• Газеты, часопісы і г.д.
  • Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года  Васіль Ліцьвінка

    Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Тэхнапрынт
    Памер: 124с.
    Мінск 2004
    18.88 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Ян Чачот марыў, каб «Спевы...» спяваліся. Аўтар гэтай працы будзе марыць, каб яна стала пасля выданняў «Беларускіх лстаііісаў і хронік» (1997) у серыі «Беларускі кнігазбор» і грунтоўнай працы летапісца старажытнай Беларусі міколы Ермаловіча «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» (2000) мастацка-гістарычнай хронікай будовы магутнай беларускай дзяржавы.
    Уступ да «Спеваў...» Станіслава Судніка
    Ян Чачот — беларускі паэт і фалькларыст, сучаснік і сябра Адама Міцкевіча. Пісаў па-беларуску і па-польску. Напісаў шэраг балад. Выдаў 6 фальклорных зборнікаў, каля 1000 песень, у перакладзе на польскую мову і ў арыгінале. Аўтар шэрага іншых твораў і сярод іх 55 балад на польскай мове: «Спевы пра даўніх ліцьвінаў». Гэтыя «Спевы...» вартыя ўвагі ўжо тым, што дагэтуль яны не згадваліся, як бы і не існавалі зусім. Ну і, вядома, чытачу яны былі недаступныя.
    У 1996 годзе ў серыі «Беларускі кнігазбор» выйшлі 24 балады «Спеваў...» у перакладзе Кастуся Цвіркі. I адразу стала зразумела, якому ж народу належаць гэтыя творы. Яшчэ сам Чачот казаў Міцкевічу, што ён вельмі хацеў бы, каб яго балады заспяваў народ. I заспявалі. Заспявалі менавіта беларусы. У тыднёвіку «Наша слова» Васілём Ліцьвінкам надрукаваны балады «Спеваў...» з мелодыямі, напісаныя беларускімі кампазітарамі, лепшымі знаўцамі беларускай
    музыкі. ІІаводле ўзгаднення з Кастусём Цвіркам, намі перакладзены астатнія 31 балада. Яны былі надрукаваны ў часопісе «Ад лідскіх муроў» (№ 5, 2001 і № 6, 2002).
    Беларусь мае найбагацейшы і найарыгінальнейшы геліяцэнтрычны эпас, заснаваны на глыбінным ведычным разуменні жыцця. Таму нашым прашчурам не было патрэбы ў стварэнні гістарычнага эпасу ў звыклым выглядзе, але нашая гісторыя мае вялікую колькасць пстарычных асоб і герояў. Ян Чачот, грунтуючыся на «Хроніцы...» Мацея Стрыйкоўскага і «Гісторыі...» Тодара Нарбута, фактычна стварыў гэты эпас у выглядзе 55 балад пра гістарычных дзеячоў старажытнай Літвы. Героі балад, як рэальныя гістарычныя асобы, так і выдуманыя. Але ўсе разам гэта мастацкія творы — 55 гісторыка-мастацкіх мініяцюраў.
    «Хроніка...» Стрыйкоўскага мае ў аснове жмудскую версію ўгварэння Вялікага княства Літоўскага. Але ў Чачота ад яе засталося ўжо няшмат. А тыя балады жмудскай тэматыкі, што ўвайшлі ў «Спевы. .», ніякай жмудскай версіі не прытрымліваюцца, а адлюстроўваюць жмудскія фрагменты нашай супольнай гісторыі.
    Уступ да «Спеваў...» Кастуся Цвіркі
    «Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года» — гэта паэтычная хроніка пддзей ведыйскай Літвы, як некалі называлі ў асноўным землі цэнтральнай і заходняй часткі Беларусі. Ян Чачот задумаў гэты цыкл гістарычных спеваў яшчэ ў філамацкі ці віленскі перыяд свайго таорчага шляху, што відаць з яго пісьма да Адама Міцкевіча ад 22 сакавіка 1823 года, у якім ёсць словы: «Думаю паспрабаваць пісаць пра Вітаўта, Альгерда, Кейстута і іншых. Пра іх можна болей гаварыць, чым пра жанчын, трэба паказаць усе іх дзеі. Пагляджу, як гэта мне ўдасца». Паэт змог ажыццявіць сваю задуму толькі пасля вяртаніія са ссылкі, у 1842 1844 гадах, калі працаваў у бібліятэцы графа Храптовіча ў Шчорсах, багатай гістарычнымі матэрыяламі. Як прызнаецца сам Чачот, у аснову песень ён браў факгы са згаданых прац М. Стрыйкоўскага і Т. Нарбута. Сённяшнія беларускія гісторыкі пераканаўча паказваюць памылковасць многіх момантаў тых прац. Ян Чачот, вядома ж, не мог крытычна падысці да летатсных звестак. Адсюль — і яго памылкі. Але трэба ўлічыць, што гістарычныя факты ён апрацоўваў як мастак, акцэнтуючы ўвагу больш на маральным абліччы сваіх герояў.
