• Часопісы
  • Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў  Таццяна Ратабыльская

    Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў

    Таццяна Ратабыльская

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 232с.
    Мінск 2000
    50.72 МБ
    )ШО ІШіЛ
    . IB IWhllttH)
    пра зьнешнасьць. Апранутая ў строгі чорны касьцюм, напятая як струна, яна нібыта чуе думкі іншых. Актрыса А.Акулёнак іграе халодную, цынічную, разважлівую жанчыну з моцнай воляй, якую ніколі ніхто не кахаў. Яе Інэс наперад ведае, што з імі адбудзецца, і дапамагае іншым усьвядоміць сваё становішча. Яна энергетычны цэнтр узаемаадносін, і энергетыка яе адмоўная, мае злую прыроду. Штораз яна парушае псіхалагічную раўнавагу, якую імкнуцца ўсталяваць Гарсэн і Эстэль. Руйнуе “камедыю невінаватых”, у якую яны жадаюць сыграць. Яна прымушае іх дзейнічаць пасьля спробы маўчаньня. Кола маўчаньня канчаецца для герояў амаль што бойкай. Высокая, строгая, хутчэй лэдзі, чым “жанчына з пошты ”, яна ніколі не ўсьміхаецца і амаль ніколі не здымае белых пальчатак. Але гэтая жалезная жанчына можа быць ласкавай і здольная заплакаць. У яе ёсьць адзіная слабасьць схільнасьць да бялявай мілачкі.
    ПЕКЛА ПАВОДЛЕ САРТРА ГЭТА АСУДЖАНАСЬЦЬ БЫЦЬ РАЗАМ.
    Гэта катаваньне “публічнай адзінотай”, катаваньне чалавечымі ўзаемаадносінамі. Людзі імкнуцца адзін да аднаго, але ўсё роўна застаюцца адзінокімі, іх не разумеюць іншыя. Нават калі яны шчырыя да канца, калі гранічна агалілі свае душэўныя пакуты і свае грахі. Гэтае кола апошняй споведзі пачынае Гарсэн і заканчвае Эстэль. Ды толькі і выкрытыя злачынствы не збліжаюць людзей. А яны так прагнуць спачуваньня!
    Героі сьпектакля паводзяць сябе як у жыцьці, як рэальныя людзі. Надзвычайныя абставіны створаныя не для таго, каб узнавіць замагільны сьвет: чалавечыя ўзаемаадносіны, чалавечы лёс асьвятляюцца ў сьпектаклі “неонавым", прадсьмяротна яркім сьвятлом. Невыпадкова сцэна і глядзельная зала штораз аб’ядноўваюцца ў агульную прастору ўспышкай яркага сьвятла. Ствараецца эфект “назіраньня”. Назіраем за персанажамі не толькі мы, гледачы, але і маўклівы Калідорны ў арабскім касьцюме. У гэтым сьпектаклі няма нічога выпадковага.
    ПЕКЛА ГЭТА АСУДЖАНАСЬЦЬ СІТУАЦЫЙ, СТЭРЭАТЫП АДНОСІН I ПАВОДЗІН.
    Іх не так шмат, як здаецца. Юнг называў гэта архетыпамі. Белыя маскі на тварах акцёраў прыкмета не толькі сьмерці, але і знак нязьменлівасьці кожнага. Безвыходнасьць змадэляванай Сартрам сітуацыі заключаецца ў тым, што ніхто з герояў не можа зьмяніцца, зрабіцца іншым. Яны пазбаўлены вымярэньня часу. Яны такія, якімі прайшлі свой шлях.
    Праўда і напружанасьць пражываньня таго альбо іншага псіхалагічнага павароту не робіцца бытавой, натуральнай. Водбліск ірэальнасьці і незвычайны малюнак мізансцэн ствараюць эфект музычнай пастаноўкі. He адразу мы чуем музыку чалавечых адносін, музыку руху акцёраў па сцэне. Вось Эстэль падбегла да Гарсэна. Але іх нямы дыялог парушае Інэс, якая імкліва праходзіць паміж героямі. Вось усе трое сабраліся вакол чырвонага полымя на раэьвітаньне з зямнымі істотамі. I раптам раэьбегліся па сваіх кутках. A пасьля рух па кругу, зноў узаемазбліжэньні і адштурхваньні.
    ГЭТА ЗІГЗАП РЫТМУ ТАНГА.
