• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 350с.
    Мінск 1990
    60 МБ
    331
    С.	184. Гуляйгорад асобы від рухомых абарончых збудаванняў.
    ...с татары... касимовскими...— Г. зн. з татарамі ўдзельнага Касімаўскага царства, якое было залежным ад Масквы, і ханы на яго трон прызначаліся рускімі царамі.
    ЛІСТ 19
    С.	185. ...отъехане государское...— Размова ідзе пра тайны ад’езд з Кракава караля Генрыха Валуа.
    С.	187. Авакум — прадбачлівы і мудры біблейскі прарок часоў Вавілонскага цара Навухаданосара (604—562 да н. э.).
    ...и на цесарского сына указал.— Маецца на ўвазе эрцгерцаг Эрнест, сын аўстрыйскага імператара Максімільяна II Габсбурга.
    И ближшый сусед...— Іван Грозны.
    „ ^пернаум — старажытны яўрэйскі горад на беразе Генісарэцкага возера. Калісьці багаты і працвітаючы горад быў дашчэнту разбураны ў час войнаў з рымлянамі. Біблія называе тэты горад пастаяннай рэзідэнцыяй Ісуса Хрыста
    С 189. ...нашое милостивое панны...— дачка караля Сігізмунда I Старога Ганна Ягелонка (1523—1596), якая пасля смерці свайго брата, караля Сігізмунда II Аўгуста ў снежні 1575 г. была аб’яўлена польскай каралевай.
    Марірн Стравінскі (7—1594) — цівун і гараднічы, трокскі, маршалак караля, з мая 1590 г. кашталян мінскі, з 1592 г. кашталян віцебскі.
    Сеймік — лакальны шляхецкі з’езд у Рэчы Паспалітай.
    ■ у великого пророка...— Маецца на ўвазе біблейскі прарок Іерамія, якога хрысціянская царква ўзвяла ў ранг святых і прыпісала яму аўтарства 2х кніг Ьіолп — «Плач Іерамі» і «Кнігу прароцтваў Іераміі».
    ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ
    ПРАДМОВА...
    ^' ^?" ..наш милый словенин...— Маецца на ўвазе Кірыл, вынаходца славянскай азбукі і перакладчык святога пісьма на славянскую мову.
    ...яко зась учителей сзоих...—Маюцца на ўвазе Кірыл і Мяфодзій.
    БАРКУЛАБАЎСКАЯ ХРОНІКА
    С.	194. Сейм — назва парламента ў Польшчы і Вял. кн. Літоўскім у XIV_ XVII стст.
    Сігізмунд I Стары (1467—1548) —унук польскага караля Ягайлы, спачатку быў вялікім князем Вял. кн. Літоўскага, а з 1506 г. адначасова ctay і каралём польскій.
    Бона Сфорца (1494—1557) — італьянка, з 1518 г. жонка Сігізмунда I, маці будучага караля Сігізмунда II Аўгуста.
    Каралеўны — размова ідзе пра дачок Сігізмунда I Ганну і Кацярыну. Ганна была жонкай польскага караля Стэфана Баторыя, а Кацярына — шведскага караля Івана III Вазы, сын якіх пасля стаў польскім каралём Сігізмундам III. г Альжбета (Елізавета) — дачка аўстрыйскага імператара Фердынанда I Габсбурга, жонка Сігізмунда II Аўгуста.
    Фердынанд I (Іспанія, 1503 —1564) — родапачынальнік аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў. 3 1527 г. кароль Чэхіі і Венгрыі, а з 1558 г. стаў імператарам Свяшчэннай імперыі.
    ...панов pad...— сенатараў, якія складалі каралеўскі савет (раду).
    С.	195. Шляхта харугоўная — заможная шляхта, якая несла вайсковую службу ў дзяржаве за свой кошт пад уласнымі сцягамі (харугвамі).
    ...господарей... басурменских.— Уладароў нехрысціянскіх народаў і дзяржаў.
    ...от святого Петра и Павла...— рэлігійнае хрысціянскае свята, якое адзначаецца 12 ліпеня па новаму стылю.
    ...до святого архангела Михаила.— Дзень св. Міхаіла, адзначаецца хрысціянскай царквою 21 лістапада.
    Панства Рускае — тэрыторыя этнаграфічнага беларускіх, украінскіх і рускіх зямель Вял. кн. Літоўскага.
    Панства Жэмайцкае — тэрыторыя гістарычнай жмудзі (Жэмайціі), якая
    332
    ўключала заходнюю частку этнаграфічна літоўскага насельніцтва — жмудзінаў. Па Мельнскаму дагавору 1422 г. Жэмайція ўвайшла ў склад Вял. кн. Літоўскага пасля Грунвальдскай бітвы 1410 г.
