• Газеты, часопісы і г.д.
  • Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года  Васіль Ліцьвінка

    Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Тэхнапрынт
    Памер: 124с.
    Мінск 2004
    18.88 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    XVI.	НАРЫМУНТ, ВЯЛІКІ КНЯЗЬ ЛІТОЎСКІ, ДАЎМОНТ УЦЯНСКІI ТРАЙДЗЕНЬ РАМУНТАВІЧ, ЛАЎРЫШ, АБО РАМУНТ ТРАЙДЗЕНАВІЧ, МАНАХ (да 1283)
    Верш Я. Чачт»	Мушха В Купрыянеякі
    Псрамзл С Судтка
    Павольна
    v *	 He жа-дай чужое жонй. рцям чутз праў-да isя.
    што ж, не ўмеў яійыйн чычаці, хай цяпер усё чытае.
    He жадай чужое жонкі, Сэрцам чута праўда тая, Што ж, не ўмеў ліцьвін чытаці, Хай цяпер усё чытае.
    Князь Даўмонт, ды з Нарымунтам Брат быў родны з родным братам, На ліфляндскага магістра Дочках дзвюх былі жанаты.
    Як Даўмонтава спачыла
    Жонка ў смутным, чорным годзе, Нарымунт паслаў сястрыцу Брату сэрца разлагодзіць.
    Той у братаву ўкахаўся
    1 не выпусціў з Уцяны. Нарымунт з вялікай раццю Наваліўся нечакана.
    Уцякаў Даўмонт, і ў Пскове Князем стаў, ды, быўшы хватам, Ён па смерці Нарымунта Так зрабіў з малодшым братам.
    Толькі Трайдзень стаўся князсм, Быў Даўмонтам ён забіты, Палачан і пскавіцянаў На Літву той вёў адкрыта.
    Ды вайсковы спрыт Лаўрыша Ад паразы край ратуе, I Літва таму Лаўрышу Князем быць тут прапануе.
    Ды Лаўрыш пастрыгу верны, Князем быць ён не жадае, Ён манах, і манастырскі Лёс сабе ён выбірае.
    Пад Наваградкам, дзе Нёман Між лугоў і дрэў віецца, Ззяе цэрква ад Лаўрыша I Лаўрышавым завецца.
    Адсылка: Стрыйк., с. 358-365.
    Паводле Стрыйкоўскага і Нарбута, князь Рамунт меў 5 сыноў: Нарымунта, Даўмонта Малодшага, князя ўцянскага, Трайдзеня, уладара на ІІалессі, Ольша і Гедра. Трайдзень меў сына Рымунта ці Лаўрыша, манаха.
    У баладзе сабраны рэальныя і легендарныя князі ды падзеі з розных часоў: Даўмонт Пскоўскі, бацька Давіда Гарадзенскага, жыў у часы Гедыміна; Лаўрыш, або Войшалк, сын Міндоўга, падаецца як Рамунт Трайдзенавіч і г.д.
    Фляндар — інфлянцкі магістр, дзве дачкі якога былі замужам за Нарымунтам і Даўмонтам.
    Блытаюцца Даўмонт Нальшанскі і Даўмонт Уцянскі.
    Маецца на ўвазе вялікі князь Трайдзень, а да таго князь Дайнаўскі.
    Гаворка вядзецца пра Войшалка, але ўжо пад імем Лаўрыша.
    Лаўрышава пад Наваградкам.
    с  Г—\
    XVII.	КУРІІІЫ 3 СУДАВІІ Ў ЧАСЫ ВІЦЕНЯ
    (1284)
    Верш Я. Чйчога '
    Муамк» П ІЧхава
    КраЯ пакідаюць куршы ра дэн мы.
    j j. эаііа»ч^нм
    І^ІІ^ h ну
    Цягнуцца, быццам журавы з поўдню.
    Куршы ад родных Судаваў, Край свой, зраўняўшы з голай пустыняй, Кідаюць з горам, няславай.
