• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў  Таццяна Ратабыльская

    Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў

    Таццяна Ратабыльская

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 232с.
    Мінск 2000
    50.72 МБ
    Амплуа Коласа, магчыма, самае багатае: ад даўгалыгага, трохі смешнага Кузьмы, які такі чалавечны, жыццёва бездапаможны і мудры, — да паліцая ў “Трыбунале”, такога “свайго ”, плоць ад плоці беларускай вёскі, і ад гэтага яшчэ больш небяспечнага, — да маўклівага, загадкавага Мужыка, які перабірае кнопкі гармоніка ў п’есе Н.Садур, ці то зэка, ці то вясковага апівохі. У спектаклях яго героі, незалежна ад драматургічнага раскладу, заўсёды аказваюцца ў цэнтры дзеяння, выпраменьваюць энергію сцэнічнага прадстаўлення.У іх, як правіла, ёсць унутраная мяккасць, пластычнасць, парадаксальнасць вобраза думак і рэакцый. I — дзікаватасць. Ягоныя героі, як і сам акцёр у жыцці, — крышачку Дон Кіхоты. Вобраз Дон Кіхота, мабыць, ідэальны тэатральны архетып гэтага цудоўнага акцёра.
    Амплуа Андрэя Лазароўскага — камічны, хітраваты, дзіўны для іншых, разумны для сябе. Маленькі, худзенькі, хуткі, — ён поўная процілегласць М.Коласу, і разам з тым складае з ім пастаянны камедыйны дуэт: Дон Кіхот і Санча, Тарапунька і Штэпсель, што пераходзіць з адной п’есы ў другую. Яго галоўная роля ва ўбачаных спектаклях — Калабок у “Трыбунале ”, якую акцёр іграе ўжо дваццаць гадоў. Е н і цяпер там — адзіны жывы чалавек, варты жалю, ён заблытаўся, не давярае нават самому сабе сярод халоднага бесчалавечнага патрыятызму жонкі і дзяцей.
    Амплуа Мальвіны Тарасенка таксама багатае. Яна можа сыграць і блудлівую, крыклівую, поўную здароўя і весялосці, цяжкую на руку жонку Трахіма ў “Прымаках”, і жорсткую скнару Вольгу ў “Аюціках-кветачках ”. Яе жаночы тып канцэнтруе самыя традыцыйныя і пазнавальныя рысы беларускай бабы.
    Амплуа Зінаіды Нагорнай — блізкае да таго, што іграе М.Тарасенка, але без жорсткасці, без рэзкасцей у характары. Гэта больш мяккі, добры і хітраваты народны характар. Абедзве актрысы нязменна выступаюць у пары з Лазароўскім і Коласам у ролях жонак, сясцёр, сваячак. Тут таксама ёсць свае камічныя трукі і ўстойлівыя ўзаемаадносіны, якія пераходзяць спектакля ў спектакль.
    Кожная п’еса, геніяльная класіка або другасортная літаратура, трапляе на моцны, пастаянны ансамбль гэтых акцёраў. Сцэнічны вобраз кожнага з іх напалову зроблены яшчэ да таго, як пачалі ставіць новы спектакль. Кожная
    шйошшчш тжмў
    
    п’еса можа быць успрынята як новы варыянт аднаго спектакля, бо ў гэтым тэатры сэнс прадстаўлення не ў сюжэце, не ў падтэксце, не ў тых падзеях, якія перажываюць персанажы, а ў “спектаклі” акцёра з публікай і партнёрамі, у рэпрызных рэпліках акцёраў. Гэта тэатр, у якім арганічна няма і не можа быць “чацвёртай сцяны”. Тут кантакт з гледачом — панібрацкі, прамы і пастаянны — усталёўваецца проста і хутка (мара многіх нашых тэатраў). Таму спектаклі “Верасня” павольныя па звычайных мерках, амаль статычныя. Сцэнічныя прыёмы, мізансцэны (прычытанне М.Тарасенка, ваяўнічыя пеўні і інш.) часта паўтараюцца, а спектаклі трымаюцца ў рэпертуары дзесяцігоддзямі. Але побач з пастаяннымі рэпрызамі ўзнікаюць імправізацыйныя, і спектакль застаецца жывым. I гэта таксама тьшовыя рысы сапраўды народнага традыцыйнага мастацтва. “Верасень” — тэатр пераважна камедыйны, “пакуты”, калі яны не прыкрыты іроніяй, або сыграны без неабходнай умоўнасці жанру — кепска атрымліваюцца, між іншым, гэтак жа, як і патэтыка. Дэкарацыі ўяляюць сабой, як правіла, лёгкія шырмы з ласкутнай аплікацыяй або самыя простыя выгарадкі. Скажам, дзіцячы спектакль “Тры парасяці” будуецца, як гульня з кубікамі. На іх намаляваны літары, якія дзеці з энтузіязмам адгадваюць, з іх узводзяць свае дамкі парасяты.