    С.	195. Сямён (Фрыдрых) Глебавіч Пронскі (7—1555) — князь, стаў у 1544 г. кіеўскім ваяводам.
    ..	.воеводство Кйевское.— Кіеўскае ваяводства, узнікла ў 1471 г. пасля смерці кн. Сямёна Амелькавіча.
    ...кроля Жикгимонта...— Маецца на ўвазе Сігізмунд II Аўгуст (1528—1572).
    Уладыка — свецкая назва епіскапа.
    Баркулаб Іванавіч Корсак (7 — 1576) — выхадзец з полацкага шляхецкага роду. У 1562 г. ездзіў з пасольскай місіяй да цара Івана Грознага, быў дзяржаўцам свіслацкім, ротмістрам караля, пазней — старастам дзісенскім.
    Вотчычы — сяляне, якія валодалі зямлёю на правах прыватнай уласнасці.
    Дуброўна (Дубровенка) — правы прыток Дняпра ў Магілёве.
    С.	196. На запусты великие мясные...— Г. зн. на масленіцу, якая папярэднічае сямітыднёваму вясенняму посту перад вялікаднем.
    ...князь... великий Полоцок взял...— захоп Полацка Іванам Грозным адбыўся
    15 лютага 1563 г.	„	„
    ...nod кролем Августом...— Маецца на ўвазе Сігізмунд Аўгуст.
    Баркулабава — старажытнае пасяленне, назву атрымала ад імя Баркулаба Корсака, які ў 1564 г. заклаў тут свой замак.
    Прастол — столік у царкоўным алтары. Тут слова «прастол» ужыта ў значэнні «царква».
    ..	.во великий пост...— вялікім пастом хрысціянская царква называе 7тыднёвы вясенні пост перад вялікаднем.
    Багдан Іванавіч Саламярэцкі (?—1602) —князь, у пачатку 1580 г. атрымаў прывілей на «дзяржаву» Крычаўскую, быў жанаты на ўдаве Я. Чартарыйскага Еве Баркулабаўне.
    Парафія — царкоўны прыход.
    ...Варсанофйй Валах переставйлся...— на самай справе Варсанофій Волах памёр у 1576 г.
    С.	197. Войт — начальнік у гарадах.
    ...месяца генваря 2t на Стретение...— тут дапушчана памылка. Тэта царкоўнае хрысціянскае свята мае пастаянную дату — 2 лютага па ст. ст.
    Януш Чартарыйскі (7 — 1581)—сын кн. Івана Чартарыйскага, уладар Белеўскіх маёнткаў на Валыні і Карэлічаў на Навагрудчыне, зяць Баркулаба Корсака.
    ...на святой недели...— на тыдні пасля вялікадня.
    Прытвор — пярэдняя частка царквы.
    ...и литвою...— Слова «літва» тут ужыта як зборная назва тэрыторыі і воінаў Вялікага княства Літоўскага.
    ...и взял город Псков.— Тут недакладнасць: Пскоў не быў узяты Стэфанам Баторыем.
    Сярэбраны — рускі ваявода Васіль Сямёнавіч Абаленскі — Сярэбраны. Яго брат Пётр быў пакараны ў 1571 г. Іванам Грозным.
    Цямрук — адзін з кабардзінскіх князёў.
    С.	198. Язавішча — лазовая запруда на рачным перакаце для лоўлі рыбы або спецыяльна засыпаная плаціна з пратокамі для вады.
    Князь Югарскі — уладар паўночнай часткі Урала, заселенага угарскімі (югарскімі) плямёнамі.
    ...князя... тримскаго...— Тут штосьці зблытана ў назве тытула Івана Грознага. Відаць, няправільна прачытана слова «пермскі».
    Булгарыя — старажытная назва часткі Паволжа, заселенай народамі цюркскага паходжання.
    С.	198. Мазовія — частка польскіх зямель, размешчаных па р. Вісле, Буг і Нарэў, з гарадамі Варшава, Плоцк і Рава.
    С.	199. ...у пост Филипов...— піліпаўскі пост, працягваецца 40 дзён — ад 14 лістапада да 25 снежня па ст. ст.
    ...князь... сына своего Федора посохом пробил...— Іван Грозны прабіў посахам старэйшага сына Івана, і не ў 1584 г., а ў 1581 г.
    Стефан Васалевич Годунов... коронован...— Тут дапушчана памылка. На самай справе Стэфан Васільевіч Гадуноў пры цару Барысе Гадунове быў дварэцкім.
    ...о семой суботе...— сем тыдняў пасля вялікадня.
