Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года  Васіль Ліцьвінка

Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года

Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Тэхнапрынт
Памер: 124с.
Мінск 2004
18.88 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Памірыўпіыся з Ягайлам, Ён свайго дабіўся.
Да крыві ж якой на Жмудзі Быў ён прычыніўся!
Для нашчадкаў тут навука
Будзе вунь якая!
Хто ж так сварыцца, хто ў дом свой Bopara ўпускае?
Ягайла (каля 1351—1434) — сын Альгерда, вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1377-1381,1382-1392), кароль польскі.
Паміж браценікамі Ягайлам і Вітаўтам вялася барацьба за трон, за ўладанні. Часта прычынай былі розныя інтрыгі прыбліжаных. Гэтымі спрэчкамі карысталіся іх агульныя ворап — крыжакі, якія спусташалі краіну. Памірыліся браценікі толькі ў 1392 годзе дзеля барацьбы з тымі ж крыжакамі.
XLVIII. ДАВОЙНА Ў ЧАСЫ ЯГАЙЛЫ (1384)
Be₽w Я. Чачота	Музыка В. Куіфыяжнх
ГІераоад С. Судж«а
Урачыста
На ясчвй Wцы, дзе йі»еь яюд з ла-ка-рай прад ма-ці Божай
чола юпгф№жай. за6раўДай-ноаа
Ш S к ■ :
1 * ’ М 1”
пй’За ўсім заборам
.3==}«=	і
f f * *	1 s *О iff f
Ha Яснай горцы, дзе ўвесь люд з пакорай Прад Маці Божай чола хіліць ніжай, Забраў Давойна па-за ўсім заборам Акуты золатам драўляны крыжык.
Вязе да Вільні з дарагім палонам, Ідзе пры ім і прыгажуня бранка, 3 слязьмі замешваючы пот салёны, Была адной дачушкаю Г абданка.
Ды дзіва вось, як хто кранаўся воза, Яму адразу мову адымала, Жахнула ўсіх нязнаная пагроза, Аж задзівіўся тому сам Ягайла.
Г абданка-панна мовіла да князя:
— У сне мне аб’явіўся ангел Божы. Бог будзе помсціць за крыжа знявагу, Пакуль назад яго хто не паложыць.
Давойна крыж адвёз той разам з бранкай
I князя волю выканаў ён тонка: Хрысціўся там і мілую Габданку Назад ужо прывёз як жонку.
Адсылка: Стрыйк., с. 470.
Стрыйкоўскі піша, што ў 1384 г. Ягайла са сваім войскам дасягнуў аж да Вісліцы (9 міль ад Кракава). Адзін з удзельнікаў набегу ліцьвін Давойна забраў з тамтэйшага касцёла на Лысай гары рэліквію Святы Крыж, апраўлены ў золата, і схаваў яе сярод ініпай сваёй здабычы. На возе вёз таксама прыгожую паланянку Г абданку.
Аўтар называе тую гару Яснай, а не Лысай.
Дачка слынных польскіх вяльможаў Габданкаў. Гістарычныя крыніцы не падаюць яе імя. Стрыйкоўскі таксама ўспамінае толькі яе шляхецкае (княжацкага роду) прозвішча.
XLIX. РАДЗІВІЛ У ЧАСЫ ЯГАЙЛЫ (1384)
Вврйі Я. Чачдаа	Музыка 8. Куіфыяймю
Пера&мд К. Цвфкі Весела
Межш ra80-pauis, бслай рп бяць мо~ я мужчыны.
Восьтай ўчасы Ягайлы Радзіsin быў чынны
'б *


Paa. ж Bltins neраіжодам легяа ўчас паходу,
г	S	Ч	-N		 3ESE=*EE^
1-Л? f < /	
шу^ ды гам у-
очвўся, ён жа тз» без onosa ў goду!
Менш гавораць, болей робяць Моцныя мужчыны.