    Мы ўлоўліваем ягоны прыгожы, вытанчаны малюнак, ягоную палкую, ганарлівую мелодыю. Першай танцавальны рытм прыўносіць у сьпектакль * Эстэль. Яна, у бальнай сукенцы, з чырвоным веерам, журчыць як ручай. I ў разрэджаную, халодную атмасферу сьпектакля ўрываецца жыцьцё. Жыцьцё з ягоным стылем кантактаў, манернасьцю знаё.мстваў. Але Эстэль у выкананьні А.Унукавай зусім не дзіця прыроды. Яе пастава, рухі падкрэсьлена прыгожыя ці, дакладней, маляўнічыя. Толькі голас, інтанацыя застаюцца “чыстай крынічкай”. Жорсткасьць, забойства і мяккая, зграбная Эстэль здаюцца несумяшчальнымі. Але да часу. (Хоць і пасьля таго, як мы даведваемся пра злачынствы Эстэль, яна застаецца “крынічкай”, глытком свабоды ў лабірынце комплексаў астатняй кампаніі. Актрыса не можа пераадолець сваё сцэнічнае абаяньне.)
    Апошні круг разьвітаньня з “зямным жыцьцём”. Пластыка зямнога жыцьця ўзнаўляецца ў напаўтанцы-пантаміме і паступова пераходзіць у танга. Гэта кульмінацыя сьпектакля. Акцёры танцуюць цудоўнае, экспрэсіўнае танга для траіх (пластыка М.Дударавай). Драматычная ігра пераліваецца ў музыку, мізансцэны у танец. Нягледзячы на колеравую аскетычнасьць, амаль графічнасьць пастаноўкі (у ёй дамінуе чорны колер з белымі і чырвонымі дэталямі), яна пакідае ўражаньне маляўнічай. Адмысловы пластычны маліопак, “шматколернасьць” акцёрскага пражываньня, выразнасьць мізансцэн... У памяці застаюцца “стоп-кадры” пластычнага “па” персанажаў у фінале першай дзеі статуарная кампазіцыя з трох фігур. Ці застылая графіка ценяў жанчын на шкле, за якім зьнік Гарсэн. У фінале сьпектакля ў глыбіні сцэны расчыняюцца дзьверы на вуліцу (і мы чуем яе шум).
    ПЕКЛА ГЭТА МЫ САМІ.
    Калектыў Маладзёжнага тэатра адзін з нямногіх сёньня, хто востра адчувае і стварае сучасны сцэнічны стыль. Апошнія пастаноўкі тэатра (“Ягоныя сны” паводле Сальвадора Далі, “Пры зачыненых дзьвярах” Ж.П.Сартра) вылучаюцца падкрэсьленай элітарнасьцю, няпростай формай, складанасьцю сцэнічнага існаваньня персанажаў. Рэжысура гэтага тэатра на чале з Віталем Катавіцкім валодае рэдкім мастацтвам стварэньня сцэнічнай метафары.
    1995 г.
    чріші опк
    мласуса каўларвд&ссх
    даіші оок*
    “УЛАДЗІМІР I РАГНЕДА" АДУДАРАВА НА СЦЭНЕ ГРОДЗЕНСКАГА ТЭАТРА
    Пасля “Купалы”, п’есы, якая марудна заваёўвала беларускую сцэну і нарэшце пад назвай “Князь Вітаўт” на купалаўскай сцэне нагадвае пра час росквіту дзяржаўнасці беларусаў Вялікае княства Літоўскае на розных міжнародных форумах, Аляксей Дудараў звярнуўся да яшчэ больш старажытных часоў канца I тысячагоддзя, часу выхаду на гістарычную арэну Полацкага княства. Е н напісаў п’есу “Рагнеда і Уладзімір”.
    Гэта быў час нараджэння для беларусаў, калі першыя імёны полацкага князя Рагвалода, ягонай дачкі Рагнеды і яе стасункі з наўгародскім (а потым і кіеўскім) князем Уладзімірам увайшлі ва ўсе старажытныя славянскія летапісы. “З’яўленне першых гістарычных асоб факт выключна важнага значэння ў працэсе станаўлення народа, піша М.Ермаловіч, з ім народ як бы выходзіць са змроку сваёй перадгісторыіі на шлях сапраўднай гісторыі, асветленай славутымі імёнамі і падзеямі”.
    А.Дудараў стварае па канве летапісных кароткіх звестак паэтычную легенду. Таму ёсць сэнс трошкі прыгадаць гістарычныя падзеі. Яны адбываюцца напярэдадні прыняцця хрысціянства і тычацца трох моцных княстваў-сапернікаў: Полацкага, Наўгародскага, дзе сядзеў Уладзімір, і Кіеўскага, дзе княжыў яго брат Яраполк. 1 пасватаўся Уладзімір да Рагвалодавай дачкі прыгажуні Рагнеды. Але ганарлівая Рагнеда адмовіла сыну ключніцы, сказаўшы: “не хачу разуць сына рабыні, я хачу за Яраполка I тады пайшоў Уладзімір з войскам на Полацк, забіў Рагвалода з сынамі, а Рагнеду гвалтоўна зрабіў сваёй жонкай. Потым крочыў на Кіеў і забіў свайго брата Яраполка. Нягледзячы на прынятае хрысціянства, Уладзімір меў некалькі жонак, і Рагнеду з маленькім сынам Ізяславам, пасля яе спробы забіць мужа, выправіўу Полацкую зямлю, на радзіму, пабудаваўшы горад Ізяслаў.