    Свае «Спевы...» аўтар прысвяціў Марыі (Марылі) Путкамер, каханай яго сябра Адама Міцкевіча, шчырай сяброўцы ўсіх філаматаў, з якой Чачот заўсёды дзяліўся сваімі думкамі, якой пасылаў, гэтак жа як і Зосі Малеўскай, тэксты ўласных песень для выканання іх на фартэпіяна. Відаць, паэт спадзяваўся, што і «Спевы пра даўніх ліцьвінаў» будуць нейкім чынам спявацца.
    Уступ да «Спеваў...» Яна Чачота
    Марыі на памяць з пашанай прысвячаю
    Чытаючы «Хроніку літоўскую» Стрыйкоўскага, цяжка ўстрымацца, каб не спяваць услед за ім — такая яна паэтычная, часта нават пераплеценая вершамі. Я чытаў яе і спяваў, складаючы вершы. У гэтых песнях я закрануў далёкія гістарычныя падзеі да смерці Уладзіслава Ягайлы ў 1434 годзе. Як Літва, так і самыя зацятыя яе ворагі крыжаносцы — цяпер ужо у мінулым, яны належаць сусветнай гісторыі. Літва з ідалапаклонніцкай стала ўжо хрысціянскай і славянскай, крыжакі цалкам зніклі. Нарбут і Фохт разам з іншымі пісьменнікамі ізноў раскрываюць перад светам жыццё даўніх ліцьвінаў і крыжаносцаў. Чаму б тады і мне не расказаць пра гэта ў жанры кароткай песні, не абражаючы нічыіх нацыянальных, як і нехрысціянскіх пачуццяў? Цяпер жа няма ўжо тых дзікіх ліцьвінаў-ідалапаклоннікаў і крыжакоў, што сілай схілялі іх да хрысціянскай веры. Вычарпаўшы і добра асвятліўшы старажытную гісторыю даўно зніклых народаў, Еўропа захацела выцягнуць з непамяці сярэдневяковую гісторыю народаў новых. Гэтаму паспрыяў цяперашні прагрэс у асвеце, паспрыяла пашырэнне стасункаў паміж народамі, да чаго прычынілася ўдасканаленне марскіх і наземных зносін і, галоўнае, паглыбленне святой веры, любові да бога і да бліжніх. Як мне здаецца, абуджэнне еўрапейскіх народаў не дасць ім згубіцца ў гісторыі, зліцца ў нейкую адну супольнасць. Кожны з іх шукае ў попеле мінуўшчыны сваю славу, свае асаблівасці, даказвае, што і ён заслугоўвае пашаны з боку іншых народаў. Дык няхай жа ні ў кога не выкліча незадаволенасці, калі і ліцьвін успомніць сваю даўнюю славу, каб сціпла, пахрысціянску расказаць пра яе. Зніклыя крыжакі найбольш прыносілі яму шкоды. I ўсё ж ён, яднаючыся толькі з плямёнамі хрысціянскіх славянаў, хоць сам быў ідалапаклоннікам, сваёю крывёю разам з імі засланіў Еўропу ад навалы татарскіх ордаў. Таму наўрад ці ўспамін пра даўніх ліцьвінаў можа выклікаць у каго пярэчанне. Наадварот, тое, што ў іх было добрае, вартае ўхвалы, няхай увойдзе як частка ў агульнаеўрапейскі набытак.
    Кожная з гэтых песень заснавана на гістарычных фактах. Узяты яны з «Хронікі» Стрыйкоўскага, што выйшла ў Каралеўцу ў 1582 годзе ў друкарні Астэнберга, і з выдадзенай нядаўна ў Вільні «Гісторыі ліцьвінскага народа» (у дзевяці тамах) шаноўнага пана Нарбута. Трымаўся я храналогіі Стрыйкоўскага, хоць яна шмат дзе памылковая і хоць яе паправіў пан Нарбут.
    Я ішоў у сваіх песнях не за датамі, а за старым пісьменнікам, што не толькі апісваў гістарычныя падзеі, але падаваў часта думкі і нават пачаткі некаторых яшчэ ім чутых песень, каларыт даўніны, які я як мага дакладней імкнуўся захаваць.
    I. ПРА KEPHA (1040)
    Верш Я Чзчота Пфйс-іад С Судніха
    Музыка Л Махнача
    Перш чым ясна сонца ўзыдзе, Ноч зямлю захіне, Перш чым скажуць аб народзе, Ён у цемры згіне.
    Так Літвы імглою скуты Дзеі тых стагоддзяў, Ды ад Керна і Гімбута Нам святло даходзіць.
