Старажытная беларуская літаратура
Выдавец: Юнацтва
Памер: 350с.
Мінск 1990
С. 204. Іаан Прадцечы — паводле біблейскага міфа папярэднік Ісуса Хрыста.
334
С. 204. Іпацій (свецкае імя Адам Львовіч) Пацей (1541 — 1613) — царкоўнапалітычны дзеяч і уніяцкі пісьменнікпалеміст.
..луцкого епископа...— Маецца на ўвазе Кірыл Сямёнавіч Тарлецкі (? — 1607), адзін з арганізатараў царкоўнай уніі 1596 г.
...лвовского...— з 1576 г. львоўскім епіскапам быў Гедыён (свецкае імя Грыгорый Маркавіч) Балабан (1530—1607).
...холмского...— епіскапам холмскім і бэлзскім быў у той час Дзіянісій Збіруйскі, бліжэйшы паплечнік Г. Балабана.
...видячи предсявзятеих потребно до речей збавенных...— Г. зн. бачачы іх захад, неабходны для спраў дабратворных.
С. 205. ...октобра... 16...— Брэсцкі сінод пачаў работу 6 кастрычніка. Тут пададзена дата паводле грыгарыянскага календара з улікам разбежкі, якая ў XVI ст. складала 10 дзён.
Гаспода — заезны двор.
...воеводы киевского...— Маецца на ўвазе валынскі магнат Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі (1528—1608). Ён з’яўляўся галоўнай апорай праваслаўных у іх барацьбе супроць царкоўнай уніі. У яго друкарні за яго кошт Іван Фёдараў надрукаваў (1580—1581) поўную славянскую Біблію.
...с кола рыцерского...— са шляхецкага кола.
Нікіфар — прадстаўнік канстанцінопальскага патрыярха.
...пан воевода троцкий...— Маецца на ўвазе Мікалай Крыштафор Радзівіл, празваны Сіроткай (1549—1616),— князь на Алыцы і Нясвіжы, сын маршалка і канцлера Вял. кн. Літоўскага Мікалая Радзівіла Чорнага.
...паном канцлером и паном подскарбьм...— Маюцца на ўвазе канцлер Леў Сапега і падскарбій Дзмітрый Іосіфавіч Халецкі.
С. 206. ...маршалка обрали духовные...— маршалкам быў абраны заблудаўскі пратапоп Нестар.
...воеводою волынским...— ваяводаю валынскім быў з 1593 г. сын К. К. Астрожскага кн. Аляксандр Астрожскі (?—1603).
Якуб Прэтфич — кашталян Камянецкі, потым ваявода падольскі.
Ян Шуйскі — унук Івана Дзмітрыевіча Шуйскага, які ў 1534 г. уцёк з Масквы ў Вял. кн. Літоўскае.
Інстыгатар — ураднік.
Дзям’ян Гулевіч — валынскі дэпутат сінода.
С. 207. ...до новокрещонцов и евангеликов...— новахрышчэнцы — прадстаўнікі пратэстанцкай плыні. Новахрышчэнцамі іх празвалі за тое, што яны паўтаралі працэс хрышчэння пры дасягненні сталага ўзросту; евангелікі — пратэстанты лютаранскакальвінісцкага толку.
...пан подканцлерий...— трэба чытаць: «подскарбий».
...и шли на упокой княжати...— трэба чытаць: «и шли они у покой до княжати».
...з Руси...— Маецца на ўвазе так званая Чырвоная Русь, тэрыторыя былога Рускага ваяводства, якое займала тэрыторыю Усходняй Галіцыі.
Літва — тут назва Вял. кн. Літоўскага.
С. 208. Лаурэнцій Дравінскі — валынскі падчашы, адзін з абаронцаў украінскай народнасці і праваслаўнага веравызнання ў Рэчы Паспалітай, доўгі час ваяваў супроць уніі. На Варшаўскім вольным сейме ў 1620 г. выступіў з «Прамовай» у абарону праваслаўя.
...до того Стефана...— Маецца на ўвазе Стэфан Зізаній, з якога Брэсцкі праваслаўны сінод зняў анафему, накладзеную на яго мітрапалітам Рагозаю на Навагрудскім саборы 1596 г.
Вываланцы — людзі, адлучаныя ад царквы.
С. 209. ...первоседалник по патриарсе...— першы намеснік патрыярха.
...чтырех патриархов...— патрыярхаў Канстанцінопаля, Александрыі, Антыёхіі і Ерусаліма.
Генерал — старшы над пасланнікамі для выканання ўрадавага ці грамадскага даручэння.
Гайдук — наёмны салдат венгерскай пяхоты.
