• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў  Таццяна Ратабыльская

    Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў

    Таццяна Ратабыльская

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 232с.
    Мінск 2000
    50.72 МБ
    цнацнй не только полйтяческого плана. За каррйкатурой чувствустся боль * театра за провйнцйальность нашей жйзнй, народа, забнтого й терпелйвого, за убожество нашях помыслов й дел й прнзыв сотворйть в душе своей нечто постройть башню в небо. Кто мы? Что мы? — лейттема спектакля й его глубокая лйрйческая йнтонэцйя. Обе частй его начйнаются сймволйческой сценой: лежат Ютка й Фёдор, а над старенькнм сараем на земной округлостй середйны сцены разговарйвают йх душн: куклы Ютка н Фёдор. Пронзносят онн то, что, может быть, ннкогда не сказалн бы вслух.
    Состоянне Внтебского театра на назовёшь благополучным. Такого, внднмо, вообіце не бывает. Но то, что театр серьёзно относнтся к своей репутацйй, стремнтся достойно “держаться" в наше антнкультурное время, не вызывает сомненйй. Репертуар не может состоять йз однйх удач. Н в гастрольной афйше театра есть неудачные названйя. Но главное в том, что, посмотрев "Мешан” йлй “Хама”, захочешь пойтй на другой спектакль этого театра. Здесь егцё можно ходйть просто “на актёров”.
    1990 г.
    бімжі ішо ітоют
    шжі пьыш mown
    Mo меў рацыю Пушкін: тэатр наўпраўду нарадзіўся на плошчы сярод народных забаў? Ва ўсякім разе, пасля знаёмства з мазырскім тэатрам-студыяй Міхаіла Коласа думкі пра тое, што тэатр — мастацтва элітарнае і квітнее толькі ў добрапрыстойным грамадстве, здаюцца недарэчнымі
    Вядома, тэатр як стандартная, грувасткая і немабільная дзяржаўная ўстанова, якую мы сёння маем, абслугоўвае тую сацыяльную структуру, што яго нарадзіла. I нават эксперыментальныя студыі, якія ўзніклі не так даўно, надзіва падобныя на дзяржаўныя тэатры. Здавалася, што сцэнічнае мастацтва сёння не патрэбна нікому, а перадусім — гледачу. А такія з’явы, як знакаміты легендарны тэатр Галубка, — засталіся назаўсёды ў далёкім мінулым. Аднак першае, пра што падумалася пасля вандроўкі з тэатрам “Верасень ”, дык гэта — другі Галубок. Традыцыя народнага тэатра, якая нібыта перапынілася назаўсёды, — жыве! Мазырскі “Верасень’” прымусіў яшчэ раз задумацца аб прыродзе, сэнсе і прызначэнні тэатра.
    ...Доўга едзем у маленькім, старэнькім, брынклівым, але вабна размаляваным фургоне. Палескае сяло Ударнае Лельчыцкага раёна. Праз паўгадзіны пачынаецца спектакль у перапоўненым клубе, куды яшчэ і яшчэ прабіраюцца дзеці, яны ўжо апанавалі прыступкі і шнуруюцца ўздоўж сцен. Хутка на сцэне акцёры разыграюць малавядомую бразільскую казку “Выкраданне скарбаў ”. Лёгкія шырмы з аплікацыяй, драўляны пагорак, дзе расце цудоўная цыбуля, якую мерыцца скрасці даўгалыгі сышчык Хамелеон. Калі М.Колас — Хамелеон са сваёй грацыёзнай пластыкай, крыху стылізаванай пад камедыю дэль’артэ, з’яўляецца на сцэне, падзеі спектакля адсоўваюцца на другі план. Акцёр і яго персанаж робяць дзяцей саўдзельнікамі — то змоўшчыкамі, то “здраднікамі”, — і гэты “спектакль” акцёра з гледачом больш значны за дзеянне п’есы.
    Тая самая перапоўненая зала, якая нязмушана і востра рэагуе на ўсё, што адбываецца на сцэне, — і на спектаклі “Люцікі-кветачкі”. У перапынку гуляем па вёсцы, вакол якой суцэльныя тарфянікі і лес, натыкаемся на стары прыдарожны крыж, абкручаны квяцістымі ручнікамі. Сюды прыходзяць памаліцца. 1 як натуральна праяўляецца рэлігійнасць людзей у гэтых формах сувязі чалавека з Богам, гэткі ж натуральны, не чужародны тут менавіта гэты тэатр. Тэатр — не храм, не кафедра, а як той стары, пахілены, але такі родны святы прыдарожны крыж....
