• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 350с.
    Мінск 1990
    60 МБ
    ...стязы Рюриковы... им хоботы пашут — зноў намёк на княжацкія раздоры На Дунай — звычайны эпічны зварот, ужыты для азначэння месца, дзе адбываецца дзеянне.
    ...Ярославнын глас... Яраслаўна, дочка Яраслава Асмамысла, жонка Ігара Святаславіча.
    328
    С.	81. .„зегзицею.., кычеть...— спявае зязюляй ці чайкай (слова «зегзіца» на тэрыторыі былой Северскай зямлі абазначае «чайка»).
    С 82 пробил еси каменныя горы...— Гутарка ідзе пра Дняпроўскія парой.
    ...Святославли насады до плъку Кобякова.— Намёк на шчаслівы паход князя Святаслава супроць полаўцаў у 1184 г.
    в полѣ безводнѣ жаждею им лучи съпряже, тугою им тули затче.— У стэпе бязводным смагаю лукі ім спрэгла, тугою ім калчаны заткнула, г. зн. воіны ад смагі не могуць страляць.
    Авлур — палаўчанін, які садзейнічаў пабегу князя Ігара з палавецкага палону і сам уцякаў разам з ім. У летапісе тэты палаўчанін называецца Лаурам.
    Князю Игорю не быть! — Няма князя Ігара!
    Бусым — сівым, шэрым.
    ...претръгоста... комоня...— надарваў, перагнаў каня быстраю яздою.
    ...ручьи и стругы...— руччы і патокі.
    ...уношу князю Ростиславу...— Малады князь Расціслаў Усеваладавіч утапіўся ў 1093 г., калі ратаваўся ад палавецкай пагоні.
    С.	83. ...полозие...— вялікія змеі.
    ...сокол...— князь Ігар.
    ...соколич...— Уладзімір, сын князя Ігара.
    ...соколца опутаевѣ красною дѣвицею — Гутарка ідзе пра сына Ігара — Уладзіміра. У палоне ён ажаніўся на дачцэ Канчака.
    ...ѣдет по Боричеву...— па Барычаву тракту, бальшаку.
    ...к святѣй богородици Пирогощей.— Царква, заснаваная ў Кіеве князем Мсціславам у 1131 г. і названа так па той прычыне, што ў ёй знаходзілася «пирогощая» (г. зн. баштавая) ікона багародзіцы, якую прывезлі з Канстанцінопаля.
    БЕЛАРУСКІЯ ЛЕТАПІСЫ
    С.	84. Аляксандр Міхайлавіч быў сынам вялікага князя Міхаіла Яраславіча, князя цверскага; калі быў выгнаны з Цьверы Іванам Калітой, то пры падтрымцы Літвы княжыў 10 год у Пскове. Пасля паездкі ў арду ў 1330 г зноу княжыў у Цьверы, а ў 1340 г. разам са сваім сынам Фёдарам быу забіты у ардзе татарскій ханам Азбякам.
    Іван Данілавіч Каліта — вялікі князь маскоўскі, памер у 1340 г.
    Темник — тысяцкі, камандзір вялікіх войск («тьмы»).
    С.	86. Бичига — ардынскі царэвіч.
    С.	87. ...в 3ее лѣто царства Тахтамышева...— у 1382 г.
    С.	96. Семион — смаленскі епіскап.
    Барыса і Глеба — назва царквы.
    С.	97. Олигоръд, королев отець — бацька польскага караля Ягайлы (1377 1392).
    С.	102. Казімір Вялікі — кароль польскі (1333—1370).	.
    И понялъ за себе кролевну Ядвигу...— шлюб Ядвігі з Ягайлам адбыўся ў 1386 г. У гісторыю тэта дата ўвайшла пад назвай «Крэўская унія».
    МІКОЛА ГУСОЎСКІ
    ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА
    С 119 Альфій (Аліфій) Людовік (памёр у 1543 г.) — неапалітанец, доктар рымскага і кананічнага права. У 1515 г. быў у Рыме на службе прынцэсы Ізабэлы Арагонскай, маці Боны Сфорца. У 1518 г. прыбыў у Польшчу разам з Бонаи як яе сакратар і выкладаў у Кракаўскім універсітэце рымскае права. У 1522 г. пасланнік каралевы ў Вялікім княстве Літоўскім. Быў паслом у Венецыі, Ферары. Гусоўскі звярнуўся да Альфія з просьбай выступіць у якасці пасрэдніка, які 6 паказаў «Песню пра зубра» каралеве. .
    Бона Сфорца (1494—1557) — жонка караля і вялікага князя Сіпзмунда I (Старога), высокаадукаваная прынцэса з магутнага роду Сфорцаў з Арагоніі, італьянка. Прыехала ў Польшчу ў 1518 г., фундавала лацінскія школы на
    329
    Беларусі, была апякункаю шляхты, садзейнічала росквіту мецэнатства ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы.
