Узгадаў, як над ракою Ворсклай, мутнаю, чужою Пацярпеў Вітаўт паразу, Дзе і ён тады быў разам. О, Вітаўце, слава наша, Хто цябе калі настрашыць? Пра карону ты шчэ дбаеш, Волас хоць зсівелы маеш. Што ж казаць, як ты меў сілы, Звон мячоў быў сэрцу мілы, Ды вось моцна пацярпелі, Як Эдыгу біць хацелі. Варажбы не слухаў дзіўнай, Што тлумачыў Ян з Пакрыўнай, He паслухаў Спыткі слова, Гнеўны быў на хана мову. Хан Эдыга ж так адмовіў, Як Кутлуку ты прамовіў: — Мне паддайся, я старэйшы, — Што ж тут гневацца, мілейшы. Ды хапіла гневу, пыхі, Лезлі ў бітву, як у ліха, I за справу Тахтамыша Прападалі, быццам мышы. Цяжка, цяжка нам прыйшлося, Тысяч сто там засталося, Што былі жывымі ўчора, Кроў струменем, трупаў горы. Ледзьве ўцёк за ласку Бога, Смеласць Спыткі, Астрарога... .. Ой, машся, дзед, маліся. He давай улады пысе... Адсылка: Стрыйк., с. 507; ІІарбут, t.V, с. 615, пар. 1466. Бітва над Ворсклай (левы прыток Дняпра) паміж войскамі ВКЛ і Залатой Арды адбылася 12 жніўня 1399 г. 3 аднаі о боку войскам кіраваў Вітаўт Вялію, з другога — хан Цімур Кутлук. Вітаўт прайграў тую бітву, аднак жа сваёй адвагай узбудзіў павагу нават у ворагаў. Эдыга — крымскі хан, разам з Цімурам Кутлукам кіраваў войскамі Залатой Арды. Нарбут, абапіраючыся на лацінскія рукапісы, апавядае пра дзівака — пілігрыма, манаха Яна з Пакрыўнай, дасканалага паліглота, які перад бітвай пад Ворсклай з’явіўся ў лагеры Вітаўта ў Кіеве. Гаварыў ён Вітаўту так: «Мушу збочыць, аднак жа, з дарогі, схіліцца ўправа, занадта ўлева не зайсці, каб не заплакаць, не страціць жыцця, не змяшаць парэшткаў маіх, я вялікі грэшнік, з парэшгкамі выдатных ваяроў тваіх. Суду Божаму незразумелая, будучыня жалобай пагражае» (t.V,s. 614). Снытка з Мэльштыка — польскі вяльможа, кракаўскі ваявода, паплечнік Вітаўта. Угаворваў Вітаўта ўхіліцца ад бітвы, радзячы яму мірныя перамовы з татарамі, калі Эдыга і Цімур схіліліся былі ісці на згоду. Hi яго, ні Яна з Пакрыўнай Вітаўт не паслухаў. Стары Эдыга пераказаў Вітаўту: «Ты... маладзейшы за мяне, таму скарыся, будзь даннікам маім і на літоўскіх грашах выбівай імя маё». Вітаўт прыняў тыя словы за велізарную абразу і распачаў бітву, хаця некалькі раней сам гаварыў падобнае да маладзейшага за сябе Кутлука: «Будзь маім сынам і даннікам або выбірай стаць палоннікам». Татарскі хан Тахтамыш быў выгнаны са свайго краю Тамерланам. Прыхіліўся да Вітаўта і разам са сваім войскам біўся супраць татараў, якіх тапіў, як «рудых мышэй». Загінуў у 1408 г. у бітве з пераемнікам Кутлука Абусаідам. Паводле словаў Нарбута, абодва берагі Ворсклы былі пакрыты нябожчыкамі, а рэчышчам плыла людская кроў. Астрарог — польскі вяльможа, паплечнік Вітаўта. Разам са Спыткам дапамагаў Вітаўту пад заслонай ночы ўцячы з поля бітвы Сам Спытка загінуў. За яго смерць доўга перажываў кароль Уладзіслаў. Верж Я Чачота Ійрмдад С Судніка LV. СМЕРЦЬ ЯГАЙЛЫ 31 траўня 1434 года Музыка В. Купрыяяенкі Светла У ЛЯ’ ску пзд га-ра дком іла-рэ-вып спеаы Я-гайла ўчуў сала-&сйю. Доў-га, ах доў га песню вн слу-хаў. «еТ'рьік ха-под-ны на скро-ні дзьмухаў а оеўаастоп, & іжя маг вя лыаоікны, і Sorry-жуў яго у шлях а-гюіані. У ляску пад гарадком старэнькі Спевы Ягайла ўчуў салавейкі. Доўга, ах, доўга песню ён слухаў, Ветрык