Там на Нёмна чыстых хвалях Стала, як дом, галера, Крыжакі з якой няспынна Па літве страшна пераць. Волава агнём кідаюць, Стрэльбаю перуновай, Ды на смерць там не зважаюць У залозе сто вояў. Наляцеў Сурмін, і ўцялі Той галеры канаты, Вір скруціўся, паляцела ГІад кустоў яна шаты. I разбілася страшыдла, Што агнямі кідала I што замку Юнігедзе I Літве пагражала. Шкада толькі, што Сурмін там, Страціў брата Сталдона, Ды яго смерць баявая Будзе слаўнай да сёння. Адсылка: Нарбут, т. 4, с. 443. Сурмін — гл. каментарый да № XVIII. Юнігеда — замак над Нёманам. Іншая назва — Велена. Пётр Дусбург піша, што ў 1291 г. на Вялікдзень крыжакі прышіылі пад Юнігеду на велізарнай галеры. Храніст апавядае, што гэты крыжацкі карабель з-за сваёй велічыні нагадваў замак. Стрыйкоўскі піша: «Галера вялікая, як замак». Паводле Нарбута, комтур Рагайны Вернер з Ажэлыіа, які гараваў крыжакамі пад час нападу на юнігедскі замак, стаў пазней чатырнаццатым вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна (1324—1326). Стрыйкоўскі піша імя «Сталдон або Гасталдон» і мяркуе, што гэта быў прагтраіпчур слаўнага роду Гаштольдаў. Парбут піша «Скалдон» і называе яго не братам, а пляменнікам Сурміна. XXIII. ВІЦЕНЬ, ВЯЛІКІ КНЯЗЬ ЛІТОЎСКІ (1283-1315) Вера наша, хрысціянска! Шмат ты ран крывавых мела, Покуль сэрцы ўсе ў паганскай У Літве заняць здалела. Бо цябе, піто ўсім вяртаеш Дабрыню, любоў, спагаду, Прышчашць Літве хацелі Праз пажары, кроў і здраду. Ордэн той, што меч крывавы Нёс на ўласных дабрачынцаў, Што ў набегах нішчыў Польшчу, Што біў прусаў, бы злачынпаў, Што ішоў вайной на ўласных Свялароў ды на рыжанаў, Жыў рабункамі. Таму так Шчыраваў «для хрысціянаў». Мечам злым хрысціў Літву ён, Пляжыў Жмудзь, знёс мур Рамновы. На пажарышчах тых ставіў Ён за замкам замак новы. Ды на трон Літвы сеў Віцень, Князь рашучы, мудры, смелы. Крыжакоў ён біў у сечах, Ад Літвы адвёў іх стрэлы. Святарам жа іх ён собіў I мяшчанам, што раўкамі Прывялі яго пад Рыгу, Каб змагаўся з крыжакамі. Пад Браўнзберг, Каліш і Добжын Ён хадзіў з сваёй літвою, Праслаўляў наш край у свеце Зброяй праведнай сваёю. Нездарма ж і смерць да князя He змагла ўсё падступіцца. Сам Пярун яго ў нябёсы Ўзяў пад водбліск бліскавіцаў. Штат хто ў час той, кажуць, бачыў, Як між хмар, дзе золак мройны, На кані, бы месяц, белым, Пралятаў ён, рыцар збройны. Адсылка: Стрыйк., с. 336-386, Нарбут, т. 4, с. 352 445. Віцень (г.н. невядомы — п. каля 1316) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1293-1316). Шмат зрабіў для ўмацавання і пашырэння дзяржавы. Рыжскі архіепіскап быў супраць панавання крыжакоў над Рыгай, яго падтрымлівалі ў барацьбе з імі і рыжане, якія дапамаглі Віценю перамагчы нямецкіх агрэсараў. Браўнзберг (альбо Бранева), Каліш, Добжын — гарады ў Польшчы. Як паведамляе Тодар Нарбут, Віцень быў забіты громам. Яго цела адвезлі на капішча Свінтарога і спалілі там згодна са старажытным звычаем. Аўтар тут падкрэслівае, што з імем слаўнага збройнага рыцара Віценя звязана нараджэнне герба Пагоня. XXIV. СПАЛЕННЕ КРЫЖАКА РУДЫ Ў ЧАСЫ ГЕДЫМІНА (1320) Bqpw Я Чачата Музыжв В Купрыяменкі К Цвфкі Рашуча -<■ л т Тыдар-ма прыкшоу да Мед-нк, Руда з нам< $ цца; у ў ч =Лр === a • • ЕІ2 • •' .. . . !