• Часопісы
  • Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў  Таццяна Ратабыльская

    Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў

    Таццяна Ратабыльская

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 232с.
    Мінск 2000
    50.72 МБ
    У спектаклі В.Мазынскага тры стыхіі паганства, кахання і блазнерства існуюць на роўных. Апошнюю ствараюць два селяніна (У.Капранаў і С.Бачкоў), якія, частуючыся ярылавым ахвярным моцным напоем, разважаюідь аб адноснасці шчасця і гора і ўносяць у напружаную, насцярожаную танальнасць спектакля “інтэрмедыю”, камічную паўзу, як казалі ў старажытнасці фарс(ш) значыць, начынку.
    )шо
    jiiiw mtbiittfo
    Рагнеда ў выкананні Л.Волкавай лёгкая, вогненна-рудавалосая, прыгожая, нібы створана для кахання. Але ў гэтай крохкасці заключана вялікая моц духу. I ў фінале яна, быццам ударамі хлыста, б’е словамі-праклёнамі былога каханага Уладзіміра.
    Можа быць, і п’есе і спектаклю не хапае яшчэ адной стыхіі вар’яцкай барацьбы за ўладу, за сферы ўплыву, якая б узмацніла канфлікт твора, расставіла акцэнты, абгрунтавала фінальнае перараджэнне герояў. Яна толькі злёгку намечана ў размовах бацькі Рагнеды з царадворцамі і веснікамі. Але постаці Рагвалода (Ю.Трашкееў), Дабрыні (А.Луцэнка), Блуда (В.Шалкевіч) застаюцца службовымі персанажамі. I ў характары Уладзіміра няма палітычнай дружыннай амбіцыёзнасці князёў-воінаў таго часу. Наўгародскія баляванні з бубнамі, дудкамі адбываюцца сярод тых самых шэрых ідалаў, што і полацкія скокі і княскія сцэны. Усе ў гэтым свяшчэнным лесе адзіныя, роўныя. Драматычны акцэнт міжволі перамяшчаецца на суперніцтва Уладзіміра і ўяўнага Ярылы за нявесту. Але ён павісае ў атмасферы спектакля і ў п’есе драматургічна не аформлены. Таму ў жанравых адносінах “Рагнеда і Уладзімір” рамантычная легенда, а не гістарычная хроніка ў духу Шэкспіра. I менавіта гэтай сваёй паэтычнай, лірычнай прыродай вабіць гледачоў. На прэм’ерным паказе гродзенцы наладзілі стваральнікам спектакля авацыю. I хаця да тэатра амаль немагчыма было дабрацца (вуліцы вакол перакрылі для руху транспарту з нагоды свята культур нацыянальных меншасцяў), зал Гродзенскага тэатра быў перапоўнены. Бо ў горадзе на Нёмане са сцэны павеяў дух старажытнай беларускай гісторыі.
    1998 г.
    "КлхаШсе	хамл
    с$с к/га&мсуе сжыхйс.
    “УЛАДЗІМІР I РАГНЕДА ” А. ДУДАРАВА НА СЦЭНЕ ТЮГА
    Відаць, не выпадкова бег імгненны думак так часта звяртае наш погляд да гісторыі Рагнеды. Канец першага тысячагоддзя міжвольна перагукаецца з нашым часам, канцом другога тысячагоддзя. He толькі з-за сімволікі лічбаў, а і таму, што канец дзесятага стагоддзя для беларусаў сапраўды — “пачатак усіх пачаткаў ”. Упершыню Полацкае княства выходзіць на гістарычную арэну як самастойны патэнцыяльна-дзяржаўны суб’ект. А імёны полацкага князя Рагвалода і ягонай дачкі Рагнеды ўвайшлі амаль ва ўсе знакамітыя старажытныя славянскія летапісы. Акрамя таго, канец дзесятага стагоддзя — час прыняцця хрысціянства. Такім чынам, маючы за плячыма тысячагодні шлях гісторыі, іншымі вачыма можна глядзець у будучыню і на сучаснасць. Але якімі?
    Як разглядаць пройдзены намі шлях? Як бясконцы ланцуг невыкарыстаных магчымасцяў? Для ўтварэння моцнай дзяржаўнасці, уласнай “калекцыйнай”, сабранай у агульную спадчыну культуры? Як трагічны пошук магутнага брата-суседа, які так часта аказваецца здраднікам ці захопнікам? Нашыя продкі кідаюцца то на ўсход, то на захад, то на поўнач, то на поўдзень, шукаючы саюзаў з Ноўгарадам, Кіевам, Варшавай, Вільняй, Масквой.
    Можа стаць тэмай для псіхааналітыкаў своеасаблівы “жаночы” менталітэт Беларусі, якая ўсё жыццё шукае крыла аховы сярод суседзяў і страшыцца ўласнай незалежнасці. Таму асабліва сімвалічна выглядае наша першая гістарычная прыпавесць, звязаная з імем жанчыны, што паспрабавала стаць самастойнай і гвалтоўна была ўзятая ў шлюб.