    С.	119. Леў X (1475—1521) —папа рымскі, паходзіў з італьянскага роду Медзічаў, знакаміты рэлігійны дзеяч і мецэнат, апякун дзеячаў навукі і мастацтва. У 1512 г. папскі нунцый у Фларэнцыі. Гусоўскі ўпамінае жаданне Льва X памясціць у «пантэон» Ватикана «экзатычнага прадстаўніка жывёльнага свету поўначы» — зубра.
    Вітэліус Эразм (1474?—1522) — мецэнат і пратэктар Гусоўскага, паўнамоцны каралеўскі пасол Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў Рыме з 1518 г. да 1521 г. 3 1492/4 г.— сакратар вялікакняжацкай канцылярыі ў Вільні, потым канонік Віленскай капітулы, з 1503 г.— біскуп плоцкі. Памёр ад чумы ў Рыме ў верасні 1522 г.: на яго грабніцы ў рымскай царкве св. Марыі дэль Попала выбіта васьмірадковая эпітафія, напісаная Гусоўскім.
    Радзівіл, ваявода віленскі — Мікола Радзівіл (1470—1522), магнат Бялікага княства Літоўскага, у 1499 г.— падчашы княства Літоўскага і стараста бельскі, затым ваявода троцкі. Пасля смерці бацькі Міколы Радзівіла, ваяводы віленскага і канцлера Вялікага княства Літоўскага, ён займаў гэтыя ж пасады.
    С.	122. ...я ж яму ўсім абавязан.— Маецца на ўвазе біскуп Эразм Вітэліус, патрон паэта.
    С.	123. Дзіўна, што ў кнігах апісаны ён недакладна...— Тут згадвае Гусоўскі кнігі, у якіх апісваўся зубр, яго нораў. Тэта былі не толькі творы Паўла Дыякана, Плінія старэйшага, якіх паэт прыгадвае ў паэме, але і творы Альберта Вялікага, Арыстоцеля, Апіяна, Салінія, Сенекі, Марцыяла, Конрада Цэльціса і ііішых, пашыраныя ў Еўропе.
    С.	124. Гэты пясокплывунец высыпаецца ў вечнасцъ.— Маецца на ўвазе пясочны гадзіннік, які адмервае няўхільнае цячэнне часу.
    С.	125. Край мой (цяпер ужо ўласнасць Кароны) калісьці Я перамераў удоўжкі і ўпоперак пешіиу.— Гэтым самым Гусоўскі імкнуўся падкрэсліць не толькі сваё жыццёвае, але і палітычнае крэда, тое, што ён прадстаўнік і выхадзец з вялікай дзяржазы — Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, якія на Захадзе часцей называліся Польшчай. Яны мелі дзяржаўную самастойнасць (хоць паміж імі пастаянна з XIV ст. заключаліся уніі), а ў першай палавіне XVI ст. у адной асобе — караля і вялікага князя.
    С.	128. Княжацкі ўказ... не дазваляе знішчаць ні зубрыцаў, ні моладзъ і аіичаджае тым самым багацці лясныя.— Белавежская пушча стала запаведнаю паводле распараджэння вялікіх князёў Ягайлы і Вітаўта, пра што пісаў храніст Ян Длугаш. У Вісліцкім Сгатуце 1347 г. і Статуце Уладыслава 1420—1423 гг., неўзабаве перакладзеных з латыні на беларускую мову, зацвярджалася «коранье» за забойства «животины» і парубку леса.
    С.	129. Пах асаблівы ўласцівы глушцоваму мясу... Страўніку — ежу, а глузду — і кемнасцъ, і мудрасцъ.— Гусоўскі апявае мясцовыя прымхі, лічылася, што глушцовае мяса «корміць не толькі цела, але і розум». 3 тых сівых часоў дайшла да нас прыказка: «Жывіся глушцом — станеш мудрацом».
    С.	130. Медэя — у старажытнагрэчаскай міфалогіі чараўніца, дачка Калхідскага цара Зэта, якая пакахала арганаўта Ясона і дапамагла яму здабыць залатое руно. Калі Ясон задумаў жаніцца з дачкой Карынфскага цара, яна атруціла суперніцу, забіла двух сваіх дзяцей ад Ясона і ўцякла з Грэцыі на крылатай калясніцы, якую прыслаў ёй дзед Геліос.
    Бачыць, што кануў на дно... — Звычай выпрабавання вадою «вінаватага» шырока бытаваў у еўрапейскіх народаў у сярэднявеччы. Паэт адвяргае яго як антыгуманны. На Беларусі тэты звычай панаваў доўга.