І Мусіш ~ зай’ зены. са эбро ян на кан* саАз» цца. Ты дарма прыйшоў да Меднік, Руда, з намі біцца: Мусіш звязаны, са зброяй На каня садзіцца. Ды не ў бой ты зноў паскачапі, А на стос агністы. Панясеш багам паклон ты Ад нас урачысты! Ехаў Руда, мусіў ехаць Пад кліч зычны рога, У гарачыя абдымкі Віру агнявога! Бы паходня, гарыць Руда, А Літва ў гуморы, Што багам сваім ахвяру Шле такую ў зоры. Хоць было ў Літвы быліннай Шмат паходаў плённых, Так яна паліла толькі Крыжакоў палонных. Адсылка: Стрыйк., с. 318 (з «Хронікі...» Дусбурга). 1. Як расказвае храніст Пётр Дусбург, а за ім і Мацей Стрыйкоўскі, 17 ліпеня 1320 г. пад Меднікамі адбылася вялікая бітва ліцьвінаў з крыжакамі. Пасля перамогі над нямецкімі рыцарамі ліцьвіны, аддаючы ахвяру аднаму з сваіх багоў, спалілі на ахвярным агні аднаго з крыжацкіх военачальнікаў па імені Руда — на кані і ў поўным узбраенні XXV. СТАРЫЯ ТРОКІ (1321) Пад вячэрнім ясным небам Цень сівога мніха, На валах задзірванелых Моліць Бога ціха. He так колісь тут бывала Пры князь — Гедыміну, Як па ловах балявала Княжая дружына. Трубы трубяць, тураў рогі Там пяюць і іраюць, Сарнаў смажаць і мядзведзяў, Мёдам запіваюць. Спадабалася надзвычай Князю ў той мясціне, Абнясе яе ён валам I муры падыме. А што звера поўна ў трокі Тут панабівалі, Новы замак на тым месцы Трокамі назвалі. Нават з Кернава сталіцу Перанеслі ў Трокі, Віллі бераг Гедыміну Добра ўпаў у вока. Князь Кейстут там княжыў потым, Між азёрных водаў Збудаваў ён новы замак На доўгія годы. Сёння ордэн Бенедыкта Тут снуе аснову, Мо за княжацкія душы Хто замовіць слова? Адсылка: Стрыйк., с. 396. Старыя Трокі (каля 5 км ад Трокаў) вядомыя ад пачатку XIV ст. Ужо князь Гедымін выбудаваў там драўляную цвердзь і, паводле гісторыкаў, перанёс сюды сталіцу з Кернава. Пазней на гэтым месцы паўстаў замак мураваны. Рэальна і Кернаў, і Трокі былі не больш як баявыя часовыя сталіцы ВКЛ у найбольш напружаныя перыяды барацьбы з крыжакамі. Сталая сталіца да перасзду ў Вільню знаходзілася ў Наваградку. Гедымін (каля 1275-1341) — вялікі князь Літоўскі (1316-1341), заступіў на пасад пасля смерці свайго бацькі вялікага князя Віценя. Заснавальнік Вільні — новай сталіцы ВКЛ, знакаміты правадыр вайны з крыжакамі, вызваліў ад мангола-татарскага ярма Украіну і Северскую Беларусь. Таленавіты палітык і дыпламат. Паводле Нарбута, меў 7 дачок і 7 сыноў, з якіх найбольш слыннымі сталі Алыерд і Кейстут. Слова «трокі», як і многія назвы гэтай зямлі, не мае дакладнага тлумачэння. Літоўцы спрабуюць тлумачыць гэтае слова ад літоўскага слова «trakas», якое абазначае парубку месца, на якім часта будаваліся цвердзі-замкі. Аўтар выводзіць назву Трокі ад «трок» — торбаў пры сёдлах, што служылі для прытарочвання паляўнічых трафеяў: звяроў і птушак. Стрыйкоўскі гэтак жа тлумачыць гэтае слова. Аднак уся праблема заключаецца ў тым, што гэтую і многія іншыя назвы трэба тлумачыць з дайнаўскай (яцвяжскай) мовы, якая, на жаль, практычна невядомая, Пра Кейстута гл. № XXXIX. Гаворка тут пра мураваны замак, пабудаваны Кейстутам на выспе пасярод возера Гальвэ. На пачатку XV ст. Вітаўт Вялікі пабудаваў у Старых Троках касцёл і кляштар для манахаў-бенедыктынцаў. Яны знайходзіліся ў Старых Троках да паловы XIX ст. (у часы Яна Чачота да ордэна належала таксама тэрыторыя былога замка, тады ўжо зруйнаванага). Герб Ві.ыі XXVI. ТУРАЎ РОГ ГЕДЫМІНА (1321) Пфякя&Й Цяіркі Музыка Я, .