    ... Да Рагнеды ў Полацк пасваталіся адначасова два браты — княжычы Уладзімір з Ноўгарада і Яраполк з Кіева. Паводле летапісных звестак, Рагнеда адмовіла Уладзіміру, грэбуючы не чыстай “княжскай” крывёю ноўгарадца, сына ключніцы-рабыні. А мо мела больш важкія прычыны дамагацца саюза з магутным Кіевам і Яраполкам. Але дзікі і раз’юшаны Уладзімір не дараваў крыўды, пайшоў з войскам на Полацк, забіў бацьку і братоў Рагнеды, зруйнаваў горад, а Рагнеду гвалтам зрабіў жонкай. Між іншым — захапіўшы ўладу і ў Кіеве. Менавіта з яго імем звязана прыняцце хрысціянства на Русі.
    Яшчэ адна тэма для псіхааналітыкаў: наша невычэрпнае жаданне апаэтызаваць пакуты, зрабіць мастацтвам плач, убачыць у слабасці сілу. Апошняе таму пацвярджэнне — п’еса Аляксея Дударава “Уладзімір і Рагнеда”. Дудараў стварыў па канве скупых летапісных звестак сваю рамантычную легенду, якую не мае сэнсу правяраць на “гістарычнасць”. Яе няма. Е н убачыў тут, наперакор усім гістарычным фактам, наперакор сэнсу, вялікае юнацкае каханне. Драматург убачыў у Рагнедзе і Уладзіміры Рамэа і Джульету no-
    даіші опк
    даіші шш
    лацка-наўгародскіх зямель, каханне, якое прымусіла забыць усё на свеце і таму не даруе здрады (нават калі здрада ўяўная). Толькі гэтае каханне прыносіць смерць, ахвяры, гвалт, злачынствы і нянавісць. I таму пярэчыць логіцы і жыццю.
    Новая прэм’ера п’есы адбылася ў Тэатры юнага гледача. Пастаноўка Андрэя Андросіка і Барыса Герлавана называецца “Палачанка”. Гэта неверагодна прыгожы спектакль. Сцэна ТЮГа ператварылася ў прастору, дзе ўсё жыве, бурліць, дыхае агнём, трансфармуецца. Цёмнае люстэрка падлогі з прыўзнятым подыумам раптоўнага становіцца зорным небам, калі здаецца, нібы зорныя нябёсы абрынуліся ў начную гладзь возера. Галава кружыцца, і не зразумець, дзе неба, а дзе зямля.
    Сцэна можа стацца разварочаным зямным чрэвам, адкуль выпаўзае ідал Перуна з галавой воіна і крывавым тулавам (між іншым, па старажытных крыніцах вядома, што менавіта так — у выглядзе воіна са шлемам і вусамі ўвасабляўся Пярун). I зноў уяўленні аб небе і зямлі перавёртваюцца. Барыс Герлаван прыдумаў велічныя дзейсныя сцэнаграфічныя вобразы хаатычнага сусвету, дзе яшчэ нішто не ўсталявалася, дзе ўсё знаходзіцца ў руху, і зямля можа стаць райскім месцам і пякельнай крывавай пашчай. Здаецца, такі просты прыём: вертыкальныя перамяшчэнні каласнікоў з вяроўкамі. Але ён стварае дэіўны эфект скранутай, ссунутай прасторы, зруху часу.
    3 хаосу можа ўзнікнуць і востраў прыгажосці і спакою, і бездань вайны і крыві. Гэтыя два полюсы патэнцыяльнага раэвіцця падзей і паказвае спектакль.
    Дружына князя Уладзіміра — гэта вайсковая каманда з бясконцымі практыкаваннямі ў мастацтве бойкі. У спектаклі шмат сцэн боек — трэнінгі ці сапраўдныя сутыкненні. Яны прыйдуцца да спадобы юнаму гледачу, што прызвычаіўся сачыць за амерыканскімі баевікамі. Паганская стыхія — толькі нагода для паказу сучасных страсцей. Дружыннікі не хаваюць за гістарычныя касцюмы свайго сучаснага паходжання, наадварот, то завушніцай, то моднай куафюрай падкрэсліваюць яго.
    Князь Уладзімір у выкананні Алега Сідорчыка амаль нічым не адрозніваецца ад сваіх сябрукоў: тыя ж мускулы, спрыткасць, сіла, просталінейнасць. Сучасны Уладзімір — А.Сідорчык знешнім выглядам і хрыплаватым голасам падобны да Алега Газманава, што і робіць яго “героем” у вачах падлеткаў. У інтэрпрэтацыі тэатра Уладзімір — не палітычны дзеяч, не злодзей, не забойца, гэта закаханы юнак, які трохі загуляўся ў Тарзана.