    333
    С.	199. ...пана любелского...— кашталянам люблінскім быў тады сын ваяводы рускага Андрэй Пятровіч Філей.
    С.	200. Св. Юрый — царкоўнарэлігійнае свята, якое прыпадае на 23 красавіка.
    Фаміна нядзеля — паводле царкоўнага календара другі тыдзень пасля вялікадня.
    Брацтвы — нацыянальнарэлігійныя і царкоўнапалітычныя арганізацыі праваслаўнага беларускага і ўкраінскага насельніцтва ў Рэчы Паспалітай XVI— XVIII стст.
    Патрыярх — вышэйшая духоўная асоба ў хрысціянскіх праваслаўных царквах.
    Сабор — з’езд службовых або выбарных асоб для разгляду і вырашэння пытанняў кіравання царквой.
    ...На Орши был Еремея, патриарха антиохийский...— Іерамія Транас з 1572 г. быў канстанцінопальскім патрыярхам і ніколі не быў патрыярхам антыёхійскім. Патрыярхам антыёхійскім у тэты час быў Іаахім, які і сапраўды прыязджаў у Маскву ў 1586 г.
    А мовил языком антиохийским.— Г. зн. размаўляў паарабску. Антыёхія была старажытнай сталіцай сірыйскай дзяржавы, адной з чатырох рэзідэнцый праваслаўных усяленскіх патрыярхій.
    ...декабря 4 дня... переставился...— На самай справе кароль Стэфан Баторый памёр 12 снежня 1586 г. у Гродне.
    ...кролем кролевича швецкаго.— Маецца на ўвазе каралевіч Сігізмунд Ваза (1566—1632). Каралём Рэчы Паспалітай Сігізмунд III Ваза быў з 19.VIII 1587 г. па 1632 г. і адначасова па праву бацькавай спадчыны каралём шведскім з 1592 па 1604 г. У час яго панавання адбылася Брэсцкая царкоўная унія (1596).
    С.	201. Пераводні — асобы, пераселеныя ў дадзеную мясцовасць з іншых месц.
    Прачыстая — царкоўнае хрысціянскае свята, якое адзначаецца 8(21) верасня. Першая прачыстая — успенне багародзіцы адзначаецца 15(28) жніўня.
    Пакровы — рэлігійнае свята, якое адзначаецца 14 кастрычніка.
    Максімільян — брат аўстрыйскага імператара Рудольфа Габсбурга (1576— 1612).
    ...на князя московскаго...— рускага цара Фёдара Іванавіча, які займаў царскі трои з 1584 па 1598 г.
    ...кролевая...— жонка С. Баторыя Ганна Ягелонка.
    ...кролевича шведцкого...— шведскага каралевіча Сігізмунда, пляменніка Ганны Ягелонкі, жонкі С. Баторыя.
    ...князя московского Ивана Василевича...— дапушчана памылка, бо Івана Грознага ўжо не было ў жывых (памёр 18.III.1584 г.).
    Канвакацыя — скліканне сейма ў часы бескаралеўя для вызначэння кандыдатуры наступнага караля.
    С.	202. Узнясенне Хрыста — рэлігійнае свята, якое адзначаецца на 40ы дзень пасля вялікадня.
    ..	.а за призволеньем белых голое...— па капрызу жонак.
    Св. Пётр — паводле біблейскага міфа адзін з блізкіх вучняў Ісуса Хрыста ў самы крытычны момант для свайго настаўніка адмовіўся ад яго, пасля стаў галоўным прапаведнікам хрысціянскага веравызнання ў Рыме.
    ..	.з кролем шведским...— Маецца на ўвазе Каря IX Ваза (1550—1611).
    ..	.был на Орши патриарха цариградский именем.— Маецца на ўвазе паездка ў Маскву канстанцінопальскага патрыярха Іераміі Транаса.
    ..	.после святаго Афанасия...— патрон св. Афанасія прыпадае на 20 студзеня.
    С.	203. Прыстаўства — даніна, якая бралася з мясцовага насельніцтва на ўтрыманне размешчанага ў іх населеным пункце войска.
    Ніз — нізоўе Дняпра, Запарожская Сеч.
    ...соборы помесные...— з’езды епархіяльнага духавенства.
    Грыгорый Рагацінец — адзін з уплывовых кіраўнікоў праваслаўнага Львоўскага брацтва.
    Стэфан (у манашастве Сільвестр) Зізаній — Тустаноўскі — беларускі пісьменнікпалеміст канца XV ст.
    Рымляны — так праваслаўныя Рэчы Паспалітай тады называлі католікаў.
    Ратуша — орган гарадскога самакіравання; назва будынка, дзе размяшчалася гарадское самакіраванне.