• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 350с.
    Мінск 1990
    60 МБ
    ЖЫЦІЕ АЎРАМІЯ СМАЛЕНСКАГА
    С.	66. ...день успениа...— дзень смерці.
    ....Олзѣ Гориславличи... — князь Алег Святаславіч названы «Гориславличем». ...не худа гн зда шестокрилци...— у трох князёўсокалаў 6 крыл.
    СЛОВА ПРА ПАХОД ІГАРАВЫ
    С.	75. Ігар Святаслававіч (1151 —1202) — сын чарнігаўскага князя Святаслава Ольгавіча і ўнук Алега Святаслававіча («Слова» называе яго Алегам Гарыслававічам).
    Баян — відаць, тэта пясняр пры двары Святаслава Яраславіча.
    Яраслаў Уладзіміравіч (Мудры) — вялікі князь кіеўскі (1019—1054).
    Мсціслаў — брат Яраслава — князь тмутараканскі і чарнігаўскі (пам. у 1036 г.). Пра яго перамогу над Радзедзяю апавядае «Повесть временных лет» (1022 г.).
    Раман Святаслававіч — унук Яраслава Мудрага — князь тмутараканскі (пам. у 1079 г.).
    Уладзімір Святаславіч — вялікі князь кіеўскі з 908 г.
    ..	.по мыслену древу...— Метафара ў стылі песень Баяна. Вобраз «сусветнага дрэва», якое злучае неба і зямлю.
    ...рища в тропу Трояню...— Мабыць, шлях рымскага імператара Траяна (параўнай «траянавы валы» на Украіне і ў Румыніі), Асоба Траяна была абагатворана ў Рыме. 3 імем Траяна звязвалася і ўяўленне аб славянскім бажастве.
    ...Велесов внуче...— гутарка ідзе пра Баяна, унука Велеса. Велее, або Волас,— язычаскі бог жывёлагадоўлі, дастатку ва ўсходніх славян. Па ўяўленню аўтара «Слова», Велее быў таксама богам музыкі або паэзіі.
    Сула — прыток р. Дняпра.
    С.	76. ..Буй Тур... — тур — дзікі бык, зубр; тур выступае тут як увасабленне мужнасці і сілы.
    ...възрѣ на свѣтлое солнце... воя прикрыты.— Гутарка ідзе пра зацьменне 1 мая 1185 г.
    ...знамение заступи искусити Дону великаго...— імкненне дасягнуць вялікага Дону засланілася яму прыкметай.
    Дзіў — міфічная птушка, сустрэча з якой азначала трапіць у бяду.
    Сураж — цяпер г. Судак у Крыму.
    Корсунь — старажытны г. Херсанес.
    ...Тьмутороканьский блъван — статуя. Каля Тмутаракані, на Тамаыскім паўвостраве, стаялі дзве вялізныя статуі, збудаваныя язычаскім багам Санергу і Астарці за 300 год да н. э. Напэўна, яны і меліея на ўвазе аўтарам «Слова». Другое тлумачэнне — тэта пагранічны слуп, або камень.
    Уже бо бѣды его пасет птиць по дубию...—птушкі з дрэваў падпільноўваюць яго бяду.
    ...поволокы, и драгыя оксамиты.— Шаўковыя тканіны.
    Орьтмами, и япончицами, и кожухы...— Артма і епанча — разнавіднасці пакрывал, плашчоў; кажух — кафтан на футравай падкладцы.
    С.	77. ...Ольгово хороброе гнѣздо...— Северскія князі, удзельнікі паходу, родзічы князя Алега Святаславіча.
    Кзак, Канчак — палавецкія ханы.
    ...хотят прикрыти 4 солнца — 4х князёў, якія ўдзельнічалі ў паходзе на полаўцаў.
    ...на рѣцѣ на Каялѣ — Магчыма, ад слова «каяти», г. зн. праклінаць. Паводле іншых меркаванняў, тэта рэчка Калміус.
    Стрыбог — язычаскі бог вятроў.
    ...шеломы оварьекыя... — Відаць, маюцца на ўвазе шлемы, зробленыя па тылу
    326
    аварскіх; авары — каўказскі народ, які жыў на тэрыторыі сучаснага Дагестана.
    77.	Вольга Глебаўна — жонка Усевалада.
    ...за обиду Олгову храбра и млада князя...— Гаворачы аб смерці маладога князя, аўтар «Слова», напэўна, меў на ўвазе смерць Барыса Вячаславіча, які загінуў у баі на Няжацінай Ніве каля Чарнігава ў 1078 г. Князь Барыс у той час разам з Алегам Святаславічам, дзедам Ігара, вёў барацьбу супроць Усевалада Яраславіча, падтрыманага братам, вялікім князем Ізяславам, сынам Уладзімірам Манамахам і пляменнікам Яраполкам.