ПётрСкарга (1536—27.09.1612) — царкоўнарэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, тэолаг і публіцыст, пачынальнік польскай аратарскай прозы, ініцыятар і прапагандыст Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. Ганьбаваў шляхту за злоўжываннс саслоўнымі прывілеямі.
С. 210. Певне не тот, што мел у голову заходити.— Метафарычны выраз, які абазначае, што тэты чалавек не вар’ят.
335
С. 210. Марцін Бранеўскі (?—1624) — царкоўнарэлігійны і грамадскапалітычны дзеяч канца XVI — першай чвэрці XVII ст. Яму прыпісваецца аўтарства славутага палемічнага твора «Апокрысіс», выдадзенага ў 1597 і 1599 гг. пад псеўданімам Хрыстафор Філалет.
...у в одного мужа северскаго...— Г. зн. у аднаго чалавека з Ноўгарадсеверскай мясцовасці (Чарнігаўшчына).
...Нафанайла Терлецкого...— епіскапам полацкім на самай справе быў Нафанаіл Сяліцкі. На самай справе ўвядзенне новага календара ў Полацкай епіскапіі пачалося за 9 год да епіскапства Сяліцкага.
Майсей — біблейскі прарок, якому царква прыпісвае мноства цудаў і аўтарства першых 5 кніг Бібліі.
Ісус Хрыстос — міфічная асоба, сын бога.
С. 211. ...храм... Георгйя — царква, якая была пабудавана на Ілынскай гары ў Магілёве.
Паланея Васільеўна Крошынская (7—1594) — княжна, у 1551 г. стала жонкаю Баркулаба Корсака, старасты дзісенскага.
...с того света переставился... — не Нафанаіл Тарлецкі, а Нафанаіл Сяліцкі.
...уводил новый календар...— на самай справе Афанасій Тарлецкі варожа адносіўся да календарнай рэформы папы рымскага і не мог ён уводзіць новы каляндар.
С. 212. Севярын Налівайка (?—1597) — вядомы кіраўнік казацкасялянскага паўстання на Украіне і ў Беларусі ў 1594—1596 гг.
С. 214. ...родился ...князь Богдан в року 88...— на самай справе Багдан Багданавіч Саламярэцкі нарадзіуся ў 1589 г.
Кір — тытул вышэйшых праваслаўных духоўных саноўнікаў (патрыярхаў).
Рафаіл — патрыярх канстанцінопальскі да 1608 г.
С. 215. Св. Хрышчэнне — рэлігійнае свята вадахрэста, якое прыпадае на 6(19) студзеня.
Зямяне — дробнапамесная шляхта ў Рэчы Паспалітай.
С. 216. Святая нядзеля — першы тыдзень пасля вялікадня.
...месяца апреля... на святаго Мартина...— На самай справе дзень св. Марціна адзначаецца не ў красавіку, all лістапада.
Максім Герасімавіч Сматрыцкі (1572—1630) — беларускаўкраінскі царкоўны і грамадскапалітычны дзеяч, пісьменнікпалеміст, аўтар славянскай граматыкі (1618) і многіх палёмічных твораў, у якіх абараняў праваслаўе.
Падляшша — так у Рэчы Паспалітай называлася заходняя частка тэрыторыі Вял. кн. Літоўскага, якая прылягала да карэнных зямель Малой Польшчы. Пасля Люблінскай уніі 1569 г. перайшла пад уладу карэннай Польшчы.
Мазуры — жыхары Мазовіі, пагранічнай тэрыторыі з Падляшшам.
С. 218. ...а на кгарлах своих...— у безвыходным становішчы, рызыкуючы жыццём.
Канфедэрацыя — свабодная часовая ваеннапалітычная апазіцыя шляхты да палітыкі караля.
С. 219. ...пана нашего...— Маецца на ўвазе Сігізмунд III Ваза.
С. 220. ...до упокойных pad...— да мірных рад.
...армату отняли...— гутарка ідзе пра малдаўскі паход кароннага гетмана Яна Замойскага ў кастрычніку 1600 г. Гаспадаром Малдавіі тады быў не Іерамія Магіла, які названы ў запісу, а Міхаіл Храбры (1558—1601).
...мултянский — мунцянскі, ад румынскай назвы ўсходняй часткі Валахіі — Мунтэніі. («Мунтэ» — у перакладзе з румынскай значыць «гара»).
Мігалъ — Маецца на ўвазе Міхаіл Храбры.
Самуіл Кошка — гетман запарожскіх казакаў да 1601 г.
...у Баркулабове на пристанство аж уждали...— на прыстаўства грошы бралі. Трэба чытаць: «у Баркулабове на приставство гроши брали».
...врядник печерский...— ураднік з суседняй з Магілёвам па тых часах вёскі Пячэрск.
