• Газеты, часопісы і г.д.
  • Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года  Васіль Ліцьвінка

    Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Тэхнапрынт
    Памер: 124с.
    Мінск 2004
    18.88 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Хоць дапяў ён да Франкфурта, Ды палону там не браў.
    Бо, йдучы назад героем, Меўся ўзяць мазураў ён. Толькі ў гэтых гайдамакаў Сам Давід знайшоў свой скон.
    мазур быў з канём падкраўся Ды яго й прашыў наскрозь.
    Наш Давід славуты тут жа Цяжка ўпаў, бы дужы лось.
    Адсылка: Стрыйк., с. 388-405.
    Давід (пам. 1326) — сын нальшанскага, а затым пскоўскага князя Даўмонта, гарадзенскі стараста, зяць Гедыміна і яго правая рука, надвыдатнейшы ліцьвінскі палкаводзец.
    Рэвель (зараз Талін) — на той час уладанне караля Даніі.
    Уладзіслаў I Лакетка (1260-1333) — польскі кароль, які у 1325 г. заключыў дамову з ВКЛ супраць крыжакоў. Узмацніў уладу, ажаніўшы свайго сына Казіміра з Альдонай, дачкой Гедыміна (гл. № XXIX).
    Франкфурт над Одарам — нямецкі горад, размешчаны на левым беразе Одэра.
    Гайдамакі— ваяры, коннікі.
    XXIX.	АЛЬДОНА ГЕДЫМІНАВА ДАЧКА (1325)
    Музыкз В. Купрыякенкі
    Пфмоад К. ЦЫрю Стрыйама
    Гарады гараць
    там хапаюць бранэк}
    )	• жг
    Г:
    К A &
    
    л
    h ■ h V
    
    ФраЫфў. Крык m-ціць праз гс-рь^дояы-
    хто сгры-ма-е яас: лагаН'Цаў?
    Гарады гарайь і сёлы, Там хапаюць бранак, бранцаў. Крык ляціць праз горы-долы, Хто стрымае нас, паганцаў?
    Тых лясных ліцьвінаў дзікіх, Што так польскі край дратуюць? Смерць ізноў нясуць на піках, Ці каго хоць пашкадуюць?
    Каб задобрыць іх, Лакетка Шле сватоў да Гедыміна, Хоць яіпчэ сын-малалетка, Просіць зяцем быць для сына.
    Гедымін аддаў Альдону Ў жонкі тому Казіміру.
    Што ж, цяпер ім абарону Разам ладзіць дзеля міру.
    Тысяч шмат ішло палонных
    У пасаг тады Альдоне.
    Мчаў картэж вазкоў шматконных У край польскі ў бомаў звоне.
    Радасць скрозь у местах, сёлах, Скрозь надзеі ўваскрасаюць.
    Богу моляцца ў касцёлах, Слёз шчаслівых не хаваюць.
    Прыгадайма ж свята тое — Гэтак цешыліся людзі!
    3 добрай згадкай штось святое, Можа кожны з нас набудзе.
    Адсылка: Стрыйк., с. 404-405.
    Альдона — трэцяя з сямі дачок Гедыміна, нарадзілася каля 1310 г. Перад замужжам прыняла хрышчэнне і атрымала новае імя — Ганна. Гэты шлюб з каралеўскім сынам паспрыяў ўмацаваніпо стасункаў паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім.
    Казімір III Вялікі (1310-1370) — польскі кароль (ад 1333 г.).
    Як падае Нарбут, Альдоне ў пасаг былі апрача ўсяго перададзены 24 тысячы польскіх і мазавецкіх палонных. Вяртанне іх было для Полыпчы сапраўдным святам.
    XXX. АЛЬГЕРД I МАРЫЯ Ў ЧАСЫ ГЕДЫМІНА
    Я'.
    Мупмкл Я. ІЗогукглі^міч»
    і>рзж/ пры е яаў ! шл»о(5 з кяя ?еў най ■ «а шай ма • .»« • : jg
    
    Над Дзвіною дзевіч-вечар, Тут Альгерд з раднёю: Браць прыехаў шлюб з князёўнай Нашай маладою.