    “Палітычную”, сэнсавую, ды і чалавечую нагрузку бярэ на сябе Дабрыня ў выкананні Анатоля Жука. Калі ён выходзіць на сцэну, здаецца, што падлога трашчыць пад гэтым багатыром. Е н вучыць пляменніка Уладзіміра дзе кулаком, дзе словам, як неразумнага шчанюка. Е н надае канфлікту змястоўны драматызм і сацыяльна-гістарычныя матывіроўкі. Дабрыня ды больш “цывілізаваны”, сурова-халодны палітык Рагвалод —Іван Шрубейка — трымаюць канфлікт п’есы не на побытавым узроўні. Бо іх баламутныя дзеці кінуліся ў вір кахання як халопы, а не княскія нашчадкі, забыўшыся пра бацьку-маці, пра радзіму і
    гонар. Рагнеда — Ала Паплаўская, што называецца, простая прыгожая дзяўчына. Яна кахае, яна чакае, не чуе нікога вакол сябе. Нішто не прадвяшчае ў гэтай беларускай Джульеце будучага лёсу і ўчынкаў гістарычнай Рагнеды: яе спробы забіць Уладзіміра, пераход у хрысціянскае манаства. Сцэны Уладзіміра і Рагнеды кранальныя, пастаўлены ў лепшых традыцыях любоўнапрыгодніцкіх раманаў. Прырода, каханне і язычніцкі пантэізм робяць Гісторыі прыгоды сучасных Тарзанаў. Нават фінальны налёт Уладзіміра на Полацк увасоблены на сцэне амаль без гвалту, неяк невызначальна. Застаецца незразумелым, што сталася з Рагнедай і яе бацькам. Бо лірычнай плыні спектакля і прыўзнята рамантычнаму каханню пярэчылі гістарычныя факты. Значыць —лепей увогуле іх зняць.
    У параўнанні з гродзенскім спектаклем новая версія Рагнеды і Уладзіміра — амаль бэстселер, зроблены моцнай рэжысёрскай рукой, што ведае толк у спектаклі-шоу. Тут, акрамя ўсяго, выпрацаваны дакладныя змястоўныя матывіроўкі падзей і ўчынкаў. Спектакль ТЮГа атрымаўся цэласным, дынамічным, рамантычна-прыгодніцкім і ’’дзікім”. Е н мае канкрэтны глядацкі адрас — падлеткаў.
    Страсці і хаос бушуюць у душах людзей, у іх учынках. Жорсткае свавольства ўласціва ўсім: Рагвалоду, Рагнедзе, Уладзіміру, Дабрыні. Вялікае значэнне маюць рытуальныя сцэны ахвяраванняў Перуну і гульні вакол ідала Ярылы. Нішто не прадракае прыняцця хрысціянства ў атмасферы спектакля. Можа, толькі чаша з вадой і рэфрэн дзіцячых гульняў з ёю — ці то прывіды дзяцінства, ці то мары аб светлым жыцці — намякаюць аб магчымасці іншага існавання. Спектакль заканчваецца неяк пакорліва. У тым, што адбылося, вінаватыя самі героі, якія не здолелі стрымаць уласных эмоцый. Яны зноў працягваюць адзін аднаму рукі.
    Але... застаецца пытаннем: ці зможа п’еса Аляксея Дударава пераламіць прыхаваны ў памяці народнай гістарычны архетып аб крывавым шлюбе Уладзіміра і Рагнеды; ці зможа сучасны твор апаэтызаваць і ўпрыгожыць Гісторыю, увесці ў сучасную свядомасць замест гістарычнай жорсткасці вялікае Каханне?..
    * даіші опк ■
    
    даіші опк
    "РАЗВІТАННЕ 3 РАДЗІМАЙ" НА ВОЛЬНАЙ СЦЕНЕ
    Апошнім часам тэма прыезду з-за мяжы былой суайчынніцы ўвайшла ў моду ў кінаі тэатральным мастацтве. Узгадаем увасоблсную на мінскай сцэне п’есу А.Варфаламеева “Мы ідзем глядзець Чапаева” (Тэатр-студыя кінаакцёра), дзе ў сціплую, а значыць, паўжабрацкую (затое з ідэаламі) сям’ю няўдачнікаў урываецца з нямыслімымі перспектывамі сяброўка дзяцінства, цяпер амерыканская мільянерша. Але бунт “вечнага малодшага навуковага супрацоўніка” не выходзіць за межы сямейнага скандалу і тэлефоннага “Дурань!” уласнаму начальніку. Тая ж сітуацыя ў п’есе А.Дударава “У прыцемках” (Рускі тэатр імя Горкага). Толькі на гэты раз з-за кардона прыязджае багатая дачка старых камуністаў і купляе іх прывілейную багадзельню.