    Тэатр у Мазыры існуе ўжо трыццаць гадоў. Большую частку — на правах аматарскага калектыву. Год назад “Верасень” атрымаў статус прафесійнага тэатра з дзяржаўнай датацыяй. Рашэнне, безумоўна, правільнае, бо прафесіяналізм тэатра не выклікае сумненняў, а яго лепшыя акцёры ўпрыгожылі б любую нацыянальную сцэну. Але, магчыма, запозненае. Энтузіязму і запалу ў многіх паменела: жыццё склалася іначай і пераход у прафесійны статус з маленькай зарплатай і бясконцымі раз’ездамі аказаўся занадта цяжкім. Таму многіх сваіх акцёраў тэатр страціў.
    Для “Верасня” патрэбна асаблівая рэжысура, з элементамі трэнінгу і педагогікі для маладых і асцярожнай аправы для вядучых акцёраў, з разуменнем пэўнага стылю існавання тэатра, яго асблівай прыроды. Калі рэжысёр звычайнага тэатра спрабуе ставіць тут стандартны спектакль, атрымліваецца тое, што адбылося з “Прымакамі” Купалы ў пастаноўцы С.Кліменкі (спектакль, які рэжысёр перанёс на мазырскую сцэну з Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча). 3 першага імгнення фанаграмы і стылізаваных “народных" скокаў узнікае фальш: і чысценькія музейныя вопраткі з вышыванкай птушкамі, і вяночкі на галовах, і адносіны герояў, нейкія манерна-штучныя, не сапраўдныя. У акцёраў з’яўляюцца пустыя вочы, яны быццам дурнеюць — такі вынік стылізацыі пад народнае мастацтва ў тэатры. які па сваёй прыродзе, па сутнасці, з’яўляецца сапраўды народным. Сапраўдны лубок ператвараецца ў пошлы сувенірчык. Тэатральныя персанажы губляюць кантакт з гледачом — яны “адпрэчаны” часам і стылізацыяй. I тады адзіным сапраўдным імгненнем робіцца простая песня, якую спяваюць “жыўцом” персанажы, ды як спяваюць!
    Рэпертуар тэатра, праўда, не выдае на адметнасць ці разнастайнасць: Купала,
    Макаёнак, Марчук. Хацелася пажадаць акцёрам прыгледзецца да рэпертуару Галубка, у прыватнасці да п’ес Ф.Аляхновіча, М.Чарота, а можа, Н.Сямёнавай, М.Куліша, Эдуарда дэ Філіпа.
    I нечакана, і дзіўна было ўбачыць на афішы мазырскага тэатра п’есу Ніны Садур, з імем якой звязваюцца самыя авангардныя ідэі ў сучасным тэатры. “Ехай” Н.Садур паставіў студэнт БДТМІ С.Паляшчанкоў. I што ж? Драматургія абсурду, якая кепска даецца сучаснай сцэне, аказалася дарэчнай у гэтым тэатры. Парадаксальнасць мыслення ультрасучаснага аўтара блізкая традыцыйнаму народнаму мысленню. Як нечакана пацвердзілася думка аб тым, што абсурд і традыцыйнае народнае мастацтва судакранаюцца адзін з адным не фармальна! “Ехай” — адзін з лепшых спектакляў тэатра. У ім расказваецца пра тое, як спыняецца цягнік і ягоны машыніст спатыкаецца з мужыком, што вылягаецца на рэйках. Адзін — загадкавы, летуценны самагубца, які ўвасабляе загнаны, жабрацкі, лагерны, але не згубіўшы годнасці народ, другі — выканаўца, рычаг вялікай дзяржаўнай машыны, ён і размаўляе нібыта іншаю мовай.
    Дэкарацыі П.Захарэнкі — поліэтыленавыя шырмы з фантастычнымі малюнкамі вугалем, вёдры на матузах. За шлагбаумам — жалезны ложак пад нумарам (як добра, што не рэйкі, а менавіта турэмны ложак, што адразу стварае аб’ёмны вобраз). Эфектны пачатак дзеяння з песняй “Наш паровоз вперёд летнт” і дырыжорам-машыністам задае высокі ўзровень абагульнення ў спектаклі: гаворка ідзе пра краіну, якая спатыкнулася на ўласныя канцлагеры.
