Адно Альговіч, кіеўскім быў князем, Дагнаў літву з здабычай адным разам. На слонімскіх палетках бой звязалі, Ліцьвіны ў пушчы хутка паўцякалі. Знаёмай сцежкай набягалі зноўку, Даніны ж Кіеву — ніяк, ніколькі. Адсылка: Стрыйк., с. 242-245; Нарбут, т. 3, с. 228. Жывібунд Дарспрунгавіч — легендарны ўнук Дарспрунга, які жыў у часы Палямона. Княжыў пасля Керна. У «Хроніцы...» згадваецца пад 1219 г. Перанёс сталіцу Літвы з Дзяволтава ў Кернаў. Мантвіл (памёр у 1070) — сын Гімбута, бацька Эрдзівіла — легендарнага пачынальніка роду Радзівілаў. Альговіч — адзін з нашчадкаў кіеўскага князя Алега. У баладзе гаворка ідзе пра бітву пад Слонімам паміж ліцьвінамі і кіяўлянамі, прайграную ліцьвінамі, за што яны помсцілі сістэматычнымі набегамі на кіеўскія землі. III. ІІАЯТА КЕРНАЎНА, ЖОНКА ЖЫВІБУНДА (1220) ВфШ й 'Ьчта Мушй 8. Кэйармявейкі ПсракШ С. Судака ч Ой, Пя> та р® д«чш, 8&цьку МЙ» 8»ла, ў. : ■: .. I ^4 9""" '*" * * -* „Ж . ; 9 № 9 J йа «урfaне гай дубоч-каў густа насзд«апа. Ой, Паята добра дочка, Бацьку ўшанавала, На кургане гай дубочкаў Гусіа насаджала. Ой, ІІаята — добра жонка, Паў-Літвы трымала, А з пакорай Жывібунда Слухала, кахала. Ой, Паята — добра маці, Сын яе — не песта, Кукавсйт гатоўураці Княжы гонар несці. Ён з падзякай на магіле Ў намяць для народу Па-над Зослам вобраз мілы Выразаў з калоды. Хоць той помнік згніў праз годы, Ліпы паўзрасталі, Да Паяты род за родам Модлы тут складалі. Адсылка: Стрыйк., с. 277. Кукавейт (памёр у 1169) — сын Паяты і Жывібунда. Пасля смерці бацькі заняў пасад. На беразе возера Зосла, паводле легенды, паставіў маці помнік — драўлянае боства, вакол якога ўзнікла капішча. Калі помнік спарахнеў, на тым месцы вырас святы ліпавы гай. Гаворка тут ідзе пра возера Зосла, што знаходзіцца каля мястэчка з той самай назвай непадалёку ад Кашадора IV. ЭРДЗІВІЛ МАНТВІЛАВІЧ (1217) Я. Чачта В. Куйршжші Перахаад С. Судаіка Напвўна w ** Пэ-мяць мія-зя sim цт niu^-eiнвў слаў-нз; міяа, ** л« йн г»асунуў кра« гоні ча абшары Заня-моння. 1 •' * ; I * . . .. 9 оез вай~ны. крьь & .= хціуства, а сядабразыч-яіўства. Памяць князя Эрдзівыа Для ліцьвінаў слаўна, міла. Ён прасунуў краю гоні На абшары Занямоння. Без вайны, крыві і хціўства, А сярод дабразычліўства. Як панішчыў хан Батыга Край крывіцкі, далей ліха Па-над Віслу падалося I за іх муры ўзялося, Эрдзівіл у Занямонне Войска ўвёў на добрых конях. Над высокаю гарою Бачыць крушні пасля бою — Там Наваградак геройска Біўся супраць дзікіх войскаў. Люд вакол цяпер блукае, Князя прыбыццё вітае. Замак зноў адбудаваўся, Князь у горадзе застаўся. А калі з Арды пасланцы Дань хацелі дабівацца, Моцна іх уіпанавалі — Дзве стралы падаравалі. Князь да Прыпяці кіруе, Койдан-хан туды ж прастуе. Марны быў набег чужыны, Мужнасць ён спаткаў ліцьвінаў, Нібы пырскі адляцелі, Узялі ў даніну стрэлы. Эрдзівіл ахоўваў княства, Цаліў раны гаспадарства. Слаўная краіна стала, Аж да Буга даставала. Скончыў век у Новагародку, Слёз па ім было ў дастатку. Адсылка: Стрыйк., с. 265. Эрдзівіл, паводле Стрыйкоўскага — сын Мантвіла, паводле Нарбута — сын Рынгольта, жыў у 1197-1240 гадах. Быў валадаром Жмудзі. Меў празванне Захопнік. Пляменнік Міндоўга. Занямонне у гэтым выпадку — беларускае левабярэжжа Нёмана. Батыга — хан Батый (1208 -1255), унук Чынгіс-хана, заснавальнік Залатой Арды. Беларуская гісторыя не пацвярджае