Пч>грй0гм»і>« У урлчмстя О flm’ > gj» х> . '■...у ■ • V (% 1 А л ♦ 9 ЛХ- * J uoea- 1 ttin Г П н хдаосае*”'5’ ііф^ійя і L Тўт% у Ві-лып, яй. га - ка т рм х> г $ мт <яп/а л 3 i:fa« і: a i:s ? ;;7 г?н> Тут, у Вільні, на гары Туравай, вядомай, Гедымін над стромай Тура ўклаў быў пры бары, На гары. Нам на памяць тураў рог Быў пазалачоны, Гожа аздаблёны. Князь яго схаваў у лёх, Тураў рог. 3 рога тога Вітаўт піў Разам з каралямі, 3 важнымі панамі, Як іх з’езд у Луцку быў, 3 рога піў. Падарыў князь гэты рог За сталом, па-людску Зыгмунту ў тым Луцку, Ды Літве ён не памог... Дзе ж той рог? Адсылка: Стрыйк., с. 397. Легенду пра тое, як Гедымін забіў каля ракі Віленка тура і як ён заснаваў там горад Вільню, апрача Стрыйкоўскага падаюць яшчэ іншыя пісьмовыя крыніцы Як паведамляе Стрыйкоўскі, Гедымін загадаў аздобіць рогі забітага ім тура золатам і дарагімі камянямі і захоўваў іх як рэліквію сярод сваіх каштоўнасцяў. У Луцк (Валынь) з’ехаліся ў студзені 1429 г. Вялікі князь вялікага княства Літоўскага Вітаўт, польскі кароль Ягайла і рымскі імператар Зыгмунт I. Апошні выказаў там прапанову абвясціць Вялікае княства Літоўскае каралеўствам і каранавапь Вітаўта. За гэта Вітаўт, які хацеў быць каралём дзеля ўмацавання дзяржавы, шчодра адарыў Зыгмунта I, аддаўшы яму нават самую дарагую радавую рэліквію — прыгожа аздоблены тураў рог Гедыміна. XXVII. ЗАСНАВАННЕ ВІЛЬНІ (1322) Вфш Я. Чачота Музыка В Куармнлпа Пфйкэд КЦмркі Напеўна Наі»ры. дзе «ам-каў ве жы, W палаў аніч Свет-та^ага, Ге-ды-мін забіў каяісьці з лу-ка тура нема-лога. I На гары, дзе замкаў вежы, Дзе палаў зніч Свінтарога, Гедымін забіў калісьці 3 лука тура немалога. Вельмі ўсцешаны здабычай Незвычайнаю такою, Па бяседзе лёг спачыць ён На траве па-над Вяллёю. Зоркі свецяць, ветрык вее. Бачыць князь у сне шчаслівым: Перад ім стаў воўк жалезны, Бляск на латах — пералівам. А завыў — заклала вушы: Бы ваўкоў была тут зграя. — Што ж ён значыць, сон мой дзіўны? — Князь, прачнуўшыся, пытае. Тут Крывэ-Крывейт Ліздзейка Гэтак мудры сон тлумачыць. — Князь, вялікі Гедыміне, Воўк той — замак новы значыць. Г эта ж будзе тут во замак, Горад велічны тут будзе. Галасы ж ваўкоў — то слава Пра яго, што пойдзе ў людзі Князь паслухаў гэту раду I, абдумаўшы, без спрэчкі Горад тут заклаў, што Вільняй Ён назваў ад Вільні-рэчкі. Адсылка: Стрыйк., с. 397. Легенду пра заснаванне Вільні выкарыстоўвалі ў сваіх творах многія шсьменнікі і паэтьг, у тым ліку і Адам Міцкевіч. Паводле сучаснай гістарычнай навукі, Вільня была заснаваная ў 1323 г. Гл. каментарый да № X. (. тйшчснцжі XXVIII. ДАВІД, СТАРАСТА ГАРАДЗЕНСКІ, У ЧАСЫ ГЕДЫМІНА (1322) Нгр«х Й. Ч»*мпя Муіыкл Я. Песряшэмічй Лсрякляд k Цшгжі УмедомЭч йнн» С^> М Е н 4 W : > 5р> V вЦ■5 t $' І.Пн-мдд Нём ■ hum у Г« роп • ні ко-лісь л <Л' C#w a СІ ^г- IF r. (4 »vo ct' 4*^ j 4 / < » >■ «’. <7 w • • « w >■ '«s tu мак mvu -»ы <гаў. Шма~гр&>х*ў кры ^ак aw ма • зур хма*ры Hm Er і t:j:v г t» Л a F F О к . мрач хрід Жйй К: KJ.M я - від. Па-над Нёмнам у Г ародні Колісь замак моцны стаў. ІПмат разоў крыжак ды мазур Хмары стрэл па ім пускаў. Быў за старасту ў тым замку Смелы, годііы муж Давід. Мчаў з дружынай ён на Рэвель Праз крыжацкі краявід. Шмат дабра ўзялі там воі, Тысяч пяць паненак з ім. Болей быў ліцьвін давольны, Як здаўна, палонам тым. А пасля Давіда ў помач Гедымін Лакетку даў.