• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 350с.
    Мінск 1990
    60 МБ
    С.	21. ...по смерти братьѣ сея...— Кія, Шчэка і Харыва.
    И наидоша я козарѢ...— Дзяржава Хазар (Хазарскі каганат) у VII—X стст. знаходзілася паміж Донам і Ніжнім цячэннем Волгі і на поўдзень — да самых Каўказскіх гор.
    В лѣто 6360(852), индикта 15...— летазлічэнне ў Старажытнай Русі вялося «ад стварэння свету»; для пераводу на сучаснае летазлічэнне трэба адняць ад старажытнарускай даты 5507 або 5508 гадоў. Індыкты — пятнаццацігадовыя цыклы, якія прымяняліся ў візантыйскім летазлічэнні.
    С.	22. И рѣша сами в себѣ: «Поищем собѣ князя, иже бы володѣл нами и судил по праву».— Легенда аб запрашэнні трох братоўварагаў на Русь ноўгарадскага паходжання: іменна ў Ноўгарадзе існавала практыка «запрашэння» на прастол іншаземных князёў. У інышх помніках першай паловы XI ст. гаворыцца аб тым, што кіеўская княжацкая дынастыя бярэ пачатак ад Ігара.
    ...ти суть людье ноугородьци от рода варяжьска, преже бо бѣша словѣни. Тут гутарка ідзе аб родавай прыналежнасці, а не аб радавым паходжанні.
    С.	23. ...по щълягу... Шэлег — грашовая адзінка.
    ...с уличи и тѣверци имяиіе рать.— Улічы і ціверцы, якія жылі на захад ад Паўднёвага Буга і Днястра, не пакарыліся кіеўскаму князю.
    С 25. В се же время поча царъствовати Костянтин, сын Леонтов.— Канстанцін VII, візантыйскі імператар (913—959).
    С.	26. Агамемнан — аргоскі цар, правадыр грэкаў у Траянскай вайне.
    Отроци Свѣньлъжи...— малодшая дружына, узброеная світа княжацкага ваяводы Свенельда.
    Іскарасцень — галоўны горад драўлянскай зямлі (сучасны Корасцень Жытомірскай вобласці).
    ...кормилецъ его Асмуд — дзядзька, выхавацель княжыча.
    Пардус — гепард.
    С.	27. Пераяславец — горад; цяпер тэта сяло Праслаў (каля горада Тулча ў Румыніі), на поўдзень ад Дуная.
    Придоиіа печенѣзи на Руску землю первое...— Маецца на ўвазе першае нападзенне печанегаў на Кіеў.
    С.	28. Володимер бо бѣ от Малуши... и бѣ Добрына уй Володимеру.— У летапісе знаходзім вытлумачэнне паходжання любімага персанажа рускіх былін _ Дабрыні (у былінах, звычайна,— Дабрыні Мікіціча): ён — дзядзька Уладзіміра і, відаць, быў дзядзькам княжыча, а затым яго ваяводай.
    ...град, рекомый Вручий...— цяпер горад Обруч, у паўночнай частцы Жытомірскай вобласці.	. .
    С.	29. Хочю пояти дщерь твою собѣ женѣ — другое сватанне Уладзіміра апісана паводле народных паданняў у Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1128 г. Там Уладзімір паказан яшчэ маладым, і яго сватам выступае яго дзядзька Дабрыня, які забівае на вачах Рагнеды яе бацьку Рагвалода. Рагнеда хоча адпомсціць Уладзіміру за смерць бацькі і за тое, што Уладзімір перастаў яе кахаць. Паводле гэтай версіі, у Рагнеды ад Уладзіміра быў толькі адзін сын Ізяслаў, у той час як «Повесть временных лет» называе чатырох: Ізяслава, Мсціслава, Яраслава і Усевалада.
    ...розути робичича... — Разуванне мужа было часткай шлюбнага абраду Кіеўскай Русі і сімвалізавала сабою пакору маладзіцы. Рабыніч — сын рабыні. Уладзімір так названы таму, што яго маці Малуша, дачка Малкі Любачаніна і родная сястра Дабрыні, была ключніцай княгіні Вольгі.
    ...а Туры Туровѣ...— За гэтай заўвагай, напэўна, мелася на ўвазе якаясьці этымалагічная легенда, тлумачыўшая паходжанне Турава і князёўскай дынастыі, накшталт легенды аб Кію, Радзіму і Вятку.
    323
    С.	29. ...не припловить дний своих — не дажыве сярэдняга веку свайго.
    С.	30. ...заходив к нему ротѣ — прысягнуў яму.
    Пярун — бог маланкі і грому.
    Херс — бог сонца.
    Дажбог — бог дабрабыту.
    Стрыбог — бог ветру.
    Сімарыгла — функцыя гэтага бога невядома.