    Машыніст — М.Кліменка ў незвычайнай сітуацыі спрабуе растлумачыць ходкай логікай, ходкімі словамі тое, што адбываецца паміж ім і мужыком. Е н гаворыць, гаворыць, гаворыць. А мужык М.Коласа толькі слухае, гмыкае, прамаўляе літаральна некалькі слоў — ды з якой інтанацыяй і пластычным падтэкстам! — ён літаральна “іграе” маналог партнёра. Цэлы “тэкст” сказаны тут акцёрам — тым, як звыкла журботна ляжыць ён на ложку і перабірае клавішы гармоніка, як ён умела б’е машыніста, але без злосці, a потым, здзіўляючыся, дае пагрэць яму свае рукі. За тым мужыком устае палова лагернай краіны, разумнай, цынічнай, іранічнай, маўклівай і смуткуючай па дабрыні і чалавечнасці.
    У другой частцы спектакля з’яўляецца некаторая сентыментальнасць у адносінах мужыка і старой, якая кліча яго да сябе ў дом. Губляецца нечаканасць рэакцый персанажаў і ўспрымання глядзельнай залы, парадаксальнасць паваротаў думкі. Але ў цэлым спектакль пакідае моцнае ўражанне. Маладому рэжысёру ўдалося раскрыць нечаканыя магчымасці гэтага калектыву, злучыўшы традыцыйную эстэтыку і парадоксы сучаснага драматургічнага мыслення.
    3 цяжкасцю ўяляю, як прыйдзе ў гэты тэатр “нармальны” рэжысёр “нармальнага” тэатра і “Верасень” стане жыць як стандартная тэатральная ўстанова . I тады у нас будзе яшчэ адзін гарадскі тэатр “мясцовага значэння ”?.
    А памагчы акцёрам можна і трэба. 3 якой горыччу расказваюць людзі
    ІМШ ШЧШ ТЖМЎ *
    пра зацягнутае змаганне з Міністэрствам культуры і Саюзам тэатральных дзеячаў пра званне для Андрэя Лазароўскага, які ўсё жыццё, з 15 гадоў іграе ў тэатры, на плячах якога і сёння — амаль увесь рэпертуар. Кажуць — ён выйшаў з узросту”, як быцца.м талент залежыць ад “камсамольскага ўзросту
    А цудоўная актрыса Мальвіна Тарасенка? А Зінаіда Нагорная? I, вядома, нязменны кіраўнік — душа гэтага тэатра — Міхаіл Колас? Няўжо таксама не ўпісваюцца ў “палажэнні і інструкцыі”? А ў якім старым фургоне ездзяць акцёры: там і сесці няма дзе, і дэкарацыі і касцюмы скласці няма дзе.
    — Ну што ж, мастацтва вымагае ахвяр, — сказала адна са старэйшых актрыс Вера Казлоўская, выходзячы каля гадзіны ночы пасля чарговае ванДроўкі.
    1991г.
    Про Гомель нельзя сказать — везучнй город. Слншком драматнчно оканчнвалнсь многне культурные начннаняя. Всё своеобразное н прнмечательное,
    что рождалось в недрах культуры этого города словно семя, переноснмое ветром, пускало корнн вдалн от него. Н там — расцветало, получало прнзнанне н проявлялось как обіцественно-значнмое явленне. Строгнй класснческнй снлуэт дворца Паскевнчей прндаёт едннство архнтектурному облнку старой частн города. Это, можно сказать, парадный, открытый фасад города, его внднмое н впечатляюшее прнезжаюгцнх своеобразне. Нсторня того ж, что пронсходнло хотя бы с тем же дворцом на глазах многнх поколеннй нллюстрнрует процессы дестабнлнзацнн его глубннной культуры.
    Собранная графом Румянцевым — “сахарным” барнном, гурманом н образованнейшнм человеком своего временн, на завнсть другнм, шнкарнейшая бнблнотека, перекочевала в Петербург, заложнв фонды нынешней крупнейшей бнблнотекн нменн М.Е.Салтыкова-ІЦедрнна. Ценнейшне коллекцнн, уцелевшне от пожара стрекопытовского мятежа, еіцё до войны в наглую растаскнвалнсь н оседалн в запасннках другнх, более нменнтых музеев. Освободнвшееся пространство заполнялось экспонатамн, которые уже сегодняшнне работннкн музея выставнть стыдятся — “пустая порода Самую шнрокую картнну такнх растрат н несчастлнво заканчнваюіцнхся начннаннй даёт н театральная жнзнь города. Выросшая нз журналнстнкн театральная крнтнка здесь получііла блнстательное воплоіценне в статьях будушего учёного с мнровым нменем — Льва Семёновнча Выготского. Разработанные нм тогда новые методы аналнза нскусства не нашлн продолжателей н былн просто забыты. Столь разные меж собой —ТРАМ, БДТ-3, театр “леонндовцев”, работавшне в Гомеле почтн параллельно нлн с незначнтельным временным отрывом друг