    Сурда вядзе іх вояў аддзелы Братняй Літвой цераз поле, Той правадыр, даланёю што ўмелай Збіў крыжаносца фон Голе.
    Склаўшы астатнім боствам ахвяру,
    Сурда ў народа пытае:
    — Ці тут паляжам, ці з дзецьмі пойдзем Мы да ліцьвінскага краю?
    Кліч: — Да ліцьвінаў! Мы — да лшьвінаў! — Глуха разнесла пустыня, Край пакідаюць куршы радзімы, Новую бачаць краіну.
    3 сэрцам братэрскім тут іх прымалі,
    I там, дзе сёння Эйгаышкі, Па-над Дзітвою тады збудавалі Куршы сабе тут Кершышкі.
    Адсылка: Нарбут, т. 4, с. 320, пар. 1001.
    Куршы — балцкае племя, якое жыло ў Судавіі. У 1278-1283 гадах крыжакі спустошылі іх землі, жорстка знішчаючы насельніцтва. Частка куршаў уцякла на Літву.
    Паводле слоў Нарбута, з гэтага часу ў Судавіі, быццам у пустыні, надоўга запанавала магільная ціша.
    Сурда — правадыр куршаў. Згадвае пра яго і Пётр Дусбург у «Сгошса terrae Pryssiae».
    Фрыдрых фон Голе — рыцар Брандэнбургскага ордэна, камандзір крыжацкага аддзела. На чале сотні веріпнікаў рабаваў Судавію, але, калі вяртаўся са здабычай, кемлівы Сурда атакаваў яго і забіў у крывавай бітве.
    Эйшышкі — горад у сучаснай паўднёвай Літве, непадалёку ад мяжы з Беларуссю.
    Кершышкі — мястэчка паміж Лідай і Эйшышкамі, на правым беразе рэчкі Дзітвы.
    XVIII.	СУРМІНIНАДАМ
    (1290)
    Верш Я Чмт	Мужжа В. Купрыяяам
    Пйракжі С> Судаіка
    Эпічна
    Здр»даввчмя здра-дай будге, туг tyпроць не ехз-жуйдлюдзі.
    Л				 		_				 		'	
    « ' ' # • ' •	*					-		
    т-дацьйй душу «е сіфаза, *ды snoзесць ёсцьф каеа
    іі;	=
    £	 ■«	  —	 #	»	■ yf-	7Д-
    пра паганага ліць«р	ца. tips Надама і Сурміка.
    Здрада вечна здрадай будзе, Тут супроць не скажуць людзі, Пэцкаць ёй душу не справа, Ды аповесць ёсць цікава Пра паганага ліцьвіна, Пра Падама і Сурміна.
    Князь Сурмін Калайнай княжыў, Як крыжак прыплыць наважыў?
    3 хітрай выведкай сваёю, Каб не даць Літве спакою. Дык тады Сурмін Надаму Загадаў прыбрацца ў даму.
    Вось Надам наш, як кабета, Добра ўбраўся, каб са свету Крыжакоў звясці. Даўмеўся, Па-над Нёманам усеўся, Здаўся паннай хрысціянскай Ды нявольніцай паганскай.
    Каб «паненку» ўратаваці, Лодзь пад бераг кіраваці Крыжакі распачынаюць. Рукі «дзеўчыны» хапаюць
    Тую лодау, абдымаюць
    I ля берага трымаюць.
    А Сурмін з сваёй гурбою
    Налятае той парою. He зважаючы на бога, Крыжакоў тут да аднога Без шкадобы выбівае, Так віжоў ён паважае.
    Адсылка: Стрыйк., с. 304.
    Сурмін — военачальнік, пра якога Стрыйкоўскі піша як пра абаронцу замкаў у Калайне (1290 г.) і Юнігедзе (1313 г.) і старасту калайнінскім. Яго бацькаўшчынай хутчэй за ўсё былі даўнія землі Куявы.
    Надама Стрыйкоўскі прадстаўляе як адважнага і незвычайна дужага ваяра з аддзела Сурміна. Ён добра ведаў польскую мову, таму яму ўдалося ашукаць немцаў, калі прыкідваўся хрысціянкай у няволі.