    ...Святоплък полелѣя отца... ко святѣй Софии к Киеву.—Некаторыя даследчыкі «Слова» тлумачаць, што тут ня ясна выражана думка аб перавозе ў Кіеў забітага на Няжацінай Ніве (1078 г.) вялікага князя кіеўскага Ізяслава Яраславіча. Іншыя сцвярджаюць, што размова ідзе аб тым, як вялікі князь кіеўскі Святаполк Ізяславіч прывёз у Кіеў забітага пад Пераяславам у 1097 г. цела свайго цесця, палавецкага хана Тугаркана.
    Угорскія інаходцы — венгерскія коні, навучаныя асобай хадзьбе, пры якой папераменна робіцца крок то абедзвюма правымі, то левымі нагамі. На насілках, прымацаваных паміж двума коньмі, перавозілі раненых.
    ...при Олзѣ Гориславличи...— князя Алега Святаславіча аўтар «Слова» называе «Гориславличем».
    ...Даждьбожа внука...—унуку бога сонца. Тэты эпітэт аўтар надае рускаму народу.
    С.	78. ...падоша стязи...— Выраз абазначае, што войска пацярпела паражэнне.
    Усобица князем на поганыя погыбе...— Барацьба князёў супроць паганых спынілася.
    Карна і Жля — гэтыя словы, напэўна, увасабляюць паняцце плачу і жальбы. («Карити»,— г. зн. плакаць па памёршаму.)
    ...смогу людем мычючи в пламянѣ розѣ — раскідаючы агонь у палымяным рагу. Даследчыкі «Слова» збліжаюць тэта месца з паказаннямі летапісу пра «жывы агонь» у трубах, або сіфонах, якія ўжываліся грэкамі і полаўцамі ў час вайны. Выраз «смагу мыкать» — «цярпець нягоды» — сустракаецца ў гаворках Браншчыны.
    Святаслаў Усеваладавіч — вялікі князь кіеўскі (1176—1194), незадоўга да апісаных у «Слове» падзей, у 1184 г., у саюзе з некаторымі князямі разграміў полаўцаў, захапіў вялікую здабычу і ўзяў у палон хана Кабяка, Святаслаў быў дваюрадны брат Ігара і Усевалада, «отцом» ён названы як старшы па палажэнню кіеўскі князь.
    С.	79. ...великый женчюг... — перламутр. Бачыць ува сне перламутр, паводле візантыйскіх і старарускіх павер’яў,— адзнака будучых слёз.
    Плеснеск — мясцовасць у Галіччыне.
    Сані — сані, на якіх вазілі нябожчыка, былі тады падобныя да чаўна, бо па старому звычаю нябожчыка спускалі ў рэчку або ў мора на чаўне.
    ...два сокола...— Ігар і Усевалад.
    ...Алег і Святаслаў...— маладыя князі, удзельнікі паходу. Але, як вядома, іх імёны: Уладзімір, сын Ігара, і Святаслаў, пляменнік Ігара. У гэтым тэксце або памылка, або намёк на пляменніка і не дарослага яшчэ сына Ігара Алега; які мог быць у паходзе. Або, нарэшце, намёк на двух меншых сыноў Ігара: Алега і Святаслава.
    Хінаві — зборнае імя для азначэння «паганых бусурман».
    ...тресну нужда на волю... — ужо прымус ударыў па свабодзе.
    Готы — аўтар «Слова» мае на ўвазе астаткі готаў, якія ў другім стагоддзі н. э. аселі на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў і жылі там аж да XVII ст.
    Бус — або адзін з вядомых сваімі перамогамі палавецкіх ханаў, або, паводле іншых меркаванняў, замучаны ў IV ст. н. э. прыморскімі готамі цар антаўславян, імя яго было Бооз.
    Шарукань — палавецкі хан, які не адзін раз цярпеў паражэнне ад рускіх князёў канца XI і пачатку XII стст.
    ...сыновчя... — пляменнікі. Святаслаў — дваюрадны брат Ігара і Усевалада — звяртаецца да іх як старэйшы ў родзе.
    Яраслаў Уладзіміравіч — князь чарнігаўскі (пам. у 1198 г.).
    Татраны, шэльбіры, тапчакі, рэвугі, ольберы — назвы плямён, якія служылі ў войску чарнігаўскіх князёў.
    С.	80. Коли сокол в мытех бывает...— Маецца на ўвазе не перыяд лінькі сокала, а сокал у сталым узросце.
    327
    С. 80. Рымаў — горад, зруйнаваны полаўцамі пасля няўдалага паходу Ігара. Незадоўга пасля заняцця Рымава ў баі з полаўцамі быў паранены князь пераяслаўскі Уладзімір Глебавіч, які памёр у 1187.