    Паміж акцёрамі “Верасня” і гледачамі няма звычайнай паласы адчужэння, неразумення, якія раздзяляюць сцэну і глядзельную залу на “мы” і “яны ”, Калі акцёры пачынаюць спектакль “Люцікі-кветачкі”, яны быццам выходзяць з глядзельнай залы, — натуральны кантакт даверу і разумення “паміж сваімі” ўстанаўліваецца імгненна. Гэта амаль недаступна шмат якім гарадскім тэатрам.
    Мабыць, упершыню за апошнія дзесяць-пятнаццаць гадоў я бачыла Ta-
    
    атр, патрэбны як хлеб: тэатр, што з’яўляецца часткай арганічнага жыцця, a не забавай, выхаваннем, ідэалогіяй і палітыкай. Тэатр М.Коласа — працяг жыцця. Спачатку ў вёску на фургоне прывезлі хлеб, а потым гэткі ж фургон прывёз артыстаў.
    ...Насцэне разыгрываецца знаёмая, непрэтэнцыёзная, бачаная-перабачаная гісторыя пра тое, як у вёску да бацькоў прыязджае цяжарная дачка, якая пакаштавала гарадскога жыцця, а яе спакуснікам (потым і жаніхом) аказваецца суседскі хлопец, які таксама набраўся розуму ў горадзе. Анекдатычны сюжэт гэтых “сцэн з сельскага жыцця” Г.Марчука адсоўваецца, а ў цэнтр увагі трапляюць выдатныя акцёрскія дуэты — М.Коласа і М.Тарасенка, А.Лазароўскага і З.Нагорнай, якія іграюць перасвараных бацькоў. I зноў зала ў захапленні ловіць кожную імправізацыйную рэпрызу Коласа і Лазароўскага. Сцэнічнае дзеянне рухаецца марудна, нетаропка, прадастаўляючы кожнаму акцёру магчымасць выявіцца па-свойму, напрыклад, смачна абыграць фактуру маленькага, худзенькага Лазароўскага і мажнай Нагорнай, на сцэне — мужа і жонкі. Альбо камічная мізансцэна двух задзірлівых пеўняў Коласа
    і Лазароўскага, доўгага і малога. А які вобраз стварае Мальвіна Тарасенка! * Яе Вольга — у нейкім салдацкага колеру касцюме — злосная, грубая, сквапная мяшчанка і пакутуючая маці. Побач з каларытнымі выказваннямі вострай на слова гандляркі — раптам прычытанні, якія вырываюцца забытай інтанацыяй, — у самы раз фалькларыстам занатаваць.
    М.Колас — Кузьма, вядома, душа гэтага спектакля. Яго натапыраны, вуглаваты, зухаваты, герой у галіфэ ды вайсковых ботах з армейскай дакладнасцю можа нож шпурнуць у стол; але, задумаўшыся, безабаронна і жаласна шкрабае і шкрабае лыжкай па донцу міскі, забыўшы, навошта ён трымае яе ў руках.
    Нават штучнасць наіўнага фіналу п’есы (дзе з аптымізмам абвяшчаецца, як на месцы градак і вясковых прыдворышчаў узнікне пралетарскі гліняны завод) “здымаецца” тым, як без слоў паказвае Колас дырэктара гэтага будучага завода, або адносінамі да атрыбутаў сацспаборніцтва: пачэпяць партрэт на дошку і чырвоны значок дадуць. Трэба аддаць належнае і акцёрскай моладзі: Т.Валанцэвіч, якая іграе Кацю натуральна і без меладраматызму, М.Кліменка — Змітраку, акцёру яшчэ некалькі манатоннаму, але тэмпераментнаму і шмат занятаму ў рэпертуары на ролях маладых герояў. Як закончаная карцінка, як асобны спектакль у спектаклі выглядае эпізадычная роля Гнаткі-кухара, сарамяжлівага, наіўнага, вясковага цельпука ў жоўтых вельветавых штанах з махрамі па модзе сямідзесятых, у выкананні Стаса Шмыгарова. Малады акцёр па-свойму ўдала вырашыў ролю.
    I зноў тэатр калясіць па дарогах Палесся.
    — Мы часам летам спектакль пачынаем у 11-12 вечара.
    — Чаму?
    — Каровы яшчэ не падоены. Даяркі не вызваліліся. Вось і чакаем да адзінаццаці. Дадому вяртаемся гадзіны ў тры ночы.
    шмшшччй т»дў
    — Часам прыязджаем у вёску, а там клуб — хата 5 на 6 метраў. 70 бабулек сядзяць: маладыя ў іншыя месцы падаліся. Як іграць спектакль? A » просяць: сыграйце, ніхто да нас ніколі не прыязджаў. I іграем. Просяць — прыязджайце яшчэ. А хто, акрамя нас, у чарнобыльскую зону ездзіць? A людзі ж усюды жывуць.