    Калайна — літоўскі замак, што стаяў на беразе Нёмана за Вялонай, найбліжэй да прусаў. Стрыйкоўскі, абапіраючыся на паведамленні Пятра Дусбурга, піша, што 23 красавіка 1290 г. крыжакі, прыплыўшы на караблях, аблажылі 120 абаронцаў замка, якія пад кіраўніцтвам Сурміна ўдала біліся з рыцарамі ордэна. A 12 траўня гэтага ж года крыжацкі комтур з Рагайны Эрнэке загінуў з усёй залогай свайго карабля, трапіўшы ў засаду, учыненую Сурмінам і Надамам.
    XIX.	ЯЖБУТ У ЧАСЫ ВІЦЕНЯ (1290)
    Вфш Я. Чачета	Музяаа В. Купрыяневкі
    Перакдад С. Судепжа
    Памерва
    Коль-кі мо-жа злзвяць «юды бляш-м зялата'Т'
    як spa-Siла нам зЯж-йуздраўцу бляшка тая
    Ен »а грошы слаў дацасы пра Лігеы сакрэты.
    йн зв грошы« таўтонаў край прадаў Зы rsты.
    Колькі можа здзеяць пікоды Бляшка залатая, Як зрабіла нам з Яжбута Здрайцу бляшка тая.
    Ён за грошы слаў даносы Пра Літвы сакрэты, Ён за грошыкі тэўтонаў Край прадаў бы гэты.
    На Літву палон з Мазоўша Гоняць. Яжбут здрадай Цёмным лесам да крыжацкай Вывеў іх засады.
    Перабег алень дарогу, Гэты знак пужае.
    Яжбут супраць забабонаў Галаву стаўляе.
    Эх, паставілі, як звыклі.
    Як заўжды стаўлялі.
    Па-над Нарваю буйныя
    Голавы паклалі.
    Крыжакам дабра падводы,
    Яжбут долю мае...
    Колькі можа здзеяць шкоды
    Бляшка залатая!
    Ды згрызоты ржа з’ядае I сумленне будзіць, Б’ецца Яжбут з крыжакамі, Што ідуць са Жмудзі.
    I прабіты вострай дзідай
    Здрадны чалавсча,
    Крыжаку мячом двухвострым Палец пакалечыў.
    Адсылка: Нарбут, т. 4, с. 341, пар. 1021, с. 346, пар. 1025.
    Яжбут — у гістарычных крыніцах згадваецца як ліцьвін шляхецкага паходжання, камандзір аддзела, перахрост, які даносіў на сваіх крыжакам. Нарбут, следам за Пятром Дусбургам, так апісвае смерць Яжбута: пабіў яго Генрых Гутсэверт, комтур Балгі, але Яжбут, праткнуты дзідай, яшчэ паспеў адсекчы мячом палец Генрыху.
    Нарва (Нараў) — рэчка ў Польшчы, правы іірыток Віслы.
    XX.	ЗРУЙНАВАННЕ РАМНОВЫ Ў ЧАСЫ ВІЦЕНЯ (1294)
    Septa Я. Чачотв	Музнка В. Купрыяяемхі
    Пераклад С. Судаіва
    Важкз
    — На Рам-но-ву, на Рам-нову, — ча коміур Лібан цо-ле,
    внойдаем золата і срв-бря. зцойдзем скарбау там даволі
    — На Рамнову. На Рамнову, — Кліча комтур Лібэнцоле, — Знойдзем золата і срэбра, Знойдзем скарбаў там даволі.
    Ну дык што ж яшчэ патрэбна Для крыжацкіх прагных вояў, Што пад ціхім знакам крыжа На Літву пайшлі з разбоем.
    Дрэвы толькі той парою Шчэ пупышкі распускалі,
    I вясной, a не вайною Песні жаўранкаў гучалі.
    Ноч упала на Рамнову, Край ляжыць у сне цнатлівым, Пад святыню Нёмнам ціхім Падплывае злыдзень хцівы.