    Велйкый княже Всеволоде' — Зварот да Усевалада Юр’евіча Вялікае Гняздо, Суздальскага князя.
    Ты бо можеши Волгу веслы раскропити...—Намёк на паходы Усевалада супроць волжскіх балгар.
    ...чага по ногатѣ, а кощей по резанѣ.— Начага і разана — дробныя манеты; маецца на ўвазе, што ў выпадку перамогі над полаўцамі палонныя (кашчэі) і нявольніцы (чагі) былі б вельмі тайныя.
    ...удалыми сыны Глѣбовы — дзеці князя Глеба Расціславіча — разанскія князі — прымалі ўдзел у паходзе Усевалада. За тэты паход яны набылі ад Усевалада свае маёмасныя ўдзелы.
    Ты, буй Рюриче, и Давыде! — Рурык, князь перамышльскі, і Давыд, князь смаленскі,— Расціславічы; прымалі ўдзел у крывавым баі з полаўцамі на р. Арэлі ў 1183 г.
    ...Осмомыслѣ Ярославе!—Галіцкі князь Яраслаў Уладзіміравіч (пам. у 1187 г.) быў адным з найбольш магутных князёў таго часу і даводзіўся цесцем князю Ігару, герою «Слова». Асмамысл — тэта такі чалавек, які мае адначасова восем думак, восем турбот адразу.
    ...горы Угорскыи — Карпацкія горы.
    ...заступив королевы ...— каралю венгерскаму.
    ...меча бремены... — Відаць, маецца на ўвазе магутнасць Яраслава.
    ...солтани за землями...— азначае «турэцкіх султанаў за далёкімі землямі».
    Раман Мсціславіч — князь уладзімірвалынскі (пам. у 1205 г.), Мсціслаў Яраславіч, князь луцкі (пам. у 1206 г.).
    ...Хинова... и Половцы... — плямёны, з якімі ваяваў Раман Мсціславіч.
    Ал^га^ічы — Святаслаў, Ігар і Усевалад і сыны Святаслава, Алег і Уладзімір, якіх ён паслаў да Пасем’я абараняць Русь ад полаўцаў.
    Мсціславічы— тут маюцца на ўвазе тры сыны Яраслава Луцкага: Інгвар, Усевалад і Мсціслаў, якія тут называюцца Мсціславічамі па імю свайго прадзеда Мсціслава Уладзіміравіча (пам. у 1132 г.). А магчыма, маюцца на ўвазе тыя самыя Інгвар, Усевалад, Мсціслаў і іх дваюрадныя браты: Раман, Усевалад і Святаслаў Мсціславічы.
    Загородите полю ворота...— Маюцца на ўвазе ўвесь стэп, землі, населеныя полаўцамі.
    Ізяслаў, сын Васількаў — князь полацкі і гродзенскі, патомак Усяслава, князя полацкага.
    С. 81. Брачыслаў Васілъкавіч — князь ізяслаўскі і віцебскі.
    Усяслаў Васілъкавіч князь віцебскі, а пазней полацкі, «другий» таму, што вышэй намякалася на яго дзеда, Усяслава Брачыславіча.
    Ярославе ы всы внуцы Всеславлы! — Мабыць, падразумяваецца Яраслаў Усеваладавіч, князь Чарнігаўскі, які памёр у 1198 г.
    На седъмом вѣцѣ — умоўны эпічны лік, што азначаў даўнасць.
    Усяслаў Брачыславіч (пам. у 1101 г.) — князь полацкі, праўнук Уладзіміра Святаславіча і Рагнеды. Далей ідзе намёк на прыгоды Усяслава, які ўпарта ваяваў з унукамі Яраслава Мудрага, намёк на захоп Ноўгарада, на паражэнне, якое ён атрымаў на рацэ Нямізе ад князёў Ізяслава і Усевалада Яраславічаў, на захоп кіеўскага прастола, на сустрэчу са сваімі праціўнікамі пад Белгарадам і на пабег да ўсходу сонца ў Полацк.
    ...жребый о дѣвицю себѣ любу.—Здабыча нявесты сімвалізуе тут здабычу горада, у дадзеным выпадку Кіева або Ноўгарада, якія Усяслаў захопліваў, але не здолеў там доўга пратрымацца.
    ...утръ же вазни с тры кусы...— раніцай ударыў сякерамі.
    Дудуткі — мястэчка каля Ноўгарада.
    ...до кур...— да пеўняў.
    ...велыкому Хръсови...— Хорс — язычаскі бог, відаць, лічыўся богам сонца.
    ...в Полотскѣ... у святыя Софеи — у Сафійскім саборы ў Полацку.