    Наступны прыпынак — мазырскі дзіцячы дом для глуханямых, дзе акцёры “Верасня” з’яўляюцца не ўпершыню. На гэты раз прывезлі “Трох парасят” для 4 — 5-гадовых гледачоў.
    Нават не хочацца разважаць пра добрыя і благія якасці гэтага дзіцячага спектакля. Хочацца проста падзякаваць акцёрам, якія прыносяць абяздоленым дзецям свята, а яшчэ — расказаць пра нечаканы “віраж” аднаго акцёрскага лёсу мазырскага тэатра — Людмілу Гуло. Некалі і яна зіхацела на мазырскай, яшчэ аматарскай сцэне, а М.Колас дагэтуль успамінае яе тэмпераментную Ганну ў “Людзях на балоце”. Цяпер яна — дырэктар гэтага дзіцячага дома. Стандартнае памяшканне яна ператварыла ў маленькі ўтульны дом з ігравымі пакоямі, з драўляным караблём, з добрай спартыўнай залай, амаль утульнымі хатнімі спальнямі, цудоўна абсталяванымі спецкабінетамі. Гэты чалавек робіць усё магчымае для сваіх маленькіх гадаванцаў. 3 апошніх вялікіх спраў — правядзенне марафона на карысць дзіцячага дома. У выніку было сабрана 90 тысяч рублёў. Грашыма Людміла Мікалаеўна распарадзілася так: на кожнае дзіця заведзена ашчадная кніжка з тысячай рублёў. Спалучэнне высакароднай справы, дабрыні, мастацтва — такое забытае, здаецца, але ж яшчэ жыве...
    Трупа “Верасня” складаецца з дзесяці акцёраў на чале з Міхаілам Коласам — мастацкім кіраўніком, рэжысёрам і акцёрам тэатра. Самі дэкарацыі ўстанаўліваюць, за гукам сочаць, машыну грузяць і разгружаюць. Акрамя акцёраў у тэатры працуе яшчэ дзесяць чалавек: мастак, адміністратар, загадчык літаратурнай часткі, гукааператар. Ва ўтульным фае стацыянара, у мазырскім доме культуры, усё зроблена сваімі рукамі (галоўным чынам, рукамі М.Коласа) — разьбаныя дзверы, парэнчы, паркет. Па сценах вісяць маляўнічыя эскізы мастака Пятра Захарэнкі, які працуе ў тэатры ўжо 30 гадоў. Спектаклі ў стацыянары даюцца не часта (5 — 10 у месяц), астатні час тэатр праводзіць у вандроўках. I не таму, што гледачоў у Мазыра не хапае, а таму, што тэатр існуе па законах старадаўняй традыцыі вандроўных камедыянтаў. Беларускі нацыянальны варыянт камедыі дэль артэ. Традыцыя, якая цягнецца з глыбіні стагоддзяў і перарываецца на Галубку.
    Хтосьці назаве гэты тэатр лубочным, бо сцэны з яго спектакляў нагадваюць лубочныя малюнкі. Хтосьці параўнае гэтую з’яву ў нашым тэатральным жыцці з наіўным мастацтвам, з такім феноменам, як і Алена Кіш у беларускім жывапісе або Пірасмані ў груэінскім. Ясна адно — трупа Коласа не падобная ні на аднаго існуючага тэатра ў рэспубліцы. I гэта цудоўна. Мы прывыклі жыць у адной дзяржаўнай сістэме, наведваць адзіны дзяржаўны тэатр, мысліць стандартнымі катэгорыямі і словамі. Але да гэтага тэатра звы-
    чанныя меркі не падыходзяць, і звычанны арсенал мастацкіх сродкау спектакля (сюжэт, скразное дзеянне, вобраз спектакля, падтэкст, “чацвёртая сцяна ”) не спрацоўвае. Тут наогул не прымяняльныя толькі эстэтычныя крытэрыі. * Гэты тэатр трэба разглядаць як адкрытую сістэму, на грані эстэтыкі-этыкіжыцця, г.зн. у іншай сістэме каардынат. Эстэтыка тэатра М.Коласа будуецца на прынцыпах тэатральнай сістэмы, што існавала яшчэ ў мінулым стагоддзі. Трупа ўяўляе сабой набор пэўных амплуа. Амплуа гэтыя, з аднаго боку, тыпізаваныя нацыянальныя беларускія характары, з другога — вельмі індывідуальныя амаль у кожнага акцёра. Ступень індывідуальнасці амплуа вызначае яго дыяпазон у цэлым.