факта разбурэння Новагародка манголататарамі. Наадварот, мангола-татары пад час паходу Батыя «да апошняга мора» не ўзялі ніводнага беларускага горада. Дзве стралы — у гэтым выпадку абазначае выклік на бітву, абвяшчэнне вайны. Хан Кайдан — чынгізід, адзін з мангольскіх палкаводцаў. Знайшоў сваю магілу ў Беларусі. Заслугу знішчэння Койдана розныя гісторыкі прыпісваюць розным ліцьвінскім, крывіцкім і дрыгавіцкім князям. У гэтым выпадку Эрдзівілу прыпісваецца заслуга пашырэння межаў новагародскай зямлі да Буга. V. МІНГАЙЛА ЭРДЗІВІЛАВІЧ, КНЯЗЬ ЛІТОЎСКІIНОВАГАРОДСКІ Вфш Я. Чачота Псракздз С. Судаіка Зажка Музыка В. Куйрыяненкі □ Пс-пацк будзіць звон вя« човы з верх-н» е звані~ цы, Л - л. ♦ г.: й да &>ю пюд гатовы wa ішцы w міЧЧа Полацк будзіць звон вячовы 3 верхняе званіцы, I да бою люд гатовы На пляцы тлуміцца. Князь Мінгайла ўсердаваны Полацкім свавольствам, Хоча помсціць палачанам Ды з усім геройствам. Дарам збройны люд храбрыцца — Князь перамагае, I крывіцкая сталіца Браму адчыняе. 3 таго часу ў вечнай згодзе Полацк быў з Літвою, 1 не помняць у народзе Нават бойкі тое. Адсылка: Стрыйк., с. 271. Мінгайла-легендарны сын Эрдзівіла, князь літоўскі і новагародскі Падзеі, апісаныя ў баладзе, — з легенд розных часоў. VI. СКІРМУНТ МІНГАЙЛАВІЧ КНЯЗЬ НОВАГАРОДСКІ (1220) Верш Я. Чачога Мушш В. Кунрыяжякі Пераклад С. Сужка Ваяўнма Сяр-йуні': княэь На»агаро~ дскі, звыш seрой«і быў, хтоб «■ го на wi»U н» «»■ без раз бору біў Першы быў Мсціслаў князь Луця, 6оso зажадаў, па над Я сельдай навуку Скірмуні княло даў Скірмунт, князь новагародскі, Звышгеройскі быў, Хто б яго на пляц ні клікаў, Без разбору біў. Першы быў Мсціслаў, князь луцкі, Бою зажадаў, Па-над Ясельдай навуку Скірмунт князю даў. Пінск і Тураў, нашы княствы, Пад уладу ўзяў, Пагубіў бацькоў уласнасць Прагны князь Мсціслаў. Балаклай, царок заволжскі, Пасланцоў прыслаў, Дані з Скірмунта прывычнай Цар той зажадаў. Скірмунт тут, забыўшы меру, Рассупоніў гнеў, Паслам вушы паабрэзваў, Права не глядзеў. Ды як змераў з Балаклаем Сілы ў полі зноў, Многа ў Койданаўскім краі Зляцела галоў. Балаклай там сам на полі 3 мурзамі прылёг, Скірмунт з войскам задняпроўскі Вытаптаў быльнёг. I Чарнігаў, і Карачаў Ён забраў назад I сыноў сваіх прызначыў Там наводзіць лад. Сам вярнуўся поўнаўладным Па гарачых днях I ў Наваградку пасадным Свой закончыў шлях. Лдсылка: Стрыйк., с. 276-282. Скірмунт — старшы сын Мінгайлы, легендарны прашчур Скірмунтаў. Братам яго лічыцца рэальны новагародскі князь Гінвіл, а сынамі — рэальныя ліцьвінскія князі Любарт, Пісімонт і Трайната. Мсціслаў Раманавіч — князь луцкі. У гэтым выпадку далучэннс Пінска і Турава — пакуль проста легенда. Балаклай — хан заволжскіх татараў, паводле легенды, загінуў разам з Койданам. Вяртанне Скірмунтам Чарнігава і Карачава — толькі легенда. Мурза — тытул чыноўнікаў на Усходзе. VII. РЫНГОЛЬТ АЛЫ ІМУНТАВІЧ, ПЕРШЫ ВЯЛІКІКНЯЗЬ ЛІТОЎСКІ, ЖМУДСКІI РУСКІ Мушка В. Купрыякенк Верш Я. Чачжі К. Цьіркі Урачысга 6 V « V Ч«с уо помніць нам Рынгольга. Час успомніць нам Рынгольта, Альгімунта сына, За якім славутай стала Наша ўся краіна. Зайздрасць, ведама, заўсёды Бачыць толькі крыва. Пазайздросцілі Літве ўсе, Што жыве шчасліва. Выйшаў з Кіева са зброяй Святаслаў той горды, 3 ім Леў, Дзмітрый, а таксама Курдасовы орды. Ды Рынгольт іх стрэў на Нёмне, Дзе падходзіць Дзітва, I