• Газеты, часопісы і г.д.
  • Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года  Васіль Ліцьвінка

    Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Тэхнапрынт
    Памер: 124с.
    Мінск 2004
    18.88 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Адсылка: Стрыйк., с. 273.
    Барыс — паводле Стрыйкоўскага і Нарбута, сын Гінвіла, нарадзіўся ў 1146 г., памёр у 1206 г. Княжыў у Полацкім княстве. Узяў у жонкі дачку цвярскога князя і першым з літоўскіх уладароў прыняў хрысціянскую веру. Быў славуты набожнасцю. Меў сына Васіля, ці Рэхвальда. Заснавальнік Барысава.
    Рэальна падзеі, апісаныя ў баладзе, кладуцца на эпоху Барыса Усяслававіча Полацкага (1090-1128).
    Дзісна — рэчка, прыток Дняпра, і аднайменны горад.
    Бярэзіна — правы прыток Дняпра, на якой і стаіць Барысаў.
    Мінгайла, які захапіў Полацк, абмежаваў яго вольнасці, а Барыс адмяніў гэтыя абмежаванні.
    X. КАРАНАЦЫЯ МІНДОЎГА
    (1252)
    Верш Я Чачота Псржлзд С Судніка
    Музыка Л. Махкіт
    Урачыста
    ~ГТ *
    Uho rsта за пам>? Н&а» гра дка зааны чаМУ & зеіняць
    д»ў ?э? Ах. г>тажкр^ жа й ідуць ката г,і к. ка-
    І§Е5ІЕ	і1	•	s	* АІ
    toy эніч нр&а б«й<*ам w»6ivr днее. У~
    Што гэта за паны?
    Наваградка званы
    Чаму ім звоняць доўга? Ах, гэта ж крыжакі Ідуць, каталікі, Каранаваць Міндоўга!
    Усё на іх блішчыць
    Ды золатам зіхціць.
    Ад іх наўкол святлее!
    Увесь твой строй, крывіч, Крывэ-Крывэйтаў зніч Прад бляскам тым бляднее.
    У князя заўтра хрост.
    А нас пашле наўпрост
    Мо крыжакам на яткі?
    Ужо, тыран, сваіх Пляменнікаў дваіх Прагнаў з радзімы-маткі.
    Міндоўг не верыць, не!
    Сваю карысць тут гне -
    Ён сам кіруе лёсам.
    Ён будзе каралём!
    Тры дні — каталіком...
    Крыжак жа будзе — з носам!
    Адсылка: Стрыйк,, с. 328.
    Міндоўг (1203-1263) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага. У 1253 г. прыняў тытул караля, быў каранаваны ў Новагародку (цяперашнім Наваградку) — сваёй рэзідэнцыі.
    Паводле сённяшняй гістарычнай навукі, Міндоўг каранаваўся ў 1253 г. Розніца ў адзін год паміж сённяшняй навукай і Стрыйкоўскім узнікае хутчэй за ўсё з-за таго, што дзень Новага года быў перанесены ў хрысціянскія часы з велікоднага веснавога 1 сакавіка на восеньскае 1 верасня.
    Яткі — бойня, мясныя лаўкі на рынку.
    «...Пляменнікаў дваіх» — тут, відаць, размова пра Таўцівіла і Эрдзівіла, ад якіх Міндоўг адабраў іх уладанні ў мэтах умацавання сваёй улады.
    Як лічаць гісторыкі, хрышчэнне Міндоўга было палітычным мансўрам — імкненнем стаць каралём Літвы. Ён адрокся ад хрысціянства ў 1261 г.
    XL МАГІЛА МІНДОЎГА. 1263 г.
    Верві Я. Чачога Перакяад К. Цвіркі
    Мушка Л Махята
    Пчйзаяьна
    У He-ваградку да гатуль ёсць гара Міндоўга.
    Ды абманам жыў. А6ман іой а»6ў я го у маппу-
    У Наваградку дагэтуль Ёсць гара Міндоўга.