Вось такі ў часы Ягайлы
Радзівіл быў чынны.
Раз, як Вісла перашкодай
Легла ў час паходу, Шум ды гам усчаўся, ён жа — Там без слова ў воду!
Пераплыў і ўзяўся секчы
Ля ракі лясіну.
— He стаяць! — сказаў ён толькі. — Зробім тут драбіну.
За работу ўсе ўзяліся
Там, ля Завіхосту.
Перайшлі праз роў драбінай, Быццам бы па мосту.
3 ходу замак быў узяты. Шмат было там шуму! Радзівіл жа наш маўклівы Збоку думаў думу.
Адсылка: Стрыйк., с. 469-470.
Радзівіл узначальваў адзін з атрадаў ягелонскай конніцы. Як паказвае Стрыйкоўскі, быў маўклівы, але энергічны і смелы.
Завіхост — польскі абарончы замак на Вісле.
L. ЯГАЙЛАIЯДЗВІГА (1386)
Верш Я. Чачата	Мучмка Л. Махнача
Пврежввд С Судніка
$ магэж. аы дуб і co сна. дужым голлем так спля-га ся? Bau no
рун хутЧ$Й fW	■ рэ ЗйМ гры МНЙЦв GS 3 Ш' СЯў'
Tax. а-ле зэа* ліць не лёгкз до* яу ўе$таі нас< зя-днямых
Ды і лодаць мь яа psзам з лад ня бёс для гака>«ных.
I чаго ж вы, дуб 1 явар, Дужым голлем так спляліся? Вас пярун хутчэй праніжа Разам грымнецеся з высяў!
Так, але зваліць нялёгка
Долу ўсё-ткі нас, з’яднаных.
Ды і падаць міла разам 3-пад нябёс для закаханых.
I чаго ж, Ягайла, ў Кракаў Ты ляціш у бурцы чорнай? Свеціць свету каралеўна Там красой карпацкай горнай!
Разлучыць смерць можа сэрцы, Моіуць нішчыцца народы, Ды з’яднаным не так проста Нарабіць вялікай шкоды.
У Літве — быць веры яснай!
Людзі ўсе палагаднеюць.
А яшчэ ж тут Бог паможа Зерне добрага пасеяць.
I паехаў наш Ягайла, Хоць крыжак маніў інтрыгай. Аб’яднаў з Літвой ён Польшчу, Ажаніўся сам з Ядзвігай.
Шлях паказвала Ядзвіга
У ясноты хрысціянства, I ў Літве пад сонцам веры Уцякла ўжо ноч паганства.
Так адна для двух народаў Стала доля і нядоля.
Іх сама любоў з’яднала —
Боская была тут воля.
Адсылка: Стрыйк., с. 473 і 474; Нарбут, т. V, с. 382-387, пар. 1361.
Ядзвіга (1374-1399) —дачка караля венгерскага і польскага Людвіка. 18 лютага 1386 г. Ягайла ажаніўся з маладзенькай Ядзвігай і стаў каралём Польшчы. Перад гэтым ён прыняў каталіцтва, атрымаўшы новае імя Уладзіслаў. Ядзвіга была каралевай Полыпчы з 1384 г. да сваёй смерці. Дзяцей у яе не было.
LI.	ХРЫІІІЧЭННЕ ЛІТВЫ ЯГАЙЛАМ (1387)

Верш Я. Чачота Перанлад С. Сулніка
Музыкз В. Купрмяневсі
Me шха-дунце ў rpo-знай п> мсце звычай еаой, »■ цыйны,
ЕЕ4 ™ ||
еерй іея спра-вя ді»ва uno bpa та мі чы ніць
He шкадуйце ў грознай помсце Звычай свой, ліцьвіны, Вера тая справядліва, Што братамі чыніць.
Што любіць гаворыць Бога 3 сэрца паўнатою, Як сябе, так і чужога Мераць меркай тою.
