Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў
Таццяна Ратабыльская
Выдавец: Каўчэг
Памер: 232с.
Мінск 2000
Алена Папова ў новай п’есе “Развітанне з радзімай” у гэты аблюбаваны сучаснымі драматургамі сюжэт уносіць значную падрабязнасць: ракавая рудая шэльма Дзінка прыязджае з Захаду не мільянершай, а збанкрутаванай, цынічнай шлюхай і спадзяецца тут, на радзіме, зноў “узяць старт” ці то выгадным шлюбам, ці то ўкрадзенымі грашыма. А пакуль — жыве “няпрошаным татарынам” у бязвольнай, нічога не жадаючай сяброўкі.
Прэм’ера новай п’есы беларускага аўтара адбылася ў сакавіку ў Тэатры беларускай драматургіі (былая “Вольная сцэна ”) у пастаноўцы рэжысёра В.Восіпава. Гледзячы на статных, маладых, прыгожых акцёраў удзельнікаў спектакля, міжволі пачынаеш успрымаць дзеянне на сцэне трошкі адцягнена, іранічна. I сапраўды. Алена Папова напісала п’есу-ўспамін: асэнсаванне сталымі людзьмі пражытага кавалку жыцця. Лёсы склаліся, людзі ўстаяліся. Падзеі ўспрымаюцца нібы праз пахмелле пражытых гадоў і будзённага існавання. Але іграе спектакль маладая, стыльная трупа, якой можа сёння пазайздросціць любы тэатр. I атрымоўваецца, што тэму расчаравання, восеньскага суму іграюць прыгажуны-хлопцы, нібы створаныя для роляў герояў-палюбоўнікаў, і “подыумныя” дзяўчаты з манерамі фатальных жанчын. Рэжысёр нават акцэнтуе касціомамі і манерамі паводзін іх маладосць і прыгажосць. I таму “развітанне з радзімай” непрыкметна, як у паланезе Агінскага (дзякуй, што гэтая просталінейная асацыяцыя не гучыць у спектаклі), ператварасцца ў “прывітанне радзімы”.
Такі адцягнены погляд на падзеі п’есы, стварэнне самастойна існуючага штучнага свету прыгажосці увогуле характэрна для рэжысёрскага почырку Вячаслава Восіпава. У ягоным спектаклі “Букееў і К” (Рускі тэатр) акцэнт рабіўся на вытанчаную ў стылі мадэрн сцэнаграфію, у якой жылі персанажы. Асяроддзем другога спектакля — “Вячэра” былі старажытныя габелены і французская сервіроўка стала як сутнасць каштоўнасцей персанажаў гурманаў палітыкі і жыцця.
Сцэнічнай метафарай “Развітання з радзімай” стала “блакітная мара”. Прычым у кожнага свая мара аб моры ці бізнесе за кардонам, рэалізаваная ў выглядзе паўпразрыстых блакітных шырмаў. Але пры ўважлівым поглядзе чорныя цені на іх аказваюцца сілуэтам касцей шкілета, як на рэнтгенаўскім здымку. Такім чынам, блакітная мара абарочваецца гратэскавай грымасай.
Падобныя ж грымасы строіць жыццё кожнаму з персанажаў. Залатавалосы Паручнік (Юрась Жыгамонт), праўда, мала падобны да прафесара, затое з моцным тэмпераментам, вымушаны займацца продажам турбін. Вясёлая, шалапутная, нястрыманая Лялька (Людміла Сідаркевіч), першая пляткарка, але і душа кампаніі, працуе прыбіральшчыцай і мые падлогу. Затое шэры бухгалтар Карасік (Валерый Кашчэеў) з’яўляецца на спатканне сяброў сапраўдным каралём з целаахоўнікамі і ў серабрыста-шэрым касцюме. Шэры колер з недахопу душы пераўтварыўся ў імпэт знешняга выгляду. Хаця Карасіку ў п'есе наканавана памерці...
3 прыездам свавольнай сексуальнай Дзінкі (Алена Гудкова) жыццё закруцілася вакол яе шараханняў-сустрэч са шматлікімі мужчынамі. Калісьці яна здорава ўмела іх “раскручваць Але цяпер рандэву ўсё часцей даюць “збоі”. Адзін памёр, другі збег, трэці на партнёра не “цягне”. Яна сама нікога не кахае, нікому не спачувае, нікога не паважае. Па сутнасці, яе вяртанне на радзіму толькі маленькі перадых, глыток паветра перад новым скачком драпежніцы. Але гэта самы актыўны, жыццяздольны персанаж п’есы. 3 яе з’яўленнсм стыль жыцця ціхіх гаспадароў (Таццяна Жахоўская Ігар Сігоў) нагадвае суцэльнае застолле. На сцэне шмат п’юць, снедаюць, з любой нагоды: прыезду Дзінкі, Кастрычніцкай рэвалюцыі ці проста “ішлі міма”. Нават і смерць Карасіка нікога па-сапраўднаму не кранула. Прайшла міма. Хто яны гэтыя людзі? Што іх прымушае збірацца разам? Агульныя ўспаміны ці проста шкалік з нагоды? Шэрагі іх радзеюць: хтосьці памёр, хтосьці п’яны разбіўся, хтосьці знік у ЗША ці Ізраілі, падмятае двары ў Еўропе... Новае пакаленне ці мытарства ў пакутах праслойкі грамадства?