    Там ляжыць ён, яго помніць Люд наш будзе доўга.
    Быў ён свой кароль, ліцьвінскі, Меў калісьці сілу.
    Ды абманам жыў падменам. Абман той
    Звёў яго ў магілу.
    Быў прыняў святую веру, Ды адкінуў вонкі.
    Што ж ён гэтак Даўмантовай
    He адрокся жонкі?
    Г алаву Даўмонт у гневе
    Зняў з яго за жонку.
    Тым Літву асіраціў ён, Ліху здаў старонку.
    Што ж з таго,' што ўздзеў карону
    Князь сваёй парою, Раз не ўстояў перад тою Жонкаю чужою?
    Адсылка: Стрыйк., с. 331
    «Ды абманам жыў» — тут, відавочна, гаворка ідзе перш за ўсё пра яго абманнае хрышчэнне.
    Даўмонт — налыпчанскі князь Забіў Міндоўга за тое, што ён адабраў ягоную жонку, калі тая прыехала на пахаванне сваёй сястры — міндоўгавай жонкі. Калі ў Наваградку стаў княжыць сын Міндоўга Войшалк, Даўмонт уцёк у Пскоў, зрабіўшыся яго ўладаром.
    XII. ВОЙШАЛК АЛЬБО ВАЛЬСТЫНІК МІНДОЎГАВІЧ (1264)
    Мушка В, Куврювснк!
    
    Вфш Я. Чачпта Перахяад К. Цкіркі Пзмерна
    веч» й яоўк, як
    Ў csy-
    Вон-
    лі быў служкка»і
    cs Хоць
    шалк, ка-
    
    Адзецца можа ў скуру Авечкі й воўк, як трэба.
    Хадзіў у ёй і Войшалк, Калі быў служкай неба.
    Хоць быў ён княскім сынам, Насіў манаха расу.
    Надзеўшы нават мітру, Крыж не кідаў да часу.
    Калі ж забілі бацьку, Ён помсціць стаў ліцьвінам, Іх забіваў ён безліч Найжорсткім самым чынам.
    Каб край пашырыць, Войшалк Валынь надумаў, хцівы, У Льва адняць, прысвоіць У час нелітасцівы.
    Яго ж той ва Уладзімір Пазваў з ліхім намерам.
    Там частаваў ён госця, Паіў сваім манерам.
    Уночы Леў прыходзіць
    У спальню госця ў тлуме.
    3 пасцелі ўзняўшы, кажа: — Яшчэ мо вып’ем, куме?
    I, ўзняўшы мёч, са словам Нянавісці, з размаху Б’е Войшалка. Хто быў там Аж анямеў ад жаху.
    Такі кансц прышоў во Міндоўгаваму сыну.
    Хто ворагам быў людзям, Хіба б інакш загінуў?
    Адсылка: Стрыйк., с. 339.
    Войшалк (1223-1268) — князь новагародскі, вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1264-1267), старшы сын Міндоўга. Каля 1254 г., аддаўшы Раману, сыну галіцкага князя Данілы, новагародскую зямлю, пастрыгся ў манахі. Пасля забойства Міндоўга і яго пераемніка стаў літоўскім князем. Войшалк быў забіты Львом Данілавічам, князем валынскім.
    Уладзімір — горад на Валыні, цэнтр княства.
    Падобна на тое, што Стрыйкоўскі, а за ім і Чачот неаб’ектыўна ахарактарызавалі асобу Войшалка, таму што ўжо ў XVI ст Войшалк пад імем Лаўрыша выводзіцца як абсалютна станоўчая асоба.
    XIII. ГІРА ЯЦЬВЯГА KOMATA
    (1264)
    Верш Я.	Мрзмкж Я. Пеграшэаі'т
    К. ІЗаірйі
    У	сурява
    G F h О С н A G r	В	C*7 О 8
    tie? Va • aw v • в» ся' t Плк^л^м) Быр rort Ко маі мі-бы
    Вы пра Комата-яцьвяга Чулі? He? Тады — увага! Быў той Комат — нібы кома, He сядзеў ён сіднем дома.
