV ст. Месца тое называлася «Пяскі».
    XXXVIII.	IIPА ЗАЛОГУ Ў ПУЛЕНЕ Ў ЧАСЫ АЛЬГЕРДА (1336)
    Bcpta Я. Чачота Перакзад С. Судвіка
    Музыка В Куігрыя»см»
    Стрымача
    Смерць ад coра му яіай снейшо, і за га ньбу мука мільша.
    гагых прарілаў най^ершых дяя Пулена больш не ntшуць
    Смерць ад сораму знайснейша, I за ганьбу мука мільша...
    Гэтых правілаў найпершых Для Пулена болып не пішуць.
    Пры Альгердзе крыжаносцы Замак Пулен аблягалі, Маткі, дзеткі з наваколіц У фартэцу пазбягалі.
    Тысяч некалькі з залогай Адбіваюць штурм бясконцы, Ды адбіцца ўсё ж не могуць, Так крыжак іх сціснуў моцна.
    Сцены, вежы ападаюць, Пачынаюць рассыпацца.
    Ад таранаў, і гарматаў, I ад гвалту дзе схавацца?
    Скарб літва да куч скідае
    I распальвае кастрышчы, Жонак, дзетак забівае, I сябе ліцьвіны нішчаць.
    Немцы рынулі ў праломы, Дзе жывых не шмат засталі, Паляглі і тыя ў момант, А багацці дагаралі.
    Цвердзь пустою захапілі, Зваявалі край пустэльны, Бо ліцьвіны век лічылі Лёсраба за грэх смяртэльны.
    Адсылка: Стрыйк., с. 426; Нарбут, т. 4, с. 599, пар. 1178.
    Пры зліцці Нёмана і рэчкі Пунелы ёсць замкавая гара Пуня, якая тутэйшымі жыхарамі называецца Маргіра (Моргара), а ў літаратурных творах — Пулена. Стрыйкоўскі і Нарбут дасканала апісваюць крэпасць Пулену (Pullen, Pilonnen), акружаную глыбокім ровам і тоўстай сцяною. Залогаю крэпасці кіраваў адважны князь Маргір. Ліцьвіны біліся з крыжакамі ў абарону свайго жыцця, сваіх жонак і дзяцей, у абарону сваіх багоў і ўсяго, што ім было дарагім і святым. Аднак, калі страцілі надзею на ацаленне, распалілі велізарнае вогнішча і паўкідалі туды ўсё сваё дабро, а пазней самі сябе ўзаемна пазабівалі і спалілі. Нарбут лічыць, што гэты незвычайны, смелы, геройскі чын варты пяра Гамера ці Тацыта.
    Гэта былі яшчэ часы Гедыміна.
    Нарбут піша пра 4 тысячы абаронцаў замка, але агулам святы агонь узяў каля 12 тысяч ліцьвінаў.
    XXXIX.	УЦЁКІ КЕЙСТУТА 3 МАЛЬБОРГА (1361)
    Bepui Я. Чмт	Мушка В. Купрменажі
    Перакаад К. Цвір»
    Нэпэўна
    & X S v & h У
    Ой} быў му№ рам WH Кейбтут, як го лрыrwym дзля:
    у Шль* &> pry ?лур ая> цы ма~ пз-tkow npa$»&■ ём здо' л$ў.
    Ой, быў мулярам наш Кейстут, Як яго прыгнула доля, У Мальборгу мур вязніцы Малатком прабіць ён здолеў!
    Разам з Альфам, што служыў там, Дзёўб той мур штоноч зацята — Толькі б з сцен крыжацкіх воля Зоркай бліснула крылата!
    Ой, наш Кейстут крыжаком быў! Дзякуй Альфу — з ім праз гоні Кііязя ў белым з крыжам чорным Проста ў зоры неслі коні!
    На дарозе — Wer-da? — варта Супыніла іх у браме.
    Штосьці немцам Альф пабаіў, I — зноў гром пад капытамі!
    Ды не злодзей Кейстут: немцам Плашч іх белы з чорным крыжам, Коней іх — усё вярнуў ён, Нават шчыт з іх мечам хіжым.
    Пеша брыў ён да Мазоўша, Дзе жыла дачка Данута
    3 князем Янушам. Іх замак У аблокі меціў крута.
    Шмат дачцы было ўжо ўцехі!
    Толькі Кейстут рваўся ў Трокі, Каб хутчэй сваёй Біруты Смутак-жаль іграгнаць глыбокі.
    Немцу ж дзякуй за гасціннасць
    Шле ў пісьме і абяцае: Калі ён магісзра ўловіць, To надзейней ухавае!