ўсчалася ў момант з тымі Прыхаднямі бітва. Кроў цякла ракой, ды йшла там Зноў на сілу сіла. Дзень сканаў — Літва ў той сечы Bopara разбіла. Бітвы той сляды ля Нёмна: Сыпаныя шчыльна Курганы ды вёскі імя Даўняе — Магільна. Адсылка: Стрыйк., с. 285; Нарбут, т. 4, с. 75, пар. 847. Рынгольт — сын Альгімунта, бацька Міндоўга, памёр у 1240 г. Постаць дастаткова рэальная. Святаслаў Усеваладавіч — кіеўскі князь. Леў Данілавіч — князь уладзімірскі. Дзмітрый — князь друцкі. Курдас — хан заволжскіх татараў, сын Балаклая. Дзітва — правы прыток Нёмана, упадае ў Нёман на тэрыторыі Лідскага раёна. Паводле Нарбута, Дзітва аддзяляла Літву ад славянскіх зямель. Наезд паўднёва-рускіх князёў разам з татарамі на Літву быў у рэальнасці, але супрацьстаяў ім не Рынгольт, а Войшалк. Магільна — вёска гэта не пры ўпадзенні Дзітвы ў Нёман, а ў верхнім цячэнні Нёмана ў цяперашнім Уздзенскім раёне. VIII. ТРАЙНАТА СКІРМУНТАВІЧ, КНЯЗЬ НОВАГАРОДСКІ, ПАДЛЕССЯ IЛІТВЫ ПАВІЛЕЙСКАЙ Верш Я. Чачота Пераклад С. Судніка Муаыка В. Купрыянснкі Стрымана Рушыць Курдас з помстай swepці баць-кі Бадакяая, за ім з Кры му, і з-за Волжа. і з На-гаяў зграя. Рушыць Курдас з помстай смерці Бацькі Балаклая, За ім з Крыму, і з Заволжа, I з Нагаяў зграя Нішчыць край агнём і мечам, Стаў, Мазыр абклаўшы, Там над рэчкай Акунёўкай Стаў, Літву чакаўшы. Сцяўся смелы сын Скірмунта 3 Курдаса ардою, Ледзьве ўцёк Курдас памслівы 3 цэлай галавою. Мноству вязняў, што паспелі Паланіць татары, Князь ліцьвінскі, князь Трайната Тут свабоду дарыць. Ды не выйшаўся без стратаў Гэты бой упарты, Пісімунта там Трайната Страціў і Любарта. Згінуў князь Сямён там Друцкі, Курдаса прыцяўшы, Згінуў князь Андрэй там Луцкі, Страху панагнаўшы. Бо адна Літва час доўгі 3 цэлае Еўропы Адбівала аж за Волгу Дзікіх орд патопы. Як падсуседзі-краіны Вычын іх не зганяць, Людскасць мужных тых ліцьвінаў Ушануе памяць. Адсылка: Стрыйк., с. 283. Трайната — паводле Стрыйкоўскага і Нарбута — сын Скірмунта, князь Новагародка, Падлесся і Літвы Завілейскай, бацька Альгімунта, прадзед Міндоўга. Тое ж самае імя насіў жмудскі князь, пляменнік Міндоўга і яго забойца, які сеў на пасад літоўскі на 1263-64 гг. Курдас сабраў вялікае войска з заволжскіх, казанскіх, нагайскіх і крымскіх татараў. Акунёўка — рэчка ў ваколіцах Мазыра. Пісімунт і Любарт — старшыя браты Трайнаты, абодва загінулі пад Мазыром. Князь друцкі Сямён і князь луцкі Андрэй удзельнічалі ў бітве на баку ліцьвінаў. Апісваючы перамогу ў гэтай бітве, Нарбут сцвярджае, што ліцьвіны першымі паказалі свету, што татары не з’яўляюцца непераможнымі. Гэта сведчыць пра мужнасць ліцьвінаў і магутнасць ВКЛ, ні адзін з паўднёвых гарадоў якога не быў узяты татарамі. БіірышJ квмень IX. БАРЫС ГІНВІЛАВІЧ ПОЛАЦКІ Му<:амхм /I. Русэд&а Взрш Я Чачота ГІерак/іяд С. Суднзка Умедона Яшчэ ці ёсць той камень над Дзвіною, Што ад Дзісны адной не далей мілі, Дзе крыж і словы: «Дапамож, о Божа, Твайму рабу Барысу, сын Гінвілу». Прад Богам гнецца кожны чалавеча, Карона голаў крые ці сярмяга, Барыс быў князем даўнім, раннявечным, А як скіроўваў моц сваю й адвагу Чатыры цэрквы збудаваў святыя, 1 над Бярэзінай Барысаў ззяе, Свабоды Полацку вярнуў старыя I шчасце, а не слёзы памнажае. Так сэрца, што набожнае папраўдзе, Любоў Хрыста якому шчыра, міла, Дабром да бліжняга краінай радзіць. Барыс так радзіў, князь і сын Гінвіла