    Рагнеда і раней прыцягвала ўвагу паэтаў, празаікаў. Апошняй версіяй была п еса І.Чыгрынава, увасобленая на купалаўскай сцэне, “Звон не малітва ”. Але ў ёй падзеі тычыліся позняга перыяду жыцця Рагнеды і яе дарослага сына Ізяслава. I, канешне, Рагнеда звычайна прадставала не зламанай духам, упартай ганарлівіцай, якая праз усё жыццё пранесла любоў да зямлі сваёй і нянавісць да заваёўніка Уладзіміра.
    Як мроіцца дадзеная гісторыя Рагнеды і Уладзіміра фантазіі А.Дударава? А ён, насуперак усяму, бачыць перадусім вялікае каханне. Е н стварае рамантычную легенду пра вялікае каханне і такую ж буйную помсту за здраду Рагнеды і Уладзіміра. Новую п’есу ўвасобіў на сцэне Гродзенскага драматычнага тэатра Валерый Мазынскі, які паставіў, па-мойму, усе п’есы А.Дударава і заўсёды меў права першай інтэрпрэтацыі. Для В.Мазынскага п’еса Дударава жыватворна спрыяльная глеба, бо гістарычны спектакль, нават эпічнае
    палатно гэта яго стыхія. Вядомы беларускі рэжысёр ужо ўвайшоў у гісторыю тэатра XX стагоддзя як сутворца і бліскучы інтэрпрэтатар драматургіі Уладзіміра Караткевіча.
    Спектакль гродзенцаў цэласны, ясны па форме, гарманічны, можа скласці пэўную канкурэнцыю сталічнаму “Князю Вітаўту”. Але калі ў “Вітаўце" пануе палітыка, то ў “Рагнедзе і Уладзіміры” віруе каханне, грахоўнае, язычніцкае, што засціць розум і змятае ўсё на сваім шляху. Напал страсцей, выбухнуўшы нянавісцю ў фінале, падрыхтоўваецца паступова. Звініць у паветры адзіная нота, нібы нацягнутая струна, перарываемая ўсхваляванымі крыкамі начных птушак і грымотамі. Здаецца, электрычны разрад фізічна канцэнтруецца ў паветры (кампазітар А Кандыба). У змрочнай паўцемры сумна і небяспечна выглядаюць шэрыя доўгія твары паганскіх багоў. Адваротны бок ідалаў пастка з запаленай свечкай (мастак Д.Мохаў). Яны патрабуюць ахвяр, войнаў і самых прыгожых нявест.
    У свяшчэнным лесе купальскай ноччу палачанкі спраўляюць таемны рытуальны шлюб з Ярылам. Жывы певень, чырвоныя палосы крыві на белым адзенні, несарамлівая эротыка танцаў у гэтым карагодзе “бакханак” з’яўляецца Рагнеда. Менавіта такой, нязнанай, чароўнай, чужой Уладзімір угледзеў Рагнеду і адабраў нявесту ў Ярылы. Падобна грэчаскім героям, ён абцяжарваецца ракавой трагічнай віной. Ярыла адпомсціць за каханую.
    С.Курыленка іграе Уладзіміра не жорсткім тыранам, а закаханым хлопцам, што кідае справы наўгародцаў і блукае ў паляўнічых вандроўках, шукаючы купальскую незабыўную дзяўчыну, што рыхтавала сябе для бога Сонца. Для спектакля і п’есы вельмі важнае значэнне маюць паганскія рытуальныя сцэны: выбар ахвяры з дружыны Уладзіміра, танцы вакол ідалаў. Яны ствараюць атмасферу вольнасці і дзікасці адначасова. Рагнеда можа смела пярэчыць бацьку Рагвалоду і ні за што не пагаджацца на шлюб з Яраполкам, але і Рагвалод без хістанняў у момант сватання ўладзіміравых людзей запірае дачку і выстаўляе замест яе служанку з патрэбным яму адмоўна-зніжальным адказам.
    Апошняя п’еса А Дударава пацвердзіла, што ён не дарэмна штудзіраваў не так даўно Шэкспіра. Тэхніка ягоных апошніх п’ес нагадвае хронікі і рэзка адрозніваецца ад папярэдняй манеры. Кароткія эпізоды хутка змяняюць адзін аднаго і маюць розную жанравую прыроду: рытуальныя сцэны, паэтычныя дыялогі кахання, змовы-інтрыгі палітыкаў і блазнерскія імправізацыі забулдыг-сялян.