    Кернаў Керн узводзіць будзе Побач Віллі-рэчкі,
    Керн Літве, а Гімбут Жмудзі Лад далі адвечны.
    Перуна тут шанавалі, Зніч-агонь палілі, Дзікай мужнасцю буялі, Смела ў бой хадзілі.
    Аж да Полацка ў Падзвінні Людства ваявалі, Латышы ўзамен ліцьвінаў Дома рабавалі.
    Па вяртанні ўлёт напалі На чужых ліцьвіны, I няволыіікаў пагналі Пад свае хаціны.
    Керн у грознай бітве згінуў, Люд аплакваў страту, Ён нашчадкаў не пакінуў, Акрамя Паяты.
    На Дзяволтве пахавалі, На гары. Дубочкаў Там дубраву насаджала Ля магілы дочка.
    Гай дубовы разрастаўся, Тлеў агонь там Знічны,
    Для ліцьвінаў пачынаўся Шлях іх гістарычны..
    Адсылка: Стрыйк., с. 82-85.
    Керн (памёр у 1097 г.) — легендарны ліцьвінскі князь, сын Куна, унук міфічнага Палямона. 3 яго імем звязваюць заснаванне горада Кернаў.
    Гімбут — малодшы брат Керна, легендарны князь ковенскі, юрбарскі і жамойцкі. Такое размяшчэнне па старшынстве братоў Керна і Гімбута падкрэслівае малодшасць Жэмайці перад Літвою.
    Кернаў першы раз згадваецца як горад у зямлі Трайдзеня, г. зн. у дайнаўскай зямлі. Дайнава на той момант была ўжо славянізаваная Адсюль і славянская форма назвы горада. Вялікі князь Трайдзень на пэўны час зрабіў яго апорным горадам для барацьбы з крыжакамі, што дало падставу некаторым гісторыкам гаварыць аб пераносе Трайдзенем сталіцы ВКЛ з Новагародка ў Кернаў. Мяркуецца, што сёння гэта мястэчка Кернава ў Літве на поўнач ад Вільні.
    Пярун — ведычны бог грому і маланкі. Пярун — славянская інтэрпрэтацыя бога Індры, таксама як і Зеўс — грэчаская інтэрпрэтацыя гэтага бога. Па аналагу з Грэцыяй расійскія навукоўцы доўгі час выводзілі Перуна як галоўнага бога славян. На самай справе галоўным богам славян быў бог Дзіў, што на санскрыце азначае проста Бог. Параўнайма лацінскае Дзее — Бог. Зніч — ведычны бог агню, у тым ліку і пахавальнага, знічка — зорка, якая падае, знікае. Бог Зніч прыходзіў з пахавальным агнём, каб забраць целы памерлых. Этымалагічна слова паходзіць ад дзеяслова «знікаць». Бог «жывога» агню меў імя Жыж або Жыжаль. Яго індыйскі аналаг — бог Агні.
    Паята (памерла ў 1173) — напаўлегендарная дачка Керна. Розніца ў датах смерці дачкі і бацькі ў 76 гадоў ставіць па меншай меры адну з дат пад сумнеў.
    Дзяволтаа або Дзевялтова — гістарычная балцкая вобласць. Верагодная першапачатковая назва — Дзевалотва. Насельніцтва — адгалінаванне балцкага племені лотва. Знаходзілася на поўначы Беларусі. Вядома ў летапісах з 1219 года. У 1264 годе Дзяволтва пасля Нальшчанаў канчаткова заваявана Войшалкам і далучана да ВКЛ. Паводле шматлікіх легенд і дастаткова ўмоўных гістарычных сведчанняў сталіца Дзяволтвы горад Дзяволтаў стаяў на рацэ Святой і ў часы Паяты быццам бы бьгў сталіцай Летапіснай Літвы.
    II.	ЖЫВІБУНД ДАРСПРУНГАВІЧ, КНЯЗЬ ЛІТОЎСКІ, I МАНТВІЛ ГІМБУТАВІЧ ЖМУДСКІ (1205)
    Всрш Я. Чачота	Музыка В. Купрыянеш<і
    Перакзад С. Судміка
    Ур»чь»ста
    4 * I -	> В	1
    Пры Жывібунда j Мант-яь na праве Лі цьйін на no лі
    Пры Жывібунда і Мантвіла праве Ліцьвіп на полі быў пры рупнай справе. А як на нівах жыта зелянее, To край таксама весела квітнее. Так і ліцьвінаў расцвіла краіна, I моладзь біцца рвецца за Айчыну.
    3 мядзведзяў, рысяў шкуры за апратку, А за прылбіцамі — іклы на шапках. На дзёрзкіх конях, у сядле дубовым, 3 адважным сэрцам, з дзідай адмысловай Выскокваў смела ў Прыпяцкія плыні, Здабычу вёз дадому наш ліцьвіне.