    Адсылка: Нарбут, т. V, пар. 1248.
    Кейстут (каля 1300 1382) — сын Гедыміна, князь ВКЛ. Усё жыццё змагаўся з крыжакамі. Каля 1361 г. трапіў у засаду і быў узяты крыжакамі ў палон. Прывезлі яго ў Мальборг (ці Марыенбург) да вялікага магістра Вінрыха фон Кніпродзе і пасля допыту пасадзілі ў надзейную вязніцу. Але наглядчык Альф аказаўся таксама ліцьвшам: яго яшчэ дзіцём паланілі крыжакі. Альф патаемна прынёс Кейстуту ў камору малаток, і той восем месяцаў прабіваў ім лаз у сцяне. Разам з Альфам, апрануўшыся ў белыя рыцарскія плашчы з чорнымі крыжамі, яны ўцяклі з крыжацкага замка.
    Wer-da? — Хто гэта? (ням.)
    XL.	ПРА РАЗБУРЭННЕ КОЎНІ МАГІСТРАМ ФОН КШПРОДАМ У ЧАСЫ АЛЬГЕРДА (1362)
    Вфя Я. Чачота Пардалад С. Судгака
    Музызса В. Купрыяненкі
    Жаявййіва
    TSK
    іака-
    Не так жаль мне замак, Як шкада ваякаў, Што агонь паглынуў, Палены крыжакам.
    Там, дзе Нёман Віллю Туліць, абдымае, Стала ў Коўні цвердзь Грозная такая.
    Быў там мужны Гурда, Войдад — князь малоды, Як напаў на горад Вінрых фон Кніпрода.
    3 сілай незлічонай Войскаў і таранаў Здабываў ён горад, Сцены тоўк і брамы.
    Толькі Войдад зГурдам Прыступ адбівалі, Як крыжакаў новых Гуфы падступалі.
    Хоць Альгерд з Кейстутам Падышлі ў падмогу, Супраць тое сілы He змаглі нічога.
    Полымем крыжакі Паляць праз праломы, I Іаляць горад, замак, Паляць людства ўдома.
    Што ўцякаць хацела, Меч крыжацкі пляжыць, Акрамя Вайдада, Ды з пачотам княжым.
    Тысяч тры ліцьвінаў Згінула ў пажары, Князь Кейстут заплакаў, А крыжак алтары
    Ўзнёс на папялішчы
    I імшу адправіў, Кроўю тых, што знішчыў, Бога ў небе славіў.
    He чак жаль мне замка, Як шкада ваякаў,
    Што агонь паілынуў, Палены крыжакам.
    Адсылка: Стрыйк., с. 356; Нарбут, т. 4, с. 108, пар. 1251 і наступныя.
    Стары замак у Коўні стаяў каля месца зліцця Нёмана і Віллі. Быў абкружаны вадою. Ад адной рэчкі да другой пракапаны глыбокі роў. Абаронныя сцены былі мураваныя. У 1362 г. крыжакі зруйнавалі замак з зямлёю.
    Гл. каментарый да № XXXIX.
    Гурда — сын Гінвіла, гедройцкага князя, военачальнік, жыў у часы Альгерда. Стрыйкоўскі піша, што моцна перажываў ён страту рыцараў, якія, ўмела баронячы замак, згарэлі ў полымі: «Не столькі замка шкада, як рыцараў, якіх паглынуў агонь...» Гэтая аповесць абапіраецца на адну з найстарэйшых беларускіх вайсковых песень. Яе словы: «Не так жаль мне замка...» — аўтар скарыстаў як эпіграф свайго верша.
    Войдад — сын Кейсіута. Падчас абароны замка Ковенскага разам з 36-цю баярамі трапіў у нямецкую няволю. Там быў ахрышчаны, атрымаў імя Андрэй і служыў пры двары Карла IV. Пазней кіраваў Полацкім княствам. Паводле Нарбута, загінуў у бітве над Ворсклай.
    Нарбут апавядае, што замак Ковенскі быў разбураны ў Вялікую суботу, таму наступным ранкам на крушлях крыжакі пабудавалі алтар, пры якім біскуп адправіў імшу і ўсе спявалі велікодныя песні.
    XLI.	ПАТЫРГ КЕЙСТУТАВІЧ
    (1363)
    Вгрш Я Чачота	Музмка В. Кунрыаненкі
    .Першшд €. Сўдаіка
    Памерна
    г-'
    К»ыжак Лн тву дв» ра зы штогоду на-