He глядзіце на крыжакаў, Што хрысцілі мечам,
Воўчу пашчу мы не крыем Шкураю авечай.
Ёсць любоў цяжкой навукай,
Кожііы знае гэта, Можа сёння пыха, хцівасць Вынішчыць паўсвету.
Ды шчаслівы век той будзе, Бо Хрыстоваа вера
Шле любоў у сэрцы людзям, Ёй учынкі мераць.
— Так, ліцьвіны, пушчаў дзеці, Будзьце хрысціяне!
— Будзем! Бо сказаў Ягайла, Богам ён абраны.
Хрысцяць іх, а сам Ягайла
Веры навучае.
Глянь, Ядзвіся, як каханне
Бог тваё прымае.
Адсылка: Стрыйк., с. 478 і 479.
Як піша Стрыйкоўскі, у 1387 г. Ягайла з маладзенькай каралевай Ядзвігай, a таксама з лольскімі ксяндзамі і біскупамі пачалі хрысціць ліцьвінаў у Вільні і на іншых землях ВКЛ. Ягайла асабіста на роднай (беларускай) мове навучаў нраўдзе веры. 3 Польшчы прывезлі велізарныя сувоі белага сукна і давалі па кавалку кожнаму, хто прыняў хрышчэнне. He адзін не так дзеля хрыіпчэння, як дзеля сукна таго ішоў да Ягайлы, які хрысціў усіх грамадамі, надаючы адной грамадзе імя Ваўжынца, другой — Пятруля, трэцяй — Януля. Грамады жанчын былі ахрышчаны імёнамі Кацярыны, Ядзвігі або Ганны. Хрышчэнне прыняло адначасова каля 30000 ліцьвінаў.
КнязьДаўмовт
LII.	ДАЎМОНТ ГУРДАВІЧ КНЯЗЬ ГЕДРОЙЦКІ
(1392)
Вфш Я. Чачота	Музыка В Кўпрыяненю
Твраюад €. Судягка Памерна
бяы твас згадавкды j rsaе pgройсгвы.
Ой, Даўмонце, ты, Даўмонце, Валадар гедройцкі, Мы твае згадаем беды
I твае геройствы.
Ты крыжакаў спраўна нішчыў Пад Кейстута воляй, I загоны з-над Сасаркі Часта бралі поле.
А калі крыжак наехаў
Раз на Відзінішкі, To палеглі штабялямі Ордэнскія мнішкі.
Поле бітвы Касцянёва Стала называцца, Дзе пыхлівыя крыжакі Мусілі застацца.
Толькі вось перад Вітаўтам He схацеў схіляцца, 3 Завілейскаю Літвою Вырашыў яднапца.
— Што ж Даўмонт нас пазбягае?— Дворшо князь пытае.
— Mae мёду з рускіх весяў, Нас не запрашае.
Князь Вітаўт цябе прынізіў, Воласці забраўшы.
А ты, кажуць, кол схапіў быў, Ганьбы не стрываўшы.
Бег адзін на Касцянёва
I забіў на грудзе: — Покуль, кол, табе тут гнісці, Край мой краем будзе!
Меў сказаць, што нават Вітаўт Стаў тут не на векі, Ды з-за цяжкіх гэтых стратаў Смерць звяла павекі.
Ой, Даўмонце, ты, Даўмонце, Валадар гедройцкі, Мы твае згадаем беды I твае геройствы.
Адсылка: Стрыйк., с. 355-356.
Даўмонт — сын Гурды, унук Гінвіла, выбітны военачальнік у бітвах з крыжакамі. У часы Вітаўта валадарыў у Гедройцах. Памёр маладым, пакінуўшы двух сыноў — Войцаха і Пятра.
Гедройты (Гедройцы) ляжаць на заходнім беразе возера Кемант пры дарозе Вільня-Утэна. Згадкі пра іх — ад 1375 г. Іх назва паходзіць ад імя заснавальніка горада — Гедра. Былы цэнтр гістарычнага ўдзельнага княства.