    Верце: у нас, у Літве...— Літвою і ў XVI ст. і пазней называлі землі цэнтральнай і заходняй Беларусі і паўднёваўсходняй часткі цяперашняй Літвы. Яны ўтваралі гістарычнае ядро Вялікага княства Літоўскага. Літва ў больш шырокім сэнсе — тэрыторыя ўсяго княства.
    С.	133. Дыяна — у старажытнарымскай міфалогіі багіня месяца.
    Апалон — бог мудрасці, апякун мастацтва, пазней бог сонца.
    Юпітэр — у рымскай міфалогіі галоўны бог, у грэчаскай — Зеўс.
    Юнона — у рымскай міфалогіі багіня неба; лічылася апякункай сямейнага дабрабыту, заступніцай жанчын.
    С.	134. Піліпаўка — пост перад калядамі.
    Грамніцы — свята ў хрысціян, якое прыпадае на 15 лютага па новаму стылю ў праваслаўных і на 2 лютага ў католікаў.
    330
    С.	134. Маре — бог вайны
    С.	136. Хіліць пяро маё ўбок, каб табе, Сігізмундзе...— Маецца на ўвазе Сігізмунд I (Стары), вялікі князь і кароль (1506—1548 гг.).
    С.	137. Гаргона — злая пачвара.
    С.	138. Васіліск — жывёліна з роду яшчарак; казачнае страшыдла, змей, ад позірку якога гіне ўсё жывое.
    С.	141. У княжанне Вітаўта...—вялікі князь (1392—1430 гг.),. дзяржаўнапалітычная дзейнасць якога ацэньваецца Гусоўскім вельмі высока.
    С.	142. Таўрыда — назва Крымскага паўвострава, якая была ўведзена царскім урадам пасля далучэння Крыма да Расіі ў 1783 г.
    Доблесць такая сталела ў лясах...— Маецца на ўвазе абучэнне Вітаўтам сялян тактыцы вядзення вайны. Напярэдадні Грунвальдскай бітвы вялікі князь, палюючы разам з Ягайлам на зуброў у Белавежскай пушчы і нарыхтоўваючы мяса войску, вучыў сялян ваяваць.
    С.	143. Цэль вызначалі за сотняю стадый...—складае прыблізна 8000 м. Стадыя (грэч.) — адзінка вымярэння даўжыні, запазычаная з Вавілона. У многіх народаў яе велічыня неаднолькавая,— старажытнабеларуская «стая» — каля 80 м.
    С.	149. У строях сваіх аксамітных сама каралева...— жонка вялікага князя і караля Аляксандра (1492—1506) Алена, дачка маскоўскага князя Івана III.
    ФРАНЦЫСК СКАРЫНА
    ПРАДМОВЫ, ПАСЛЯСЛОЎІ, КАЗАННІ
    С.	158. ...во Александрин.. — у аповесці пра Аляксандра Македонскага.
    ...во Тройи — у аповесці пра Траянскае царства.
    ...царя Иудина — ізраільскага цара.
    СЫМОН БУДНЫ
    ПРАДМОВА...
    С.	175. Дан...— гутарка ідзе пра катэхізіе.
    ЭШСТАЛЯРНАЯ СПАДЧЫНА Ф. С. КМІТЫЧАРНАБЫЛЬСКАГА
    ЛІСТ 7
    С.	179. Лукаиі Мамоніч — віленскі купец і грамадскі дзеяч, які разам з братам Кузьмой і Пятром Мсціслаўцам арганізаваў камерцыйную друкарню, дзе за перыяд з 1574 па 1623 г. было надрукавана шмат разнастайных па характару і прызначэнню мастацкі дасканала аформленых кніг.
    ...о святках...— Г. зн. напярэдадні духаўскіх свят, ці інакш — троіцынага дня, які адзначаецца веруючымі хрысціянамі на 50ы дзень пасля вялікадня.
    С.	180. ...держали топор...— відаць, маецца на ўвазе алебарда, якая так названа па падабенству да тапара.
    ...будет гостем на лета...— Г. зн. прыйдзе летам ваяваць.
    ...нож голый...— умоўны знак, які азначае аб’яўленне вайны.
    Брага — род дамашняга піва. Тут слова ўжыта ў пераносным сэнсе. ...посылаю топор...— г. зн. выклік вайны прыняты.
    Стацыя (польск.) — відпадатку, які збіраўся ў Рэчы Паспалітай з насельніцтва.
    ЛІСТ 12
    С.	184. Прыстаў — асоба для асобых даручэнняў; чыноўнік па судовых справах'	 п
    ...запусты Петровы...— пятроўскі пост перад святам апосталау Пятра і Паўла (12 ліпеня).
    Дзень св. Ілліпрарока — рэлігійнае свята — (2 жніўня).