Благавешчанне — царкоўнахрысціянскае свята з пастаяннай датай 25 сакавіка.
Ян Варйіаўскі — асоба невядомая. У склад пасольства Рэчы Паспалітай у Маскве ў 1600 уваходзілі літоўскі канцлер Леў Сапега, кашталян варшаўскі Станіслаў Варшыцкі і пісар Вял. кн. Літоўскага Ілья Пелгрымоўскі. Відаць, аўтар памылкова замест Станіслава Вяршыцкага напісаў Ян Варшаўскі.
Васіль Гадуноў — аўтар блытае імя Барыса Гадунова.
С. 221. ...была у Вифлянтех...— аўтар скажае назву Інфляндыі.
336
С. 221. Того ж року запорозкие козаки у Швецыи были...— ідзе размова пра падѵладную Швецыі тэрыторыю Прыбалтыкі.
...ерейства своего под 4... У запісу за 1594 г. Цімафей Аляксеевіч названы свяшчэннікам Юр’еўскай царквы г. Магілёва. У такім выпадку, тэрмін яго іерэйства трэба вызначаць не 4, а 7 гадамі. ___
...пред У сѣкновением главы святаго Иоанна Предтечи...— царкоунарэлігійнае свята, якое адзначаецца 29 жніўня.
Сімяон Столпнік (356—459) — антыёхійскі аскет, якога хрысціянская царква кананізавала ў святыя і ўшаноўвае яго памяць 1 верасня.
С. 222. Воздвижение честнаго креста.— Царкоўнарэлігійнае свята, якое прыпадае на 14(27) верасня. ,
И так шкоду содомию чинили...— шкода парауноуваецца са шкодаи біблеискага г. Садома, зруйнаванага быццам бы самім богам за свае «страшэнныя грахі» мужаложства. ...
до Дмитровы суботы. Да 6 лістапада. Царкоунарэлігіинае свята ў гонар Дзімітрыя Салунскага — воіна і кіраўніка Салуш, замучанага ў часы рымскага імператара, калі было ганенне на хрысціян (X ст.).
...то предсе нивошто — дык нічога сабе.
С. 223. Прапойск (з 1945 г. Слаўгарад) — старажытны беларускі горад на правый беразе р. Сож.
С. 224. Страсная нядзеля — апошні тыдзень вялікага посту ў хрысціян.
...за святейшаго ...Гедиона...— на самай справе тады канстанцінопальскім патрыярхам быў Рафаіл.
Іван Васілъевіч Саламярэцкі (11578) — князь, зяць маршалка гаспадарскага Паўла Іванавіча Сапегі, кашталян смаленскі.
Іван Куцковіч — гетман запарожскіх казакаў з 1601 да 1603 г., пераемнік на гэтай пасадзе Самуіла Кошкі.
С. 225. Фаміна нядзеля — другі тыдзень пасля вялікадня.
Вялікая субота — пярэдадзень вялікадня.
С. 226. ...о десятой пятницы...— дзесятая пятніца пасля вялікадня.
Св. Юрый — рэлігійнае свята, якое адзначаецца вясной 5 мая і восенню 26 лістапада. . .
Васіль святы — Васіль Вялікі (329—378) — кесарыискі епіскап, прадстаунік познегрэчаскай царкоўнай літаратуры, абараняў праваслаўе.
С. 227. Лахва — правы прыток Дняпра.
...у краю Низовом...— на поўдні Беларусі, па Палессі.
у дворе князей Вышневецкіх...— у доме кн. Адама Вішнявецкага, які жыў у Брагіне. Тут аб’явіў сябе царэвічам былы манах Чудава манастыра Юрыи (у манашастве Грыгорый) Атрэп’еў. u тт •
...якийсъ Дмитр Иванович царевич.— Першы самазванец выдаваў сябе за Дзімітрыя, апошняга сына Івана Грознага.
С. 228. ...а Годуна с царства своего московскаго согнал.— Тут дапушчана памылка. Барыс Гадуноў памёр уласнай смерцю 13 красавіка 1605 г., а самазванец увайшоў у Маскву 20 чэрвеня.
...будучи ему коронованому...—каранацыя Лжэдзімітрыя I на царскі трои адбылася ў пачатку жніўня 1605 г.
у пана воеводы сондомирского в Полщи.— Сандамірскім ваяводам у той час быў ІЬрый Мікалаевіч Мнішак (7—1613), сын багемскага графа, які па прьіездзе ў Польшчу (1535) займаў пасаду вялікага падкаморыя кароннага. Дау згодѵ на шлюб дачкі Марыі з Самазванцам, быў вязнем цара Васіля Шуйскага.