    Як надумаў Сарамлівы, Баляслаў нелітасцівы, Знішчыць люд той вольналюбы, He збаяўся Комат згубы.
    3 гікам, смела, зухавата Ў бой імчаў ён, бы на свята. Біў чужынцаў, прагавіты, Ды стралой быў сам прашыты.
    I паляк, бы звар’яцелы, Біў яцьвягаў дзень той цэлы, Бо ўсё ж пана ўжо не мелі, А ўцякаць яны не ўмелі.
    I таму, сыны адвагі, Усе пагінулі Яцьвягі.
    Іх імя хіба мо рэкі
    Захавалі нам навекі.
    Хоць даўно без іх Падляшша, Ды край помніць іх бясстрашша. А ўцалеў з іх хто ў віхурах, Дык згубіўся ўжо ў мазурах.
    Адсылка: Стрыйк., с. 339.
    Яцьвягі, альбо ядзвінгі (яіпчэ судавы, судзіны) — заходнебалцкія плямёны, якія ў I — пач. II тысячагоддзя н.э. насялялі тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі ракі Нараў. Некаторыя гісторыкі лічаць яцьвяжскімі Падляшша, Берасцейскую зямлю, частку верхняга Панямоння. Гісторык XIX ст. Сяргей Салаўёў, адзначаючы смеласць і непакорлівасць гэтага «загадкавага народа», пісаў, што «яцьвягі ў бітвах ніколі не ўцякалі і не здаваліся ў палон, а гінулі разам з жонкамі». Яцьвягі былі амаль поўнасцю знішчаны ў няроўных бітвах з іншаземцамі. Той жа Салаўёў даводзіць, што рэшткі яцьвягаў быццам бы заставаліся ў яго час на Скідзельшчыне: «Яны рэзка адрозніваюцца ад беларусаў і літоўцаў смуглым тварам, чорнай вопраткай, норавамі і звычаямі, хаця ўсе ўжо гавораць на беларускай мове з літоўскім акцэнтам». Ад яцьвягаў
    засталіся некаторыя геаграфічныя назвы, галоўным чынам на Гродзеншчыне. Ёсць там, напрыклад, рака Ятвезь і на ёй жа сяло Ятвезь.
    Комат — правадыр яцьвягаў, пра якога не раз упамінаюць летапісы. Загінуў ён 22 чэрвеня 1264 года ў бітве з палякамі.
    Кома — камета. Стрыйкоўскі ў сваёй «Хроніцы...» піша пра камету, якая якраз у той час пралятала над зямлёй. Хадзілі чуткі, што быццам ад яе пачаўся у Польпічы мор, які палічылі карай Божай за знішчэнне яцьвягаў.
    Баляслаў Сарамлівы — князь кракаўскі і сандамірскі, польскі кароль (1279).
    XIV.	СВІНТАРОГ УТАНЭСАВІЧ (1268-1271)
    Взрш Я. Чачота	Мушка В Куярыяменкі
    ііераклад К. Цвіркі
    Павольна
    Як за-рнуў оык Мгн-дога. ўла-да-ром Літаы аб-рапз
    кня зЖму-д:» Свін-та рога. бо яго даў»о ўжо знала
    Як загінуў сын Мендога, Ўладаром Літва абрала
    Князя з Жмудзі Свінтарога, Бо яго даўно ўжо знала.
    Ён амаль быў стагадовы, Добры сэрцам, не суровы.
    Ён Літву не доўга цешыў:
    I яго знайшла касая.
    Пад гару, дзе замка вежы,
    У жалобе люд спяшае Пахаваць там Свінтарога, Як і зычыў, ля парога.
    Бы ў паход яго прыбралі — Шабля, лук, кап’ё пры боку.
    Выжлаў двух, хартоў звязалі,
    3 імі — сокала звысоку, Потым ястраба з-пад неба I каня з сядлом — як трэба.