    Мокаиі — бог племені мокшаэрзя.
    ...жряху им...— прыносілі ім ахвяры.
    С.	31. Прадславіна — сяло названа па імю дачкі Уладзіміра ад Рагнеды — Прадславы.
    Саламон — мудры цар Іудзеі.
    С.	32. И призваша я царя Василий и Костянтин...— імператарысуправіцелі Васілій Балгарабойца (976—1025) і Канстанцін ѴШ (976—1028).
    ...об он пол... — з двух бакоў.
    ...в лимени...— у лімане.
    ...стрѣлище едино... —адлегласць, роўная палёту стралы (прыблізна 60—70 м).
    С.	33. ...в кубару...— у карабель.
    С.	34. Пётр Гугнівы... — тэта не рэальная асоба, а сімвалічны воб^аз папыадступніка.
    Взя же ида мѣдянѣ двѣ капищи — калі вяртаўся назад, узяў з сабою двух медных ідалаў.
    С.	35. Рэнъ — пясчаная водмель.
    С.	36. В си же времена Мьстиславу сущю Тмуторокани, поиде на касогы.— Касогі — продкі сучасных чаркесаў. Паядынак Мсціслава з Радзядзёй адлюстраваны ў «Слове пра паход Ігаравы». Баян спяваў славу «храброму Мстиславу, иже зареза Редедю пред пълкы касожьскыми».
    ^'	' &сеслав> сын его> сѣде на столѣ его, его же роди мати от вълхвованъя.—
    Усяслаў, князь полацкі, адзін з герояў «Слова пра паход Ігаравы». У летапісе і ў «Слове» яму прыпісваюцца незвычайныя сілы, ён народжаны ад «волхвования».
    ~ Заратися Всеслав... и зая Новъгород.— Тэты гістарычны факт успамінае аўтар «Слова пра паход Ігаравы»: Усяслаў «отвори врата Новуграду».
    ...ко Мѣньску...— цяпер г. Мінск.
    ...и поидоша к Немизѣ...— Няміга, рэчка, на якой стаяў Мінск, цяпер высахлая. Тэта бітва апісваецца ў «Слове пра паход Ігаравы»: «На Немизѣ снопы стелют головами, молотят чепи харалужными...».
    ...Изяславу же в шатер предъидущю...— калі Ізяслаў, ідучы першым, прывёў яго да сябе ў шацёр.
    С.	38. Сноўск — горад у Чарнігаўскім княстве на р. Сноў; цяпер горад Сяднёў.
    ...и я и...— і захапілі яго.
    Баляслаў II Смелы — польскі князь, які княжыў з 1058 да 1079 гг.
    ...бѣжа из Бѣлагорода Полотьску.— Белгарад — гарадок каля Кіева. Тэты эпізод адлюстраваны ў «Слове пра паход Ігаравы»: Усяслаў «скочи от них лютым звѣрем в плъночи из Бѣлаграда, обѣсися синѣ мъглѣ».
    С.	39. Вѣ послевѣ...— вы пашліце паслоў.
    ...то вѣси... — то ведай.
    С.	40. ...яко навье...— душы памёршых. Вера ў існаванне памёршых душ 'была распаўсюджана ў славян яшчэ ў часы язычаства.
    ...ведро бяше...— была засуха, не было дажджу.
    ..	.взяша 3 грады: Пѣсочен, Переволоку, Прилук...— гарады Пераяслаўскага княства на граніцы з палавецкімі стэпамі па берагах Дняпра.
    Васілёк Расціслававіч — унук Уладзіміра, сына Яраслава Мудрага, памёр у 1124 г.
    ..	.от Филипова дне до мясопуста...— Піліпаў дзень (14 лістапада) — пярэдадзень каляднага паста, мясапуст — тыдзень перад Вялікім пастом.
    С.	41. Ведена дщи Володарева за царевичъ за Олексиничь, Цесарюгороду...— Ірына, дачка Валадара Расціславіча, князя Перамышльскага, была выдана, відаць, за Ісака, сына візантыйскага імператара Аляксея I (1081_1118).
    ...Янь, старецъ добрый....— Гутарка ідзе пра Яна Вышаціча, кіеўскага ваяводу.
    С.	42. ...прибѣже Избыгнѣв к Святополку.— Ізбыгнеў (Збігнеў) — брат Баляслава Крываустага; у 1106 г. быў пераможаны ім, і Баляслаў аб’яднаў пад сваей уладай усю краіну.
    324
    С.	42. В се же лѣто преставися Володимеряя...— жонка Уладзіміра Манамаха — Гіта, дачка англійскага караля Гаральда.
    И поя Володимер за Юргя Аепину дщерь...— за Юрыя Даўгарукага.
    ..	.в сѣнаник...— у сінодзік, у кнігу для памінання памёршых у час богаслужэння.