    Замак віцебскі ўсе свечкі Сёння азараюць.
    Ёй князёўне, ёй Марыі, Косу раснлятаюць.
    He плач, красна, не плач, міла, Хто б слязу ёй выцер?
    I табе руку, і княству Падае той рыцар.
    3 ім табе і ўсяму княству Зажывецца ў шчасці.
    Вы забудзеце з Літвою Гора ды напасці.
    Ты ідзі за князя з Богам, Каб жыць разам вечна. Шчасце княстваў тых, што разам Звязаны сардэчна.
    Адсылка: Нарбуг, T.V, с. 8.
    Альгерд (каля 1296-1377) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1345-1377), трэці сын Гедыміна, бацька 12-ці сыноў (Ягайлы, Свідрыгайлы і інш.). Узяў у жонкі дачку віцебскага князя Яраслава Марыю, а калі яна памерла — дачку цвярскога князя Юльяну.
    Віцебскае княства канчаткова ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага ў 1320 г.. яго атрымаў Альгерд ва ўладанне як бацькоўскую спадчыну жонкі.
    XXXI.	ЖАХЛІВЫ ПАДЗЕЛ ЗДАБЫЧЫ (1326)
    Йерш Я. %wra Перажлж К. Шіркі
    Стрьшама
    Мушкд В. Ку^фыявен»
    &
    •	*	 ■ * «
    Мы ўсе, дзя-куй Богу..
    •	’	•	•	»
    ніяыя ўже	пк>-	дзі.
    &:■	,—""“7Г	 Т	Т	
    Тяк. як про-дю нашы.
    Т	f		г
    м» сядзіму 6удзе.
    Мы ўсе, дзякуй Богу, Іншыя ўжо людзі. Так, як продкі нашы. He сядзім у брудзе.
    Рабаваць не едзем, Кожны працай слынны. А не так, як колісь Дзеялі ліцьвіны.
    Па адзінай жонцы К сэрцу прытуляем, Рабаваных жонак Мы цяпер не маем.
    У часы былыя
    Князя Гедыміна
    Бачыў пад Франкфуртам Немец меч ліцьвіна.
    Продкі нашы часта Ў свеце рабавалі, У палон паненак, Моладзь толькі бралі.
    Неяк два ліцьвіны Спрэчку распалілі — Гожанькую панну Між сабой дзялілі.
    He маглі да зіоды
    Усё прыйсці абое. Сварку немалую Усчынілі воі.
    Ухашў адзін з іх Меч свой у хвіліну, I рассек з размаху Напалам дзяўчыну.
    Зганьбіў імя й род свой Ён ад зверства тога.
    Мужнасці адзнака — He караць слабого.
    Г эта нам навука, А ўсім ім хай будзе Супачын, збавенне — Гэтак зычаць людзі.
    Адсылка: Стрыйк., с. 323.
    Старыя хронікі звязваюць з апісаным тут выпадкам забойства Давіда Г арадзенскага.
    Апісваючы ў сваёй «Хроніцы...» гэты «падзел здабычы», ІІётр Дусбург апавядае, што ліцьвін, рассекшы напалам прыгожую панну, сказаў: «Я раздзяліў яе на дзве часткі — хай кожны з нас возьме тую, якая яму падабаецца».
    XXXII.	ГЕДЫМІН ВІЦЕНЕВІЧ, ВЯЛІКІ КНЯЗЬ ЛІТОЎСКІ
    (1328)
    йерш Я. Чачота	Музы«а В. Курыааевю
    Пвраклад К. Цшркі
    Гаяоеячы
    Й і
    *
    ГШч, ПІтвй, -такая стратз у ц* бе сяft>-
    теайго «ня' зя Геды* міна смерць зяайчшіа ў Вялоне.
    Плач, Літва, — такая страта
    У цябе сягоння:
    Твайго князя Гедыміна Смерць знайшла ў Вялоне.