    На валхвоў напалі сонных, Сеюць смерць і хаты паляць, Ну а золата крупінкі Хіба толькі позірк жаляць.
    Невялікая здабыча,
    Больш галоў нявінных знята, Сонца ўзносіць над Рамновай Чорны крыж на дымных шатах.
    Бачна з цвердзі Палямона, Што ў Рамнове ноччу стала, Болып не трэба абарона, Бо святыня дагарала.
    Заламалі толькі рукі, Боль скаваў, а Нёмна хвалі Крыжакоў так, як прынеслі, Так з сабой назад забралі.
    Адсылка: Нарбут, т. 4, с. 364, пар. 1037.
    Рамнова — літоўская легендарная дахрысціянская святыня, падваліны якой заклаў легендарны рымлянін Палямон, прапрашчур літоўскіх князёў. Святыню назваў ён Рома нова (Новы Рым). Гарэў у ёй святы агопь, які аберагалі вешчуны. Нарбут апавядае пра Рамнову над Дубісай, у месцы, дзе гэтая рэчка ўпадае ў Нёман, утвараючы свайго роду выспачку. А таму месца тое трэба шукаць наводдаль Сераджу.
    Людвік з Лібэнцоле (Лібэнцэле) — комтур у Рагайне. Завадатар бітваў супраць ліцьвінаў, меў высокае становішча ў Ордэне, пустотыў Літву. Заняў Рамнову, найсвяцейпіае месца для ліцьвінаў, і ў 1294 г. зруйнаваў святыню дашчэнту.
    Крыжакі насілі чорны крыж на белым шіашчы.
    Мова тут вядзецца хутчэй за ўсё пра замак Бісенскі, які стаяў на вяршыні гары Палямона. Замак той узносіўся на правым беразе Нёмана насупраць Рамновы.
    XXL ЖМУДЗІН КАЙЛІМ У ЧАСЫ ВІЦЕНЯ (1298)
    Bepxis Я ’іачота	Музыка R Купршаяпв
    Пера&дад С Судяіж
    Эшргічма
    фШ--
    Хто дубь &йй ліма пяспрабу« нлйчыма?
    €' * *
    Жмудсій яес — крзй радзЬ нны тде стрзшн&й дубіны.
    Хто дубіну Кайліма Паспрабуе плячыма? Жмудскі лес — край радзінны Тое страшнай дубіны.
    Пан магістар Майнгардзе, Ты ў апоппіім нападзе Атрымаў, чалавеча, Той дубінай у плечы.
    Дагадзіла дубіна, I дух цела пакінуў, Бо дубіну Кайліма Хто ж спрабуе плячыма?
    Жмудскі лес — край радзінны Тое страшнай дубіны, А Кайлім у тым лесе Быў асілак найлепшы..
    Адсылка: Нарбут, т. 4, с. 389, пар. 1054.
    Пра жмудскага правадыра Кайліма Нарбут піша як пра рэальную гістарычную постаць: у 1298 г. ён пабіў крыжацкага магістра Майнгарда ў бітве пад рэчкай Святой за Юрбаркам, там, дзе гэтая рэчка ўпадае ў Нёман і дзе стаяў замак Пашвенча.
    Майнгард Сакс з Квэрфурту — трынаццаты магістр Тэўтонскага ордэна (1288-1299).
    Паводле слоў Нарбута, магістр так моцна атрымаў у плечы дубінай Кайліма, што з той нагоды страціў здароўе і неўзабаве, пасля вяртання дадому, скончьгў свой жыццёвы шлях.
    XXII. СУРМІН У ЧАСЫ ВІЦЕНЯ
    (1313)
    Музшса В Кулрыынеоі
    Bepw Я. Чачют Пфдаад С Судаіка
    Павольна
    Ппыў GypMSH. МяК8 snayны,
    страшна перяць
    ІІлыў Сурмін, ваяка слаўны, Сто чаўноў з ім і лодзяў, Плыў пад замак Юнігеду На падмогу залозе.