Сасаркі — крэпасць над ракой Сасарка (левы прыток Святой). Адтуль Даўмонт частымі нападамі турбаваў крыжакоў, што плылі па Святой.
У інпіым варыянце рукапісу аўтар называе крыжакоў паўмніхамі, г.зн. несапраўднымі манахамі.
Відзінішкі — мясцовасць на захад ад Малеты, першая згадка пра яе ў 1373 г. Належала Гедройцу.
Касцянёва — (па-літоўску Kauiai, у Стрыйкоўскага і Чачота — Kaulis (pole), ад літоўскага слова kaulas («костка») — мясцовасць непадалёку ад Відзінішак. Названа так з-за мноства касцей, якія знаходзілі людзі на гэтым полі.
Паводле словаў Стрыйкоўскага, нахлебнікі, якіх ніколі не бракавала на княжацкіх дварах, увялі ў вушы Вітаўгу, што Даўмонт мае шмат мёду з рускіх воласцяў, частуе ім усю Літву Завілейскую і вядзе сепаратныя гутаркі супраць Вітаўта. 3 гэтай нагоды Вітаўт адабраў Даўмонтавыя ўладанні.
Алы^рд.
Hawtee цюеюуы XVI т.
LIII. ПРА ГЕТМАНА АЛЬГЕРДА Ў ЧАСЫ ВІТАЎТА (1396)
Мушка В. Куярыяненкі
Bspa Я. Чачоій Іфакявд С. Судаіка
Павойьна
— Дзе і
— Дзе ж вы, ліцьвіны, хадзілі?
— Дык жа ў Смаленску з Вітаўтам, Глеб не спяшаўся з падаткам, 3 княства яго мы злажылі.
3 гетманам потым Альгердам Мелі патанчыць над Донам Танец з ардою шалёны, У полі шырокім нязведным.
Тры там царэвічы леглі: Крыму, Кіркелу, Майкопу.
3 гетманам спраўна дадому Ў горад Смаленск мы прыбеглі.
3 гонарам Вітаўт вітае, Цэніць здабычу і бранцаў, Так па-над Донам мы танцы Танчылі ў гонар для краю.
Адсылка: Стрыйк., с. 504-505.
Альгерд — ліцьвінскі вяльможа, военачальнік у часы княжання Вітаўта.
Смаленск — сталіца княства наддняпроўскіх крывічоў. Першы ўспамін пра яго ў 863 г. Ліцьвшскія князі спрабавалі ўмацавацца на гэтых землях ад пачатку XIII ст. У 1395 г. Вітаўт Вялікі абвясціў Смаленскае княства правінцыяй Літвы. Ад таго часу да 1667 г. з пэўнымі перапынкамі Смаленшчына належала ВКЛ.
Глеб — сын смаленскага князя Святаслава. Узбунтаваўся супраць Вітаўта, за што быў пазбаўлены ўлады ў Смаленскім княстве. Вітаўт аддаў яму толькі Палону і некалькі невялікіх воласцяў.
Кіркел, Крым і Майноп — тры ханствы, якімі кіравалі тры браты. Усе яны загінулі ў бітве над Донам з войскам ВКЛ у 1396 г.
Кнм»
LIV. БІТВА НАД ВОРСКЛАЙ (1399)
Вфш Я. Чачога	Музыка В, Купрыяненкі
Пкракяад С. Судаіка
Журбогма
еХ #	ж	<
Вунь т-ры/ічдон ля-ха'ІБГ" думку ма-е зз-цятз.
<> * *
ля я~ re піятй екача( a М	дзь не-плз-ча.
> *; 1§Ё^	. 1
Узгадяў, як над ракоw Soрскпай. мутааto, чужою
Вунь стары ліцьвін ля хаты Думку думае зацята.
Ля яго ягнятка скача, А ён, бедны, ледзь не плача.