    Бараніў ад зграй крыжацкіх Нас ён па-геройску.
    Сёння сам ад рук тых хіжых Паў ва ўласным войску.
    Дзіва ў немца: б’е здалёку
    Жудасная зброя!
    Гром, мапанка — і няма ўжо, Гляньце, князя-воя!
    Кроў струменем палілася 3 тых грудзей трывалых, Што Літву ўсю засланялі Ад ліхой навалы.
    Ты чаму ж пакінуў, княжа, Край, дзяцей уласных?
    Ці ж яды тут не ставала, Ці дзяўчатак красных?
    Ці ж ты Кіевам, Валынню He ўзмацніў дзяржаву?
    Ці ж з суседзьмі не зрадніўся Нам і ім на славу?
    Дык чаму ж ты нас сам-насам 3 немцамі пакінуў?
    Без цябе як абаронім Мы ад іх Айчыну?
    Плач, Літва! Такая страта
    У цябе сягоння:
    Твайго князя Гедыміна
    Смерць знайшла ў Вялоне.
    Адсылка: Стрыйк. с. 409.
    Гл. каментарый да № XXV. У сапраўднасці Гедымін загінуў у 1341 г.
    Вялона — абарончы замак у Жамойці, на беразе Нёмана. Непадалёку крыжакі пабудавалі яшчэ адзін замак — Баербург. Якраз пры яго штурме, як паказваюць гісторыкі, і загінуў Гедымін.
    «Жудасная зброя...» — крыжакі скарысталі ў той бітве гарматы, адно з каменных ядраў і трапіла ў Гедыміна.
    У выніку пераможных бітваў з валынскімі і кіеўскімі князямі Гедымін заваяваў Кіеў і Валынь і пасадзіў там сваіх набліжаных.
    Маецца на ўвазе парадненне Гедыміна з польскім каралём Лакеткам праз жаніцьбу іх дзяцей.
    XXXIII.	ЯЎНУТА ГЕДЫМІНАВІЧ, ВЯЛІКІКНЯЗЬ ЛІТОЎСКІ (1329)
    Я. Чвчкяа	Музыка В. Кучрыжве»»
    Пврвкжш К. Цвфкі
    Напружана
    І
    « ♦ * • « # » < » *
    Ша&М рыцй’ рам « ро-	як	і кмязем мітрв.
    Дакв5a? то добра Kg«стут, іято ў«еў дзвяць »трв.
    Мань шы братЯў«ута. князь ???, топькі сггаў на троне.
    Да, ірум Кейcryтавай »мовы кяязь г»чуў спрасаняя
    Шабля — рыцарам не робіць, Як і князем — мітра.
    Даказаў то добра Кейстут, Што ўмеў дзеяць хітра.
    Меншы брат Яўнута, млявы, Толькі спаў на троне.
    Ды шум Кейстутавай змовы Князь пачуў спрасоння.
    Босы ўцёк у кажушку ён
    У снягоў сувоі.
    Ды яго злавілі ў лесе
    Кейстутавы воі.
    Хоць сябры Альгерд і Кейстут, He было ў іх веры:
    Княства долі змацавалі
    Добра на паперы.
    Стаў Альгерд вялікім князем — Жыць ліцьвінскай славе!
    А Яўнуту ва ўладанне
    Аддалі Заслаўе.
    Меў ён розум, не ірваўся
    За сваё да бою.
    He заліў, як Свідрыгайла, Ён Літву крывёю.
    Адсылка: Стрыйк., с. 412-413.
    Яўнута (альбо Яўнут, Яўнуцій) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1341-1345), сёмы, самы малодшы сын Гедыміна. Заступіў на трон згодна з тэстаментам бацькі адразу пасля яго смерці. Быў занадта спакойны, «лянівы», яго неўзабаве прагналі з вялікакняскага пасада ягоныя больш энергічныя браты Альгерд і Кейстут. Вялікім князем стаў Альгерд са згоды Кейстута, які ўзяў у княжанне Жамойць і Трокі. Яўнуту ж аддалі Заслаўе.