    Гэта ўсё на стос — вам дзіва? — Узвялі. 3 слугой адданым!
    Падняслі агонь імкліва, Міг і ўсё ў віры агняным!
    Кінулі ў агонь — да высяў — Кіпцюры мядзведзяў, рысяў.
    Меркавалі: так жа будзе, Як на гэтым, на тым свеце.
    Так жа там ваююць людзі,
    Так палююць, ладзяць клеці
    А караскацца на неба
    Па крутых гарах там трэба.
    Пахавалі Свінтарога
    Па-старому, урачыста.
    Мы, хто сёння з ласкі Бога
    Mae сонца веры чыстай, Час спрадвечны ўсе ганьбуем. Свінтарога ж — мы шануем.
    Адсылка: Стрыйк . с. 345.
    Свінтарог — легендарны князь Літвы (1268-1271). Паводле Нарбута, пражыў 98 гадоў. Упадабаўшы месца, дзе рэчка Вільня (Віленка, Вілейка) ўпадае ў Вілію, папрасіў свайго сына Гермунта пасля смерці спаліць яго цела там паводле спрадвечнага звычаю. Гэтае месца (цяпер цэнтр Вільні) было названа імем Свінтарога. Там была святыня Перуна і палаў вечны агонь — Зніч.
    Мендог — адно з імёнаў Міндоўга.
    Жмудзь або Жамойць — адна з назваў балцкага племя, продкаў сучасных літоўцаў.
    Каб лепш «караскацца на неба», трэба было ў ахвярны агонь кінуць кіпцюры рысяў ды медзведзяў.
    XV.	ГЕРМУНТ СВІНТАР0ГАВ1Ч (1271-1275) ГІЛІГІН ГЯРМУНТАВІЧ (1275-1278) РАМУНД ГІЛІГІНАВІЧ (1279) ТРАБ ГЯРМУНТАВІЧ (1279)
    Вгрш Я Чачота Пграюіад С Судніка
    Музыка В Кумрьшненкі
    Рухава
    Хто жадае ведаць многа аб Лв тоўскім краі.
    	
    	•	*	• Ч »	• t ,	*
    ^.пра Ha* шчаА* каў СвіН' тарога я вам заспяsaк>.
    Пліягін, Гярмунт. Траб.Ро-мунд мала што зра6?-
    п»,
    добра хоць, шго ў гыя го~ ды згоды не зіубіЛІ
    Хто жадае ведаць многа Аб Літоўскім краі, Пра нашчадкаў Свінтарога Я вам заспяваю.
    Гілігін, Гярмунт, Траб, Ромунд Мала што зрабілі, Добра хоць, што ў тыя годы Згоды не згубілі.
    Бо бацькоў сваіх і кроўных Памяць шанавалі
    I Літву на шлях грунтоўны Шчыра кіравалі.
    Часам дзікія ліцьвіны Польшчу рабавалі, Ііарубежныя краіны Пад мячом трымалі.
    Гермунт горад нам пакінуў, Што завуць Гервяты, Траб на памяць тут раскінуў Нашых трабаў хаты.
    I што хочаце, каб стала Вам яшчэ вядома, Тога знаюць вельмі мала, Хто сядзіць удома.
    Адсылка: Стрыйк., с. 346-353.
    Паводле Стрыйкоўскага, а таксама і Нарбута, сын Свінтарога Гярмунт уладарыў у 1271-1275 гадах. Ён меў трох сыноў. Даўмонта Старога, або Цімафея, князя пскоўскага, Гілігіна і Траба. Сынам Гілігіна быў Ромунд.
    Гервяты — мястэчка за 65 км на ўсход ад Вільні над рэчкай Алушай. Яго заснаванне Стрыйкоўскі звязвае з імем Гермунта.
    Трабы — мястэчка над рэчкай Клавай, у 35 км на поўдзень ад Ашмян у Іўеўскім раёне.