халодны на скроні дзьмухаў. Дзьмухаў на скроні, дрыжыкі ўзялі, Да Г арадка яшчэ ногі трымалі. А сеў за стол, абііямог вяльможны, I Бог гукнуў яго ў шлях апошні. Хто салавейкі так любіць песні, Што разліваюцца вечарам веснім, Слухай ды помні лёс каралеўскі, Звязаны з песняю той чарадзейскай. Згадвай, дзе шлях свой Ягайла скончыў, Што дзве краіны свае з’ядночыў... ... Меў ён чуллівасць, дабротаў сілу, I быў яму салавейка мілы. Адсылка: Стрыйк.. с. 579. ГІаводле слоў Стрыйкоўскага, 83-гадовы Ягайла паехаў у Гарадок, што ляжаў за 4 мілі ад Львова. Там, слухаючы любімыя спевы салаўёў, прастудзіўся і неўзабаве памёр. А таму смерць Ягайлы звязваюць з гэтым горадам львоўскай акругі, які называюць таксама Гарадком Ягелонскім над рэчкай Вярэшчыцай. ЗМЕСТ Стваральнік гістарычнага эпасу беларусаў 3 I. Пра Керна 9 п. Жывібунд Дарспрунгавіч і Мантвіл Гімбутавіч 12 ш. Паята Кернаўна, жонка Жывібунда 14 IV. Эрдзівіл Мантвілавіч 15 V. Мінгайла Эрдзівілавіч, князь літоўскі і новагародскі 17 VI. Скірмунт Мінгайлавіч, князь новагародскі 18 vn Рынгольт Альгімунтавіч 20 VID. Трайната Скірмунтавіч 22 IX. Барыс Гінвілавіч 25 X. Каранацыя Міндоўга 27 XI. Магіла Міндоўга 29 XII. Войшалк 31 хш. Пра яцьвяга Комата 33 XIV. Свінтарог Утанэсавіч 36 XV. Гярмунт, Гілігін, Рамунт і Траб 38 XVI. Нарымунт, Трайдзень і Лаўрыш 40 XVII. Куршы з Судавіі 42 xvni. Сурмін і Надам 44 XIX. Яжбут у часы Віценя 46 XX. Зруйнаванне Рамновы 48 XXL Жмудзін Кайлім 50 ххп. Сурмін у часы Віценя 51 ххш. Віцень 53 xxrv. Спаленне крыжака Руды 56 XXV. Старыя Трокі 57 XXVI. Тураў рог Гедыміна 60 XXVII. Заснаванне Вільні 62 xxvni. Давід, стараста Гарадзенскі 64 XXIX. Альдона Г едымінава дачка 66 XXX. Альгерд і Марыя ў часы Гедыміна 68 ЛГ\ЛЛ7Т ЛЛЛІ. Жахлівы падзел здабычы 70 хххп. Гедымін Віценевіч 72 хххш. Яўнута Гедымінавіч 74 XXXIV. Бірута — жонка Кейстута 76 XXXV. Новыя Трокі 78 XXXVI. Пра князькоў Карыятавічаў 80 XXXVII. Гаштольд Пётр і Бучачка 82 XXXVIII. Пра залогу ў Пулене 84 XXXIX. Уцёкі Кейстута з Мальборга 86 XL. Пра разбурэнне Коўні 88 XLI. Патырг Кейстутавіч 91 XLII. Бітва пад Рудавай 93 XLffl. Вайшвіла ў часы Альгерда 95 XLIV. Альгерд 97 XLV. Кейстут 99 XLVI. Ганна Вітаўтаўна 101 XLVII. Разлад Вітаўта з Ягайлам 103 XLVIII. Давойна ў часы Ягайлы 105 XLIX. Радзівіл у часы Ягайлы 107 L. Ягайла і Ядзвіга 109 LI. Хрышчэнне Літвы 111 XLII. Даўмонт Гурдавіч 113 XLIIL Пра гетмана Альгерда 116 XLIV. Бітва пад Ворсклай 118 XLV. Смерць Ягайлы 121 Літаратурна-мастацкае выданне «Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года»Яна Чачота 1842-1844 гадоў — гістарычны эпас беларусаў Укладальнік Ліцьвінка Васіль Дзмітрыевіч Адказны за выпускЛ.Я Аношка Рэдакгар Н. Ф. Крыцкая Тэхнічны рэдактар В.А. Куратава Здадзена ў набор 16.02.04. Падпісана ў друк 9.04.04. Фармат 60x84/8. Палера афсетная. Гарнітура «Таймс». Афсетны друк. Ум. друк. арк. 14,4. Ул.-выд. арк. 7,2. Наклад 150. Заказ 055. Выдавецтва УП «Тэхнапрынт», ЛВ № 380 ад 28.04.99. Надрукавана ў тыпаграфіі УП «Тэхнапрынг», ЛП № 203 ад 26.01.03. 220027, Мінск, пр-т Ф.Скарыны, 65, корп. 14, оф. 205а. Тэл. / факс 231-86-93 Месцазнаходжанне Старажытнай Ліпівы / — прыб.шныя межы Сіпаражытнай Ліпівы, 2 — танонім «Літва» ISBN 985-464-594-0