    Свідрыгайла (Баляслаў, каля 1370-1452) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1430-1432). Сын Альгерда. Вёў барацьбу з Жыгімонтам Кейстутавічам за вялікакняскі пасад, дзеля чаго ўступіў у саюз з Лівонскім ордэнам.
    XXXIV.	БІРУТА — ЖОНКА КЕЙСТУТА
    Музыка В Купрымкжкі
    Йвра Я. Чачо га ПеракяМ К ІДвіркі Пагодма
    Што за гара так высока Цэлых паўнеба закрыла? Ах, то ж па жонцы Кейстута, Нашай Біруце магіла.
    Добрай пякноты дзяўчына, 3 дзіўным задумным абліччам, Людзям зямная багіня 1 вейдалотка пры Знічы.
    У панадморнай Паланзе Кветкі ў лугах сабірала,
    Свежа звітыя вяночкі У Зніч на ахвяру кідала.
    Мела для беднага люду Сэрца паўнюткім спагады, Чыстай Біруты малітве Кожны нямоглы быў рады.
    Князь укахаўся ў дзяўчыну, Што люд уздымаў пад аблокі, Клятвы парваў вейдалоткі, Вывез гвалтоўна на Трокі.
    Склікаў братоў і баяраў, Гучнае зладзіў вяселле, I з паўбагіняй каханай Птушкай гады паляцелі.
    Моцна яе ўсе любілі, Славілі ўсюды, што сілы, Берасце штурму пазбегла, Бо ў ім Бірута гасціла.
    Годы ж калі дагарэлі, Люд ёй насыпаў магілу На тым пагорку, дзе колісь Зніч ахвяровы паліла.
    Кожны і сёння на Жмудзі Знае святую Біруту, Знае, як маці Вітаўта, Знае, як жонку Кейстута.
    Адсылка: Стрыйк., с. 449.
    Бірута (каля 1333-перад 1384) — дачка жмудскага ўладара Відзіманта. Старыя хронікі анавядаюць, што яна была вейдалоткай у Паланзе. Каля 1349 г. вышла замуж за Кейстута. 3 усіх дачок і сыноў, што нарадзіліся ад гэтага шлюбу, найвыбітнейшым быў Вітаўт Вялікі.
    Гэта гара Біруты ў Паланзе, дзе, паводле легендаў. ашсаных у хроніках, пахавана Бірута.
    He давяраючы Ягайле і прадчуваючы небяспеку, у 1382 г. Кейстут выслаў сваю жонку Біруту ў Берасце Куяўскае, горад у Польшчы, у якім уладарыў яго зяць Генрык, князь Куяў і Мазоўша, муж дачкі Кейстута Рынгайлы.
    XXXV. НОВЫЯ TPOKI
    Верш Я. Чаяога
    С. Судака
    Музыка В. Купрыяікаш
    Ночнакрыпа свет хуоцінкан шэ"	5	?я'
    
    
    Ноч пакрыла свет хусцінкай Шэрай і зярністай, ГІа азерцы плыў чаўночак Па вадзіцы чыстай.
    У чаўночку тры ліцьвіны Мірна размаўляюць, Паглядаюць, як руіны Воды адбіваюць.
    Тыя замкі паўздымала Далоня Кейстута, Тут калісьці красавала Кветкаю Бірута.
    Матылькоў Вітаўт маленькі
    Тут лавіў вясною, Лук з тугою цецівенькай Рыхтаваў да бою.
    Тут Кейстут меў адпачынак,
    Як з вайны прыходзіў, Тут да новых мужных чынаў Думкамі даходзіў.
    Як жа пшат тут успамінаў Крьпоць сном глыбокім, Занядбаныя руіны Велічавых Трокаў.
    Аплывай жа ты, азерца, Ціхі той закутак, Захавай у людскіх сэрцах Памяць пра Кейстута.