    С.	43. Клоў — урочышча паміж Кіевам і КіеваПячэрскім манастыром.
    Игумен Силивестр святаго Михаила написах книгы си Лѣтописецъ...— Прыпіска Сільвестра, ігумена Выдубіцкага манастыра. Даследчыкі лічаць яго не простым перапісчыкам, а складальнікам другой рэдакцыі «Аповесці мінулых часоў».
    КІРЫЛА ТУРАЎСКІ
    ПРЫТЧА АБ ЧАЛАВЕЧАЙ ДУШЫ I ЦЕЛЕ...
    С.	44. ...буестью крыя господню мнасу...— Г. зн. міну, сярэбраную манету; згодна прытчы Хрыста, пан даў тром рабам дзесяць мін для таго, каб у час яго адсутнасці яны пусцілі іх у гандлёвае абарачэнне; аказалася, што адзін з рабоў павялічыў капітал у дзесяць разоў, другі ў пяць, трэці ж раб захаваў атрыманую манету, загарнуўшы яе ў насавую хустачку.
    ...возметъ свой от него талант...— Талент — вага і манета. Згодна другой евангельскай прытчы, пан даў восем талентаў тром рабам, і толькі адзін з іх не пусціў сваю долю ў абарачэнне, закапаўшы талент у зямлю. Іменна гэтага раба чакала суровае пакаранне.
    С.	45. ...внутрених... внѣшних...— Тэта антытэза пранізвае ўвесь тэкст. Знешняе — тэта форма, невядомае, чужое, цэрква, эдэм, свецкае, іншавернае, цемра і г. д.; унутранае — змест, пазнанае, сваё, алтар, рай, царкоўнае, хрысціянскае, святло.
    С.	46. Эдэм — паводле біблейскага падання — краіна, дзе жылі Адам і Ева да іх грэхападзення.
    С.	48. ...чрес закон священьскаго ищетъ взяти сана...— Выкрыццё епіскапа Феодара Растоўскага, які пры падтрымцы Андрэя Багалюбскага дабіўся незалежнасці растоўскай епархіі ад Кіеўскай мітраполіі, што адпавядала сепаратысцкім імкненням самога князя, дзейнасць якога была накіравана на аддзяленне растовасуздальскіх зямель ад кіеўскай вярхоўнай улады. Самазваны узурпатар «свяціцельскага сану» быў выдадзен кіеўскаму мітрапаліту і ў 1169 г. смяротна пакараны як ерэтык. Кірыла Тураўскі асуджаў дзеянні Феодара, накіраваныя на раз’яднанне Русі.
    С.	49. Разумѣйте же нынѣ, безумнии в людех сановници, буии во иерѣех! — Зварот да Андрэя Багалюбскага (свецкі саноўнік) і да Феодара Растоўскага (саноўнік, царкоўнік). Андрэй Багалюбскі ў год пакарання Феодара пры падтрымцы адзінаццаці князёў пайшоў вайной на Кіеў, узяў яго, разбурыў і аграбіў, аднак на кіеўскім троне не застаўся, жадаючы самастойнасці РастоваСуздальскага княства.
    С.	50. Не вкуси того древа Трефис ефесин и Николае...— Гаворыцца пра хрысціян, якія адракліся ад Хрыста і гэтым пазбавілі сябе права быць у раі.
    ЖЫЦІЙНАЯ ЛГГАРАТУРА
    ЖЫЦІЕ ЕФРАСІННІ
    Усяслаў— полацкі князь да 1101 г. Аб ім у «Слове пра паход Ігаравы» гаворыцца: «сам в ночь влъком рыскаше».
    С.	56. Княгіня Раманава — жонка яе дзядзькі Рамана Усяславіча (памёр у 1116 г.) была ў той час ігуменняю манастыра.
    Фяўроння — жонка мурамскага князя Пятра, вызначалася, як гаворыцца ў аповесці, сваёю мудрасцю і набожнасцю.
    Яўпраксія — жонка разанскага князя Фёдара Юр’евіча, забітага Батыем у 1236 г.
    С.	58. Барыс Усяслававіч — полацкі князь з 1119 да 1128 гг.
    С.	60. Спас — рэлігійнае свята.
    С.	61. Святая багародзіца — у хрысціянскай рэлігіі — матка боская, маці Хрыста.
    325
    С.	61. Мануіл Комнін — візантыйскі імператар з 1143 да 1180 гг., быу унукам імператара Аляксея Комніна (1081 —1118), жонкаю якога была цётка Ефоасінні Полацкай.
    Патрыярх Лѵка — Лука Хрысавер.
    ..	.и постави ю...— Тэта ікона пазней, у 1239 г., была, перанесена дачкою полацкага князя Брачыслава ў Тарапецкую саборную царкву, у якой княгіня вянчалася з Аляксандрам Неўскім.