Малады.м акцёрам цяжка ўбачыць і сыграць у п’есе трагедыю сучаснай інтэлігенцыі. Яны ўносяць атмасферу “свята жыцця”, тэатральнасць балю ў будзённую плынь. Але менавіта пра інтэлігенцыю, дакладней, пра яе рэшткі, напісала п’есуАлена Папова. Магчыма, адзіная з беларускіх драматургаў верная гэтай цяжкай тэме лёсу і душэўнаму стану інтэлігента айчыны.
(РІЧШ опк
1998 г.
(fafc Hat Л& CarftO&Ofal
WnVfflthlltftD
“COH У ЛЕТНЮЮ НОЧ" У НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ТЭАТРЫ
Некалькі гадоў таму Адрэй Бакіраў, рэжысёр чарнігаўскага тэатра, уразіў удзельнікаў і гледачоў “Славянскіх тэатральных сустрэч” у Гомелі сваім бліскучым, лёгкім, юным спектаклем “Сон у летнюю ноч”. Яго знешняя прыгажосць,
буфанада, гратэскны грым акцёраў, экзатычныя касцюмы розных часоў і сты-
ляў, —усё лёгка суіснавала ў віхуры карнавалу, бо, закранаючы старажытныя і
новыя тэатральныя сістэмы, спектакль быў падобны да таямнічага рытуалу, ба-
ляваннага Тэатра, агаляў нейкія існыя першаасновы, першаэлементы мастацтва тэатра. Захапляў сваім рытмам.
Спектакль пакінуў такі глыбокі і незабыўны след у свядомасці беларусаў, што Андрэя Бакірава з брыгадай мастакоў спачатку запрасілі паставіць “Два-
наццатую ноч” Шэкспіра ў гомельскай драме. I ён зноў меў поспех, праўда, не такі бясспрэчны і шумны, як чарнігаўскі Шэкспір. А затым, нягледзячы на непамерна круглую, “еўрапейскага ўзроўню” суму ганарару, якую заламілі адчуўшыя смак славы ўкраінцы, іх зноў паклікалі паставіць “Сон у летнюю ноч” у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы. Прэм’ера рыхтавалася доўга, марудна. He хапала сродкаў здзейсніць дарагія дэкарацыі, зрабіць складаныя строі. I ўсё ж такі спектакль выпусцілі, пад самы Новы год, 23 снежня.
У агульных рысах Бакіраў са сваёй камандай застаўся верны сабе і знешнім прыкметам чарнігаўскага “Сну”. Кідкія касцюмы, шмат золата, белага шоўку,
пуху, зялёнага цюлю, падкрэслена сучаснае аддзене маладых закаханых, тэатральнаклоунскія абноскі буфонных акцёраў-рамеснікаў. Але гэтая “вернасць” чарнігаўскаму спектаклю засталася толькі вонкавай. “Сон у летнюю ноч’’ на купалаўскай сцэне згубіў галоўнае — дух, палётны верш, pyx. А мабыць тое, што пераплаўлялася ў мастацтва на правінцыйнай чарнігаўскай сцэне — студыйнасць, азарт маладосці, амаль пеўнікавыя баі падлеткаў і егіпецкая статуарнасці> і непадступнасць старэйшых, — згубіла сэнс на акадэмічнай сцэне, не аб’яднала часткі спектакля. Ва ўсялякім разе прыйдзецца канстатаваць слушнасць выразу Геракліта: “ Нельга двойчы ўвайсці ў адну і тую ж раку”, немагчыма паўтарыць непаўторнае.
Беларускі спекталь асеў, ацяжэў. Яму бракуе лёгкасці, палёту і —разам з тым — сэнсу. Тут і ўпаміну няма пра дух рытуальнасці ці карнавалу. Ці хаця б стыхіі кахання, эротыкі, якая прасякае ў шэкспіраўскай камедыі ўсіх, ад афінскага герцага да эльфаў.
Прастора камедыі на купалаўскай сцэне неяк замкнулася. Спусцілася ў зямные нетры, пазбавілася паветра. Дзеянне разгортваецца быццам не ў напоеным гукамі і пахамі летнім лесе ці ў Афінах, а нібыта ў пячоры горнага караля, у глыбокім зеленаватым калодзежы ў нетрах зямлі. Кожная група: афінскія юнакі і іх бацькі на чале з герцагам (А.Лабуш) і яго нявестай (Я.Кульбачная), эльфы, кіруемыя Аберонам (М.Кірычэнка) і Тытаніяй (З.Белахвосцік), рамеснікі на чале з “самадзейным рэжысёрам” Пігвай (І.Дзянісаў) і “прэм’ерам” Асновай (В.Манаеў),
— кожная іграе свой маленькі “спектакль у спектаклі” і ніякім чынам не суадносіцца, не стасуецца з іншымі. Юнакі іграюць студэнцкі спектакль, эльфы — дзіцячую казку-ранішнік, рамеснікі — іранічную буфанаду, пародыю на тэатр.
I паўсюль, ва ўсім, з усіх куткоў, і ад усіх персанажаў прэ дарагавізна. Дарагія строі, тканіны, матэрыялы, электрычныя прыстасаванні — усё дэманструе сябе. На ўсім як бы вісіць фірменная бляха, этыкетка, цэннік. Спектакль падобны да срэбнага самавара. Е н нейкі пузаты і адпаліравана-”бліскучы” (ад слова блішчыць). У ім ёсць задаволенае крыклівае і непаваротлівае “бюргерства”. Дзе ж тут змясціцца каханню ці “духам” лесу!
Тэатр, які здольны простыя шкельцы пераўтварыць у алмазы і перліны, кавалкі расфарбаванай анучы — у палацы і чароўныя лясы, размаляваную фанеру — у Версальскі сад, адпомсціў за сябе, за недавер у магутнасць сцэнічнага падману. Е н ператварыў дарагія касцюмы і дэкарацыі ў вампуку, у танныя і прэтэнцыёзныя цацкі (мастакі Алена Багатырова і Георгій Шырокаў). “Сон у летнюю ноч” стаў нагадваць зімняе навагодняе цыркавое шоу. Пер’е, блёсткі, парча, эластычнае трыко. Гэта лезе ў вочы, бо іншага сэнсу ў ім няма.
Нельга сказаць, што нашы артысты іграюць дрэнна. Добра іграюць, я б дадала — добрасумленна. Моладзь — надта старанная, эльфы — надта патэтычныя і дэкламацыйныя, рамеснікі —надта камічныя. Мусіць, толькі апошнім гэтае “надта” ідзе на карысць. I іх “спектакль у спектаклі”, рэпетыцыя і прадстаўленне звышжалобнай камедыі аб Піраме і Фісбе становяцца галоўнай прыцягальнай лініяй, “сюжэтам” у пастаноўцы. Іх выхаду чакаеш, і з некаторых сцэн можна смяяцца да ўпаду. Тут у кожнага акцёра ёсць свой падвойны вобраз — сталяра ці цесляра і персанажа звышжалобнай камедыі. I іх віртуозная гульня, з падкрэслена грубай — “тэатральнай" — умоўнасцю, абвяргае эстэтыку бакіраўскага спектакля ў цэлым. Бо ліхтар на галаве ў заморыша Краўца замест месяца, ці Рыла ў клятчатай накідцы замест сцяны — куды цікавей глядзець і нават “слухаць”, чым тырады ўсур ёз увасабляемых “духаў” лесу.
Хочацца адзначыць яшчэ цікавую, нетрадыцыйную трактоўку Пэка — Віталя Рэдзькі. Гэта не легкадумны гуляка-служка Аберона, які звычайна нагадвае легкакрылага Амура, што замест лука са стрэламі нясе сок магічнай кветкі і працінае каханнем сэрцы людзей і духаў. У выкананні Віталя Рэдзькі Пэк — маленькі, з грымасамі жабяняці стары, даволі каварны і мярзотны, які і сам не супраць пацешыцца ці з німфамі, ці з дзяўчатамі. Гэта хутчэй чарцяня, сатыр, чым Амур. Але цікавая трактоўка зноў-такі не кладзецца ні на якую думку ў гэтым спектаклі, існуе сама па сабе.
“Сон у летнюю ноч” на купалаўскай сцэне толькі нарадзіўся. Цяжка сказаць, у які бок ён будзе далей развівацца, рухацца. Купалаўскія артысты яшчэ могуць сэнсава зварухнуць нешта ў гэтым спектаклі. Наўрад ці ён застанецца подыумам для дэманстрацыі экзатычных строяў. I самавар яшчэ можа не толькі пакрасавацца начышчанымі круглымі бакамі, але і... “закіпець”. I тады зімні сон стане сапраўднай марай у спякотную купальскую ноч.